Разгледжана І зацверджана на пасяджэнні Навукова-метадычнага савета бду


Табліца 12 – Уплыў снегавога покрыва на глыбіню прамярзання глебы



Pdf көрінісі
бет24/97
Дата02.01.2022
өлшемі1.94 Mb.
#454050
1   ...   20   21   22   23   24   25   26   27   ...   97
Аграметэаралогія-2

Табліца 12 – Уплыў снегавога покрыва на глыбіню прамярзання глебы  
 
Вышыня снегавога покрыва, см 
 

 
12 
 
34 
 
52 
 
Глыбіня прамярзання глебы, см 
 
150 
 
120 
 
91 
 
75 
 
Вядома,  што  каэфіцыент  цеплаправоднасці  снегу  ў  10  раз  меншы,  чым 
глебы,  але  ў  10  раз  большы,  чым  каэфіцыент  цеплаправоднасці  паветра. 
Сагравальны эфект снегавога покрыва ў глебе ствараецца за кошт таго, што ў 
адзінцы  аб’ѐму  снегу  ў  залежнасці  ад  яго  шчыльнасці  пераважае 
цеплаізаляцыйнае паветра (звыш 90 % у свежавыпаўшым снезе). 
Назапашванне  вільгаці  ў  глебе  залежыць  ад  вышыні  і  шчыльнасці  снегу, 
глыбіні  прамярзання  глебы,  наяўнасці  ледзяной  скарынкі,  пагодных  умоў  у 
вясенні  перыяд.  Чым  вышэй  снегавое  покрыва  і  больш  яго  шчыльнасць,  тым 
большы запас вады ўтрымліваецца ў ім. Вясной у растаяўшай пад снегам глебе 
назапашваюцца  снегавыя  воды.  На  мерзлай  глебе  снегавыя  воды  пераважна 
сцякаюць і жывяць паводкавыя працэсы на рэках. Наяўнасць на паверхні глебы 
ледзяной  скарынкі  таксама  перашкаджае  пранікненню  талых  снегавых  вод  у 
глебу. 
Зімой  тэмпература  глебы  залежыць  ад  вышыні  снегавога  покрыва,  яго 
шчыльнасці  і  структуры.  Снегавое  покрыва  змяншае  глыбіню  прамярзання  і 
рэзкія  ваганні  тэмпературы  глебы.  Глыбіня  прамярзання  глебы  змяншаецца  з 


41 
 
павелічэннем  вышыні  снегавога  покрыва  (табліца  12).  Снег  ахоўвае  азімыя, 
шматгадовыя травы і пладова-ягадныя культуры ад вымярзання. Пры снегавым 
покрыве  вышынѐй  больш  за  30  см  пасевы  азімых  не  вымярзаюць  нават  пры 
моцных маразах.  
Для  поўнавартаснай  перазімоўкі  важнае  значэнне  набывае  захаванне 
жыццядзейнасці  вузла  кушчэння  азімых  культур,  а  таксама  каранѐвай  шыйкі 
шматгадовых бабовых траў, люцэрны, канюшыны і інш. 
Вузел  кушчэння  знаходзіцца  на  галоўным  парастку  азімых  культур. 
Менавіта  ад  вузла  кушчэння  адыходзяць  бакавыя  парасткі  і  развіваюцца 
дадатковыя вузлавыя карані, якія ўтвараюць асноўную масу каранѐвай сістэмы. 
Вузел кушчэння размяшчаецца ў глебе на глыбіні ад 1 да 6 см (у сярэднім каля 
3 см) і па меры развіцця раслін паступова зрушваецца да яе паверхні. Ад стану 
вузла  кушчэння  залежыць  развіццѐ  каранѐвай  сістэмы,  марозаўстойлівасць  і 
засухаўстойлівасць раслін.  
У вузлах кушчэння азімых раслін і каранѐвых шыйках шматгадовых траў 
назапашваюцца  рэчывы  (цукар),  якія  расходуюцца  раслінамі  для  свайго 
дыхання на працягу зімы і павышаюць іх марозаўстойлівасць. 
Гібель вузла кушчэння пры неспрыяльных умовах перазімоўкі прыводзіць 
да  адмірання  раслін.  На  метэастанцыях  (МС)  пры  аграметэаралагічных 
назіраннях  у  асенне-зімне-вясенні  перыяд  вызначаюць  экстрэмальныя 
тэмпературы  глебы  на  глыбіні  залягання  вузла  кушчэння  пры  дапамозе 
глебавых тэрмометраў АМ-29А, Ам-2М, АМ-17 і ТЭТ-Ц11. 
Вузел  кушчэння  збожжавых  і  каранѐвая  шыйка  бабовых  культур 
размяшчаюцца  на  глыбіні  каля  3  см.  На  малюнку  9  паказана  намаграма,  пры 
дапамозе  якой  вызначаецца  мінімальная  тэмпература  глебы  на  глыбіні  вузла 
кушчэння  паводле  мінімальнай  тэмпературы  паветра  і  вышыні  снегавога 
покрыва.  Напрыклад,  пры  тэмпературы  паветра  –30 
о
С  і  вышыні  снегавога 
покрыва 10 см тэмпература глебы на глыбіні 3 см роўна –16 
о
С, а пры вышыні 
40  см  –  толькі  –9 
о
С.  Для  ацэнкі  аграметэаралагічных  умоў  неабходна  ведаць 
крытычную тэмпературу для кожнай зімовай культуры. 
Тэмпература  глебы  на  глыбіні  залягання  вузла  кушчэння,  якая  шкодная 
для азімых збожжавых, залежыць ад сорту культуры і пагодных ўмоў увосень, 
калі адбываецца  загартоўка  раслін.  На малюнаку  10  прыведзена  залежнасць  
 
 


42 
 


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   20   21   22   23   24   25   26   27   ...   97




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет