Разгледжана І зацверджана на пасяджэнні Навукова-метадычнага савета бду



Pdf көрінісі
бет20/97
Дата02.01.2022
өлшемі1.94 Mb.
#454050
1   ...   16   17   18   19   20   21   22   23   ...   97
Аграметэаралогія-2

С
аб
 = С
уд
d
 
дзе d – шчыльнасць глебы, кг/м
3

Цеплаѐмістасць глебы залежыць ад суадносін у ѐй цвѐрдай фазы, паветра і 
вільгаці.  Аб’ѐмная  цеплаѐмістасць  мінеральных  і  арганічных  кампанентаў 
змяняецца  нязначна  –  ад  2,0  ·  10
3
  да  2,7  ·  10
3
  кДж/(м
3
  · 
о
С).  Больш  за  ўсѐ  на 
велічыню  цеплаѐмістасці  глебы  ўплывае  ўтрыманне  паветра  і  вільгаці,  якія 
знаходзяцца  ў  поравай  прасторы  глебы.  Напрыклад,  цеплаѐмістасць  паветра 
роўна  1,2  кДж/(м
3
  · 
о
С),  а  цеплаѐмістасць  вады  –  4,2  · 10
3
  кДж/(м
3
  · 
о
С),  г.  зн. 
больш  у  3500  разоў.  Зразумела,  што  вільготная  глеба  праграецца  павольна  і 
даўжэй  захоўвае  цяпло;  цеплаѐмістасць  вільготных  глеб  значна  большая  за 
сухія.  Сухія  глебы  награваюцца  і  ахалоджваюцца  мацней,  чым  вільготныя. 
Таму сухія глебы больш замаразканебяспечныя, чым вільготныя. 
Цеплафізічныя  характарыстыкі  глебы  залежаць  таксама  ад  яе  колеру, 
шчыльнасці  і  структуры.  Так,  цѐмныя  глебы  (чарназѐмы,  тарфянікі)  за  кошт 
большага  паглынання  сонечнай  энергіі  награваюцца  мацней,  чым  светлыя.  З 
павелічэннем  шчыльнасці  цеплаправоднасць  і  цеплаѐмістасць  сухіх  глебаў 
таксама павялічваецца. Рыхлыя глебы, якія маюць меншую цеплаправоднасць ў 
ворыўным слоі, днѐм цяплей, а ноччу халадней за шчыльныя. 
Тэмпература глебы з’яўляецца адным з асноўных фактараў, які ўплывае на 
рост  і  развіццѐ  раслін  на  працягу  ўсяго  вегетацыйнага  перыяду.  У  пачатковы 
перыяд жыцця раслін «прарастанне – паяўленне ўсходаў – кушчэнне» асноўнае 
значэнне  мае  тэмпература  глебы,  а  не  паветра.  Прарастанне  насення 
пачынаецца толькі пры праграванні глебы да пэўнай тэмпературы, так званага 
біялагічнага  мінімуму.  Паводле  І.  Г.  Грынгофа,  насенне  большасці 
сельскагаспадарчых  культур  умеранага  клімату  прарастае  і  ўсходзіць  пры 
тэмпературы  3–5 
о
С,  цеплалюбных  (кукуруза,  рыс,  бавоўнік)  –  пры  10–15 
о
С. 


37 
 
Для  трапічных  культур  (цукровы  трыснѐг,  манга  і  інш.)  біялагічны  мінімум 
складае 20 
о
С. 
Пры нізкай тэмпературы глебы насенне не дае ўсходаў, а пры працяглым 
уздзеянні нізкіх тэмператур насенне загнівае. Чым вышэй тэмпература глебы ў 
перыяд  сяўба  –  усходы,  тым  хутчэй  ідзе  прарастанне  насення,  што  скарачае 
працягласць  перыяду  ад  сяўбы  да  паяўлення  ўсходаў,  канешне,  пры  ўмове 
дастатковай колькасці вільгаці. Так, паводле Ю. І. Чыркова, насенне кукурузы 
пры тэмпературы глебы 12 
о
С дае ўсходы праз 21 дзень, а пры тэмпературы 18 
о
С  –  праз  8–9  дзѐн.  Адзначаецца,  што  кушчэнне  збожжавых  злакаў  найбольш 
інтэнсіўна  адбываецца  пры  тэмпературы  глебы  15–20 
о
С.  Іншы  прыклад, 
насенне  азімай  пшаніцы  пры  тэмпературы  глебы  5  °С  прарастае  на  працягу  6 
дзѐн, пры 10 °С – на працягу 4 дзѐн, пры 15–20 °С – 1–2 дзѐн. Для кожнага віду 
раслін  існуюць  пэўныя  тэмпературы,  у  межах  якіх  адбываецца  прарастанне 
насення (табліца 8). 
У  цэлым  для  збожжавых  культур  тэмпературны  мінімум  знаходзіцца  ў 
межах 0–5 °С, оптымум  –  у межах 20–25 °С, а максімум  –  у межах 30–40 °С. 
Для кукурузы мінімум прарастання 8–10 °С, оптымум 30–35 °С, а максімум 44–
50 °С. 
Для  нашай  традыцыйнай  культуры  бульбы  тэмпература  глебы  адыгравае 
важную ролю. Бульба прарастае пры наступленні аптымальнай тэмпературы 
 


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   16   17   18   19   20   21   22   23   ...   97




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет