40
тлумачыцца тым, што лясная расліннасць істотна аслабляе дзеянне ветру і
адлігі, якія ўшчыльняюць снег.
Табліца 11 – Характарыстыка снегавога покрыва ў разнастайных умовах
Браслаўскага ўзвышша
Умовы
Вышыня, см
Шчыльнасць
снегавога
покрыва, г/см
3
Запас
вады, мм
сярэдняя
максімальная
мінімальная
Поле
22
40
10
0,24
54
Лес
38
60
14
0,20
94
Ад вышыні і шчыльнасці залежыць запас вады ў снезе. Пры павялічэнні
магутнасці і шчыльнасці снегу запас вады расце. Пад полагам лесу ў выніку
вялікай магутнасці снегу запас вады ў 1,5–2 разы большы, чым у чыстым полі.
У перасечанай мясцовасці ў адмоўных формах рэльефу, дзе снег назапашваецца
і ўшчыльняецца, запасы вады ў 5–10 разоў пераўзыходзяць запасы, якія
ствараюцца на дадатных формах рэльефу.
Рыхлы свежавыпаўшы снег валодае малой шчыльнасцю і слабай
цеплаправоднасцю, дзякуючы чаму глеба і азімыя культуры добра захоўваюцца
ад вымярзання (табліца 12).
Достарыңызбен бөлісу: