Кампанентны аналiз запазычанняў-полiсемантаў
Прымяненне камбiнаторнай методыкi пры аналiзе сематычнай дэрывацыi лексiчных адзiнак iншамоўнага паходжання дапамагае выявiць унутраны механiзм гэтага працэсу. Кампанентны аналiз паказвае, што асобныя значэннi мнагазначных запазычанняў звязаны памiж сабой ў межах адной семантычнай структуры пэўнымi сiстэмнымi адносiнамi, i ў першую чаргу адносiнамi семантычнай вытворнасцi, калi кожны лексiка-семантычны варыянт (ЛСВ) слова можа быць растлумачаны праз адзiн з астатнiх ЛСВ. Улiчваючы гэта, семантычную структуру мнагазначнага слова можна ўявiць як мноства iерархiчна залежных лексiка-семантычных варыянтаў, першасных, асноўных i другасных, вытворных [165, с. 112; 92, с. 73; 181, с. 10].
Адзiнства i цэласнасць полiсеманта забяспечваюць адносiны семантычнай вытворнасцi памiж асноўным i астатнiмi, прыватнымi значэннямi або тыя семантычныя элементы, якiя аказваюцца агульнымi для ўсiх ЛСВ-щ слова, так званае iнварыянтнае значэнне, у якое ўваходзяць агульныя iстотныя прыметы прадмета [2, с. 65; 181а, с. 94].
Кампанентны аналiз мнагазначных запазычанняў паказвае, што iх асобныя ЛСВ-ты ўзаемазвязаны памiж сабою праз агульны асноўны або дыферэнцыяльны кампаненты. Характар семантычнай сувязi асобных ЛСВ-ў мнагазначных запазычанняў, якi адлюстроўвае адносiны матываванага i матывавальнага значэнняў, абумоўлены тыпам iх сематычнай дэрывацыi.
Вызначаюцца наступныя тыпы суадносiн кампанентаў ЛСВ-ў мнагазначных запазычанняў (гл. схему № 9):
1. У многiх выпадках семантычная дэрывацыя запазычанняў адбывалася на базе асноўнага лексiка-семантычнага кампанента (АК→АК): бурнс, бурнс ‘традыцыйная верхняя мужчынская (жаночая) вопратка з даматканага сукна’, ‘доўгая вопратка з шырокiмi рукавамi’, ‘бурка’, ‘вялiкi мужчынскi кажух’, ‘плашч’ (асноўным кампанентам (АК) у семантычнай структуры гэтай лексiчнай адзiнкi з’яўляецца iнварыянтная сема ‘верхняе адзенне’); гамшы, камш(ы), кымш(а) ‘скураны абутак з кароткiмi ўстаўкамi збоку або на шнурках; ‘чаравiкi’; ‘мужчынскi абутак’, ‘самаробныя галеты’, ‘хатнiя тапачкi’ (АК –‘абутак’); кбел, убял, кбёл ‘вялiкая пасудзiна з клёпак для захавання палатна i адзення’, ‘вялiкая дзежка для збожжа, мукi’, ‘кадушка, у якой мылiся’ ; ‘кацёл, чан’, ‘плецены кораб’ (АК – ‘посуд’); маляс, мэлес, мэляс ‘штучны мёд’, ‘патака’, ‘варэнне з яблак цi цукровых буракоў’, ‘павiдла з гарбуза, груш, ягад’, ‘смажаная морква’, ‘цукеркi горшага гатунка’ (АК – ‘салодкая страва’) i iнш. Семантычная дэрывацыя падобных лексем адбываецца ў межах паняцiйнага поля адной тэматычнай групы. Адзначаны характар унутранай арганiзацыi семантычнай структуры полiсеманта назiраецца пры паралельным развiццi лексiка-семантычных варыянтаў, а таксама пры драбленнi, дэталiзацыi значэння.
2. У некаторых полiсемантаў вытворныя значэннi развiлiся ў вынiку пераўтварэння АК першаснага значэння ў ДК вытворнага : гма ‘гума (‘рэчыва’) → ‘абутак з гумы’, ‘палка з гумы’ (‘рэчыва’→ ‘выраб з гэтага рэчыва’); грца ‘ячменныя крупы’ → ‘каша або суп з гэтых круп’ (‘прадукт’ → ‘страва, прыгатаваная з гэтага прадукта’); пра ‘мера, роўная тром пудам’→ ‘пасудзiна, якая змяшчае тры пуды’ (‘мера вагi’→ ‘посуд, якi змяшчае такую меру’). Такi iрадыяльны тып семантычнага развiцця запазычанняў назiраўся пры разнастайных метанiмiчных пераносах
3. У некаторых выпадках асновай семантычнага пераносу з’явiлiся дыферэнцыяльныя кампаненты першаснага значэння, якiя пры семантычнай дэрывацыi пераўтваралiся ў асноўны кампанент вытворнага значэння (ДК1→АК2): тандт ‘месца гандлю старымi, паношанымi рэчамi’ → ‘дрэнная, танная рэч’; iрднь ‘месца, дзе ў дзень богаяўлення асвячалi ваду’ → ‘абрад асвячэння вады’, каўмр ‘дэталь адзення, якая аблягае шыю’ → ‘шыя’. Такi характар семантычнай структуры полiсеманта вызначалi асобныя тыпы метанiмiчнага пераносу на аснове як прасторавай, так i лагiчнай сумежнасцi. Агульнымi ў семантычнай структуры падобных полiсемантаў аказвалiся iнварыянтныя кампаненты, якiя называлi сумежныя паняццi, што адносяцца да агульнай прасторавай сферы аб’ектыўнай рэчаiснасцi.
4. Полiсемантызацыя многiх дыялектных запазычанняў адбывалася на аснове пераносу агульных дыферэнцыяльных лексiка-семантычных кампанентаў (ДК1 → ДК2 → ДК3 → ДКn) брыж ‘вузкая палоска тканiны, сабраная ў зборкi’, ‘свiны кiшэчны тлушч’, ‘здор’, ‘рабiзна на вадзе’ (ДК – ‘якi мае або нагадвае зборкi, хвалi’); каптр ‘галаўны ўбор, якi насiлi жанчыны пад хусткай; ‘дзiцячая шапачка’, ‘высокая прычоска’, ‘надбудова над плiтой, па якой адводзiцца ў комiн дым i пара’, ‘верхняя частка печы, якая ўзвышаецца над ляжанкай у выглядзе сценкi’, ‘верхняя частка комiна’, ‘пiрамiдальны выцяжны комiн над горнам’, ‘абажур’ (ДК – ‘якi знаходзiцца на ( над чым-небудзь’); лнiя, лня ‘роўны контур чаго-н.’, ‘вузкая роўная прасека ў лесе’, ‘чыгунка’ (ДК – ‘якi мае працягласць у прасторы–даўжыню’); лёх(а) ‘склеп’,’пограб’, ‘нара’, ‘падземны ход’, ‘падземная прабоiна’ (ДК – ‘якi знаходзiцца пад зямлёй’). Семантычная дэрывацыя праз перанос ДК абумоўлiвае суiснаванне ў слове значэнняў розных тэматычных груп. Адзначаны канкатэнацыйны тып семантычнай эвалюцыi дыялектных полiсемантаў iншамоўнага паходжання сустракаецца пры разнастайных метафарычных пераносах. Аснову вытворнага значэння пры метафарызацыi запазычанняў складаюць, такiм чынам, дыферэнцыяльныя семантычныя кампаненты асноўнага значэння. Дыферэнцыяльнымi, iнварыянтнымi ў семантычнай структуры мнагазначных запазычанняў пры метафарычным пераносе з’яўляюцца перыферыйныя семы, якiя абазначаюць падобную форму супастаўляемых аб’ектаў (круглы, вузкi, доўгi), аб’ём (вялiкi, малы, тонкi, тоўсты), паверхню (гладкi, шурпаты, ускудлачаны), агульную функцыю, прызначэнне, а таксама ўнутраныя ўласцiвасцi (павольны, вялы, непаваротлiвы, скупы, злы i г.д.).
Як паказвае аналiз, першы i трэцi тыпы семантычнай структуры полiсеманта больш дынамiчныя i адкрытыя, яны валодаюць большым семантычным патэнцыялам. Другi i чацвёрты тыпы маюць абмежаваную, як правiла, двух – або трохсемемную структуру, якая стрымлiвае iх семантычнае развiццё.
Такiм чынам, як сведчыць кампанентны аналiз, характар семантычнай дэрывацыi вызначае асаблiвасць структурнай арганiзацыi полiсеманта, тып сувязей памiж яго асобнымi значэннямi. Асноўнымi вiдамi сувязi памiж семемамi ў структуры разглядаемых запазычанняў з’яўляюцца адносiны ўключэння пры iнварыянтнай ядзернай семе, калi вытворныя значэннi развiваюцца на падставе асноўнага лексiка-семантычнага кампанента (тыпу бурнос, камашы, кубел) або перасячэння пры iнварыянтных перыферыйных семах, калi полiсемантызацыя ажыццяўляецца на аснове дыферэнцыяльных лексiка-семантычных кампанентаў запазычанняў (брыжы, каптур, лёх(а), лiнiя). Адносiны ўключэння ў семантычнай структуры запазычанняў назiраюцца найчасцей пры паралельным развiццi вытворных ЛСВ i ў асобных выпадках пры пашырэннi значэння. Для метафарызацыi i метанiмiзацыi больш характэрны адносiны памiж ЛСВ у iх семантычнай структуры. У некаторых выпадках, калi полiсемантызацыя дыялектных запазычанняў развiвалася ў вынiку iх метанiмiзацыi, адбываўся пераход асноўнага кампанента (ядзернай семы) першаснага значэння ў дыферэнцыяльны лексiка-семантычны кампанент (перыферыйную сему) вытворнага значэння: гума, груца, пура i iнш. Пры пашырэннi семантычнага аб’ёму асобных запазычанняў адзначаецца пераход дыферэнцыяльнага ЛСК асноўнага значэння ў асноўны кампанент вытворнага: iрдань, каўнер, тандэт.
Адзiнства семантычнай структуры полiсеманта iншамоўнага паходжання забяспечваюць iнварыянтныя семы, якiя прама або ўскосна суадносяцца са значэннем этымона. У многiх выпадках семантыка запазычанняў i iх этымонаў узаемазвязана праз асноўны лексiка-семантычны кампанент: кумпк ‘сцягно кабана’ (Бяльк.), ‘шынка’ (Сцяшк.), ‘бядро чалавека’ (СПЗБ) < лiт. kumÞpis ‘сцягно’; лштва ‘драўляная планка’ (СПЗБ), ‘аблiцовачная дошка’ (Сцяшк.), ‘карнiз’ (Нас.), ‘падшыты край вопраткi’ (ЛП, ЖС, Нас.) < пол. lisztwa ‘драўляная планка’, ‘падгорнутая або падшытая паласа матэрыi’ < свням. lîste ‘тс’. Даволi рэдка адзначаецца сувязь семантыкi мнагазначных запазычанняў i iх этымонаў на аснове агульных дыферэнцыяльных лексiка-семантычных кампанентаў: квдра ‘чвэрць гадзiны’, ‘адна з чатырох фаз месаца’ < пол. quadra ‘фаза месяца’ < iт. quadra ‘чвэрць кола або круга’ < лац. quadra ‘чацвёртая частка чаго-н’.
Достарыңызбен бөлісу: |