§ з гісторыі станаўлення І развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы



Дата21.07.2016
өлшемі141.6 Kb.
#213787
§ 1. З гісторыі станаўлення і развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы

Адкуль жа мы пайшлі? Дзе нашы карані?


Ёсць такая навука – лінгвістычная кампаратывістыка. З яе дапамогай вучоныя, параўноўваючы падобныя па гучанню словы з розных моў, могуць вызначыць, якая з іх найбольш старажытная, і нават рэканструіраваць даўно забытыя дыялекты.

Дзякуючы гэтай навуцы ўдаецца запоўніць прабелы ў гісторыі, звязаныя са знікшымі дзяржавамі, і прасачыць шляхі рассялення народаў на планеце Зямля. Як правіла, знаходкі археолагаў і даследаванні генетыкаў падцвярджаюць адкрыцці лінгвістаў.



Даўно звярнулі ўвагу на тое, як падобны элементы старажытных беларускіх арнаментаў на малюнкі дываноў і вышывак амерыканскіх індзейцаў. Вельмі падобны тамагаўкі з бронзавымі сякерамі, якія часта трапляюцца пры раскопках курганоў. Многіх проста здзіўляе ідэнтычнасць канструкцыі і прызначэння (лавіць дрэнныя сны) беларускай саламянай цацкі “павук” дакладна такой жа (і з такой жа назвай!) ў паўночна-амерыканскіх абарыгенаў. Ну не можа быць, каб гэтыя супадзенні былі выпадковымі!

Магчыма, г е н і я л а г і ч н а е д р э в а індаўрапейскай моўнай сям’і, ескладзенай нядаўна расіянамі, дапаможа знайсці нітачку, якая звязвае нас, жыхароў Еўропы, з карэнным насельніцтвам Амерыкі.

Ітак, пачынаем спускацца са сваёй беларускай галінкі гэтага дрэва ўніз, да самых яго каранёў. Важна не прапусціць ні адной развілкі…



Спусціўшыся на дол, на 500 – 600, мы апынуліся на самым блізкім ад нас моўным перакрыжаванні – тады ад адзінага старажытнарускага ствала адгалінаваліся беларуская, руская і крыху пазней украінская мова. Удзельнікі самай значнай для нас падзеі таго часу, Грунвальдскай бітвы (1410 г.) не мелі патрэбы ў перакладчыках: і смаленскія, і гродзенскія, і кіеўскія харугві – усе воіны, за выключэннем татар і палякаў, размаўлялі на адной мове.

Спускаемся яшчэ на 500 гадоў – да разгалінавання, на якім закончыўся падзел адзінай агульнаславянскай мовы на стражытнарускую, паўднёва- і заходнеславянскія. Якраз у тыя часы кіеўскі князь Алег вайной на Царград хадзіў. Нестар-летапісец у “Повести временных лет” запісаў, што на карблях плылі 80 тысяч чалавек, славянская большасць арміі размаўляла на адной мове.



Спускаемся яшчэ на паўтары – дзве тысячы гадоў ніжэй – да 1500 года да н.э., калі разышліся шляхі балтыйскіх народаў і славян, да таго складаўшых адзіную балтаславянскую агульнасць, якая карысталася адзінай мовай. З тых часоў, мабыць, у беларусаў і літоўцаў з латышамі засталіся падобнымі многія элементы народнага адзення і даволі значны слоўнік агульнаўжывальных слоў: дойлід, жвір, адліга, бразгаць, бурбалка, дылда, кумпяк, лайдак, свіран, талака, трушчыць – усе гэтыя словы з той, агульнай калісьці ў праславян і будучых балтаў мовы.

Тры тысячы – дзве тысячы гадоў да н.э. раздзяліўся на дзве часткі народ, гаварыўшы на адной балтаславянагерманскай мове.

А яшчэ раней, 5000 – 4000 гг.да н.э. у выніку рассялення па ўсёй Еўропе, распалася на некалькі галін адзіная індаеўрапейская прамова, зразумелая тады практычна ўсім жыхарам сучаснай Еўропы часткі Азіі.

Нямецкі лінгвіст Аўгуст Шлейхер першым стварыў мадэль індаеўрапейскай прамовы. А геніальны расійскі мовавед Уладзімір Ілліч-Світыч, які далей развіў тэорыю Шлейхера, напісаў верш на яшчэ больш старажытнай мове, на якой, як мяркуе вучоны, размаўлялі ўсе жыхары Еўразіі 11 тысяч год назад:
Келхэ ветей хакую кэлха,

Калан палха – кі на ветэ.

Ся да а-ка ейа элэ,

Йа-ко пеле туба вете.


Язык – это брод через реку времени,

Он ведет нас к жилищу ушедших;

Но туда не может прийти тот,

Кто боится глубокой воды.


Дарэчы, на гэтай мове маглі ўжо, мабыць, гаварыць амерыканскія індзейцы, перасяленцы са Старога Свету і людзі культуры Кунда, якія з’явіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі ўслед за адступіўшым ледніком. Яны не былі еўрапеоідамі. Тое, што мовы індзейцаў сіу і дакота блізкія да цюрка-татарскай групы, лігвістамі ўжо даказана. Акрамя таго, даказана нават і генетычная сувязь гэтых жыхароў Амерыкі з карэнным насельніцтвам Урала і Алтая.

А можа “нашы” людзі Кунда, гэтыя паляўнічыя на мамантаў і паўночных аленяў, пажыўшы на землях Беларусі, Прыбалтыкі і Памор’я пайшлі далей? Праз Урал на Алтай? А пасля праз Берынгаў праліў – у Амерыку?

Параўнанне элементаў старжытнейшай сімволікі, якія нам пакінулі продкі, падштурхоўвае да гэтай думкі. Да таго ж ва ўсіх карэнных жыхароў Новага Свету адна група крыві, якая сустракаецца і ў беларусаў – трэцяя. Так што, можа быць, мы з далёкімі чырвонаскурымі братамі не толькі адной крыві, але і мовы.

Прыслухайцеся, як падобна на ўзноўленую прамову ўсіх еўразійцаў гучыць прывітанне індзейцаў навахо:



  • Йата- хе! – што значыць: “Вітаю Вас!” ці інакш “Здравствуйте!”

З гісторыі станаўлення і развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы
Кожная літаратурная мова мае сваю адметную гісторыю, праходзіць свой адметны шлях, неаддзельны ад гісторыі народа. Колькі ў свеце літаратурных моў, столькі і шляхоў іх станаўлення, развіцця. Сваю гісторыю мае і літаратурная беларуская мова.

У ХІІІ – пачатку ХІV ст. тэрыторыя амаль усёй сучаснай Беларусі апынулася ў Вялікім княстве Літоўскім. З гэтага часу на працягу ХІV – ХVІ стст. пачынаецца фарміраванне беларусаў як народнасці і адпаведна іх мовы – беларускай, асноўныя асаблівасці якой захоўваюцца з таго часу да нашага.

Што ж садзейнічала фарміраванню і росквіту беларускай мовы таго часу? Звернемся да табліцы.


Фарміраванне і росквіт беларускай мовы ў ХІV – ХVІ стст.


1

2

3

Рэлігійна-асветніцкі рух


Дзяржаўнасць мовы ў ВкЛ

Метрыка ВкЛ, Статут ВкЛ (1529, 1566, 1588)



З’яўленне кнігадрукавання (Скарына, Будны, Цяпінскі, Сматрыці, браты Мамонічы, Мсціславец)

1. Пры скрыжаванні этнічна разнастайнага насельніцтва стваралася новая арыгінальная культура. Аднак, першапачаткова ў пісьмовых крыніцах спецыфічныя беларускія рысы адлюстроўваліся зрэдку і не зусім паслядоўна, бо старажытныя кніжнікі вельмі строга прытрымліваліся традыцыйных агульнаславянскіх моўных норм.

