Разгледжана І зацверджана на пасяджэнні Навукова-метадычнага савета бду



Pdf көрінісі
бет27/97
Дата02.01.2022
өлшемі1.94 Mb.
#454050
1   ...   23   24   25   26   27   28   29   30   ...   97
Аграметэаралогія-2

турбулентны  цеплаабман,  які  невыпадкова  з’яўляецца  адным  з  важнейшых 
складальных чыннікаў цеплавога балансу сістэмы Зямля  – атмасфера. За кошт 
віхравога  хаатычнага  руху  асобных  мас  паветра  ўзнікае  вертыкальнае  і 
гарызантальнае  перамешванне  паветра  і  разам  з  ім  інтэнсіўны  перанос  цяпла. 
Турбулентны цеплаабмен  паміж  зямной  паверхняй і  атмасферай  у  тысячы  раз 
інтэнсіўней за малекулярны. 
Цеплавая  канвекцыя  таксама  важны  спосаб  цеплаабмену.  Ён  уяўляе 
вертыкальны  перанос  мас  паветра  і  цяпла.  Над  больш  нагрэтымі  ўчасткамі 
паветра  становіцца  цяплей,  а  таму  яно,  як  лягчэйшае  за  навакольнае  паветра, 
паднімаецца, гэтым самым, пераносіць цяпло ад дзейнай паверхні на вышыню – 
у верхнія слаі трапасферы. 
Над  сушай  цеплавая  канвекцыя  ўзнікае  днѐм,  а  над  морам  –  ноччу  і  ў 
халодны перыяд года, калі водная паверхня цяплей за ніжнія слаі атмасферы. 
Цяпло ў атмасферу таксама паступае пры агрэгатных пераўтварэннях вады, 
г.  зн.,  у  працэсах  выпарэнне  –  кандэнсацыя  (сублімацыя)  вадзяной  пары.  Пры 
выпарэнні  вады  затрачваецца  цяпло,  яно  пераносіцца  паветранымі  масамі  на 
вялікія адлегласці, а пры кандэнсацыі ў атмасферы яно вылучаецца і награвае 
паветра,  асабліва  больш  высокія  слаі  атмасферы,  дзе  ўтвараюцца  воблакі  – 
прадукты кандэнсацыі. 
Тэмпература  паветра  ў  даным  месцы  змяняецца  яшчэ  ў  выніку  адвекцыі 
розных тыпаў паветраных мас, што асабліва характэрна для ўмераных шырот.  
Таксама  як  і  для  тэмпературы  глебы,  так  і  для  тэмпературы  паветра, 
існуюць яе аптымальныя і крайнія значэнні для развіцця раслін. Фізіялагічныя 
працэсы  ў  раслінных  арганізмах  (дыханне,  фотасінтэз,  перамяшчэнне  вады  і 
спажыўных рэчываў і г. д.) працякаюць толькі ў межах пэўных тэмператур.  
Тэмпературнымі  межамі  жыццядзейнасці  раслін  з’яўляюцца  біялагічны 
мінімум  і  біялагічны  максімум.  Паміж  імі  знаходзіцца  зона  аптымальных 
тэмператур,  пры  якіх  развіццѐ  раслін  і  фарміраванне  ўраджаю  адбываецца 
найбольш  інтэнсіўна.  Тэмпературныя  межы  ў  розных  раслін  неаднолькавыя. 
Напрыклад,  біялагічны  мінімум  тэмпературы  прарастання  насення  ў  ранніх 
яравых  збожжавых  культур  3–5  °C,  а  ў  цеплалюбных  культур  (рыс,  вінаград, 
бавоўнік) ѐн павялічваецца да 12–15 °C. 
Кожны  раслінны  від  по-рознаму  ўспрымае  цеплавую  энергію.  Некаторыя 
расліны  растуць,  красуюць  і  пладаносяць  пры  тэмпературы  ніжэй  за  0  °С,  а 
некаторыя не толькі не вегетуюць, але нават гінуць пры 10–15 °С. 
У цеплалюбных культур інтэнсіўнасць фотасінтэзу істотна паніжаецца ўжо 
пры  тэмпературы  10–12 
о
С,  а  ў  непатрабавальных  да  цяпла  раслін  –  авѐс, 


46 
 
бульба,  радыска  і  інш.,  пры  гэтай  тэмпературы  адбываецца  значны  прырост 
біямасы. 
Перыяд  года,  на  працягу  якога  адбываецца  жыццядзейнасць  (вегетацыя) 
раслін  называецца  вегетацыйным  перыядам.  Працягласць  вегетацыйнага 
перыяду звычайна выражаецца ў днях ці ў сумах дадатных тэмператур паветра. 
Ва  ўмовах  умеранага  клімату  вегетацыйны  перыяд  прыкладна  адпавядае 
перыяду з сярэднясутачнай тэмпературай вышэй за 5 °C.  
Працягласць  вегетацыйнага  перыяду  залежыць  ад  геаграфічнай  шыраты  і 
даўгаты мясцовасці, араграфічных умоў. У Беларусі працягласць вегетацыйнага 
перыяду павялічваецца ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднѐвы захад. Так, 
у  Віцебску  ѐн  складае  185,  а  ў  Брэсце  –  205  дзѐн.  Познія  вясеннія  і  раннія 
асеннія замаразкі скарочваюць працягласць вегетацыйнага перыяду, які таксама 
змяняецца год ад году.  
Вегетацыйны  перыяд  азімых  культур  разрываецца  халодным  зімовым 
перыядам  і  ахоплівае  два  сумежныя  гады.  Вегетацыя  азімых  пачынаецца  і 
скончваецца восенню, пасля, вясной наступнага года, вегетацыя аднаўляецца і 
завяршаецца летам у фазу васковай спеласці.  
Падобны  вегетацыйны  перыяд  характэрны  для  эфемероідаў,  да  якіх 
адносяцца шматгадовыя травяністыя расліны. Надземныя органы гэтых раслін 
развіваюцца  толькі  ў  перыяд  дастатковых  запасаў  вільгаці  ў  каранѐвым  слоі 
глебы (> 4 мм у слоі 0–20 см) і дадатных тэмпературах паветра (> 5 °С). Такія 
аграметэаралагічныя  ўмовы  ўзнікаюць  у  паўднѐвых  рэгіѐнах,  у  пустынях  і 
паўпустынях,  у  асенне-зімне-вясенні  перыяд.  З  наступленнем  гарачага  сухога 
лета  надземная  частка  раслін  адмірае,  а  падземныя  органы  (клубні, 
каранявішча,  цыбуліны)  захоўваюць  сваю  жыццяздольнасць  на  працягу 
некалькіх  гадоў.  У  сухую  восень  і  халодную  зіму  вегетацыя  эфемероідаў 
прыпыняецца  і  аднаўляецца  толькі  вясной.  Да  эфемероідаў  адносяцца 
пустынная  і  пясчаная  асака,  мятлік  цыбульны,  ячмень  цыбульны,  цюльпаны  і 
інш. Эфемероіды, распаўсюджаныя ў засушлівых зонах, з’яўляюцца каштоўнай 
кармавой базай для сельскагаспадарчай жывѐлы. 
Для 
сельскагаспадарчай 
ацэнкі 
тэрмічных 
рэсурсаў 
клімату 
выкарыстоўваюць паказчык сум сярэднясутачных тэмператур, які характарызуе 
ва ўмоўных адзінках колькасць цяпла ў дадзенай мясцовасці за пэўны перыяд.  
Звычайна  сумы  сярэдніх  сутачных  тэмператур  паветра  разлічваюць  за 
перыяды, якія абмежаваныя датамі ўстойлівага пераходу тэмператур праз 0, 5, 
10  і  15 
о
С  у  бок  павышэння  вясной  і  паніжэння  –  восенню.  Гэта  так  званыя 
сумы  кліматычных  тэмператур.  Сумы  сярэднясутачных  тэмператур  вышэй  за 
тэмпературу  0 
о
С  называюцца  сумамі  дадатных  тэмператур.  Таксама 
вызначаюць сумы адмоўных тэмператур  – ніжэй за 0 
о
С, якія характарызуюць 
назапашванне холаду. 
Абсалютная  большасць  раслін  пачынае  актыўна  вегетаваць  пасля 
дасягнення 
сярэднясутачнай 
тэмпературы 
паветра 
10 
°C. 
Сумы 
сярэднясутачнай тэмпературы паветра вышэй за 10 °С называюцца актыўнымі 
сумамі  тэмператур.  Яны  служаць  паказчыкам  забяспечанасці  цяплом  перыяду 


47 
 
актыўнай  вегетацыі  сельскагаспадарчых  культур.  Гэтыя  сумы  прыводзяцца  ў 
кліматычных  даведніках  і  атласах.  Аднак  у  навуковых  даследаваннях  гэты 
паказчык набывае іншы сэнс, а іменна, сумай актыўных тэмператур называецца 
сума  сярэдніх  сутачных  тэмператур  паветра,  якая  перавышае  біялагічны 
мінімум тэмпературы, устаноўлены для дадзенага віду расліны. 
Прывядзѐм  колькасць  цяпла,  неабходнага  для  праходжання  ўсіх  фаз 
развіцця – ад пачатку росту да выспявання розных селькагаспадарчых культур 
(табліца 13). 
Адрозненні  ў  патрабаваннях  да  цяпла  розных  раслін  вельмі  вялікія. 
Напрыклад,  позняспелыя  сарты  кукурузы  патрабуюць  цяпла  амаль  утрая 
больш, чым лѐн. 


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   23   24   25   26   27   28   29   30   ...   97




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет