1. Гісторыя – навука, якая вывучае ўсю сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу існавання грмадства



бет29/61
Дата02.01.2022
өлшемі230.8 Kb.
#454213
1   ...   25   26   27   28   29   30   31   32   ...   61
ответы по ист. Бел.

19. Беларусь у вайне 1812 г.

У чэрвені 1812 г. 600-тысячная армія французскага імператара Наполеона Бонапарта ўступіла ў межы Расійскай імперыі, распачаўшы баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусь Першапачаткова французскі бок планаваў разграміць рускія арміі ў прыгранічных баях, спыніцца ў Вільні і вымусіць расійскага імператара Аляксандра I пайсці на зак-лючэнне міру. Аднак гэты план не ажыццявіўся. Рускія арміі (1-я — генералаМ. Барклая дэ Толі, штаб знаходзіўся ў Вільні, 2-я — генералаЯ. Баграціёна, штаб — у Ваўкавыску), адступіў-шы, аб'ядналіся пад Смаленскам. Разбіць іх на тэрыторыі Беларусі не ўдалося.

У абарончых баях пад Полацкам вызначыўся адзін з леп-шых кавалерыйскіх генералаў рускай арміі Я. Кульнёў, атрад якога атрымаў перамогу над французскімі войскамі. Смярот-на паранены ядром, генерал загадаў перад смерцю зняць з сябе мундзір з баявымі ўзнагародамі, каб праціўнік не даведаўся аб такой буйной страце. Пад Магілёвам значныя сілы француз-скай арміі скаваў корпус генерала М. Раеўскага. Прыкладам гераізму для салдат стаў учынак самога генерала, які разам з двума непаўналетнімі сынамі падняў сваіх воінаў у атаку.

Зразумеўшы, што план маланкавага разгрому расійскай арміі праваліўся, Напалеон схіляўся да думкі закончыць бая-выя дзеянні ў Віцебску і пачаць тут мірныя перагаворы з Аляксандрам I. Аднак французская армія магла захаваць сваю баяздольнасць толькі рухаючыся наперад. А наперадзе былі Барадзінская бітва ў жніўні 1812 г., захоп Масквы і ад-ступленне з яе. Кіраўніцтва рускай арміяй у гэты час ажыц-цяўляў фельдмаршал М. Кутузаў. Пад яго камандаваннем пачалося выгнанне французскіх захопнікаў.

У час адступлення французскай арміі восенню 1812 г. бая-выя дзеянні другі раз пракаціліся па беларускай зямлі. Ра-шаючая бітва адбылася пад Барысавам каля вёскі Студзёнкі. Тут пры пераправе цераз Бярэзіну на другі бераг трапіла толькі 1/10частка «Вялікай арміі» Напалеона.



Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   25   26   27   28   29   30   31   32   ...   61




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет