Дж. К. Роўлінг Гары Потэр і Філасофскі камень



бет5/14
Дата02.07.2016
өлшемі1.41 Mb.
#172857
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14

Саратавальны капялюш


Дзверы імгненна расчыніліся. На ганку іх сустракала чорнавалосая вядзьмарка апранутая ў смарагдава-зялёную мантыю. Аднаго позірку на яе суровы твар хапіла Гары, каб зразумець, што з вядзмаркай лепш не спрачацца.

- Першгодкі прыблі, прафес МакГонагал.- прамовіў брамнік.

- Дзякуй, Хагрыд. Далей я правяду іх сама.

Яна шырэй раскрыла дзверы і прапусціла вучняў усярэдзіну. Вестыбюль замку быў настолькі вялікім, што туды б магла цалкам памясціцца ўся Дурслеўская хата. Каменныя сцены, як і ў Грынгатсе былі асветлены паходнямі, столя, здавалася, была вышэй чым сабе магчыма было ўявіць, а на перадзе месціліся шыкоўныя мармуровыя сходы, што вялі на верхнія паверхі.

Следам за прафесаркай МакГонагал яны пайшлі па выкладенай пліткамі каменнай падлозе. За дзвярыма справа ад іх чуліся сотні галасоў, напэўна там сабралася ўся школа, але вядзьмарка павяла першагодак па пустому калідорчыку збоку ад дзвярэй. Нервова азіраючыся, яны знатоўпіліся у невялічкім пакойчыку.

- Сардэчна вітаю вас ў Хогвартсе,- прамовіла прафесарка.- Праз некаторы час пачнецца ганаровы банкет у галоўнай зале, але спачатку вы будзеце рассартыяваны па Дамах. Сартыяванне з’яўляецца адной з найважнейшых цэрымоній, бо пакуль вы вучыцеся ў Хогвартсе, ваш Дом будзе дзеля вас нечым накшталт сям’і – вы будзеце вучыцца разам з астатнімі чальцамі свайго Дому, спаць у адным з імі пакоі і бавіць вольны час у гасцёўне вашага Дому.

У Хогвартсе чатыры Дамы – Грыфіндор, Хафлпаф, Рэйвенкло і Слізэрын. Кожны з іх мае багатую гісторыю і з кожнага з іх выйшла шмат выдатнейшых чараўнікоў і вядзьмарак. Пакуль вы вучыцеся ў школе, за кожны ваш поспех, ваш Дом будзе зарабляць дадатковыя балы, а за кожнае парушэнне правілаў губляць іх. Напрыканцы навучальнага году, Дом, які зарабіў найбольшую колькасць балаў, атрымлівае Кубак Дамоў і гэта вялікі гонар. І я спадзяюся, што кожны з вас будзе імкнуцца запісаць на рахунак свайго Дома, як мага больш балаў.

- Цэрымонія сартавання пачнецца праз колькі хвілінаў перад астатнімі вучнямі. І пакуль вы чакаеце, я раю вам прывесці сябе ў лад, наколькі ў вас гэта атрымаецца.

Яе вочы на імгненне затрымаліся на мантыі Нэвіла, зашпілька якога была пад левым вухам, потым на брудным носе Рона. Тым часам Гары нервова спрабаваў прыгладзіць сваю фрэзуру.

- Я вярнуся, калі да цэрымоніі ўсё будзе падрыхтавана,- дадала прафесарка.- Калі ласка чакайце ціха.

Яна выйшла з пакойчыку. Гары зглынуў.

- А якім чынам праходзіць сартаванне па Дамах?- спытаў ён у Рона.

- Будзе нешта нагадваючае іспыт. Фрэд казаў, што гэта вельмі балюча, але я думаю, ён як заўжды пажартаваў.

Гарына сэрца шалёна закалацілася. Іспыт? На вачах усёй школы? Ён ня ведае ані якіх чараў... і што яму рабіць? Гары азірнуўся, астатнім вучням было не менш страшна. Ніхто не размаўляў, акрамя Герміёны, якая шалёна паўтарала вывучаныя ёй замову, цікавячыся сама ў сабе, якая з іх ёй спатрэбіцца. Гары паспрабаваў яе не слухаць. Ніколі ў жыцці ён гэдак не нерваваўся, нават калі ішоў да Дурслі з цыдулкай ад дырэктара школы, дзе гаворылася, што Гары нейкім чынам прымудрыўся пафарбаваць ў сіні колер парык свайго настаўніка. Хлопчык не адрываючы вачэй глядзеў на дзверы. Зараз вернецца прафесарка Макгонагал і павядзе яго на прысуд.

Раптам, Гары падскочыў, а колькі чалавек за яго спіной ускрыкнулі:

- Што..?


Каля дваццаці прывідаў у старажытных вопрадках прайшлі скрозь заднюю сцяну пакойчыку. Жамчужна-белымя і празрыстыя, яны плылі у паветры, амаль не звяртаючы ўвагу на першагодак і складалася ўражанне, што яны аб нечым спрачаліся. Прывід, нагадваючы тоўсценькага маленькага манаха, прамовіў:

- Вось што я вам скажу: мы павінны вучыцца прабачаць і мы павінны даць яму другі шанец...

- Паважаны, ойча, ці ж мы не далі Піўзу ўсе шанцы, якія толькі ён заслужыў? Ён паскудзіць наша светлае імя, да таго ж ён зусім не прывід... так, а вы тут што робіце?

Нарэшце, здані заўважылі згрудзіўшыхся ў пакойчыку першагодак.

Але ніхто з дзяцей не вырашыўся адказаць.

- Новыя вучні!- усміхаючыся дзецям, прамовіў Тоўсты Айцец.- Сартавання чакаеце?

Колькі чалавек моўчкі кіўнулі ў адказ.

- Спадзяюся ўбачыць вас ў сваім Доме!- сказаў Айцец.- Калі хто не ведае – гэта Хафлпаф.

- Час ісці,- вымавіў рэзкі голас,- праз імгненне пачнецца Сартавальная Цэрымонія.

Прафесарка МакГонагал павярнулася. Прывіды адзін за адным прайшлі срозь наступную сцяну.

- Цяпер устаньце ў лінію,- кіравала першагодкамі МакГонагал,- і крочце за мной.

У Гары склалася дзіўнае ўражанне, што яго ногі наліліся свінцом. Ён апынуўся між нейкім хлопчыкам з валасамі пясочнага колеру і Ронам. Яны вярнуліся ў вестыбюль, а потым праз вялізныя падвойныя прайшлі ў галоўную залу.

Гэткае дзівоснае і цудоўнае месца, Гары нават цяжка было сабе ўявіць. Зала асвятлялася тысячамі свечак, што плавалі ў паветры па-над чатырма сталамі, застаўленымі бліскучым залатым посудам, за якімі ўжо сядзелі астатнія навучэнцы. Ля дальней сцяны месціўся яшчэ адзін доўгі стол, за якім сядзелі настаўнікі. Да гэтага стала, паставіўшы іх тварамі да астатніх вучняў, а спінамі да настаўнікаў, і прывяла першагодак прафесарка МакГонагал. Сотні твараў, бледных у дрыготкім святле свечак, глядзелі на новапрыбылых, а сям-там сярод іх ззяючы цмяным срэбным святлом луналі прывіды. Намагаючыся не сустрэцца з іх пільнымі вачыма, Гары перавёў погляд, на аксамітна-чорную столю, уторканую зоркамі.

- Яна зачаравана так,- пачуў ён шэпт Герміёны, каб адлюстроўваць неба знадворку. Я чытала пра яе ў Гісторыі Хогвартса.

Цяжка было паверыць, што яны стаяць пад столей, а не пад аткрытым небам.

Гары зноўку паглядзеў наперад і ўбачыў як прафесарка МакГонагал моўчкі паставіла перад імі чатырохногі зэдлік, на які паклала пацыраваны, паношаны і неверагодна брудны востраканцовы чарадзейскі капялюш. Цётка Пятунья такі не дазволіла б і ў хату занесці.

Напэўны ім, з жахам вырашыў Гары, трэба будзе выцягнуць з гэтага капелюша труса, ці зрабіць з ім нешта падобнае... тут ён заўважыў, што ўсе прысутныя ў зале вытарапіліся на капялюш, Гары зрабіў тое ж самае. Колькі секунд панавала цішыня. Потым капялюш тузануўся, каля яго палей, на манэр рота, адкрылася прарэха... і капялюш заспяваў:
«Хай не прывабны я, але

Спрабуй, знайдзі такога,

Хто разумнейшы за мяне -

Я б з’еў сябе самога.

Пакінь бліскучы кепі свой,

Ці свой цыліндр гладкі,

Бо ў параўнанні са мной

Яны дурныя шапкі.
Няма сакрэтаў для мяне

У розуме людскім,

На галаву мяне надзень

Скажу куды ісці.

Калі ў няроўнай барацьбе

Ты не губляеш мужнасць,

Вітае Грыфіндор цябе,

Мой наймілейшы дружа;
Калі ты з бліжнімі заўжды

Шляхетны і адданы,

У Хафлпаф хутчэй ідзі,

Яснавяльможны пане;

Калі з маленства розум твой

Імкнуўся да навукі,

Дом Рэйвенкло перад табой

Свае раскінуў рукі;
Калі ж не грэбуеш нічым

У мэты дасягненні,

Мой любы, кроч у Слізэрын,

Ня маючы сумненняў.

Са мной не трапіш у бяду,

Я дрэннага не раю!

За руку ў Дом твой прывяду

(Хаця сваіх не маю!)»
Капялюш скончыў спяваць, пакланіўся кожнаму з чатырох сталоў і ўноўку заціх. Зала выбухнула апладысментамі.

- Нам трэба толькі надзець нейкі капялюш?- прашапатаў Рон Гары.- Я Фрэда заб’ю, ён сцвярджаў, што трэба будзе змагацца з тролем.

Гары слаба ўсміхнуўся. Канечне надзець капялюш на галаву было значна лягчэй, чым спрабаваць чараваць, але ён вельмі шкадаваў, што нельга было апрануць яе не на вачах ува ўсёй школы. Хлопчыку здавалася, што капялюш замнога ад яго патрабуе, бо Гары не адчуваў сябе ані адважным, ані знаходлівым, ані маючым іншых пералічаных якасцяў. Калі толькі сартавальнік не знойдзе для яго Дом для тых, каго крыху ванітуе ад хвалявання.

Тым часам прафесарка МакГонагал зрабіла крок наперад, трымаючы ў руках скрутак пергаменту.

- Той, каго я назаву, выйдзе сюды, сядзіць на зэдлік і апране Сартавальны капялюш,- прамовіла яна.- Эбат, Ханна!

Дзяўчынка са светлымі коскамі і ружовым тварам пакінула шэраг, села на зэдліг і апранула капялюш, які накрыў яе з вачамі. Імгненне доўжылася паўза...

- ХАФЛПАФ!- выкрыкнуў капялюш.

За правым сталом пачуліся радасныя ўскрыкі і пляск далоней. Гары бачыў, як Ханне вясёла памахаў рукой прывід Тоўстага Айца.

- Боўнс, Сюзана!

- ХАФЛПАФ!- крыкнуў сартавальнік і Сюзана пабегла ўслед за Ханнай і села побач.

- Бут, Тэры!

- РЭЙВЕНКЛО!

На гэты раз пляскі і радасныя енкі пачуліся за другім злева сталом і колькі рэйвенклоўцаў падняліся, каб паціснуць Тэры руку.

Мэндзі Броклхёрст таксама была накіравана ў Рэйвенкло, а вось Лавендра Браўн была першай, хто патрапіў у Грыфіндор. Апладысменты раздаліся на крайнім злева сталом, а блізняты Візлі сустрэлі Лавендру радасным свістам.

Мілісэнта Булстрод пайшла да Слізэрыну. Магчыма сказалася непрыемнае ўражанне ад таго, што Гары чуў пра Слізэрын, але дзяўчынка падалася яму не вельмі сымпатычнай.

Хлопчык адчуваў, што яко ўсё больш і больш нудзіць. Ён прыпомніў сваю старую школу і тое, што яго заўжды абіралі самым апошнім. І не таму што Гары быў дрэнным гульцом, а таму што, ніхто не хацеў паказаць Дадлі, што ён камусьці падабаецца.

- Фінч-Флэтчы, Джасцін!

- ХАФЛПАФ

Гары заўважыў, што адчасу капялюш выкрыкваў назву Дому амаль адразу, а часам даволі доўга маўчаў, напэўна прымаючы патрэбнае рашэнне. Шымас Фініган – бялявы хлопчык, які стаяў у шэрагу побач з ім прасядзеў на зэдліку ня менш за хвіліну, перш чыў капялюш накіраваў яго да Грыфіндору.

- Грэйнджэр, Герміёна!

Тая куляй падляцела да зэдліка і з нецярплівасцю надзела яго на галаву.

- ГРЫФІНДОР!- крыкнуў капялюш. Рон ціха застагнаў.

Гары, як і ўсім людзям, якія занадта нэрвуюцца, да галавы прыйшла жудасная думка. А што калі ён будзе адзіным, каго не абяруць? Што калі ён будзе вельмі доўга сядзець на зэдліку з сартавальным капелюшом на галаве, пакуль прафесарка не сарве яго з Гарынай галавы і скажа, што напэўна адбылася памылка і яму лепш вяртацца на цягнік?

Калі паклікалі Нэвіла Лонгботама, таго самага хлопчыка, які ўвесь час губляў сваю рапуху, той па дарозе да зэдліка прымудрыўся паваліцца на падлогу. А пасля таго, як капялюш даволі працяглы час вырашаў куды яго скіраваць і нарэшце адправіў Нэвіла ў Грыфіндор, той пабег да стала не зняўшы сартавальніка і яго прыйшлось даганяць, каб аддаць капялюш Мораг МакДугал.

Калі назвалі яго імя, Малфой з гонарам накіраваўся да зэдліка і ледзь капялюш дакрануўся яго галавы, як хлопчык быў адпраўлены ў Слізэрын.

Задаволены сабою Драко, далучыўся за слізэрынскім сталом да сваіх сяброў Крэйба і Гойла.

Людзей засталося не так шмат.

Мун... Нот... Паркінсон... дзяўчынкі-блізняты Паціл... Салі-Эн Перкс... і вось нарэшце...

- Потэр, Гары!

Гыры зрабіў крок наперад і раптам пачуў, як па зале быццам лясны пажар пранеслася ціхае шапаценне.

- Яна сказала ПОТЭР?

- Гары Потэр тут?

Апошнее, што Гары ўбачыў перш, чым яго вочы закрыліся капелюшом, як уся зала выцягнула шыі, каб лепей яго разглядзець. Гары ўтаропіўся ў чорную падшэўку сартавальніка і прыняўся чакаць.

- Хмм,- пачуў ён ціхі голас па над вухам.- Цяжка, вельмі цяжка. Бачу шмат мужнасці. Але і не благі розум. Талент і, а божачкі, так... бачу вялікую прагу паказаць сябе, як цікава... Куды ж мне цябе накіраваць?

- Толькі не ў Слізэрын,- ухапіўшыся за сядушку зэдліка думаў Гары.- Не ў Слізэрын.

- Не Слізэрын, не?- зноў пачуўся ціхі голас.- Ты ўпэўнены? Ты можаш быць вялікім і Слізэрын дапаможа табе гэтага дасягнуць. Гэта ўсё тут ў тваім розуме. Не сумнявайся... ані? Ну калі ты так жадаеш... няхай будзе ГРЫФІНДОР!

Апошняе слова капялюш пракрычаў на ўсю залу. Гары зняў яго і няўпэўнена крочыў да грыфіндорскага стала. Ён быў так задаволены, што не патрапіў у Слізэрын, што не адразу ўбачыў, наколькі гучна яго вітаюць. Персі Візлі – грыфіндорскі прэфект, падняўся і энергічна патрос яго руку, а двайняты Фрэд і Джордж радасна лямантавалі:

- Потэр з намі! Потэр з намі!

Гары сеў насупраць прывіда са старажытным карункавым каўнераў. Той паляпаў хлопчыка па руцэ, ад чаго Гары здалося, што яго руку акунулі ў ільдзяную ваду.

Цяпер у яго была магчымасць уважліва азірнуць стол настаўнікаў. З бліжэйшага да яго краю сядзеў Хагрыд, які сустрэўшыся з хлопчыкам поглядамі паказаў яму два пальцы паднятыя ўверх у знаку перамогі. Гары ўсміхнуўся ў адказ. У самым цэнтры, на вялізным залатымкрэсле сядзеў сам Альбус Дамблдор. Гары адразу пазнаў яго, бо бачыў яго ў цягніку на картцы ад шакаладнай жабкі. Яго срэбныя валасы ззялі цмяным срэбрам, як і блукаючыя па зале прывіды. Таксама Гары пазнаў прафесара Квірэла, нервовага юнака, якога бачыў у Дзіравым катле. У сваім фіялетавым турбане, ён выглядаў занадта экстравагантна.

Нарэшце неадсартаванымі засталіся толькі тры чалавекі. Ліза Турпін трапіла ў Рэйвенкло і падыйшла чарга Рона. Той ад хвалявання быў бледна-зялёным. Гары пад сталом скрыжаваў пальцы і праз імгненне пачуў:

- ГРЫФІНДОР!

Гары гучна запляскаў далонямі з астатнімі грыфіндорцамі, калі Рон прашкандыбал да стала і паваліўся на крэсла побач з ім.

- Малайчына, Рон, малайчына,- праз Гарыну галаву пампезна прывітаў брата Персі, а тым часам апошні з першагодак – Блэйз Забіні быў накіраваны у Слізэрын. Прафесарка МакГонагал скруціла пергамент і сыйшла забраўшы з сабой капелюша сартавальніка.

Гары паглядзеў на сваю пустую залатую талерку. Толькі зараз ён зразумеў наколькі быў галодным. Здавалася свае гарбузовыя пірагі ён еў гадоў сто таму.

Прафесар Дамблдор падняўся з-за стала. Ён шырока раскінуўшы рукі аглядеў навучэнцаў ззяючымі радасцю вачыма, нібы нічога ў свеце яго больш так не задавальняла.

- Вітаю!- прамовіў ён.- Сардэчна вітаю вас у нашай школе ў новым навучальным годзе. І перш чым распачаць банкетаванне, я б хацеў бы сказаць вам колькі слоў. Вось яны: «Ёлуп, варволь, рэштка, выкрут!» Дзякуй за ўвагу!

Ён зноўку сеў у сваё крэсла. Зала выбухнула апладысментамі і радаснымі воклічамі. А Гары ня ведаў радавацца яму ці не.

- Ён што... крыху зшалеў?- няўпэўнена спытаўся ён у Персі.

- Зшалеў?- далікатна прамовіў Персі.- Ды ён геній! Лепшы чараўнік у свеце! Хаця так, ён крыху зшалелы. Ці не жадаеш бульбы?

Гары ад здзіўлення адкрыў рот. Стол перад ім быў завалены ежай і ён ніколі ў жыцці не бачыў на адным стале столькі ўлюбёных страў. Тут былі і ростбіф, і смажанае куранё, не кажучы аб свіных і бараніх адбіўных, кілбасках, беконе і стэйке, а таксама бульбы варанай, смажанай і ў выглядзе чыпсаў. Плюс ёркшырскі пудынг, гарошак, морквачка, усемагчымыя соўсы і чамусьці мятныя ляндрынкі.

Гары ніколі не галадаў у доме Дурслі, але яму і не дазвалялася есці столькі, сколькі яму хацелася. Тым больш, самы лепшы кавалачак, на які клаў сваё вока Гары, усё роўна атрымліваў Дадлі, нават, калі яго пасля гэтага нудзіла. Гары паклаў на талерку патрошку усяго, акрамя мятных ляндрынак і прыняўся за ежу. Усе было найневерагодна смачным.

- Як гэта сапраўды смачна выглядае,- з тугой прамовіў прывід з карункавым каўнерам, гледзячы, як Гары адразае кавалачак стэйка.

- А чаму вы..?

- Я ня еў ужо пятсот год,- адказаў прывід.- Зразумела ж, мне не патрэбна ежа, але мне яе так не хапае. Між іншым, я не назваўся. Сэр Нікалас дэ Мімсі-Порпінгтан, ваш пакорны лёкай. Я персанальны прывід Грыфіндорскай вежы.

- А я вас ведаю,- раптам заявіў Рон.- мне пра вас браты распавядалі... вы Амаль Безгаловы Нік!

- Я б папрасіў цябе, называць мяне сэр Нікалас да Мімсі...- але тут прывіда перапыніў Шымас Фініган.

- Амаль Безгаловы? Як можна быць АМАЛЬ безгаловым?

Сэр Нікалас быў вельмі раззлаваны, бо размова пайшла не так як ён таго хацеў бы.

- Вось як,- з раздражненнем сказаў ён і пацягнуў сябе за левае вуха. Яго галава адвалілася ад шыі быццам на шарніры і лягла на яго плячо. Напэўна нехта жадаў яго абезгаловіць, але зрабіў сваю працу абы як. Зірнуўшы на ашаломленыя твар першагодак, Амаль Безгаловы Нік вярнуў сваю галаву на месца, кашлянуў і прамовіў: - Дык вось, новыя грыфіндорцы! Спадзяюся вы зробіце ўсё магчымае, каб у гэтым годзе мы перамаглі ў Кубку Дамоў? Грыфіндор яшчэ аніразу не заставаўся пераможаным гэткі працяглы час. Слізэрынцы шэсць год запар атрымліваюць Кубак! Іх прывід – Крывавы Барон, пачынае быць невыносным.

Гары зірнуў за слізэрынскі стол і ўбачыў там прывіда з пустымі вачніцамі на кашчавым твары. Вопрадка Барона была заліта срэбнай крывёю. Хлопчык з задавальненнем адзначыў, што Малфой, які сядзеў побач са зданню, не надта быў задаволены гэтым суседствам.

- А чаму ён увесь ў крыві?- з нецярплівасцю пацікавіўся Шымас Фініган.

- Я ніколі не пытаўся аб гэтым.- з годнасцю адказаў Амаль Безгаловы Нік.

Калі ўсе з’елі столькі, колькі маглі, рэшткі ежы зніклі з талерак і тыя зноўку зрабіліся бліскуча чыстымі. А праз імгненне на сталах з’явіўся дэсэрт: салодкія пудзінгі, марозева ўсіх смакаў, якія толькі мажліва было сабе ўявіць, яблычныя пірагі, патачны торт, шакаладныя эклеры, булкі з джэмам, крэмавыя бісквіты, трускаўка, жэле і шмат чаго іншага.

Калі Гары ўзяў сабе кавалак патачнага торту, усе пачалі распавядаць аб сваіх сем’ях.

- А я палова на палову,- паведаміў Шымас,- мой бацька магл. Мама не расказала яму, што вядзьмарка, аж пакуль яны не ажаніліся. І гэта даволі непрыемна яго зшакавала.

Прысутныя за сталом засмяяліся.

- А ты што, Нэвіл?- спытаўся Рон.

- Ну, мяне выхавала бабуля і яна вядзьмарка,- адказаў той.- Доўгі час усе лічылі, што я першы ў сям’і за шмат стагодзяў, хто ня меў бы магічных здольнасцяў. Дзядзька Альджы, мой стрыечаны дзядуля, як толькі мог прымушаў мяне пачаць чараваць... калі мне было восем, ён скінуў мяне з блэкпулскага пірса, я тады ледзь не патануў... але нічога не атрымалася. А аднойчы дзядзька Альджы завітаў да нас на гарбату. Ён высунуў мяне з вакна, трымаючы за ладыжкі і тут яго жонка, цётка Энід, паклікала яго есці безэ і ён выпадкова адпусціў мяне. Але я не паваліўся на зямлю, а адскочыў ад яе... і скакаў так аж пакуль не апынуўся на шашы. Як яны ўсе ўзрадваліся, а бабуля нават ад шчасця заплакала. А бачылі бы вы іх твары, калі я атрымаў ліст... яны напэўна лічылі, што ў мяне не дастаткова магічных здольнасцяў. Дзядзька нават з радасці набыў мне рапуху.

З іншага ад Гары боку, Персі з Герміёнаю абмяркоўвалі заняткі. Дзяўчынка спадзявалася, што яны пачнуцца як мага хутчэй і асабліва цікавілася Ператварэннямі, бо лічыла, што ператвараць адну рэч на другую вельмі складана. Але Персі расказаў ёй, што пачынаць яны будуць з самага простага, накшталт ператварэння голак на запалкі і наадварот.

Гары адчуваў сябе лагодна і сонна, ён зноўку зірнуў за настаўніцкі стол. Хагрыд піў нешта са свайго агромістага келіха, прафесарка МакГонагал аб нечым размаўляла з Дамблдорам, а Квірэл, што так і не зняў свайго недарэчнага турбана нешта абмяркоўваў з настаўнікам, які меў чорнае замурзаванае валоссе, крукападобны нос і жаўтлявую скуру.

Раптам нешта адбылося. Калі круканосы настаўнік паглядзеў праз квірэлаўскі турбан і сустрэўся з Гары вачыма... рэзкі, пякучы боль працяў яго шнар.

- Ай!- ускрыкнуў хлопчык, прытуляючы рука да ілба.

- Што з табой?- спытаўся Персі.

- Н-нічога.

Боль сціх гэдак жа хутка, які і з’явіўся. А вось пазбавіцца непрыемнага ўражання ад погляда настаўніка было значна цяжэй – здавалася, што Гары яму не надта падабаецца.

- А хто там размаўляе з прафесарам Квірэлам?- спытаў ён у Персі.

- О, ты ўжо ведаеш Квірэла? Ён не здарма настолькі знерваваны. Гэта прафесар Снэйп – настаўнік па зеллеварству, але не гэтыя заняткі ён хоча выкладаць... усім вядома, што ён жадае атрымаць Квірэлаву пасаду. Аніхто ня ведае аб цёмных мастацтвах столькі, сколькі Снэйп.

Гары колькі часу яшчэ назіраў за Снэйпам, але той больш на яго не глядзеў.

Нарэшце, рэшткі дэсерта таксама зніклі са сталоў і Дамблдор, зноў падняўся на ногі. У зале зноў запанавала цішыня.

- Хм... цяпер калі мы наеліся і напіліся, надыйшоў час зрабіць колькі паведамленняў для тых хто толькі пачынае вучыцца: першагодкам трэба ведаць, што наведванне леса на тэрыторыі замка строга забаронена. І гэта таксама нядрэнна памятам сім-тым са старэйшых навучэнцаў.

Мігатлівыя вочы Дамблдора зірнулі ў бок блізнят Візлі.

- Містэр Філч, наш наглядчык таксама прасіў нагадаць аб забароне чараваць ў калідорах між заняткамі.

- Набор у квідытчныя каманды будзе праходзіць увесь другі тыдзень семестра. Жадаючым граць за свой Дом, трэба звяртацца да мадам Хуч.

- А, напрыканцы, хачу паведаміць усім, што ў гэтым годзе наведванне правага крыла калідора на чацьвёртым паверсе забаронена ўсім, хто не жадае памерці вельмі пакутлівай смерцю.

Гары засмяяўся, але акрамя яго гэта зрабіла ўсяго колькі чалавек.

- Ён жа гэта не сур’ёзна?- прамармытаў ён Персі.

- Магчыма так,- адказаў Персі, пахмурна гледзячы на Дамблдора,- але звычайна ён тлумачыць нам, чаму нам забаронена кудысьці хадзіць - лес, напрыклад, поўны ўсемагчымымі небяспечнымі істотамі, гэта кожны ведае. Хаця б нам прэфектам, мог бы расказаць.

- А цяпер, перш чым пайсці спаць, давайце разам праспяваем наш школьны гімн!- ускрыкнуў дырэктар. На ліцах настаўнікаў, як заўважыў Гары, застылі штучныя ўсмешкі.

Дамблдор лёгка махнуў сюды-туды сваёй палачкай і з яе кончыка выляцелі залатыя стужкі, якія падняўшыся ў паветра зазмяіліся там літарамі.

- Кожны няхай спявае яго на сваю ўлюбёную мелодыю,- прапанаваў прафесар,- Пачалі!

І ўся школа заспявала:


«Хогвартс, Хогвартс, дзікавугры Хогвартс,

Ты старому і малому ведаў дай.

Што нам варта ведаць у чарадзейскім свеце,

Калі ты не скнара, нам распавядай.
У галовах нашых, толькі пух ды мухі,

У галовах нашых вецер заблукаў,

Шчыра цябе просім, паважаны Хогвартс,

Каб патрэбных ведаў, нам туды паклаў.
Нагадай нам тое, найвяльможны Хогвартс,

Аб чым пазабыліся, пакуль мы з табой.

Ты ўсё ўсё нам дай, а мы зробім ўсё астатнее,

Нас вучы пакуль наш чэрап не запоўніў гной.»
Кожны скончыў спяваць паасобку. Нарэшце, засталіся толькі двайняты Візлі, якія спявалі на два голаса на мелодыю нейкага вельмі павольнага пахавальнаха маршу. Калі яны нарэшце скончылі, Дамблдор прыбраў словы з паветра і разам з усімі прысутнымі заапладыяваў. Прычым пляскаў далонямі гучней за астатніх.

- Ах, музыка,- сказаў ён, выціраючы вочы,- яна чарадзейней за ўсё, чым мы тут займаемся! А цяпер час класціся спаць. Хуценька, хуценька!

Праз шумлівы натоўп вучняў, грыфіндорскія першагодкі выйшлі ўслед за Персі з шумлівай галоўнай залы і рушылі наверх па мармуровых сходах. Гарыны ногі зноў наліліся свінцом, але на гэты раз таму, што ён быў надта стомлены і перапоўнены ежай. Гары гэдак хацелася спаць, што ў яго няма было сіл здзіўляцца таму, што людзі на партрэтах перашэптваліся і казалі на дзяцей пальцамі, ці таму, што яны двойчы праходзілі праз дзверы схаваныя за расоўнымі панэлямі і вісячымі на сценах габеленамі. Яны падняліся яшчэ па колькіх лесвіцах і Гары, які ледзве перасоўваў ногі, было цікава, ці доўга яны яшчэ будуць ісці. Але тут яны нечакана супыніліся.

У паветры перад імі праплыў пучок кійкоў і, як толькі Персі зрабіў крок у іх бок паляцелі ў дзяцей.

- Гэта Піўз,- прашапатаў Персі першагодкам,- мясцовы полтэргейст.- а потым павысіўшы голас звярнуўся ў паветра.- Піўз, пакажыся.

Адказам яму быў непрыстойны гук, быццам нехта выпусціў паветра з шарыка.

- Ці ты хочаш, каб я пайшоў за Крывавым Баронам?

Адчуўся хлапок і ў паветры перад імі з’явіўся чалавечак са злымі вочкамі, які скрыжаваўшы ногі і трымаючы ў руках кіёк плыў у паветры.

- Угу-гу-гу!- злосна рагатаў ён.- Маненечкія першагодачкі! Як вясёла!

Раптам полтэргейст кінуўся на дзяцей. Яны ледзь паспелі схіліць галовы.

- Хадзі вэк, Піўз, ці аб гэтым здарэнні пачуе Барон!- гыркнуў Персі.

Піўз высунуў язык і знік, кінуўшы кіёк на галаву Нэвілу. Яны пачулі, як той аддаляўся бразгаючы пад час шляху па панцырам даспехаў.

- Адзіны,- тлумачыў Персі першагодкам, калі яны зноў пусціліся ў шлях,- хто неяк можа ўправіцца з Піўзам – гэта Крывавы Барон. Нават нас прэфектаў ён не слухаецца. Вось мы і на месцы.

Напрыканцы калідора, яны ўбачылі партрэт вельмі тлустай жанчыны апранутай у ружовыя шаўка.

- Пароль?- прамовіла яна.

- Капут Драконіс- адказазаў Персі, партрэт ад’ехаў уверх, адкрываючы круглую адтуліну ў сцяне. Першагодкі ўскараскаліся ў яе... Нэвілу спатрэбілася, каб яго нехта падсадзіў... і трапілі ў грыфінжорскую гасцёўню, утульны пакой, у якім стаяла мноства мягкіх фатэляў.

Персі накіраваў дзяўчынак у адзін бок, хлопчыкаў у другі. Падняўшыся па вінтавой лесвіцы... напэўна гасцёўня знаходзілася ў адной з вежаў... яны трапілі ў спальню, дзе іх ужо чакала пяць ложкаў з цёмна-чырвонымі аксамітнымі завесамі полагаў. Там жа іх чакалі іх уласныя валізы. Занадта стаміўшыся, каб размаўляць аб нечым, яны выцягнулі з валізаў піжамы і бухнуліся ў свае ложкі.

- Ці ж не выдатная была ежа?- прамармытаў Рон Гары, праз полаг.- Скаберс, ідзі вэк! Ён жаваў маю прасціну.

Гары збіраўся спытаць у Рона, ці спрабаваў ён патачны торт, але амаль адразу заснуў.

Можа Гары занадта шмат з’еў, але сон, які ён убачыў быў надта дзіўным. Ён сядзеў надзеўшы на галаву турбан Квірэла, а той размаўляў з ім, пераконваючы хлопчыка, каб той не чакаючы перайшоў у Слізэрын, бо менавіта там яго лёс. Гары спрачаўся з турбанам, што не жадае быць ў слізэрыне, а той рабіўся ўсё цяжэй і цяжэй, а калі хлопчык паспрабаваў зняць яго, той пачаў балюча зацягвацца вакол яго галавы. Гары ўбачыў Малфоя, які смяяўся, гледзячы на яго змаганні з турбанам. Раптам, Малфой ператварыўся на круканосага прафесара Снэйпа, а яго смех рабіўся высокім і халодным... бліснуў сполах зялёнага святла і Гары прачнуўся, пакрыты потам, яго моцна калаціла.

Хлопчык павярнуўся на другі бок і зноўку заснуў. А калі наступнай раніцай прачнуўся, анічога не памятаў аб сваім кашмары.
РАЗДЗЕЛ VIII —

Настаўнік зеллеварства

- Вось ён, глядзі.

- Дзе?

- Ну вось, там, ідзе разам з цыбатым рудым дзіцёнкам.



- У акулярах?

- Бачылі яго твар?

- А ці бачыў хто яго шнар?

Шэпты пераследвалі Гары з таго моманту, як наступнай раніцай ён пакінуў грыфіндорскую вежу. Вучні шэрагам вызіралі з класаў, уставалі на дыбачкі і рабілі шмат чаго яшчэ, каб толькі зірнуць на яго. Нехта нават прабягаў колам, каб толькі зноў сустрэць Гары на сваім шляху. Аднак хлопчыку зараз было не да падвышанай увагі, бо ён спрабаваў засяродзіцца на пошуках класы, дзе праходзілі заняткі.

Хогвартс меў сто чорак дзве разнастайныя лесвіцы: шырокія моцныя сходы і маленечкія пакрывіўшыеся лесенькі; лесьвіцы, якія па пятніцах вялі ў іншы бок ці лесвіцы на якіх адна з прыступак знікала, калі на яе станеш і трэба было сваячасова яе пераскочыць. Таксама там меліся дзверы, якія не жадалі адчыняцца, калі іх ветліва аб гэтым не папросіць, ці калі не паказытаць іх у адпаведным месцы, не кажучы аб дзвярах, якія толькі прыкідаліся дзвярмі, а на самрэч былі папросту часткай сцяны. Акрамя таго, цяжка было нешта запомніць, таму, што здавалася ўсё ў замке рухалася. Людзі на партрэтах хадзілі адзін да аднаго ў госці і нават даспехі, як падалося Гары маглі хадзіць.

Прывіды таксама дапамагалі замала. Не надта прыемна было, калі яны выслізвалі цябе на сустрач, праз дзверы, якія ты збіраўся адчыніць. Не, Амаль Безгаловы Нік, той заўжды быў шчаслівы паказаць дарогу навучэнцам са свайго Дому, а вось Піўз, той быў горш за дзвое неадчыняемых дзвярэй і адну хітрую лесвіцу разам, асабліва, калі на заняткі спяшаешся. Ён шпуляў дзецям на галовы кошыкі з-пад паперы, выцягваў з-пад ног дыванкі, кідаўся кавалкамі крэйды ці, зрабіўшыся нябачным, падлятаў ззаду, хапаў за нос і крычаў, што зрабіў цябе сліўку.

А горшым за Піўза, хаця гэта практычна немагчыма, быў наглядчык Аргус Філч. У Гары з Ронам атрымалася трапіць да яго ў няласку ў першы ж дзень. Наглядчык схапіў іх, калі яны спрабавалі прабіцца праз зачыненыя дзверы, якія, як высветлілася вялі ў забаронены калідор на чацьвёртым паверсе. Ён нават не жадаў слухаць аб тым, што яны папросту заблудзілі і адразу ж пачаў пагражаць, што запрэць іх у падзямеллях. На іх шчасце паблізу ішоў прафесар Квірэл, які выратаваў іх.

Філч валодаў коткай, якую называў Місіс Норыс. Гэта была ссохлая тытунёвага колеру істота з вытарапленымі лямпапатобнымі вачыма, злёгку нагадваючая самаго Філча. Яна ў самоце патрулявала калідоры, але парушыць правілы пры ёй, было ўсё адно, што рабіць гэта перад Філчам. Бо котка імгненна бегла па гаспадара, які цяжка дыхаючы аб’яўляўся на месцы злачынства не пазней чым праз дзве секунды. Ніхто (акрамя што блізнят Візлі) ня ведаў патаемныя праходы ў школе, гэдак добра, як Філч. Навучэнцы настолькі моцна яго ненавідзелі, што аніколі не адмаўлялі сабе ў задавальненні даць Місіс Норыс добрага штурхаля.

Аднак, калі патрэбная класа ўсё ткі знаходзілася, пачыналася вучоба. На занятках, Гары даволі хутка зразумеў, што сапраўднае чарадзейства нешта большае за маханне палачкай і прамаўленне дзівацкіх слоў.

Штосераду апоўначы, яны займаліся астраноміей. У свае тэлескопы, вучні назіралі за начным небам, вучылі напамяць назвы разнастайных зорак і сачылі за рухам планет. А тройчы на тыдзень, яны ішлі ў цяпліцы на замкавай тэрыторыі на заняткі па зёлазнаўству. Разам з прафесаркай Спроўт, маленькай прысадзістай вядзьмаркай, яны вучыліся даглядаць разнастайныя дзіўныя расліны і грыбы, а таксама таму, як іх выкарыстоўваць.

Самымі сумнымі былі заняткі па гісторыі магіі, якія праводзіў адзіны ў свеце настаўнік-прывід прафесар Бінс. Колісь ён быў звычайным настаўнікам, але настолькі старэнькім, што аднойчы заснуўшы ля цёплага коміна ў настаўніцкай, ёй раніцай пайшоў на заняткі пакінуўшы сваё цела ў фатэлі. Бінс вельмі нудотна гунявіў свае лекцыі, таму дзеці, запісваючы разнастайныя імёны і даты, пераблытвалі Эмерыка Злыдня з Урыкам Дзвіваком.

Замовы выкладаў маленечкі чараўнік прафесар Флітвік. З-за свайго росту, ён быў вымушаны стаяць на стосе кніг, каб яго было бачна з-за стала. На самым першым занятку, калі Флітвік ўзяў спіс вучняў і ўбачыў там прозвішча Гары, ён з гэтага стоса і паваліўся.

Зусім іншай была прафесарка МакГонагал. Гары меў рацыю, калі ўбачыўшы яе першы раз, вырашыў, што з ёй лепш не спрачацца. Яна была патрабавальнай і разважлівай. На першым сваім занятку сказала прысеўшым за сталы вучням:

- Ператварэнні – адны з самых складаных і небяспечных разнавідаў чарадзейства пра якія вы даведаецеся тут у Хогвартсе. І папярэджваю, тыя хто будзе лайдачыць на маіх занятках, імгненна іх пакіне і ніколі больш на іх не вернецца.

Сказаўшы гэта, прафесарка ператварыла свой стол на свінню і назад. Усе былі моцна ўражаны і не маглі дачакацца, калі ім дазволяць зрабіць нешта падобнае, аднак хутка зразумелі, што да ператварэння мэблі на жывёлаў ім яшчэ задалёка. Пасля доўгага запісвання, разнастайных мудрагелістых формул ім раздалі запалкі і прапанавалі ператварыць іх на іголкі.Да канца заняткаў толькі ў Герміёны нешта атрымалася. Суха ўсміхнуўшыся Герміёне, прафесарка падняла яе запалку і паказала ўсёй класе. Та зрабілася срэбнай і завастрылася на кончыку.

З асаблівай нецярплівасцю першагодкі чакалі першых заняткаў па абароне ад цёмных мастацтваў, аднак заняткі прафесара Квірэла больш нагадвалі пародыю на навуку. Яго кабінэт ўшчэнт быў прапахлы часныком. Шмат хто сцвярджаў, што гэта было з-за сустрэтых ім у Румыніі упіроў і боязі таго, што тыя маглі днямі прыйсці за ім. Яго турбан, як сцвярджаў прафесар, быў падараваны яму адным афрыканскім князем, народ якога ён пазбавіў ад нападаў зомбі, але Квірэлу з цяжкасцю верылі. Неяк, Шымас Фініган папрасіў прафесара распавесці падрабязнасці яго барацьбы з зомбі, але той ў адказ густа пачырванеў і пачаў гаманіць аб надвор’і. А аднойчы нехта заўважыў, што ад Квірэлаўскага турбана сыходзіць нейкі дзіўны пах. Блізняты сцвярджалі, што Квірэл набіў яго часныком, каб быць абароненым і па-за межамі сваёй класы.

Сам Гары быў вельмі задаволены тым, што зусім ня быў апошнім з вучняў. Па-першае, у школе вучылася даволі шмат дзяцей маглаўскага паходжання, якія доўгі час не здагадваліся аб тым, што з’яўляюцца чарадзеямі. Больш таго, нават такіе людзі, як Рон ня мелі асаблівых поспехаў.

Пятніца была самым важным днём для Гары і Рона. Нарэшце, яны трапілі ў вялікую залу аніразу не заблукаўшы.

- Што ў нас сёння?- спытаўся Гары ў Рона, які дадаваў цукар да сваёй кашы.

- Адразу два ўрока зеллеварства, разам са слізэрынцамі,- адказаў той.- Снэйп галава іх Дому і кажуць заўжды прыхільны да сваіх. Пагледзем, ці гэта так.

- Вось бы МакГонагал была хаця б крышачку прыхільнай да нас,- уздыхнуў Гары. Прафесарка была грыфіндорскай галавою, што не перашкодзіла ёй, напярэдадні, паназадаваць ім купу працы на дом.