Прыкладна з сярэдзіны ХV ст. пісьмовыя помнікі на Беларусі насычаюцца адметнымі беларускімі асаблівасцямі ў такой ступені, што ёсць падставы гаварыць пра беларускую літаратурную мову як самастойную. Так, адлюстраваліся такія беларускія асаблівасці, як:


  • поўнагалоссе (ворагъ, палонъ, середа);

  • словы з пачатковы ро (розумъ, розниця);

  • дзеканне і цеканне (людзі, мець, двадцаць);

  • зацвярдзенне шыпячых і гука /р/ (иншыхъ, маючы, слышышь, прышла, сентебра);

  • паяўленне і, ы ў словах тыпу (другі, чый, шыя, помые, золотый, злый).

Беларуская мова стражытных помнікаў мела назву “руский языкъ”. Слова “руский” паходзіць ад назвы “Русь”, якім у шматнацыянальным ВкЛ называлася частка ўсходнеславянскага насельніцтва. Назва “белорусский языкъ” пачала ўжывацца толькі ў сярэдзіне ХVІІ ст. у Рускай Дзяржаве.

2. З ХІV ст., пры Альгердзе (1296-1377), беларуская мова становіцца ў ВкЛ дзяржаўнай. Ёй карыстаюцца дзяржаўныя ўстановы, на ёй пішуцца дзяржаўныя акты, кодэксы, пастановы, іншыя дзелавыя і юрыдычныя дакументы. У ХV – ХV стст. на беларускай мове былі складзены такія заканадаўчыя дакументы, як Судзебнік караля Казіміра Ягелончыка (1468), Статут Вялікага княства Літоўскага(1529, 1566, 1588)

3. Надзвычай вялікую ролю ў развіцці беларускай літаратурнай мовы адыграла дзейнасць усходнеславянскага першадрукара, асветніка, гуманіста, вучонага, перакладчыка Францыска Скарыны (1490-1541). Ён займаўся перакладам на тагачасную беларускую мову і друкаваннем біблейскіх кніг. Выдаў больш за 20 кніг Свяшчэннага пісання. Свае выданні Скарына суправаджаў прадмовамі, пасляслоўямі, а часта адыходзіў ад царкоўных традыцый і па магчымасці набліжаў мову перакладаў да жывой тагачаснай гаворкі. Выдатныя паслядоўнікі славутага палачаніна на Беларусі фактычна давялі справу Скарыны да завяршэння і далі свайму народу рэлігійныя кнігі на тагачаснай беларускай літаратурнай мове. Працягвалася збліжэнне мовы рэлігійнай літаратуры з народнай гаворкай.
Вывад: Такім чынам, з рэлігійна-асветніцкім рухам, з дзяржаўнасцю беларускай мовы ў ВкЛ, са з’яўленнем кнігадрукавання звязаны перыяд фарміравання і росквіту беларускай літаратурнай мовы.
У другой палове ХVІ ст. паводле Люблінскай уніі ВкЛ і Каралеўства Польскае аб’ядналіся ў адной дзяржаве – Рэчы Паспалітай. Кіруючая палітычная роля сканцэнтравалася ў руках польскіх магнатаў. У 1696 г. аб’яўляецца закон, паводле якога дзяржаўнаю моваю на Беларусі становіцца польская. Беларуская літаратурна-пісьмовая мова перажывае заняпад, развіваецца толькі жывая народна-дыялектная мова.

У канцы ХVІІІ ст. пасля трэцяга перадзелу Рэчы Паспалітай (1795) беларускія землі канчаткова далучылі да Расійскай імперыі. Афіцыйнай мовай на тэрыторыі Беларусі стала руская. Беларуская мова выкарыстоўвалася пераважна ў вуснай форме.

У ХІХ – пачатку ХХ стст. адбываецца фарміраванне беларускай нацыі і адпаведана яе мовы. У гэты час пашыраецца нацыянальна-вызваленчы рух, шмат пісьменнікаў піша па-беларуску (Ян Чачот, Уладзіслаў Сыракомля, Ян Баршчэўскі, Паўлюк Багрым і інш.).

