Малюнак 10 – Залежнасць мінімальнай тэмпературы глебы на глыбіні
вузла кушчэння (3 см) ад мінімальнай тэмпературы паветра і глыбіні
прамярзання глебы пры вышыні снегавога покрыва 5 см (а) і 10 см (б)
1.4.3. Аптымізацыя тэмпературнага рэжыму глебы
Тэмпературны рэжым глебы цалкам даступны для рэгулявання і
паляпшэння, што ажыццяўляецца наступным чынам:
1) рэгуляваннем цеплаабмену паміж глебай і паветрам шляхам
выкарыстання розных відаў цеплаізаляцыйных матэрыялаў – мульчыраванне;
2) уздзеяннем на радыяцыйныя ўласцівасці глебы (яе альбеда) пры
дапамозе рыхлення, змяненнем колеру паверхні глебы і інш.;
3) рэгуляваннем воднага рэжыму глебы (асушэнне, арашэнне), якое
ўздзейнічае на структуру цеплавога балансу праз змяненне расходу цяпла на
выпарэнне, турбулентны цеплаабмен і цеплаабмен у глебе;
Тэмпературны рэжым глебы ў розных кліматычных зонах рэгулюецца для
розных мэт. На поўначы мэтазгодна павышаць тэмпературу глебы, асабліва
вясной, каб раней правесці сяўбу і пасадку і стварыць найбольш спрыяльныя
ўмовы для прарастання, укаранення і развіцця раслін. На поўдні, наадварот,
залішняя колькасць цяпла можа прыгнятаць расліны. Таму тут мэтазгодна
прымяняць прыѐмы, накіраваныя на паніжэнне тэмпературы паверхні і
ворыўнага слоя глебы.
43
Розныя віды апрацоўкі глебы па-рознаму ўплываюць на яе цеплаабмен і
тэмпературны рэжым. Так, рыхленне глебы на глыбіню 2–4 см паніжае
тэмпературы ў слоі 3–5 см на 1–3
о
С (летам больш, чым вясной), а прыкатванне
глебы павышае тэмпературу на 1–2
о
С.
Ушчыльненне ці рыхленне глебы ўплываюць на цеплаправоднасць і
цеплаѐмістасць, а праз іх на скорасць пранікнення цяпла ў глебу. У засушлівыя
перыяды станоўчы гідратэрмічны эфект аказвае мелкае рыхленне, якое
перашкаджае непрадукцыйным стратам вільгаці. У вільготныя перыяды
карысна прымяняць глыбокае рыхленне, якое інтэнсіфікуе выпарэнне.
Палепшыць цеплавыя ўласцівасці глебы можна шляхам аптымізацыі
структуры глебы і рэгулявання ўвільгатнення. Галоўнай структурнай
складальнай, ад якой залежаць усе фізічныя ўласцівасці глебы, якія, у сваю
чаргу, кіруюць водным, цеплавым і газавым рэжымам, з’яўляецца механічны, ці
грануламетрычны, яе склад. Удасканаленне механічнага складу глебаў
дасягаецца гаспадарчым стварэннем аптымальных суадносін фізічнай гліны,
пяску і гумусу. У асушаныя тарфяна-балотныя глебы дабаўляецца мінеральны
грунт,
гэтым
самым
ажыццяўляецца
земляванне,
якое
паляпшае
цеплаправоднасць і стварае дадатны тэмпературны эфект.
На дзярнова-падзолістай глебе рэкамендуецца праводзіць тарфаванне, якое
спрыяльна сказваецца на фарміраванні гідратэрмічнага рэжыму глебы.
Тэмпературу глебы таксама рэгулююць шляхам мульчыравання, г. зн.
пакрыццѐм яе паверхні торфам, саломай і інш. У залежнасці ад колеру мульчы
тэмпература глебы паніжаецца ці павышаецца. Напрыклад, сярэдняя месячная
максімальная тэмпература глебы на глыбіні 3 см у ліпені на кантрольным
немульчыраваным участку склала 32,0
о
С, а на пасыпаным вапнай – толькі 25,6
о
С. У засушлівыя гарачыя гады пад мульчай з саломы вільготнасць глебы на 6–
7 % вышэй, а тэмпература днѐм на 6–7
о
С ніжэй, чым на немульчыраваным
участку.
Для павышэння тэмпературы светлыя глебы зачарняюць тарфяной,
чарназѐмнай і іншай мульчай. Зачарненне паніжае альбеда сухіх гліністых глеб
у ясныя дні з 20 да 5 % і павялічвае паглынанне радыяцыі на 15 %.
Поліэтыленавыя празрыстыя плѐнкі, якія выкарыстоўваюцца для
памяншэння цеплаабмену паміж глебай і паветрам, спрыяюць павышэнню
тэмпературы і вільготнасці верхняга слоя глебы. У парніках, закрытых
шклянымі рамамі, тэмпература глебы павышаецца на 5–6
о
С.
Адным са спосабаў павышэння тэмпературы глебы з’яўляецца стварэнне
грэбняў і град, што павялічвае плошчу дзейнага слоя на 20–25 % і, адпаведна,
павышае паглынанне сонечнай радыяцыі, а таксама яе тэмпературу на 2–3
о
С у
параўнанні з роўным полем, змяншае вільготнасць глебы.
Істотны ўплыў на тэмпературу глебы аказвае арашэнне. На арашаемых
участках з мінеральнай глебай пасля паліву тэмпература ніжэй, чым на
багарных. На паверхні глебы паніжэнне складае 10–15
о
С, на глыбіні 10 см – 5–
7
о
С, а на глыбіні 20 см – 2–3
о
С. Асушэнне стварае супрацьлеглы эфект – летам
тэмпература ворыўнага слоя глебы павышаецца.
44
Невялікае паніжэнне тэмпературы глебы назіраецца пад уплывам лясных
палос за кошт больш магутнага травастою і павышанай вільготнасці глебы
паміж палосамі.
Рэгуляваннем вышыні снегавога покрыва шляхам снегазатрымання
забяспечваюцца аптымальныя тэмпературы на глыбіні вузла кушчэння,
неабходныя для нармальнай перазімоўкі азімых культур. Снегазатрыманне
праводзіцца на палях з азімымі культурамі і на зябліве пад пасеў яравых
культур. Яно садзейнічае памяншэнню глыбіні прамярзання глебы, ахоўвае
азімыя культуры ад вымярзання.
Снегазатрыманне ажыццяўляюць пры дапамозе куліс, створаных пасевамі
высокасцябловых раслін (кукурузы, сланечніку і інш.), а таксама пакінутага ў
полі высокага ржышча, узарання снегу спецыяльнымі плугамі для стварэння
валоў. Снегазатрыманне шырока выкарыстоўваецца ў стэпавай і лесастэпавай
зонах.
У Беларусі снегазатрыманне праводзіцца асобнымі гаспадаркамі
пераважна на паўднѐвым усходзе, дзе ў маі і чэрвені адчуваецца недахоп
вільгаці, а таксама на пясчаных і рыхласупясчаных глебах, на неаблесеных
вяршынях марэннай грады, водападзелах, верхніх і сярэдніх частках схілаў.
Неабходным агратэхнічным прыѐмам з’яўляецца штучнае паскарэнне
раставання снегу – снегазгонка. Яна выкарыстоўваецца там, дзе вясна
пачынаецца позна, вегетацыйны перыяд кароткі, а колькасць сонечных дзѐн
вялікая. Такія ўмовы назіраюцца ў раѐнах з рэзка кантынентальным кліматам.
Снегазгонка дае магчымасць у больш раннія тэрміны пачаць апрацоўку глебы,
раней выганяць жывѐлу на пашу.
Для хутчэйшага згону снегавога покрыва яго пасыпаюць вугальным
парашком, сажай, тарфяным пылам, попелам, пяском і іншымі матэрыяламі,
якія ствараюць цѐмны колер паверхні. У выніку на зачэрненай паверхні снег
растае на тыдзень-другі раней.
Для падагрэву глебы ў парніках і цяпліцах выкарыстоўваюць адходы цяпла
ад прамысловых прадпрыемстваў. Напрыклад, прамысловыя адходы вадзяной
пары эфектыўна спажываюцца для барацьбы з радыяцыйнымі замаразкамі. Ва
ўстойлівае надвор’е ствараецца паравадзяная заслона, якая запавольвае
радыяцыйнае ахалоджванне паверхні глебы і служыць надзейнай аховай раслін
ад замаразкаў.
1.4.4. Роля тэмпературы паветра
Тэмпература паветра – адзін з важнейшых аграметэаралагічных фактараў,
улік якога неабходны ва ўсіх галінах сельскай гаспадаркі і перш за ўсѐ ў
раслінаводстве.
Вядома, што асноўнай крыніцай награвання атмасфернага паветра,
асабліва яго ніжніх слаѐў, з’яўляецца цяпло, якое паступае ад дзейнай паверхні
Зямлі. Днѐм, калі радыяцыйны баланс дзейнай паверхні дадатны, паверхня
сушы становіцца цяплей за паветра, і цяпло ад яе перадаецца ў паветра. Ноччу,
45
у выніку эфектыўнага выпрамянення, паверхня становіцца халадней за паветра
і ахалоджвае прылеглы да яе слой атмасферы.
Такім чынам, тэмпература паветра вызначаецца цеплаабменам паміж
зямной паверхняй і атмасферай. Цеплаабмен ажыццяўляецца за кошт
наступных спосабаў.
Галоўны спосаб цеплаабмену – атрымання ці страты цяпла атмасферай –
Достарыңызбен бөлісу: |