У гэты момант за сталамі закруціліся совы. Гары ўжо прызвычаўся да таго, што совы падчас сняданку прыносяць пошту, а калі ўпершыню ўбачыў, як у залу заляцела сотня-другая соў і прынялася кружляць па-над сталамі, кідаючы лісты і пакункі на калені сваім гаспадарам, ён быў вельмі сшакаваны.

Хэдіг не прыносіла Гары анічога, але яна адчасу сядала, каб пяшчотна падзюбаць яго ў вуха, ці з’есці з яго рук кавалачак тоста, перш чым вярнуцца да сябе ў савярню разам з іншымі птушкамі. Але сённешняй раніцай Хэдвіг супраць звычая, праляцеўшы між сподкамі з варэннем і цукарніцамі, кінула цыдулку на яго талерку. Гары адразу ж раскрыў паштоўку. Неахайныя крамзолі казалі:
Дагажэнькі Гары!

Я ведаю, што ў пятніцу пасля абеду ты будзеш вольны, таму ці не мог бы ты завітаць да мяне па гарбату а трэцяй гадзіне? Хачу паслухаць, як табе твой першы тыдзеь у школе. Адказ дашлі праз Хэдвіг.

Хагрыд
Пазычыўшы ў Рона пяро, Гары на зваротным баку цыдулі надрапаў: «Так! Добра! Пабачымся пазней!» і адаслаў Хэдвіг.

Як добра, што Гары атрымаў запрашэннке ад Хагрыда, бо заняткі па зеллеварству, былі жудасней за ўсё, што колісь з ім адбывалася.

Яшчэ падчас банкету, Гары вырашыў, што не вельмі падабаецца прафесару Снэйпу. Але яшчэ да канца першага ўроку, хлопчык зразумеў што памыліўся. Ён не проста быў недаспадобы настаўніку... Снэйп папросту НЕНАВІДЗЕЎ яго.

Зелеварствам займаліся ў адным з пакойчыкаў у падзямельях. Тут было значна халадней чым ў верхніх часткахх замку і даволі жудасна, нават калі не ўлічваць шклянкі з разнастайнымі заспіртаванымі істотамі, што стаялі на паліцах уздоўж сцен.

Таксама як прафесар Флітвік, Снэйп разгарнуў спіс вучняў і, таксама, убачыўшы Гарына прозвішча зрабіў паўзу.

- Оооо,- павольна прамовіў ён,- Гары Потэр. Наша новая... ЗНАКАМІТАСЦЬ.

Драко Малфой са сваімі паплечнікамі Крэйбам і Гойлам пырснулі ў кулакі. Снэйп скончыў зачытваць імёны вучняў і азірнуўся. Яго вочы былі такімі ж чорнымі, як у Хагрыда. Але калі вочы брамніка прамяніліся цяплынёй, Снэйпавы былі пустымі і халоднымі і больш за ўсё нагадвалі два чорных тунэля.

- На маіх занятках,- ціхім, крыху больш гучным, чым шэпт голасам, прамовіў Снэйп,- вы спасцігнеце вытанчанае і дакладнае мастацтва выгатавання зелляў. Тут ня будзе дурных размахванняў палачкамі і некаторыя з вас, магчыма, не палічаць яго за магію. Я і не чакаю таго, што вы сапраўды зразумееце ўсю прыгажосць мігатлівай пары над ціха кіпячым катлом, лагодную моц вадкасці, што можа струменіцца скрозь чалавечыя жылы, зачароўваючы розум і ловячы ў пастку яго свядомасць... І калі хтось з вас разумнейшы за тых боўдзілаў, якія звычайна прыходзяць у гэтую класу, я навучу вас, як разліваць па бутэльках хвалу, варыць асалоду і наваць закаркоўваць смерць.

Не гледзячы на заціхі голас, навучэнцы лавілі кожнае яго слова, бо Снэйп, як і прафесарка МакГонагал, валодаў дарам трымаць увагу, не прыкладаючы асаблівых намаганняў.

Пасля прамовы настаўніка запанавала невялічкая паўза. Гары і Рон з паднятымі брывамі зірнулі адно на аднаго, а Герміёна Грэйнджэр ледзь трымалася на месцы, імкнучыся даказаць, што яна не боўдзіла.

- Потэр!- раптоўна парушыў цішыню Снэйп.- Што я атрымаю, калі дадам парашок з кораню асфадэля да настойкі палыну?

Парашок з кораню чаго да настойкі чаго? Гары зірнуў на Рона, які быў здзіўлены ня менш за яго. Рука Герміёны стрэліла ў паветра.

- Ня ведаю, сэр,- адказаў Гары.

Снэпавы вусны скрывіла ўсмешка.

- Ай-яй-яй... відавочна, вядомасць не вырашае ўсе праблемы.

Герміёна ж была цалкам праігнаравана.

- Даю другую спробу, Потэр. Дзе ты будзеш шукаць, калі я папрашу знайсці безаар?

Герміёна настолькі высока ўзняла руку, што здавалася гатова была ўзляцець, але ў адрозненні ад яе, Гары ня ведаў дзе шукаць гэты безаар. Ён імкнуўся не глядзець на Малфоя, Крэйба і Гойла, якіх трэсла ад рогата.

- Ня ведаю, сэр.

- Ці ты ўвогуле адчыняў падручнікі, да таго як сюды прыехаць, Потэр?

Гары прымусіў сябе глядзець ў халодныя вочы Снэйпа не адводзячы погляда. Зразумела ж ён не толькі адчыняў падручнікі, калі яшчэ быў у Дурслі, ён іх нават чытаў. Але Снэйп напэўна чакаў, што ён будзе ведаць «Тысячу магічных зёлак і грыбоў» напамяць.

Прафесар працягваў са спакойным тварам ігнараваць Герміёніну руку.

- Якая розніца, паміж боцікамі і аканітам?

Герміёна ажно паднялася з крэсла.

- Ня ведаю,- ціха адказаў Гары,- але ведае Герміёна, чаму б вам у яе не спытаць?

Колькі чалавек усміхнулася. Гары заўвашыў, што Шымас яму падміргнуў. Але Снэйп ня быў задаволены гэтым адказам.

- Сядзь,- сыкнуў ён Герміёне.- Каб ты ведаў, Потэр – асфадэль і палын, могуць зрабіць соннае зелле настолькі моцным, што яно будзе вядома, як «Глыток Жывой Смерці». Безаар – гэта каменчык, што месціцца ў казлячым страўніку і здольны абараніць цябе ад большасці атрутаў. А боцікі і аканіт. Гэта розныя назвы адной расліны. Ну? І чаму вы гэта не запісваеце?

Усе прыняліся шукаць у сваіх торбах пёры і пергамент.

- А за тваё нахабства, Потэр,- дадаў Снэйп,- я здымаю адзін бал з Грыфіндора.

Але далей справы грыфіндорцаў не палепшыліся. Снэйп падзяліў усіх вучняў па двое і загадаў ім зрабіць простае зелле для лячэння фурункулаў. Назіраючы, як вучні ўзважваюць сухую крапіву ці расціраюць у парашок змяіныя іклы Снэйп ходзіў паміж сталамі так, што яго доўгая чорная мантыя развівалася ззаду. Адзіны каму Снэйп не дакучаў сваімі прызіркамі быў Малфой. Прафесар, як раз хваліў Драко за то, насколькі ідэальна той варыў рогі смоўжа і тут пакой з гучным шыпеннем напоўніла кіслотна-зялёная пара. У Нэвіла нейкім чынам атрымалася раславіць кацёл Шымаса і ператварыць яго на металічную кроплю, а іх зелле разлілося па каменнай падлозе падзямелья, прапальваючы дзіркі ў абутках. Праз імгненне усе прысутныя стаялі на крэслах, а Лонгботам, якога заліло зеллем стаяў на падлозе і яго рукі ды ногі хутка пакрываліся балючымі чырвонымі фурункуламі.

- Дурны бот!- гыркнуў Снэйп, адным махам палачкі прыбраўшы разлітае зелле.- Ці я не сказаў дадаць іголкі дыкабраза ПАСЛЯ таго, як здымеш кацёл з вагню?

Нэвіл захныкаў, а фурункулы тым часам пачалі з’яўляцца на яго носе.

- Адвядзі яго ў шпітальнае крыло,- загадаў прафесар Шымасу. Потым ён развярнуўся да Гары і Рона, што працавалі паблізу.

- Ты... так... ты, Потэр, чаму ты сказаў яму, каб не дадаваў іголкі зарана. Вырашыў, што пасля памылкі Лонгботама ты будзеш выглядаць не такім горшым? Грыфіндор страчвае яшчэ бал.

Хлопчык ўжо адкрыў рота, каб запярэчыць гэткай несправядлівасці, але Рон штурхнуў яго да свайго катла.

- Не чапляйся да яго,- прашаптаў ён Гары на вуха.- Я чуў Снэй можа быць сапраўды жахлівым.

Калі праз гадзіну яны пакінулі падзямелье, Гарын розум віраваў, а вось настрою не было зусім. У першы ж тыдзень вучобы, Грыфіндор дзякуючы яму страціў два балы... чаму Снэйп так моцна яго ненавідзіць?

- Не маркоціся,- суцяшаў яго Рон,- Вунь, Фрэд з Джорджам заўсёды губляюць балы праз Снэйпа. А ці я магу пайсці з табой да Хагрыда?

Без пяці хвілінаў тры, хлопчыкі пакінулі замак і пайшлі да ўскрайку Забароненага лесу, дзе месцілася драўляная хаціна брамніка. Ля ганку валяліся арбалет і пара гумовых ботаў.

Гары пастукаў дзверы і адразу ж пачуў усярэдзіне апантанае драпанне і нечый гучны брэх. Потым адчуўся Хагрыдаў голас:

- Фу, Фанг... кму кажу, фу

Спачатку, праз шчыліну высунуўся зарослы твар Хагрыда, а потым ён адчыніў дзверы.

- Заходзць,- прамовіў ён.- Фанг, фу!

Брамнік прапусціў іх усярэдзіну, працягваючы з усіх сіл трымаць за аброжак вялізнага чорнага дога.

У хаціне быў толькі адзін пакой. Са столі звісалі кавалкі вяндліны і цэлыя фазаны, у коміне палаў агромісты медны імбрык, а у кутку стаяў ложак укрыты лапікавай коўдрай.

- Адчвайце се, як дома.- прамовіў Хагрыд і пусціў Фанга, як тутай жа кінуўся на Рона і прыняўся лізаць яго вушы. Як і яго гаспадар, дог толькі выглядаў злым.

- Гэта Рон,- паведаміў Гары брамніку, які ў гэты час разліваў кіпень па кубках і ставіў на стол талерку з печывам.

- Чаргоў Візлі?- зірнуўшы на Ронава рабацінне, сказаў Хагрыд.- Палоў сваго жыця, я правёў аганяючы твых братоў-блізюкоў ад Заброненага леса.

Аб печыва можна было паламаць зубы, але хлопчыкі зрабілі выгляд, што яно ім спадабалася. Яны распавялі Хагрыду пра свае першыя ўражанні ад заняткаў. Фанг паклаў галаву на Гарыны калені і заліваў сліной яго мантыю.

Філча брамнік назваў старым гнюсам, што хлопчыкі пачулі не без задавальнення.

- А што да йго коткі, я нейк час ждаў пазнаёміць е з Фангам. Яна перследуе мне штораз, каль я знаходжся ў замку. Аніяк не магу пазбавіць е... яна другі вочы Філча.

Потым Гары распавёў Хагрыду пра заняткі ў Снэйпа. Той, як і Рон параіў хлопчыку не турбавацца, бо Снэйп наўрацці ставіўся прыязна хоць да каго з вучняў.

- Але ж здаецца мяне ён увогуле ненавідзіць.

- Глупства!- адказаў на гэта брамнік.- Нашто йму це ненавідзець?

Аднак хлопчык заўважыў, што гаворачы гэта, волат хаваў вочы.

- А як там твой брат, Чарль?- спытаў Хагрыд у Рона.- Мне зажды падбаўся йго інтарэс да прац з жывёламі.

Хагрыд яўна наўмысна мяняў тэму размовы. Пакуль Рон распавядаў брамніку аб братавай працы з драконамі, Гары выцягнуў з-пад грэлкі для імбрыка нейкі кавалак паперы. Гэта была выразка са Штодзённага вяшчуна.


АКТУАЛЬНЫ РЭПАРТАЖ: ПРАНІКНЕННЕ Ў ГРЫНГАТС
Працягваецца расследванне выпадку пранікнення 31 ліпеня ў грынгатскі банк. Некаторыя лічаць што ў гэтай справе замешаны невядомыя цёмныя чарадзеі.

Гобліны банка сцвярджаюць, што падчас нападу нічога не было скрадзена, бо напярэдадні са сховішча дзе адбыўся ператрус было забрана ўсё змесціва.

«Але што там было мы вам не раскажам,- паведаміў карэспандэнтам Вяшчуна прэс-гоблін Грынгатса,- і вам лепеш не саваць насы ў гэтую справу.»
Гары прыпомніў, што яшчэ ў цягніку Рон гаворыў яму аб спробе абрабавання Грынгатса, але той не ўзгадваў даты.

- Хагрыд!- сказаў хлопчык.- У Грынгатс нехта пранік у дзень майго нараджэння! Можа нават у той час, калі мы самі там былі!

Цяпер Гары не сумняваўся, што волат хавае ад яго вочы. Ён нешта прамармытаў і запрапанаваў хлопчыку яшчэ печыва. «Напярэдадні са сховішча дзе адбыўся ператрус было забрана ўсё змесціва». Гары перачытаў артыкул. Хагрыд у той дзень забраў усё змесціва сховішча, калі гэдак мажліва было назваць той маленечкі нязграбны пакуначак. Ці не яго часам шукалі злачынцы?

Пакуль хлопчыкі, з поўнымі кішэнямі Хагрыдава печыва, бо былі занадта шляхетнымі, каб адмовіцца, вярталіся да замку на абед, Гары працягваў разважаць. Ані адзін з заняткаў не пакінуў у яго галаве столькі думак, як гэта чаяванне. Ці не надта сваечасова Хагрыд забраў пакуначак? Куды ён падзеўся? Што такога Хагрыд ведае пра Снэйпа, чаго не жадае распавесці яму?


РАЗДЗЕЛ ІХ —


Достарыңызбен бөлісу:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет