А.І. Цвікевіч «Заходнерусізм»


Пераўтварэнне ІБК ў Беларускую акадэмію Навук



бет40/59
Дата24.05.2022
өлшемі267.59 Kb.
#458596
1   ...   36   37   38   39   40   41   42   43   ...   59
Ultimate Shefchuk v 1 0

Пераўтварэнне ІБК ў Беларускую акадэмію Навук


Падаецца апраўданым казаць аб сталым жаданні, якое прысутнічала з пачатку
1920-х гадоў, найхутчэйшага стварэння Акадэміі навук. Аднак рэаліі абумовілі
адносную пралангіраванасць дадзенага працэсу. Чарговым крокам у развіцці ІБК, які
пачаў фактычнае існаванне ў 1921 г., стала палажэнне, абмеркаванае на пасяджэнні
ЦВК, дзе старшынёй быў А.Р. Чарвякоў, сакратаром – У.М. Ігнатоўскі, і юрыдычна
аформленае пастановай ЦВК і СНК БССР 25 ліпеня 1924 г. Тут не толькі нармаваліся
арганізацыйныя пытанні функцыянавання інстытута, але і абвяшчалася, што ІБК
з’яўляецца «вышэйшай дзяржаўнай навуковай установай у Беларусі, уваходзячай у
склад Наркамасьветы БССР»
У лістападзе 1924 г. 3- я сесія ЦВК БССР прыняла рэзалюцыю, якая змяшчала наступны пункт: « Прызнаць патрэбным рэарганізаваць ІБК у пастаянную дзяржаўную вышэйшую навукова-даследчую, па тыпу Акадэміі навук установу, якая павінна заняцца сістэматычнай і планавай апрацоўкай пытанняў навукі і культуры, датычных БССР» Дарэчы, расійскі даследчык Ф. Перчанок адзначаў: « Яшчэ ў 1924 г. кіраўнікі ІБК паставілі перад урадам Беларусі пытанне аб пераўтварэнні ІБК у БелАН»
Падаецца, менавіта абмежаванасць інтэлектуальных рэсурсаў у сярэдзіне 1920-х гадоў не дазволіла прыступіць непасрэдна да арганізацыі Акадэміі навук. Тое, што такія планы ўжо фактычна «авалодалі масамі», пацвярджае, здавалася б, нязначны факт публікацыі ў ліпені 1925 г. прывітання пражскага Крывіцкага культурнага таварыства Інбелкульту як найвышэйшай беларускай навуковай установе, якое заканчвалася заклікам: «Няхай Інбелкульт у борздым часе стане Беларускай Акадэміяй Навук!» [14].
Такім чынам, стварыць Беларускую акадэмію навук метадам «кавалерыйскай атакі» не ўдалося. Беларускае кіраўніцтва мяняе тактыку і пераходзіць да паступовай метадычнай «аблогі»: побач з пашырэннем структуры ІБК, уцягненнем у яго дзейнасць усё большага кола прафесійных навукоўцаў і аматараў (у сакавіку 1925 г. ІБК налічваў 97 штатных і няштатных членаў, а ўсяго ў яго працу было ўцягнута 300 чалавек у цэнтральных органах СССР увесь час будзіруецца пытанне аб рэспубліканскай акадэміі. Так, 17 студзеня 1926 г. ІІІ канферэнцыя Галоўнавук саюзных рэспублік у сваім пратаколе адзначыла адносна ІБК: «... мяркуецца ў будучым рэарганізаваць у Беларускую Акадэмію Навук» У лютым 1926 г. урад Беларусі павышае статус Інбелкульта, калі вывадзіць яго з падпарадкавання НКА і робіць самастойнай установай пры СНК БССР. Адначасова старшынёй прэзідыума інстытута зноў быў зацверджаны У. Ігнатоўскі, які ёй жа па ўласным жаданні вызваляўся ад абавязкаў наркама асветы [17].
Павышэнне статуса ІБК абумовіла павышэнне ўзроўню органаў улады, якія сталі вырашаць яго лёс. Так, ЦВК СССР 1 чэрвеня 1926 г. ( паводле У. Ігнатоўскага – 4 чэрвеня, паводле аўтараў «Інстытута беларускай культуры» 18 чэрвеня) у рэзалюцыі па дакладу беларускага ўрада адзначыў, што ІБК павінны стаць БАН [17, арк. 332]. Тое самае канстатавала ліпеньская пастанова СНК БССР: «... лічыць неабходным з 1926–1927 акадэмічнага года надаць ІБК напрамак да паступовага пераўтварэння яго ў Беларускую Акадэмію Навук ...» [19]. Зразумела, без канчатковага ўхвалення партыйнымі органамі падобныя мерапрыемствы не маглі быць ажыццёўлены. Аб узгадненні пытання паміж ЦК ВКП(б) і рэспубліканскай
партарганізацыяй сведчыць снежаньская (1926 г.) пастанова бюро ЦК КП(б)Б аб
неабходнасці змяншэння культурна-грамадскай работы ІБК і надання ёй больш
акадэмічнага накірунку. Цалкам раскрывае партыйна-дзяржаўныя планы пасяджэнне
бюро ЦК Кампартыі Беларусі ў студзені 1927 г., на якім фактычна паўтораны асноўныя
палажэнні ліпеньскай (1926 г.) пастановы СНК аб пераўтварэнні ІБК у БАН.
М.У. Токараў, дэталізуючы канстатацыю папярэдняй публікацыі, адзначаў: « Пра тэрміны ператварэння Інбелкульта ў акадэмію існавалі дзве думкі. Адна адлюстроўвала пункт погляду вышэйшых органаў кіравання рэспублікі, а менавіта: не спяшацца, а паступова падводзіць інстытут да рэарганізацыі ў акадэмію; другая – і гэта было жаданне кіраўніцтва Інстытута беларускай культуры – не адкладаючы, ужо ў канцы 1926 г. абвясціць пра стварэнне Беларускай акадэміі навук»
Чарговая спроба стварэння Акадэміі навук аказалася, тым не менш, беспаспяховай. І гэта зразумела. Нягледзячы на 323-працэнтны рост фінансавання Інбелкульта з 1924 па 1927 г. ( ад 77 906 да 329 530 рублёў) [20, арк. 75], праблема заключалася выключна ў навукова-кадравым патэнцыяле, у яго недастатковасці. Так, у 1925 г. адпаведна «Раскладу сапраўдных членаў ІБК па секцыях» з агульнай колькасці прыведзеных 57 прозвішчаў супрацоўнікаў 18 былі задзейнічаны ў адной секцыі, 35 – у двух і 4 – у трох. Звярнуўшы ўвагу на персаналіі, адзначым намінальнасць удзелу ў працы ІБК многіх асобаў.
Але праблема заключалася не толькі ў намінальнасці ўдзелу. Сярод названых «Раскладам ...» людзей прафесійныя навукоўцы (паводле адукацыі і сферы дзейнасці) складалі нязначную меншасць – 10–12 чалавек, уключаючы двух апошніх.
Выказаная думка аб немагчымасці стварыць акадэмію з прычыны адсутнасці
неабходнага кадравага патэнцыялу пацвярджаецца шэрагам фактаў.
палітбюро ЦК ВКП(б) 27 кастрычніка 1927 г. пастанавіла адкласці вырашэнне дадзенага пытання.
Праца па стварэнні Акадэміі навук, тым не менш, не спынілася. Працягам яе стала юрыдычнае афармленне працэсу, што выявілася ў прыняцці прынцыпова новага статута Інбелкульта, створанага па аналогіі з адпаведнымі дакументамі Акадэмій навук СССР і
Украіны. У акадэмічным статуце ІБК, зацверджаным СНК БССР 29 чэрвеня 1927 г. [25],
вызначаліся прынцыпы арганізацыйнай будовы ўстановы, кадравай складовай і
прадугледжвалася значнае пашырэнне абсягу навукова-даследчай дзейнасці. Цяпер
інстытут быў падзелены на два аддзелы: прыроды і гаспадаркі і гуманітарных навук,
нацыянальныя аддзелы сталі называцца сектарамі, больш дакладна фармуляваліся
кваліфікацыйныя патрабаванні да супрацоўнікаў, далейшае нарматыўнае афармленне
атрымала сістэма падрыхтоўкі маладых навукоўцаў – аспірантура.
З сакавіка 1928 г. думка аб своечасовасці рэарганізацыі ІБК у АН, адзначаў У.М. Ігнатоўскі, «будзе спатыкацца цяпер часта, як на Беларусі, так і ў СССР». І далей: Пры такім развіцці падзей пераўтварэнне –перайменаванне, як часта пісалі ў той час, – ІБК у БелАН станавілася справай часу.
З пачатку кастрычніка, з рашэння бюро ЦК КП(б)Б [8, с. 25], пачынаецца правядзенне практычных мерапрыемстваў па юрыдычным афармленні рэарганізацыі ІБК у АН. Зразумела, усе яны былі ўхваленыя вышэйшымі дзяржаўнымі органамі – саюзнымі і рэспубліканскімі СНК і ЦВК.
9 кастрычніка 1928 г. - заява старшыні СНК М.М. Галадзеда на сумесным пасяджэнні СНК СССР і БССР аб рашэнні ўраду рэспублікі (ад 4 кастрычніка) пра рэарганізацыю ІБК у БАН, якое ў той самы дзень было ўхвалена СНК СССР.
Сігналам да непасрэдных дзеянняў паслужыла задавальненне Цэнтральным
камітэтам ВКП(б) хадайніцтва бюро беларускага ЦК аб перайменаванні ІБК у БАН,
прынятае да ведама апошнім 12 кастрычніка 1928 г. У той самы дзень бюро ЦК пастанавіла 14 кастрычніка апублікаваць у друку пастанову СНК Беларусі аб перайменаванні, праект якой даручылі скласці Корку, Чарвякову, Стасевічу. Апублікаваная ў гэты дзень пастанова ЦВК і СНК ад 13 кастрычніка прадугледжвала заканчэнне рэарганізацыі ІБК у БАН да 1 студзеня 1929 г. [30].
Першымі правадзейнымі членамі (з тых, хто жыў і працаваў у БССР) трэцяй у СССР Акадэміі навук былі прызначаны 22 чалавекі, прычым дамінавалі прадстаўнікі гуманітарных дысцыплін – 14 асоб, у тым лику Жылуновіч, І.І. Замоцін, У.М. Ігнатоўскі, В.Ю. Ластоўскі, Я.Ю. Лёсік,С.М. Некрашэвіч, У.І. Пічэта,и инш.
Такім чынам, уяўляецца магчымым меркаваць, што з усталяваннем савецкай улады і пачаткам навукова-арганізацыйнага будаўніцтва ў рэспубліцы у тагачасных кіраўнікоў з’яўляецца думка аб стварэнні Акадэміі навук. Аднак рэальныя магчымасці, як фінансавыя, так і навуковыя, не спрыялі стварэнню БАН непасрэдна ў 1921 і 1927 гг. Тым не менш, дзякуючы велізарным намаганням, дадзеная ідэя ўсё ж набыла фактычнае ўвасабленне ў 1929 г. Тым самым быў створаны падмурак комплекснага развіцця навуковага сектара Беларусі, перспектыўнасць чаго спраўджана часам.


  1. Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   36   37   38   39   40   41   42   43   ...   59




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет