Гомельскi дзяржаўны Ўнiверсiтэт iмя францыска скарыны


Тэматычная характарыстыка ўстарэлых назваў



бет19/25
Дата25.02.2016
өлшемі2.15 Mb.
#21792
1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   ...   25

Тэматычная характарыстыка ўстарэлых назваў


Тэматычная група

% устарэлых назваў

Тэматычная група

% устарэлых назваў


Назва прадмета

37

Асобы

16,4

Дзеяння

20,4

Прыметы

4,1

Абстрактнага паняцця

19,5

Іншыя

2,6

У пераважнай большасцi (88,3 %) ўстарэлыя назвы адносяцца да агульнаўжывальнай лексiкi i з’яўляюцца нейтральнымi ў стылiстычных адностнах (88,1 %). Гэта сведчыць аб тым, што працэс архаiзацыi мала закранае спецыяльную i народна-тэрмiналагiчную лексiку i амаль не характэрны для экстрэсiўна афарбаваных назваў.


Раздзел 2.5 КАМПАНЕНТНЫ АНАЛIЗ СЕМАНТЫКI ДЫЯЛЕКТНЫХ ЗАПАЗЫЧАННЯЎ


Як вядома, значэнне слова не з’яўляецца элементарнай семантычнай адзiнкай. Яно падзяляецца на больш дробныя элементы, пэўная камбiнацыя якiх i ўтварае значэнне слова [4, c. 254].

Камбiнаторная методыка семантычнага аналiзу дазваляе выявiць сiстэмныя адносiны ў межах семантычнай структуры пэўнай намiнатыўнай адзiнкi, паказаць iерархiчную залежнасць яе лексiка-семантычных варыянтаў. Першыя спробы кампанентнага аналiзу семантыкi слова ў айчынным мовазнаўстве належаць Т.П. Ломцеву, якi значэнне намiнатыўнай адзiнкi ўяўляе як камбiнацыю пэўнай колькасцi пярвiчных семантычных элементаў [100, c. 108]. А.I.Жалкоўскi, I.А.Мяльчук, Э.Ф.Скараходзька значэнне слова разглядаюць як камбiнацыю некалькiх семантычных множнiкаў, выдзяляючы ў межах лексiка-семантычнай групы слоў нязменную састаўляючую значэння – семантычную функцыю. Метад семантычных множнiкаў, распрацаваны iмi, дапамагае стварыць метамову як сродак эканомнага апiсання лексiкi [68, 109, 140].

Пад кампанентным аналiзам у лiнгвiстычнай лiтаратуры звычайна разумеюць ‘рад паслядоўнага раскладання гэтага значэння на некаторыя семантычныя састаўляючыя’ [3, c. 65], такiя ‘адзiнкi элементарнага сэнсу, якiя не паддаюцца далейшаму чляненню’ [149, c. 139] або апiсанне мноства значэнняў слова праз ‘абмежаваны iнвентар элементарных семантычных адзiнак’ [15, c. 80]. Кампанентны аналiз слова звычайна засноўваецца на лагiчнай аперацыi азначэння зместу называемага словам паняцця, якое адлюстроўвае iстотныя ўласцiвасцi прадметаў i з’яў. Кампанентамi значэння называюцца такiя яго элементы, якiя могуць быць суаднесены з адзнакамi выражаемага ў слове паняцця [57, c. 20].

Метад кампанентнага аналiзу звычайна выкарыстоўваецца пры апiсаннi лексiчнага значэння ў межах пэўнай лексiка-семантычнай групы слоў. У нашым даследаваннi камбiнаторная методыка прымянялася, па-першае, пры супастаўляльным аналiзе семантыкi дыялектных запазычанняў i iх этымоноў у мове-крынiцы з мэтай выяўлення ўнутраных заканамернасцей працэсу запазычвання лексiкi iншамоўнага паходжання ў народныя гаворкi. Па-другое, кампанентны аналiз у рабоце выкарыстоўваўся пры апiсаннi семантычнай структуры мнагазначных запазычанняў для таго, каб паказаць унутраны механiзм працэсу семантычнай дэрывацыi дыялектных запазычанняў.

Пры кампанентным аналiзе запазычанняў у рабоце выдзялялiся асноўны лексiка-семантычны кампанент /АК/, якi адпавядае азначэнню блiжэйшага роду або класа прадметаў i дыферэнцыяльныя кампаненты /ДК/, што суадносяцца з вiдавымi адрозненнямi прадметаў i канкрэтызуюць асноўны кампанент. Асноўны кампанент адпавядае паняццю ядзернай семы, а дыферэнцыяльны – перыферыйнай семы ў семантычнай структуры слова.


      1. Кампанентны аналiз запазычанняў-монасемантаў

Параўнальны аналiз семантыкi запазычанняў i iх этымонаў абвяргае думку, што многiя iншамоўныя словы пры запазычваннi набываюць значэнне, не характэрнае для iх этымонаў або засвойваюцца мовай-рэцэптарам у другарадным, неiстотным для мовы-крынiцы значэннi. Камбiнаторная методыка аналiзу лексiкi iншамоўнага паходжання паказвае, што ў большасцi выпадкаў засвойваўся асноўны кампанент значэння, якi ў працэсе семантычнай эвалюцыi захоўваўся або пераўтвараўся ў дыферэнцыяльны кампанент, што сведчыць аб заканамернай унутранай сувязi семантыкi запазычанняў i iх этымонаў.

Вызначаюцца наступныя структурныя тыпы семантычнага засваення запазычанняў5:



Схема № 9

1. Некаторыя лексемы засвойвалiся ў поўным семантычным аб’ёме, захаваўшы як асноўны, так i дыферэнцыяльны кампаненты запазычанняў: абрончка, акрэнт, алекцыя, асёклi, атора, бальсамiна, блаўкiня, блотнiк, блэнд, ваганас, венцер, выходак, вярцэмак, масарня, гарфа, рышток, спранжыноўка, шыдэлак i мн. iнш.

2. Страта ДК значэння этымона выклiкала пашырэнне сэнсавага аб’ему запазычанняў i абагульненне iх семантыкi. У гэтым выпадку павялiчвалася колькасць прадметна-паняцiйных сувязей слова, вiдавое паняцце нярэдка пераносiлася на радавое: руштнак ‘рухомая маёмасць’ (Нас.) < ням. Rustunq ‘узбраенне, амунiцыя’. Калi запазычаннi набылi ў мове-рэцептары новыя ДК-ты, iх семантычны аб’ем звужаўся, а значэнне канкрэтызавалася: атрмент ‘чарнiла’ < лац. atramentum ‘чорная фарба’; кабз ‘кашалек, торбачка для грошай’ < лац. capsa ‘сховiшча, футляр, скрыня’; леватва ‘клiсцiр’ < слац. levativus ‘для мыцця’; спрга ‘праход у агароджы’ < лiт. spraga ‘адтулiна, шчылiна’; хвэст ‘храмавая свята’ (СПЗБ) < лац. festum ‘свята’.

3. Пэўная колькасць лексем змянiла АК этымона ў ДК запазычання, iстотна трансфармуючы сематычную структуру этымона, але захоўваючы з iм сувязь праз агульны сематычны элемент: пцер(ы) ‘малiтва’ < лац. pater noster ‘ойча наш’ (першыя словы малiтвы), iнспкты ‘парнiкi’ (СПЗБ)< лац. inspectus ‘назiранне, догляд’.

4. У некаторых выпадках пры запазычваннi засвойваўся ДК, якi звычайна заставаўся на перыферыi семантычнай структуры слова: крэс ‘мяжа’ (Сцяшк.,Сл.) < ням. Kreis ‘круг, акруга’. У гэтым выпадку значэнне запазычання i этымона суадносяцца апасродкавана, праз пэўныя асацыяцыi.

Такiм чынам, большая семантычная тоеснасць запазычанняў i iх этымонаў у мове-крынiцы характэрна пры засваеннi асноўнага лексiка-сематычнага кампанента i захаваннi яго ў якасцi ядзернай семы ў структуры слова. Ускосным чынам суадносiцца семантыка запазычання i этымона пры пераўтварэннi АК этымона ў ДК запазычання або пры засваеннi ДК з далейшым перамяшчэннем яго ў центр семантычнай структуры або захаваннем перыферыйнага палажэння ў ёй.

Семантычная структура мнагазначнага слова, як вядома, з’яўляецца ўпарадкаваным мноствам узаемазвазаных i супрацьпастаўленых значэнняў, якiя могуць быць выражаны адно праз другое [14, c. 106; 15, c. 30; 65, c. 122; 164, c. 2].



      1. Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   ...   25




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет