Абгрунтаванне



Дата27.06.2016
өлшемі32.16 Kb.
#160175
Абгрунтаванне
Песенны рэпертуар фальклорнага гурта в.Клін Хоцімскага раёна ўключае розныя жанры абрадавай і пазаабрадавай культуры. Адну з цікавейшых старонак гэтага рэпертуару прадстаўляюць вясельныя песні. Прыналежаныя да самага ўстойлівага і шырока распаўсюджанага пласта беларускай народна-песеннай культуры, яны на сённешні дзень з’яўляюцца паказальнікам унікальнай, багацейшай рэгіянальнай традыцыі.

У суадносінах з выяўленнымі тыповымі прыкладамі вясельнай культуры Падняпроўя, прадстаўленнымі ў манаграфічным зборніку З.Я Мажэйка і Т.Б.Варфаламеевай “Песні беларускага Падняпроўя” (Мн., 1999), зборніку “Вяселле. Мелодыі” (АН БССР, Мн., 1990),- вясельныя песні гурта в.Клін ўключаюць пяць тыпаў, якія яскрава увасабляюць асноўныя стылістычныя параметры левабярэжнай частцы рэгіёна.

Найбольш багата ў песеннай вясельнай традыцыі тут прысутнічаюць напевы класічнага тыпу А-I (па класіфікацыі З.Мажэйка і Т.Варфаламеевай), распаўсюджанага на тэрыторыі амаль усёй Беларусі. Гэта песні са структурай верша 5+3 і рытмаформулай ♪♪♪♪ ! │ ♪♪! , у аснове якіх ляжыць прыўзнятая кварта-квінтовая інтанацыя і форма вершаванай страфы АА. Гэтыя напевы адрознівае асобная, “гучная”манера выканання, перавага маторна-выразнага эмацыянальнага націску, прымеркаванасць да розных “падзей” вясельнай абраднасці ( песні маладому, маладой, жартоўныя гасцям, і іншыя). Украпленне ў напеў элементаў гегэрафоннага шматгалосся надае песням гэтага тыпу асабістую выразнасць і святочнасць.

Тып Б-I ,таксама прадстаўлены ў рэпертуары гурта мае свае мікралакальныя асабістасці. Тыповая структура верша 6+6 прадстаўлена музычна-рытмічнай структурай

♪♪♪♪!! │

♪♪♪♪♪♪│♪♪♪♪!!

♪♪♪♪! (♪)… , квінтовым прыўзнята-эмацыянальным зачынам, апорай на ангемітонную ладавую аснову, вершаванай формулай страфы ААББ і асабістай манерай выканання. Песні гэтага тыпу выконваюцца з эмацыянальным “запалам”, бо па сюжэтах яны звязаны з жартам, смехам, “лаянкай”(большая іх частка звязана з асобамі свата, свашак, паднявесніц, жаніха, перабранкай паміж радзінай жаніха і нявесты).

Трэцці песенны тып В-I, са структурай верша 4+4+3, таксама лакальна акрэслены. Песні гэтага тыпу спяваюцца ў асноўным для галоўных удзельнікаў свята – жаніха і нявесты. Па месту дзеяння ў вяселлі – як маладая і малады ад’язжаюць з дому нявесты. Напевы тыпу В-I адрознівае таксама маторна-выразны характар выканання, прыўзняты эмацыянальны каларыт і святочнасць. Апора на ангемітонны лад мажорнага нахілення, манадыйны склад шматгалосся, перавага рэчытатыўна-моўнай інтанацыі надае напевам характар рытуальна-замоўнага дзеяння.

Чацвёрты ўзор песен належыць да тыпу Ж-I (у класіфікацыі Мажэйка-Варфаламеевай). Аснову гэтага тыпу прадстаўляюць пяціскладовая структура верша 5+5, музычна-рытмічная формула ♪♪♪♪! │♪♪♪♪! , ангемітонны лад, тып меластрафы АА1. Па сюжэту – гэта песні, якія звязаны з самымі рознымі падзеямі вяселля ( у тым ліку і з жартам).

Характар гучання песен даннага тыпу вельмі блізкі да тыпу В-I, аднак тут болш выразны адбітак рытуальнага дзеяння надае сваеасаблівая “сіметрычнасць” напева, гетэрафоннае шматгалоссе, больш прыглушаная дынаміка выканання.

Асобным прыкладам вясельнага тыпу з’яўляецца пяты ўзор. У манаграфічным зборніку З.Мажэйка і Т.Варфаламеевай ён наогул адсутнічае. Але падобныя ўзоры пракаментыраваны у зборніку АН БССР “Вяселле. Мелодыі”(уступныя артыкулы тых жа аўтараў) як паказальныя тыпы для рэгіёна беларускага Палесся, у прыватнасці на Брэстчыне. Аднак, у адрозненні ад палесскіх напеваў у нашым “гучанні” ланцуговы тып страфы дапаўняецца чатырохскладовікам і уся формула вершаскладання выглядае наступным чынам: 4+4+4+5 (“Ой, гуркала зязюлечка”). Самі спявачкі выдзяляюць гэты напеў як асобны. З яго пачынаецца вяселле. І выконваюць яны яго адзінажды, і ў іншым, чым астатнія напевы, лірычным характары. Кранае сам сюжэт песні, вельмі арыгінальны, акрэслены фарбамі асабістай паэтычнасці, алегарычнымі параўнаннямі. Аднак данны абразец напеву не выпадае з агульнага зместу вясельнага абраду, а, наадварот, надае яму асабісты характар.

Такім чынам, вясельныя песні ў выкананні носьбітаў фальклору з вёскі Клін Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці з’ўляецца яркім паказальнікам спецыфічных асаблівасцей рэгіянальнай характэрнасці і манеры выканання. Стылістычныя асаблівасці песен, асобная яркая іх манера выканання, наогул прыўзняты каларыт, святочнасць гучання, адметнасць ад стылістыкі іншых рэгіёнаў і існаване іх у дзеяснай форме заслугоўваюць належную увагу.

Вядучы метадыст па фальклору і этнаграфіі

УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр



НТ і КАР” Л.В.Зыкава

Достарыңызбен бөлісу:




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет