А.І. Цвікевіч «Заходнерусізм»


Выдавецкая і навуковая А. Кіркора. Яго гістарычныя погляды



бет17/59
Дата24.05.2022
өлшемі267.59 Kb.
#458596
1   ...   13   14   15   16   17   18   19   20   ...   59
Ultimate Shefchuk v 1 0

Выдавецкая і навуковая А. Кіркора. Яго гістарычныя погляды.


Выдавецкую эстафету Крашэўскага падхапіў вядомы археолаг, этнограф, гісторык Адам Кіркор (псеўданімы Ян са Слівіна, Ян Валігурскі, Саборы).
Адам-Ганоры Карлавіч Кіркор (1818 – 1886 гг.) нарадзіўся ў в. Слівіна каля Мсціслава Магілёўскай губерні ў сям’і шляхціца-аднадворца татарскага паходжання. Вучыўся ў Магілёўскай гімназіі, затым у Віленскім дваранскім інстытуце, які скончыў экстэрнам.
Яшчэ ў гады гімназічнага навучання Кіркор зацікавіўся фальклорам і этнаграфіяй. Яго першы артыкул «Рэшткі язычніцкіх звычаяў на Беларусі: Купала. Русалкі» быў надрукаваны ў зборніку лепшых сачыненняў выхаванцаў Беларускай навучальнай акругі (1839 г.). На маладога даследчыка вялікі ўплыў аказаў краязнавец, член Віленскай археалагічнай камісіі, доктар медыцынскіх навук, прафесар фізіялогіі Міхал Гамаліцкі (ураджэнец в. Бялавічы Слонімскага павета, аўтар рэцэнзіі на кнігу М.Балінскага «Гісторыя горада Вільні»).
У 1838 – 1864 гг. Кіркор працаваў у Віленскай казённай палаце. Але ён паралельна займаўся літаратурна-навуковай дзейнасцю, пісаў тэатральныя рэцэнзіі, пачаў выдаваць альманахі: з 1843 г. - «Radegast», з 1845 г. - «Pamętniki umysłowe».
У 1846 г. улады даручылі яму сакрэтную місію ў сувязі з сацыяльнымі канфліктамі ў Галіцыі – разведаць настроі насельніцтва ў Заходняй Беларусі. А. Кіркор напісаў цікавую дакладную запіску, у якой адзначыў глыбокую варожасць мясцовых сялян да памешчыкаў. Да гэтага ж часу адносіцца яго нешчаслівы шлюб з артысткай-прыгажуняй Аленай Маеўскай. У 1857 г. жонка пакінула яго і з’ехала ў Польшчу, дзе актыўна ўдзельнічала ў паўстанні 1863 г.
Стаўшы членам Віленскага статыстычнага камітэта, А. Кіркор пачаў непасрэдна займацца гісторыяй. Як сакратар камітэта, ён рэдагаваў «Памятныя кніжкі» Віленскай губерні (1850 – 1854 гг.), пашырыў у іх неафіцыйны аддзел, змясціў багаты матэрыял па гісторыі і статыстыцы Віленшчыны, у т. л. яе беларускіх паветаў.
Кіркор вёў шматлікія археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Ён раскапаў (часткова з Я. Тышкевічам) каля 1000 курганоў. Таксама прыняў актыўны ўдзел у арганізацыі Музея старажытнасцей у Вільні (1855 г.), стаў яго хавальнікам і сакратаром Віленскай археалагічнай камісіі.
Даследчык выступіў выдатным знаўцам гісторыі і этнаграфіі Беларусі і Літвы. Ён падрыхтаваў некалькі папулярных даведнікаў па Вільні і яе ваколіцах, друкаваў шматлікія навуковыя матэрыялы ў польскай і рускай перыёдыцы. Асабліва каштоўнай для беларускай навукі была яго праца «Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню» (1857 – 1859 гг.), складзеная паводле праграмы Рускага геаграфічнага таварыства. У ёй выказана вялікая павага да духоўнага жыцця беларускага народа, прыведзена больш за 100 народных песень, 200 прыказак, слоўнік «беларуска-крывіцкай гаворкі». Праца складаецца з уводзін і шасці раздзелаў: знешнасць, мова, хатні быт, асаблівасці грамадскага быту, разумовыя і маральныя якасці, народныя паданні і помнікі. Па-сутнасці, гэта агляд, бо аўтар не паказаў этнаграфічныя асаблівасці розных груп насельніцтва губерні. Ён не праводзіць дакладны падзел паміж літоўцамі і беларусамі, хаця адзначаў, што яны «у многім адрозніваюцца паміж сабою». Кіркор падкрэсліў іх станоўчыя якасці, паказаў цяжкае жыццё сялянства. Але выхад з гэтага становішча ён бачыў у клопатах «добрых» паноў аб дабрабыце сваіх сялян.
Кіркор у 1857 – 1858 гг. з дазволу Аляксандра ІІ арганізаваў неперыядычны зборнік «Teka Wileńska». Але за размяшчэнне пісьма палітычнага эмігранта (Лялевеля) выданне было зачынена. Пасля Кіркор засноўвае ў Вільні ўласную друкарню і выдае там шэраг навуковых і мастацкіх кніг, у т.л. творы Ю.Крашэўскага, У.Сыракомлі, Ю.Ляскоўскага і інш. У гэты час вакол гісторыка склаўся гурток мясцовых (польскіх, літоўскіх, беларускіх) літаратараў і культурных дзеячаў, у які ўваходзілі У.Сыракомля, В.Каратынскі, В.Дунін-Марцінкевіч, А.Вярыга-Дарэўскі, А.Адынец, І.Ходзька, М.Маліноўскі, Я.Тышкевіч, В.Пшыбыльскі, С.Манюшка і інш. Ёсць думка, што гэты гурток можна лічыць першым беларускім літаратурным гуртком, тым самым падкрэсліваючы яго значэнне для станаўлення новай беларускай літаратуры.
Паводле недакладных звестак, сам А. Кіркор «пісаў для народа папулярныя беларускія брашуркі», але сёння навука пра іх нічога не ведае. Затое добра вядома яго прыхільнасць да беларуска-літоўскага краю, які традыцыйна ў тыя часы называўся «Літвой». «Я літвін, - пісаў А. Кіркор, - ніколі не знішчыць у ва мне гэтага пачуцця». У іншых выпадках ён называў сябе «не прыродным палякам, а беларусам».
З 1860 г. А. Кіркор становіцца рэдактарам галоўнай урадавай газеты літоўска-беларускага рэгіёна «Віленскага весніка», якая выдавалася на рускай і польскай мовах. Ён прыняў удзел у стварэнні т.зв. «Віленскага альбома», які быў складзены ў гонар прыезду ў Вільню імператара Аляксандра ІІ. Гэты ўчынак быў расцэнены прадстаўнікамі польскай інтэлігенцыі як здрада нацыянальнай ідэі і выклікаў жорсткую крытыку, асабліва ў прадстаўнікоў эміграцыі. Ліберальная пазіцыя Кіркора, накіраваная на супрацоўніцтва з царскімі ўладамі, не раз выклікала крытыку і потым. Асабліва цяжкія выпрабаванні выпалі на яго долю ў перыяд паўстання 1863 г., калі віленскі генерал-губернатар М.Мураўёў ператварыў «Віленскі веснік» у афіцыйны орган. Разам з тым Кіркор быў прыцягнуты да следства ў сувязі з удзелам у паўстанні яго жонкі А.Маеўскай, у варшаўскай кватэры якой хаваўся кіраўнік паўстанцкага ўрада Р.Траўгут. І, хоць следства не знайшло яго віны, Кіркор перабіраецца ў Пецярбург. Там ён пачаў выдаваць газету «Новы час» (1868 – 1871 гг.), але з-за фінансавых цяжкасцей і пагрозы даўгавой турмы вымушаны быў эмігрыраваць у Кракаў. Апошнія гады жыцця гісторык цяжка хварэў і жыў у вялікай беднасці.
Да апошніх гістарычных прац Кіркора адносяцца «Літва і Русь у гістарычных і археалагічных адносінах» (1875 г.), нарысы па гісторыі і культуры ў трэцім томе «Жывапіснай Расіі» (1882 г.), у якім аўтар размясціў 18 нарысаў пра Беларусь: пра прыроду, археалогію, заняткі насельніцтва, вераванні, фальклор і культуру беларусаў. Аўтар падкрэсліў іх высокія духоўна-маральныя якасці, адзначыў беднасць, факты п’янства, неўладкаванасць быту. Падрабязна апісаў абрады і звычаі.


  1. Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   13   14   15   16   17   18   19   20   ...   59




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет