Гомельскi дзяржаўны Ўнiверсiтэт iмя францыска скарыны


Раздзел 2.3. Словаўтварэнне запазычанняў у беларускiх гаворках



бет14/25
Дата25.02.2016
өлшемі2.15 Mb.
#21792
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   25

Раздзел 2.3. Словаўтварэнне запазычанняў у беларускiх гаворках


Адным з важнейшых паказчыкаў засвоенасцi запазычанняў з’яўляецца ўключэнне iх у сiстэму словаўтварэння мовы-рэцэптара. “Запазычанне канчаткова атрымлiвае права грамадзянства ў мове ў тым выпадку, калi яно пачынае даваць вытворныя шляхам словаўтварэння або шляхам змены значэння. Акружанае сваiм лексiчным патомствам, выступаючы на чале словаўтваральнага гнязда, запазычанае слова перастае быць адзiнокiм астраўком ва ўспрыняўшай яго мове” [63, с. 138].

Даследаванне асаблiвасцей дэрывацыйнай сiстэмы народна-дыялектнай мовы мае важнае значэнне пры вывучэннi мiжмоўных кантактаў i лексiчнага ўзаемадзеяння, паколькi крытэрый словаўтваральнай iнавацыi з’яўляецца адным з асноўных для вызначэння крынiцы лексiчнага пранiкнення [105, c. 7].

Рэалiзацыя дэрывацыйных магчымасцей лексiкi2 iншамоўнага паходжання ў народных гаворках адбываецца ў працэсе яе функцыянавання i ўзаемадзеяння з iншымi словамi. Развiццё словаўтваральнай актыўнасцi запазычанняў з’яўляецца вынiкам iх максiмальнага прыстасавання да сiстэмы дэрывацыйных сродкаў народна-дыялектнай мовы. Словаўтваральны патэнцыял развiваюць далёка не ўсе дыялектныя запазычаннi. Як сведчаць статыстычныя дадзеныя, толькi 560 запазычанняў (18%) рэалiзавалi ў гаворках свае дэрывацыйныя здольнасцi, набылi вытворныя лексiчныя адзiнкi. Выключная большасць iх (84%) адносiцца да субстантыўнай лексiкi. I гэта заканамерна, таму што, як адзначаюць даследчыкi, з усёй дэрывацыйнай сiстэмы самая багатая – субстантыўная падсiстэма, бо назоўнiк мае самае шырокае кола ўтваральных асноў, найбольшую колькасць спосабаў словаўтварэння i словаўтваральных афiксаў [160, c. 5].

      1. Субстантыўныя дэрываты

Субстантыўная дэрывацыйная сiстэма дыялектных запазычанняў мае даволi разнастайны набор словаўтваральных фармантаў. Найбольш прадуктыўным спосабам словаўтварэння ад асноў запазычанняў з’яўляецца афiксацыя. Абсалютную перавагу ў сiстэме субстантыўнай афiксальнай дэрывацыi дыялектных запазычанняў мае суфiксальны спосаб.

Субстантыўныя дэрываты ў пераважнай большасцi ўтвараюцца ад асноў назоўнiкаў iншамоўнага паходжання пры дапамозе разнастайных суфiксаў як з агульным словаўтваральным, так i мадыфiкацыйным значэннем. Назоўнiкi мужчынскага роду ўтвараюцца пры дапамозе суфiксаў -нiк, -iк (-ык), -iк-i, -ак (-ок), -ач,-анец, -ан (-ян), -чук, -чык, -ар, -ер, -ас, жаночага роду – к-а, -оўк-а (ёўк-а), -аўк-а, -ачк-а, -iн-а, -нiц-а, -iц-а, -от-а, -ск-а, -ш-а, -ч-а, -ух-а, -ушк-а, нiякага роду – -ств-а, -э,- о, -шш-а, -оцьц-е, -ышч-а, агульнага роду – -iн-а.

Субстантыўныя дэрываты адпрыметнiкавага i аддзеяслоўнага ўтварэння значна уступаюць у колькасных адносiнах папярэдняй групе. Назоўнiкi, утвораныя ад прыметнiкаў з асновай iншамоўнага паходжання, складаюць невялiкую, але даволi разнастайную паводле словаўтваральных фармантаў групу намiнацый. Гэта назоўнiкi мужчынскага роду, утвораныя пры дапамозе суфiксаў -iк, -ень, -чык i жаночага роду – -оўк-а, -асць, -анiн-а, -iц-а, -ус-я, нiякага – цтв-а. Ад дзеяслоўных асноў назоўнiкi мужчынскага роду ўтварылiся пры ўдзеле суфiксаў -ант (-янт), -шчык, -цель, жаночага роду – -оўк-а, -нiц-а, анiн-а, -ачк-а i нiякага – -нн-е.

Адзiнкавыя субстантыўныя дэрываты ўтвораны прэфiксальным спосабам (пры дапамозе прэфiксаў за-, пад-) i прэфiксальна-суфiксальным (пры ўдзеле конфiксаў за- + -ак, пад-+ -ак, пад- + -iк, пры- + -ак). Асаблiвасцi субстантыўнай дэрывацыi ад асноў запазычанняў паказвае таблiца 2.4.

Таблiца 2.4

Субстантыўная дэрывацыя


Словаўтва-ральны спосаб

Слова-ўтва-ральны фармант

Катэгорыя граматыч- нага роду

Лексiка-граматычнае значэнне вытворнага назоўнiка

Субстантыўныя дэрываты

Утваральнае слова

1

2

3

4

5

6

суфiксальны



суфiкс

-нiк


м.р.

1. ‘назвы асобы па пра фессii, роду заняткаў паводле аб'екта цi месца працы або прадмета вытворчасцi, названых утваральнай асновай (УА)’


- амбарнiк ‘купец’ (Нас.), арганнiк ‘майстар, якi робiць або рамантуе арган’ (Нас.), квотнiк ‘лiхвяр’ (Нас.), крамнiк ‘купец, прадавец’ (Нас.), масёнжнiк ‘меднiк’ (Нас.), музычнiк ‘музыкант’ (МДСГ)



назоўнiк

амбар


арган

квота


крама

масенж


музыка










2. ‘назвы асобы па прыхiльнасцi да таго, што названа УА


авантурнiк ‘авантурыст, прайдоха, дзiвак’ (Нас.), аспiднiк ‘злы мужчына’ (Нас.), баляснiк ‘расказчык’ (Нас.), магарычнiк ‘барышнiк, аматар пiць магарыч’ (Нас.)

аспiд


баляса

магарыч











3. ‘назвы прадмета, паводле адносiн да УА’

каляднiк, ‘вяпрук, якога колюць на каляды, туша яго’(ДСЗ), патэльнiк ‘аладка з грэчневай мукi’ (ЛП)


каляды

патэльня





-iк

(-ык)






1. ‘назвы асобы па адносiнах да таго, што названа УА’

алягорык ‘выдумшчык, той, хто гаворыць незразумела’ (Нас.), амбiцiк ‘малады фанабэрысты чалавек’ (Нас.)

алягорыя

амбiт











2. ‘назвы прадмета,

падобнага на тое, што абазначана УА’




гзымсiк ‘прымурак каля комiна печы, выступ’ (Сцяшк.), горсiк ‘гестка, какетка (СГЦР), камашык(i) ‘хатнiя тапачкi’ (ДСБ)

гзымс

горс


камаш(ы)










3. ‘назвы прадметаў і асоб з памяншальна-ласкальным значэннем’



габэлiк ‘малы гэбель’ (СГЦР), зэдлiк ‘лавачка’ (Нас.), кухлiк ‘кубак’ (МДСГ), мундурык ‘мундзiрчык’ (Нас.), кепiк ‘дурненькi’ (Нас.)


гэбель

зэдаль


кухаль

мундур


кеп




-iк-i





назоўнiкi множнага лiку са значэннем адцягненай прыметы

гiморыкi ‘капрызы’ (СНС), кепiкi ‘жарты’ (Нас.)

гiморы

кеп





-ак

(-ок)





1. ‘назвы маладой асобы па адносiнах да таго, што абазначана УА’

аспiдок ‘злы хлопчык’ (Нас.), бахурок ‘яўрэйскае дзiця, якое навучаецца пiсьму’, ‘таўстунчык’ (Нас.)

аспiд

бахур











2. ‘назвы прадмета па адносiнах да таго, што абазначана УА’

гандэлак ‘закусачная’’(Сцяшк.), габелак ‘рубанак’ (МММГ-77), мундурак ‘мундзiр’ (СПЗБ), шурпак ‘парода курэй’ (СПЗБ)

гандаль

гэбель


мундур

шурпа











3. ‘назвы прадмета па падабенстве з тым, што абазначана УА’


каптурок ‘цёплая лёгкая мужчынская шапачка, якая закрывае вушы’ (Нас.), капшучок ‘лямпачка без шкла’ (Бяльк.), келiшак ‘чарка’ (Нас.), камiнак, комiнак ‘бакавая частка прыпека’ (СПЗБ)

каптур

капшук


келiх

комiн











4. ‘назвы прадметаў з памяншальным значэннем’

андарачок, памянш. да андарак (Нас.),

кухлiчак, памянш. да кухлiк (Нас.)

андарак

кухлiк





-ач





1. ‘назвы асобы па прымеце, звязанай з тым, што абазначана

на УА’


куксач ‘чалавек з куксай’ (Цых.), магнач ‘багач’ (ТС)


кукса

магнат











2. ‘назвы прадметаў’

гарнач ‘збанок’ (ДСБ), куртач ‘кароткае на ваце мужчынскае палiто’ (Касп.)

гарнак

курта





-анец




‘назвы асобы па адносiнах да таго, што абазначана УА’

арыштанец ‘арыштант’, ‘хулiган’ (Янк., Ш), кватаранец ‘кватарант’ (Сцяшк.)


арыштант

кватэра





-ан

(-ян)





‘назвы асобы са схiльнасцямi да таго, што названа УА’

амбiцыян ‘фанабэрысты чалавек’ (Нас.), камадыян ‘штукар, жартаўнiк’ (КЭС, Нав.), пасiян ‘люты чалавек’ (НЛ)

амбiцыя

камедыя


пасiя




-чук




‘назвы маладых асоб паводле роду iх дзейнасцi’

дактарчук ‘малады доктар’ (Сцяшк.), кухарчук ‘вучань кухара’ (Нас.)



доктар

кухар





-чык




‘назвы асобы па роду заняткаў, абазначаных УА’


каператчык ‘прадавец’ (МММГ-70)

каперацыя




-ар




‘назвы асобы паводле адзнакi, абазначанай УА’


клёндар ‘клышаногi чалавек’ (ТС)

клёнды




-ер




‘назвы асобы паводле аб'екта працы, абазначанага УА’


магазiнер ‘прадавец’ (СГЦР)

магазiн




-ас




‘назвы асобы паводле асаблiвасцi, названай УА’


дырдас ‘хлопчык-гарэза, свавольнiк’ (Нас.)


дырда




-уг-а




‘негатыўная назва асобы’

латруга ‘лодар, гультай, п'янiца’ (СГЦР)


лотр




-к-а

ж.р.

1.’назвы асоб жаночага полу па роду за няткаў’

аграномка ‘жанчына-аграном’ (Нас.), арендарка ‘шынкарка’ (Нас.), бiблiятэкарка (Янк., I), дохтарка ‘жанчына-доктар’ (ДСБ), магазiнерка ‘прадаўшчыца’ (СГЦР)


аграном

арендар бiблiятэкар магазiнер












‘па характару або паводзiнах’

амбiтка ‘ганарлiўка’ (Нас.), амбiцыянтка ‘тс’ (Нас.), анахiмка ‘праклятая’ (Нас.), гунсвотка ‘нягоднiца’ (Нас.),

камандзёрка ‘запявала, завадзiла’ (Нас.), кунпанка ‘сяброўка’ (ЗНС), мантачка ‘ашуканка’ (Нас.), скрупулятка ‘гаспадыня, якая ўнiкае ў кожную дробязь’ (Нас.)


амбiт амбiцыян анахiма гунсвот камандзёр

кунпан


мантач

скрупулат











‘па сваяцкiх

Адносiнах’




кузынка ‘сваячка’ (Сцяшк., Сл.)

кузын










2. ‘назвы прадметаў з памяншальным або памяншальна-канкрэтызаваным значэннем’

гачка ‘матыка’ (НЛ), гамерка ‘нiжняя ручка падоўжанай пiлы’ (ТС), гiлярка ‘невялiкая лёгкая лодка ў плытнiкоў’ (ТС), гратка ‘палiчка для пасуды’ (Сцяшк.), граматка ‘азбука, буквар’ (Нас.), груцка, памянш. да груца (СГЦР), гунька ‘посцiлка, даматканая коўдра’ (СПЗБ), жакетка ‘верхняе кароткае жаночае або мужчынскае адзенне’ (СПЗБ), злотка ‘15 капеек серабром’ (Нас.), каморка ‘кладоўка’ (НС), каплiчка ‘маленькая цэркаўка на могiлках’ (Сцяшк.), кашулька ‘абалонка лiчынкi пчалы’ (ДСБ), кеска ‘кашалёк, торбачка’

(Бяльк.), крамка, памянш. да крама (Нас), крэйдка ‘аловак’ (Сцяшк.), кулька ‘ручка сахi’ (ЖНС), лампатка, памянш. да лампада (СПЗБ), машынка ‘прылада для стрыжкi’, ‘запальнiца’ (ДСЗ, Янк., 1), паперка ‘афiцыйны дакумент’ (Бяльк.)




гака

гамер


гiляра

грата


грамата

груца


гуня

жакет


злоты

камора


каплiца

кашуля


кеса

крама


крэйда

куля


лампада

машына


папера












3. ‘назвы прадметаў паводле матэрыялу iх вырабу, названага УА’

аксамiтка ‘галаўны вясельны ўбор нявесты’ (Касп.), ‘аксамiтная стужка’ (Нас.), гаруска ‘гарусовая хустка’ (ДСЛ)


аксамiт

гарус





-оўк-а

(еўк-а)


-аўк-а




1. ‘назвы прадметаў паводле адносiн да таго, што названа УА’

гарусоўка ‘гарусовая хустка’ (ДСЛ); дылёўка ‘склюд’ (ТС), квартоўка ‘бутэлька 0,5 л’ (МММГ-77), лiштаўка ‘устаўка пад пазухай у сарочцы’ (НС), гаёўка ‘хата леснiка’(ЗНС)

гарус дыль

кварта


лiшта

гаёвы











2. ‘назвы асобы жаночага полу’

латроўка ‘гультайка’ (Нас.)

лотр




-ачк-




‘назвы прадметаў з памяншальным i памяншальна-ласкальным значэннем’

гвяздачка ‘зорачка’ (ЧК П, 320), граматачка ‘азбука, буквар’ (Нас.), грызолачка, памянш. ‘залоза’ (СГЦР), каморачка ‘ячэя ў сотах’ (СПЗБ), картачка ‘запiсачка’ (Нас.), кватэрачка ‘частка столi’ (СНС), крамачка, памянш. да крама (Нас.), куртачка ‘жакецiк’ (Сцяшк.)

гвязда

грамата


грызолак

камора


карта

кватэра


крама

курта





-iн-а




1. ‘назвы адзiнкавага прадмета’

галэндзiна ‘сук, сухая галiна’ (СГЦР), жабрына ‘рабрына’ (СПЗБ), клiбiна ‘вiтка’ (ЗНС), лярвiна ‘лiчынка’ (КЭС)

галэнзi

жабры


клiба

лярва











2. ‘назвы адной часткi ў парным або састаўным прадмеце’

лейчына ‘адна бакавiна ў лейцах’ (ТС), мурлацiна ‘верхнi вянок у зрубе’ (НСл)

лейцы

мурлат(а)












3. ‘назвы прадметаў

з павелiчальным значэннем’



гармацiна, павел. да гармата (Нас.)

гармата




-нiц-а




1. ‘назвы асобы паводле месца працы, абазначанага УА’

крамнiца ‘купчыха, гандлярка’ (Нас.)

крама










2. ‘назвы асобы па схiльнасцi да таго, што названа УА’

авантурнiца ‘авантурыстка, прайдоха’ (Нас.)

авантура










3. ‘назвы прадметаў, прызначаных для захавання рэчыва, абазначанага УА’

керасiнiца ‘газнiца’ (Бяльк.), голiйныця ‘посуд, у якiм трымаюць алей’ (ДСБ)

керасiн

голiй





-iц-а




‘назвы прадметаў з павелiчальным значэннем’

барылiца, павелiч. да барыла (Нас.)

барыла




-от-а




‘назвы з адцягнена- зборным значэннем’

мызырота ‘дробязь’ (ЛП)

мiзэрыя




-ск-а




‘назвы ўстановы паводле асобы, якая там працуе’

палiкмахерска ‘цырульня’ (СГЦР)

палiкмахар




-ш-а




‘назвы асобы жаночага полу па прафесii’

дохтырша ‘доктар-жанчына’ (Бяльк.)



дохтыр




-ч-а




‘назва асобы па роду заняткаў’

кулiнарча ‘жанчына-кулiнар’ (ДСЗ)

кулiнар




-ух-а




‘назвы прадметаў з павелiчальна-канкрэтызаваным значэннем’

лiтруха ‘бутэлька ёмiстасцю 1 л’ (СНЛ)

лiтр




-ств-а

н.р.

1. ‘назвы стану або паводзiн асобы паводле асаблiвасцi, абазначанай УА’

гiморства ‘капрызы’ (СНС), бахурства ‘разбэшчанасць’ (Нас.), фiлюства ‘хiтрыкi’ (Нас.)

гiморы

бахур


фiлют










2. ‘назвы роду дзей насцi асобы’

арэндарства ‘званне або пасада аранда тар’ (Нас.)

арэндар










3. ‘назвы сукупнасцi асоб’

кузынства ‘радня’ (СПЗБ)

кузын




-jэ

-jo





1. ‘назвы прасторы, занятай тым, што абазначана УА’

камор'е ‘камора’ (НС)

камора










2. ‘назва сукупнасцi аднародных прадметаў’

драбясцё ‘латы’ (ЗНС)

драбяст




-шш-а




‘назвы сукупнасцi аднародных прадметаў’

лантушша ‘вантроба’ (ДС)

лантух




-отьт-е




‘назвы з адцягнена-зборным значэннем’

мызыротьте ‘драбната, дробязь’ (ЛП)

мiзэрыя




-iн-а

аг.р.

‘назвы асобы з павелiчальна-зневажальным значэннем’

каiмiна ‘скупы, люты чалавек’ (НСл), лайдачына ‘гультай, гультайка’ (СПЗБ)

каiм

лайдак





-iк

м.р.

1. ‘назвы асобы-носьбiта прыметы, абазначанай УА’

бульбянiк ‘той, хто любiць страву з бульбы’ (Мат., Янк.), далiкацiк ‘пястун’ (Нас.); крэўнiк ‘стрыечны брат’

прыметнiк бульбяны

далiкатны

крэўны











2.’назва прадмета-носьбiта прыметы, абазначанай УА’

бульбянiк ‘блiн з бульбы’ (Касп.)