Па-сапраўднаму свядома стаў апрацоўваць жывую мову беларускага народа, шукаць у ёй адпаведныя сродкі і прыёмы літаратурнага выказвання Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Ён даволі паслядоўна абапіраўся на асаблівасці роднай гаворкі і звяртаўся да найбольш тыповых рыс іншых беларускіх гаворак. Дзякуючы Дуніну-Марцінкевічу ў беларускай мове пачалі выпрацоўвацца лексічныя, фанетычныя і граматычныя сродкі, якія ўлічваліся яго паслядоўнікамі.

У сувязі з народнымі хваляванныямі на Беларусі і паражэннем паўстання 1863 года рэзка ўзмацняецца русіфікацыя “Западно-Русского края”, забараняецца кнігадрукаванне. Творы на беларускай мове пісьменнікі вымушаны друкаваць за межамі Расійскай імперыі.

Тым не менш, у другой палове ХІХ ст. і пачатку ХХ ст. з’яўляюцца творы Францішка Багушэвіча, які першым сказаў пра беларускую мову як абавязковы элемент беларускай нацыянальнай культуры, а таксама творы Янкі Лучыны, Адама Гурыновіча, Каруся Каганца.

Друкуюцца новыя даследаванні, прысвечаныя гісторыі, фальклору, этнаграфіі, мове беларускага краю. Было выдадзена некалькі слоўнікаў беларускай мовы, сярод якіх асабліва вылучаецца “Слоўнік беларускай мовы” (1870) Івана Насовіча.

Пасля 1905 – 1907 гг. была знята забарона на друкаванне беларускіх выданняў. Заснаванае ў 1906 г. у Пецярбургу беларускае выдавецтва “Загляне сонца і ў наша ваконца”, друкуе творы В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, пачынае выпускаць першыя падручнікі на роднай мове:

“Беларускі лемантар, або Першая навука чытання” Каруся Каганца (1906);

“Першае чытанне для дзетак беларусаў” Цёткі (1906);

“Другое чытанне для дзяцей беларусаў” Якуба Коласа (1910).

З 1906 года ў Вільні пачынае выходзіць першая беларуская легальная газета “Наша доля”, а пасля яе забароны – “Наша ніва”.

На беларускай мове выпускаюцца мастацкія, публіцыстычныя творы. Толькі за перыяд з 1901 – 1917 гг. было надрукавана 245 беларускіх кніг, у той час як за ўсё ХІХ ст. – толькі 75.

Беларускія пісьменнік Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Цётка і інш., а таксама асветнікі, публіцысты, навукоўцы садзейнічалі пашырэнню асветы ў народзе. У гэты перыяд іх агульнымі намаганнямі выпрацоўваюцца графічныя, арфаграфічныя, лексічныя, арфаэпічныя нормы новай беларускай літаратурнай мовы.

На пачатку ХХ ст. беларуская мова становіцца і аб’ектам навуковага асвятлення. Ужо ў 1918 годзе былі надрукаваны першыя падручнікі па беларускай мове. Пасля ўтварэння БССР (1919 ) пачалася беларусізацыя ўсіх сфер жыцця, а з 1924 г. беларуская мова стала дзяржаўнай. У 20-ыя гг. ХХ ст. інтэнсіўна папаўняецца новымі словамі слоўнік беларускай мовы, распрацоўваюцца пытанні арфаграфіі і граматыкі, фарміруюцца нормы літаратурнага вымаўлення і словаўжывання.

На беларускай мове працуюць афіцыйныя дзяржаўныя ўстановы, у тым ліку ўрад рэспублікі. Мноства газет, часопісаў друкавалася на беларускай мове, выдаваліся навуковыя працы, стваралася беларуская навуковая тэрміналогія па ўсіх галінах навукі.

У канцы З0-ых гг. працэс беларусізацыі стаў запавольвацца, беларуская мова пачынае выцясняцца з розных сфер выкарыстання. Тым не менш яна ўжываецца ў сферы адукацыі, мастацкай культуры, у галіне гуманітарнай навукі. У творах вядомых майстроў слова Максіма Лужаніна, Пятра Глебкі, Кандрата Крапівы, Максіма Танка, Івана Мележа, Уладзіміра Караткевіча, Пімена Панчанкі, Янкі Брыля, Васіля Быкава, Ніла Гілевіча і інш. Прадстаўлена самабытная, непаўторная, мілагучная беларуская мова.

Значная цікавасць да гісторыі, культуры і мовы абуджаецца ў канцы 80 – пачатку 90 гг. Рэспубліка Беларусь становіцца незалежнай, суверэннай дзяржавай. 26 студзеня 1990 г. Вярхоўным Саветам прымаецца закон “Аб мовах у Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы”, паводле якога беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай мовай на тэрыторыі Беларусі. Першыя мерапрымствы, якія ажыццяўляліся ў межах закону, сведчылі пра тое, што, па сутнасці, пачынаецца новы этап адраджэння беларускага слова. Уздым нацыянальнага адраджэння запаволіўся пасля рэспубліканскага рэферэндуму 1995 г. руская мова побач з беларускай набыла статус дзяржаўнай і стала дамінаваць у афіцыйным ужытку. Сфера прымянення беларускай літаратурнай мовы па-ранейшаму застаецца не вельмі шырокай.


Абагульненне

Мова – душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова- жыве народ, жыве памяць продкаў. Ці доўга пражыве дрэва, калі ў яго абсякуць карані? Загіне дрэва. Якім жа стане чалавек, калі ў яго вырвуць зямлю з-пад ног, родную мову? Загіне чалавек…

І сёння мы павінны шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту.

Пытанні для самаправеркі.

  1. Калі адлюстраваліся першыя беларускія рысы на старонках старажытных рукапісаў?

  2. З якога часу старажытная беларуская мова пачынае існаваць як самастойная літаратурная мова?

  3. Якія асаблівасці былі ўласцівы беларускай мове ў ХV ст.?

  4. Што абазначае назва “руский языкъ” у беларускіх пісьмовых помніках ХV – ХVІІ стст.?

  5. З якога часу беларуская мова пачынае выконваць ролю дзяржаўнай мовы?

  6. Калі беларуская мова перастае быць дзяржаўнай?

  7. Дайце кароткую характарыстыку развіццю беларускай мовы ў ХІХ – пачатку ХХ ст.

  8. Чыімі намаганнямі і калі выпрацаваны нормы новай беларускай літаратурнай мовы?



Практыкаванне1. Прачытайце ўрывак з “Баркалабаўскага летапісу” (A) i яго пераклад (Б). Са старажытнага тэксту выпішыце словы, якія ўжываюцца i цяпер.

«Баркалабаўскі летапіс» — гістарычныя запісы невядомага аўтара. У летапіce апісваюцца падзеі, якія адбыліся ў канцы XVI — пачатку XVII ст. пераважна на Магілёўшчыне — у сяле i замку Баркалабаве (адсюль i назва), Быхаве, Магілёве. Аўтар перадае падзеі мясцовага жыцця, сведкам большасці якіх ён быў сам (снежныя зімы, вялікія маразы, засуха, град, страшны голад, як вынік — павальная смерць людзей).

А. Того жъ року была зима злая, снеги великие и сильные были морозы. Многимъ людемъ поморозило кому ногу, кому пальцы, другому видъ, уши, носъ, а другие з морозу памерли. А коли вже была весна в року 1602... множество почали мерти, по пятеру, по тридцати у яму хворыхъ, голодныхъ, пухлыхъ... при великихъ местах человека по едному у яму ховали... а такъ мерли одны при местахъ, на вулицахъ, по дорогахъ, по лесахъ... А коли тотъ находъ у ворот албо в дому у кого стоячи хлеба просили... мовили слезне, горко, мовили так: матухно, зезулюхно, утухно, панюшко, сподарыня, солнце, месецъ, звездухно, дай крошку хлеба...

Б. Таго ж году была зіма злая, снягі вялікія i моцныя былі маразы. Многім людзям памарозіла каму нагу, каму пальцы, іншым твар, вушы, нос, а іншыя з марозу памерлі. А калі ўжо была вясна ў 1602 годзе... многія пачалі паміраць, па пяць, па трыццаць у яму хворых, галодных, апухлых... у вялікіх мястэчках (гарадах) людзей па адным у яму хавалі... а так паміралі адны ў гарадах, на вуліцах, на дарогах, па лясах... А калі тыя прышэльцы ля варот альбо ля дому ў каго, стоячы, хлеба пpaciлі... гаварылі слёзна, горка, гаварылі так: матухна, зязюлюхна, вутухна, панюшка, спадарыня, сонца, месяц, звёздухна, дай крошку хлеба...


Практыкаванне 2. Прачытайце ўрывак з артыкула У.Конана (энцыклапедыя “Беларуская мова”, с.360). Складзіце план вуснага пераказу ўрыўка.

Беларуская літаратура, фалькларыстыка i публіцыстыка XIX — пачатку XX ст. былі асноўнымі фактарамі развіцця літаратурнай мовы беларускага народа i адраджэння яго нацыянальнай культуры. ...У гэты час не было яшчэ адзінай нацыянальнай мовы. Мовамі «вярхоў» былі руская i польская. Беларуская — у якасці мовы працоўнага народа, пераважна сялянства. Гэта парушала нацыянальную цэласнасць літаратурнага працэсу, які распадаўся на мясцовыя правінцыяльныя плыні польскай, пазней рускай літаратуры i беларускай народнай літаратуры, якая павінна была пачынацца амаль што нанава. Пачынальнікі беларускай літаратуры Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, А. Вярыга-Дарэўскі, В. Каратынскі i інш. cвaiмi беларускімі творамі даказалі прынцыповую магчымасць новай. Іх паслядоўнікі ў другой палове XIX ст. — В. Дунін-Марцінкевіч, К. Каліноўскі, Ф. Багушэвіч, Янка Лучына i інш. — фактычна заснавалі новую беларускую літаратуру i літаратурную мову, на аснове якой Янка Купала, Якуб Колас, М. Багдановіч, М. Гарэцкі стварылі нацыянальную літаратурную класіку. Выключная роля літаратурнай нармалізацыі ў развіцці беларускай мовы належыць беларускаму друку, найперш газеце «Наша ніва» i кнігавыдавецтвам. Аднак у царскай Pacii за беларускім народам не прызнавалася нацыянальная самастойнасць, а ў яго літаратуры бачыўся «сепаратысцкі» радыкалізм, «падрыў адзінства рускага народа». У выніку беларуская літаратурная мова развівалася як мова мастацкай літаратуры i публіцыстыкi. Такім чынам, склалася выключнае значэнне нацыяналь­най літаратуры ў развіцці беларускай мовы, яе гістарычным лёсе.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі заканадаўчымі актамі беларускай мове быў нададзены статус дзяржаўнай мовы, у выніку чаго значна пашыралася яе сфера выкарыстання ў асвеце, культуры, грамадскім жыцці, дзяржаўным кіраваннi. Адмаўленне ад палітыкі нацыянальна-культурнага адра­джэння ў перыяды сталінізму i застою прывяло да крызісу грамадскага бытавання роднай мовы. Сёння высокаразвітая нацыянальная літаратура поруч з фальклорам ды іншымі галінамі нацыянальнай культуры застаецца найважнейшай крыніцай i гарантам прынцыповай магчымасці адраджэння беларус­кай гутарковай i літаратурнай мовы, а літаратурная творчасць — пераважнай сферай нацыянальнай моватворчасці. Паводле У. Конана.

Знаёмства з энцыклапедыяй “Беларуская мова” (!!!! пралістаць)


















































* Практыкаванне 3. Карыстаючыся энцыклапедыяй «Беларуская мова», адкажыце пісьмова на пытанні i заданні:

а) Чаму Я.Ф. Карскага называюць заснавальнікам беларускага мова-знаўства?



б) Назавіце самую вядомую лексікаграфічную працу (слоўнік) XIX ст.

в) Хто аўтар гэтага слоўніка? Якія яшчэ працы належаць названаму аўтару?

Достарыңызбен бөлісу:




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет