36.Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921 -1939 гг.).
1. Заходнебеларускія землі апынуліся ў складзе Польшчы паводле Рыжскагамірнага дагавора. У 1921 г. яны атрымалі назву «крэсы ўсходнія» (усходнія ўскраіны). У ад-паведнасці з дагаворам урад Польшчы абавязваўся забяспе-чыць беларускаму і ўкраінскаму насельніцтву права на сва-боднае развіццё культуры, мовы і выкананне рэлігійных абрадаў. Аднак гэтыя абавязацельствы не выконваліся. Да 1939 г. амаль усе беларускія школы былі ператвораны ў польскія, спынялася выданне беларускіх газет і часопісаў, за-баранялася ўжыванне беларускай мовы ў дзяржаўных уста-новах і органах мясцовага самакіравання.
У гаспадарчых адносінах Заходняя Беларусь стала аграрным прыдаткам прамысловых раёнаў Польшчы, крыніцай таннай сыравіны і рабочай сілы. У параўнанні з БССР Заходняя Беларусь вырабляла прамысловай прадукцыі ў 9 ра-зоў менш, хоць па тэрыторыі і колькасці насельніцтва яны былі амаль роўныя. Знішчаліся прыродныя багацці, у пры-ватнасці, у Белавежскай пушчы.
Пераважная колькасць насельніцтва была занята ў сель-скай гаспадарцы. Памешчыкі, якіх было менш за 1% ад усёй колькасці жыхароў, валодалі амаль паловай зямлі. Польскі ўрад пачаў засяленне беларускіх зямель асаднікамі — былымі польскімі афіцэрамі. Іх зямельныя ўладанні павялічваліся за кошт зямель беларускіх сялян.
2. На тэрыторыі Заходняй Беларусі разгарнуўся нацыя-нальна-вызваленчы рух, у якім аформіліся два напрамкі. Рэвалюцыйна-вызваленчы напрамак прадстаўлялі Камуніс-тычная партия Заходняй Беларусі (КПЗБ); Камуністычны Саюз моладзі Заходняй Беларусі ( К С М 3 Б ); Беларуская рэва-люцыйная арганізацыя (частка эсэраў), якая ўзначальвала партызанскую барацьбу. Кіраўніцтва КПЗБ вяло лінію на далейшае разгортванне партызанскага руху з мэтай змены палітычнай улады ў Заходняй Беларусі. Арганізатарамі рэ-валюцыйнага руху былі/. Лагіновіч, В. Харужая, А. Славінскі іінш.
Нацыянальна-дэмакратычны напрамак складалі дэпута-ты-беларусы, выбраныя ў польскі сейм (парламент), пры-хільнікі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), якія стая-лі за выкарыстанне парламенцкіх формаў барацьбы, члены масавай культурна-асветніцкай арганізацыі — Таварыства беларускай школы (ТБШ).
Пад уплывам КПЗБ у маі 1926 г. канчаткова аформілася масавая палітычная арганізацыя —Беларуская сялянска-ра-бочая грамада (БСРГ), якая аб'ядноўвала больш за 100 тыс. чалавек. Яе ўзначальваў вядомы беларускі вучоны, грамадскі дзеяч Браніслаў Тарашкевіч. БСРГ выступала за самавы-значэнне Заходняй Беларусі, утварэнне рабоча-сялянскага ўрада, перадачу зямлі сялянам без выкупу, знішчэнне сістэ-мы асадніцтва.
Польскія ўлады жорстка распраўляліся з удзельнікамі нацыянальна-вызваленчагаруху. У Бярозе-Картузскай быў створаны канцэнтрацыйны лагер, куды змяшчалі нязгодных з польскім рэжымам. У 1927 г. польскімі ўладамі была разгромлена БСРГ. У гэтым жа годзе паліцыя расстраляла дэ-манстрацыю сяляну мястэчку Косова (Палескае ваяводства). Усюды дзейнічалі суды і карныя экспедыцыі. На смяротнае пакаранне быў асуджаны камсамолец Сяргей Прытыцкі. Пад націскам грамадскасці гэты прысуд быў заменены пажыццё-вым зняволеннем.
Больш зачатыры месяцы баставалі ў 1932—1933 гг. рабо-чыя і сяляне, што працавалі ў Белавежскай пушчы. У 1935 г. выбухнула паўстанне нарачанскіхрыбакоў, якім была заба-ронена свабодная лоўля рыбы, што пазбавіла іх сем'і адзінай крыніцы існавання.
У такіх умовах КПЗБ, каб прадухіліць велізарныя ахвяры, заклікала працоўных адмовіцца ад курсу на змену палітыч-най улады шляхам узброенага паўстання. У 1935 г. КПЗБ распрацавала курс на супрацоўніцтва з беларускім нацыя-нальна-дэмакратычным напрамкам і стварэнне адзінага дэ-макратычнага фронту ва ўмовах узрастання фашысцкай па-грозы.Гітлераўская Германія 1 верасня 1939 г. напала на Польшчу, чым развязала Другую сусветную войну. Германскія войскі захапілі амаль усю тэрыторыю Польшчы і падступілі да меж Заход-няй Беларусі.
У гэтых умовах з мэтай абароны інтарэсаў беларускага насельніцтва 17 верасня 1939 г. Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу. Да 25 верасня савецкія войскі поў-насцю занялі Заходнюю Беларусь. Яе жыхары віталі чырво-наармейцаў як сваіх вызваліцеляў.
28—30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны сход, які прыняў Дэкларацыю аб устанаўленні ў Заходняй Беларусі савецкай улады і ўваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. Дэпутаты Народнага сходу звярнуліся ў Вярхоўны Савет СССР з просьбай аб прыняцці Заходняй Бела-русі ў склад Савецкага Саюза і ўз'яднанні яе з БССР. У ліста-падзе 1939 г. гэтая просьба была задаволена.
У выніку ўз'яднання з Заходняй Беларуссю значна павя-лічылася тэрыторыя БССР, а яе насельніцтва вырасла пры-кладна ў два разы і да канца 1940 г. склала больш за 10 млн чалавек. У кастрычніку 1940 г. па ініцыятыве Сталіна было прынята рашэнне аб перадачы Вільні і Віленскага краю Літве.
Достарыңызбен бөлісу: |