бульбяны




-ень




‘назва-асобы па iнтэн сiўнай знешняй прымеце’


клышавень ‘касалапы’ (СПЗБ)

клышавы




-чык




‘назва адцягненай якасцi’

лончык ‘круты паварот ракi’(СПЗБ)

лонскi




-оўк-а

ж.р.

‘назва прадмета паводле прыметы, названай УА

алембiкоўка ‘хiмiчная гарэлка, перагнаная на куб’ (Нас.), дубальтоўка

‘вялiкая суконная хустка’ (ДСЗ)



алембiковы дубальтовы




-асць




‘назва адцягненай прыметы’

клустасць ‘тлустасць’ (Сцяшк.), пабожнасць ‘набожнасць’ (Нас.)

клусты

пабожны





-анiн-а




‘назва рэчыўнага паняцця паводле прыметы, абазначанай УА’

паганiна ‘мярцвячына’ (СПЗБ)

паганы




-iц-а




‘назва асобы паводле прыметы, абазначанай УА’

аканомнiца ‘эканомная жанчына’ (ДС)

эканомны




-ус-я




‘назва асобы паводле прыметы, абазначанай УА’

далiктуся ‘вельмi далiкатная асоба’ (ДСЗ)

далiкатны




-цтв-а

н.р.

‘назва паводзiн асобы паводле прыметы, абазначанай УА’

далiкацтва ‘далiкатнасць’ (СНС)

далiкатны




-ант (-янт)

м.р.

‘назвы асобы паводле дзеяння, абазначанага УА’

маськiрант ‘той, хто ўмее замятаць свае сляды’ (НС); рызыкант ‘рызыкоўны чалавек’ (БРС); шпiкулянт ‘спекулянт’ (БНС)

дзеяслоў

маскiраваць рызыкакаваць

шпiкуляваць





-шчык




‘назвы асобы па прафесiйным дзеяннi, абазначаным УА’

лiтоўшчык ‘пайшчык’ (Нас.)

лiтаваць




-цель




‘назва асобы па дзеяннi, абазначаным УА’

ксцiцель ‘хрысцiцель’ (Нас.)

ксцiць




-оўк-а


ж.р.

1.’назвы са значэннем адцягненай працэсуальнай прыметы’

лiтоўка ‘пайка’ (Нас.), прымiроўка ‘прэмiя’ (МММГ-74), фальцоўка ‘фальцаванне’ (Сцяшк.), футроўка ‘падшыўка, абмазка’ (Нас.)

лiтаваць прымiраваць фальцаваць

футраваць












2. ‘назвы прадмета-носьбiта працэсуальнай прыметы’

дакляроўка ‘абяцаная рэч’ (Нас.)

дакляраваць




-нiц-а





‘назва прадмета, прызначанага для выканання дзеяння, абазначанага УА’

магляўнiца ‘драўлянае прыстасаванне для разгладжвання бялiзны’ (Цых.)

магляваць




-анiн-а




‘назва адцягненай працэсуальнай прыметы’

турбанiна ‘клопат, турбота’ (СПЗБ)

турбаваць




-ачк-а




‘назва прадмета-носьбiта працэ-суальнай прыметы’

мандровачка ‘павестка’ (МДСГ)

мандраваць




-нн-е

н.р.

‘назвы працэсу дзеяння’

адукаванне ‘адукацыя’ (Бяльк.), густаванне ‘адчуванне смаку’ (Нас.), дзенькованне, дзенчанне ‘дзякаванне’ (Нас.), калiзаванне прышчэплiванне’ (ДСЗ), калядаванне

‘святкаванне каляд’ (Нас.), камiсаранне, камiсарстваванне ‘праца ў якасцi кiраўнiка, начальства’ (СНЛ), кермашванне ‘удзел у кiрмашы’ (Нас.), кiрмашнiчанне ‘гульня’ (СНС), кшчэнне

‘хрышчэнне’ (ДС)


адукаваць густаваць дзеньковаць дзенчыць калiзаваць калядаваць камiсарыць камiсарстваваць

кермашаваць кiрмашнiчаць ксцiць



прэфiксальны

прэфiкс

за-


м.р.

