Табліца 13 – Патрабаванні сельскагаспадарчых культур да цеплавых рэсурсаў паветра
Культура
Біялагічны мінімум
(тэмпература росту)
Сумы актыўных
тэмператур
Лѐн
8
1100
Авѐс
5
1300
Памідоры
10
1150
Агуркі
13
1500
Бульба
10
1200
Буракі, морква
8
1400
Азімая пшаніца
4
1850–2200
Яравая пшаніца
5
1300
Проса
10–12
1700
Кукуруза ранняспелая
10–12
1500–2000
Кукуруза сярэдняспелая
10–12
2000–2500
Кукуруза позняспелая
10–12
2500–3000
Вінаград ранні
10
2500
Вінаград сярэдні
10
2900
Вінаград позні
10
3300
Рыс, бавоўнік
15
4000
Цукровы
трыснѐг,
фінікавая
пальма
20
5000
У Беларусі кліматычная сума тэмператур за перыяд актыўнай вегетацыі
паступова памяншаецца ў напрамку з поўдня і паўднѐвага захаду на паўночны
ўсход ад 2640 да 2010, г. зн. паміж паўднѐвым захадам і паўночным усходам
розніца ў сумах тэмператур складае больш за 600
о
С.
Сумы тэмператур маюць мікракліматычныя адрозненні. Яны залежаць ад
характару падсцільнай паверхні і істотна змяняюцца на невялікай адлегласці.
Напрыклад, на сумы тэмператур аказваюць уплыў рэльеф, яго вышыня,
экспазіцыя схілаў. На 100 м падняцця сумы тэмператур памяншаюцца на 120–
140 °С. На асушаных балотах сумы тэмператур на 100 °С меншыя, чым на
сухадолах. Паўднѐвыя схілы цяплей на 100 °С, чым паўночныя.
Для выражэння патрабавальнасці раслін да цяпла выкарыстоўваюцца
таксама сумы эфектыўных тэмператур. Гэта сумы сярэдніх сутачных
тэмператур, адлічаных ад біялагічнага мінімуму, пры якім пачынае развівацца
48
расліна. Напрыклад, пры падліках сум эфектыўных тэмператур вышэй за 10 °C
(Σt ≥ 10) ад сярэдняй сутачнай тэмпературы за кожны дзень адымаецца 10 °C і
рэшткі сутачнай тэмпературы суміруюцца.
Эфектыўныя тэмпературы для розных раслін неаднолькавыя. Так, для
яравой пшаніцы за біялагічны мінімум прынята 5 °C, для кукурузы – 12 °C, для
бавоўніка – 15 °C. Сумы эфектыўных тэмператур характарызуюць сумарную
патрэбу да цяпла розных сартоў расліны. Калі для нейкай тэрыторыі сумы
актыўных тэмператур аднолькавыя для ўсіх культур, то сумы эфектыўных
тэмператур для розных культур розныя.
Існуе сувязь паміж гадавой сумай актыўных тэмператур і сумай
радыяцыйнага балансу.
Патрэбна адзначыць таксама, што тэмпературы, якія сумуюцца,
назіраюцца на МС на вышыні 2 м ад зямной паверхні. Аднак сярод раслін
тэмпературы паветра зусім іншыя; розніца можа быць значнай і дасягаць 5–10
о
С. Пры гэтым, патрэбна мець на ўвазе, што днѐм расліны знаходзяцца ва
ўмовах больш высокай тэмпературы, ноччу, наадварот, ва ўмовах паніжаных
тэмператур. Таму для больш дакладнага вызначэння скорасці развіцця раслін
неабходна ўлічваць рэальную тэмпературу расліннага асяроддзя. Улік жа
сярэднясутачнай тэмпературы паветра на вышыні 2 м для гэтай мэты
недастатковы.
Інтэнсіўнасць прадукцыйнага працэсу раслін павышаецца па меры
павелічэння тэмпературы. Скорасць хімічных рэакцый падвойваецца пры
павышэнні тэмпературы на кожныя 10 °C, але да пэўнай мяжы. Далейшае
павышэнне тэмпературы не толькі не спрыяе павышэнню жыццядзейнасці, а,
наадварот, прыгнятае расліны.
Тэмпература паветра вызначае тэмпы развіцця раслін, працягласць
міжфазных перыядаў і тэрміны наступлення асобных фаз. Чым вышэй
тэмпература, тым карацей міжфазныя перыяды і хутчэй развіваюцца расліны.
Для міжфазных перыядаў патрабуюцца розныя тэмпературы. У кожную фазу
існуюць свае аптымальныя тэмпературы.
У час вегетацыі раслін паралельна развіваюцца два працэсы: фотасінтэз –
працэс стварэння арганічных рэчываў, фіксацыя сонечнай энергіі і другі працэс
– дыханне. Пры дыханні энергія расходуецца, яна рассейваецца ў прасторы.
Інтэнсіўнасць фотасінтэзу і дыхання залежыць ад тэмпературы паветра. З
ростам тэмпературы гэтыя два працэсы ўзмацняюцца. Фотасінтэз адбываецца
толькі пры наяўнасці святла, г. зн. днѐм, а дыханне – як на святле, так і без
святла (ноччу). У выніку гэтага назапашванне арганічнага рэчыва будзе
залежыць як ад дзѐнных так і ад начных тэмператур. Добра выражаны сутачны
ход тэмпературы, г. зн., высокія тэмпературы днѐм і адносна нізкія
тэмпературы ноччу, спрыяе назапашванню арганічных рэчываў.
Пры дыханні губляецца энергія. Халаднаватыя дні і цѐплыя ночы не
спрыяюць назапашванню арганічных рэчываў, таму што слабы фотасінтэз на
працягу прахалоднага дня не кампенсуе расходы рэчываў на дыханне днѐм і
ўзмоцненае дыханне цѐплай ноччу.
49
Адзначым наступную аклічнасць, што хаця з ростам тэмпературы
фотасінтэз і дыханне ўзмацняюцца, але максімальныя значэнні гэтых двух
працэсаў не супадаюць. Пры высокіх тэмпературах фотасінтэз арганічных
рэчываў спыняецца, а дыханне раслін узмацняецца. У гэтым выпадку
ўсталѐўваецца адмоўны баланс арганічных рэчываў, расліны губляюць частку
сваѐй біямасы, змяншаецца прадукцыйнасць.
Такім чынам, для развіцця раслін маюць важнае значэнне не толькі
сярэднясутачныя тэмпературы, а тэмпературы дня і ночы, г. зн. сутачныя
амплітуды ваганняў тэмператур. Рэакцыя раслін на перыядычную змену
павышаных
і
паніжаных
тэмператур
называецца
Достарыңызбен бөлісу: |