Малюнак 2 –
Трансгенныя суніцы
Малюнак 3 –
Трансгенны салодкі перац і
ананас
Малюнак 4 –
Пасяўныя плошчы
трансгенных культур у
свеце: 62 % – соя; 21 % –
кукуруза; 12 % – бавоўнік;
5 % – азімы рапс
6.
Картаграфічны
метад
выкарыстоўваецца
для
складання
агракліматычных
і
мікракліматычных
карт,
якія
адлюстроўваюць
агракліматычныя рэсурсы, што дазваляе больш рацыянальна размяркоўваць
сельскагаспадарчыя культуры.
7. Матэматычныя метады ўжываюцца для апрацоўкі вялікіх масіваў
даных аграметэаралагічных назіранняў. Сюды ўваходзяць розныя метады
матэматычнай статыстыкі, матэматычны і вектарны аналіз, тэорыя інфармацыі і
тэорыя мноства, тэорыя графаў, тэорыя распазнавання вобразаў і тэорыя
верагоднасці.
8. Метад матэматычнага (дынамічнага) мадэлявання, які дазваляе пры
дапамозе матэматычнага апарата апісваць уплыў аграметэаралагічных умоў на
рост, развіццѐ раслін, фарміраванне біялагічнай прадукцыйнасці, а таксама
мадэляваць працэсы цепла- і вільгацеабмену ў сістэме глеба–расліна–
атмасфера. Пры гэтым мадэлюецца ўздзеянне шматлікіх пагодна-глебавых
чыннікаў на прадукцыйны працэс, важнейшыя жыццѐвыя працэсы раслін і
жывѐлы, на велічыню і якасць ўраджаю.
Матэматычнае мадэляванне з’яўляецца найбольш эфектыўным сродкам
аналізу і прагнозу аграметэаралагічных умоў. На цяперашні час мадэляванне
выкарыстоўваецца для прагназавання сучаснага клімату і магчымых змяненняў
агракліматычных рэсурсаў у бягучым стагоддзі пад уздзеяннем антрапагенных
чыннікаў.
У эпоху глабальнага пацяплення клімату небходна распрацоўка такой
вылічальнай сістэмы (мадэлі), якая дае магчымасць разлічыць эканамічную
эфектыўнасць – колькі каштуе градус змянення тэмпературы і міліметр ападкаў
не толькі для сельскай, але і для іншых галін гаспадаркі.
Пры аграметэаралагічных даследаваннях важнае значэнне мае фактарны
аналіз, які ўяўляе сабой статыстычны аналіз шматлікіх узаемадзейных чыннікаў
11
складаных прыродных сістэм. Пры дапамозе фактарнага аналізу выяўляюцца
галоўныя (вядучыя) фактары, якія вызначаюць функцыянаванне аграэкасістэмы
і выкарыстоўваюцца ў якасці прэдыктараў у матэматычных мадэлях.
На цяперашні час створаны цэлыя сістэмы матэматычных мадэлей, якія
даюць магчымасць ацаніць змяненне прадукцыйнасці аграфітацэнозаў у
залежнасці ад змянення сучаснага клімату. У дадзеным выпадку
выкарыстоўваецца сцэнарны падыход, мадэлююцца змяненні клімату па
шматлікасці сцэнарыяў, пралічваецца развіццѐ падзей да 100 сцэнарыяў пры
разнастайным спалучэнні прэдыктараў.
Метад дыстанцыйнага (некантактнага) назірання за тэмпературай і
вільготнасцю глебы, станам расліннага покрыва, яго феналогіяй, біямасай і
прадукцыйнасцю пры дапамозе лятальных апаратаў: самалѐтаў, верталѐтаў і
штучных спадарожнікаў Зямлі. Пры ўжыванні гэтага метада выкарыстоўваюцца
спецыяльныя аптычныя і радыѐлакацыйныя сродкі, а таксама шматканальныя
радыѐметры, здольныя ўлоўліваць розныя даўжыні электрамагнітных
выпраменьванняў падсцільнай паверхні і з дапамогай радыѐ- і тэлеперадачы
пасылаць вынікі на наземныя пункты прыѐму інфармацыі.
Для арганізацыі аператыўнага маніторынгу сельскагаспадарчых пасеваў на
вялікіх тэрыторыях эфектыўна выкарыстоўваюцца сучасныя спадарожнікавыя
сістэмы
зандзіравання.
На
цяперашні
час
сістэмы
касмічнага
сельскагаспадарчага маніторынгу росту, развіцця і стану пасеваў арганізаваны
практычна ва ўсіх краінах свету. Пры гэтым шырока выкарыстоўваюцца даныя
спадарожніка MODIS, якія маюць прасторавы дазвол каля 250 м на мясцоваці і
даступныя з 2004 г. Найбольш доўгія рады даных назіранняў (з 1981 г.) за
станам пасеваў прыналежаць амерыканскім спадарожнікам серыі NOAA. Аднак
прасторавы дазвол гэтай інфармацыі складае толькі 1–4 км на мясцовасці.
Для вымярэння вільготнасці глебы на рэгіянальным і глабальным узроўнях
з мэтай выкарыстання даных у кліматычных і геасферных мадэлях створана
касмічная сістэма SMOS – Soil Moisture and Ocean Salinity. Гэта сістэма
забяспечвае картаграфаванне вільготнасці глебы з высокай дакладнасцю,
хібнасць якой складае 0,04 г/см
3
.
Апошнім часам усѐ шырэй выкарыстоўваюцца ЗВЧ-радыѐметрычныя
метады зандавання з космасу для вызначэння фізічных характарыстык зямной
паверхні. Адной з важнейшых задач касмічнага зандзіравання з’яўляецца
вымярэнне яркаснай тэмпературы і вільготнасці глебы пад раслінным
покрывам паводле даных ЗВЧ-радыѐметрычнага зандзіравання.
ЗВЧ-радыѐметрычнымі
вымярэннямі
даследуецца
мікрахвалевае
выпрямяненне зямной паверхні, так званая яркасная тэмпература. Мікрахвалі,
або радыѐхвалі, адносяцца да дыяпазону выпраменьванняў з даўжынямі хваляў
100–0,01 см, з частотамі 3(10
8
–10
12
) Гц, якія знаходзяцца на мяжы з
інфрачырвонай радыяцыяй.
12
Яркасная тэмпература сістэмы глеба – расліннасць залежыць ад
вільготнасці і тыпу глебы, ступені яе шурпатасці, тэмпературы глебы і
расліннасці, тыпу і вільгацеўтрымання расліннага покрыва. Вымярэнні
фізічных характарыстык падсцільнай паверхні праводзяцца на розных
даўжынях хваляў, на, так званых вымяральных каналах. Ад колькасці
вымяральных каналаў залежыць адпаведная колькасць атрыманых фізічных
характарыстык зямной паверхні.
22 ліпеня 2012 г. паспяхова запушчаны Беларускі спадарожнік
дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі (БКА – Беларускі касмічны апарат). БКА
займаецца здымкамі шырокага профілю, сочыць за развіццѐм атмасферных
працэсаў, паводкі, лясных пажараў, станам глебы, расліннага покрыва і
вырашэннем шматлікіх іншых задач гаспадарчага і аграметэаралагічнага
прызначэння.
|