‘назва прадмета або месца, якiя знаходзяцца за тым, што абазначана УА’

закаблук ‘заднiк’ (БРС), закомiн ‘месца памiж комiнам i сцяной’ (МДСГ)

назоўнiк

каблук


комiн




пад-




‘назва прадмета, размешчанага пад тым, што абазначана УА’

падкаркi ‘падсанкi, каркi’ (СГЦР)

каркi

прэфiксальна-суфiксальны


прэ-фiкс за-

су-фiкс

-ак


м.р.

‘назва месца, размешчанага за тым, што названа УА’

закомiнак ‘прамежак памiж комiнам i сцяной’ (МДСГ)

комiн




пад-

-iк




‘назва маладой iстоты’

падкухцiк ‘хлопчык-памочнiк кухара’ (БРС)

кухта




пад-

-ак




‘назва прадмета, раз мешчанага пад тым, што названа УА’

падмурак ‘фундамент’ (Сцяшк.)

мур




пры-

-нiк




‘назва прадмета, якi мяжуе з аб'ектам, абазначаным УА ‘

прыпунiк ‘прыбудова да пунi’ (БНС)

пуня

Такiм чынам, як паказвае аналiз, большасць субстантыўных дэрыватаў утворана ад асноў назоўнiкаў. Набор iх словаўтваральных фармантаў (суфiксаў) даволi разнастайны, але найбольш актыўна ў словаўтварэннi назоўнiкаў мужчынскага роду ўдзельнiчаюць суфiксы -нiк, -iк, -ак, -ант, жаночага роду – -к-а, -оўк-а, -ачк-а, -iн-а, нiякага – -нн-е. Асноўная маса субстантыўных дэрыватаў адносiцца да канкрэтнай лексiкi, у складзе якой вызначаюцца асабовыя i прадметныя намiнацыi. У сваю чаргу сярод асабовых намiнацый выдзяляюцца агентыўныя i атрыбутыўныя назвы. Назвы асобы мужчынскага полу ўтвараюцца пры дапамозе суфiксаў -нiк, -iк, -ок, -ант, -цель, -ер, -чук, -чык, -шчык i iнш., жаночага роду – пры ўдзеле суфiксаў з мадыфiкацыйным значэннем -к-а, -ш-а, -ч-а, -нiц-а, -iц-а.

Канкрэтна-прадметныя намiнацыi ад асноў дыялектных запазычанняў утвараюцца пры дапамозе суфiксаў -нiк, -iк, -ак, (-ок), -ач (м.р.) i -iн-а, -нiц-а, -оўк-а, -аўк-а (ж.р.). Невялiкая колькасць дэрыватаў мае значэнне адцягненай прыметы. Гэта назвы з суфiксамi -чык, -iк-i, -асць, -анiн-а, -нн-е. Зборнае i адцягнена-зборнае значэнне набылi нешматлiкiя назвы з суфiксамi -ств-а, -о, -шш-а, -оцьц-е. У словаўтварэннi субстантыўных назваў удзельнiчаюць таксама суфiксы суб’ектыўнай ацэнкi. Пры дапамозе суфiксаў -iк, -ок, -чык утвараюцца назвы з памяншальным i памяншальна-ласкальным значэннем, -iн-а, -iц-а, -ух-а, -ышч-а – словы з павелiчальным i ўзмацняльна-павелiчальным значэннем. Негатыўную ацэнку пры дэрывацыi набываюць экспрэсiўныя назвы асоб з суфiксамi -ан(-ян), -ар, -ас, -ень, -уга.



      1. Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   25




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет