Разгледжана І зацверджана на пасяджэнні Навукова-метадычнага савета бду



Pdf көрінісі
бет44/97
Дата02.01.2022
өлшемі1.94 Mb.
#454050
1   ...   40   41   42   43   44   45   46   47   ...   97
Аграметэаралогія-2

 
Задача 4. 
 
Паводле  даных  адной  з  МС  прааналізаваць  гадавы  рэжым  сумарнай 
сонечнай  радыяцыі,  працягласці  сонечнага  ззяння,  радыяцыйнага  балансу, 
альбеда і ФАР як аграметэаралагічных фактараў (табліца 3, 5–10). 
Метадычныя ўказанні. Пры выкананні працы даныя зводзяцца ў адзіную 
табліцу. На падставе таблічных даных будуецца комплексны сумешчаны графік 
гадавога  ходу  сумарнай  радыяцыі,  радыяцыйнага  балансу,  альбеда  і 
фотасінтэтычна  актыўнай  радыяцыі,  атрыманай  шляхам  разлікаў  пры  рашэнні 
задачы  3.  Для  пабудовы  графіка  рэкамендуецца  ўзяць  наступныя  маштабы: 
гарызантальны – у 1 см 1 месяц, вертыкальны для радыяцыі ў 1 см 50 МДж/м², 
для альбеда – у 1 см 10 %, для працягласці сонечнага ззяння – у 1 см 20 гадз. 
Фактычны  і  графічны  матэрыял  аналізуецца.  Пры  гэтым  неабходна 
растлумачыць  прычыны  гадавога  ходу  аграметэаралагічных  характарыстык, 
вызначыць  мінімальныя  і  максімальныя  значэнні,  месяцы,  на  якія  яны 
прыходзяцца, разлічыць амплітуду іх гадавых ваганняў.  
Адзначаецца  таксама  значэнне  сонечнай  радыяцыі  ў  жыцці  культурных 
раслін, фактары, што ўплываюць на паступленне сонечнай радыяцыі. Паводле 
“Атласа  Беларусі”  вызначаецца  геаграфічная  шырата  (υ)  метэастанцыі,  а 
таксама паўдзѐнная вышыня сонца на гэтай шыраце ў дзень летняга і зімовага 
сонцастаянняў  (21  чэрвеня  і  22  снежня)  па  формулам  90–υ+23,5  і  90–υ–23,5, 
даўжыня дня (табліца 5) ў снежні і чэрвені, яе розніца, уплыў на паступленне 
радыяцыі. 


66 
 
Аналізуецца працягласць сонечнага ззяння (L), яго залежнасць ад даўжыні 
дня  і  хмарнасці  (табліца  6).  Вызначаецца  L  за  год,  за  красавік-верасень, 
кастрычнік-сакавік,  %  ад  гадавой  велічыні;  разлічваецца  %  магчымай 
працягласці  сонечнага  ззяння,  самыя  сонечныя  і  самыя  пахмурныя  месяцы. 
Знайсці  лік  дзѐн  без  сонца  за  год,  у  снежні  –студзені  і  чэрвені  –ліпені, 
параўнаць знойдзеныя даныя (табліца 7). 
Вызначаецца велічыня сумарнай радыяцыі за год, яе сумы ў траўні–ліпені і 
лістападзе–студзені,  адзначыць  у  колькі  разоў  больш  паступае  радыяцыі  ў 
ліпені  (самы  цѐплы  месяц)  ў  параўнанні  са  студзенем  (самы  халодны  месяц) 
(табліца 3); прычыны гэтых адрозненняў. 
Альбеда,  фактары,  што  уплываюць  на  яго  велічыню  (табліца  8). 
Прааналізаваць  змяненні  альбеда  на  працягу  года  па  данных  адной  з 
метэастанцый (табліца 9). 
Радыяцыйны  баланс,  формулы  радыяцыйнага  і  цеплавога  балансаў. 
Вызначыць  сумы  дадатных  і  адмоўных  значэнняў  радыяцыйнага  балансу,  яго 
гадавую  суму,  долю  (%)  ад  сумарнай  радыяцыі  ў  кожным  месяцы  і  за  год 
(табліца 10). 
Прааналізаваць  сумы  фотасінтэтычна  актыўнай  радыяцыі  (паводле 
ўласных  разлікаў  ФАР,  гл.  задачу  3).  Вызначыць  долю  ФАР  ад  сумарнай 
радыяцыі за кожны месяц і за год. 
 


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   40   41   42   43   44   45   46   47   ...   97




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет