Разгледжана І зацверджана на пасяджэнні Навукова-метадычнага савета бду



Pdf көрінісі
бет46/97
Дата02.01.2022
өлшемі1.94 Mb.
#454050
1   ...   42   43   44   45   46   47   48   49   ...   97
Аграметэаралогія-2

Задача 6. 
 
Пабудаваць  графік  (гістаграму)  гадавога  ходу  сярэднямесячнай, 
абсалютнай  максімальнай  і  абсалютнай  мінімальнай  тэмпературы  паветра 
паводле  даных  адной  з  МС  (табліца  13,  14,  15).  Вызначыць  даты  пераходу 
тэмпературы  праз  0º,  5º,  10º  і  15  ºC,  падлічыць  колькасць  дзѐн  і  сумы 
тэмператур  паміж  гэтымі  датамі  за  вегетацыйны  перыяд  (вышэй  за  5  ºС)  і 
перыяд актыўнай вегетацыі (вышэй за 10 ºС). 
Метадычныя  ўказанні.  Графік  будуецца  на  міліметровай  паперы  ў 
выбраным маштабе. У дадзеным выпадку рэкамендуецца наступны маштаб: па 
восі  ардынат  у  1  см  –  2  ºC,  па  восі  абсцыс  у  1  см  –  1  месяц  (30–31  дзень). 
Сярэднямесячную  тэмпературу  адкладваюць  на  15-ым  дні  кожнага  месяца, 
атрыманыя пункты злучаюць плаўнай крывой. 
Па  графіку  гадавога  ходу  сярэднямесячнай  тэмпературы  вызначыць 
наступныя агракліматычныя характарыстыкі:  
1.  Разлічыць  сярэднегадавую  тэмпературу,  максімум  і  мінімум 
тэмпературы, гадавую амплітуду тэмпературы (па даным табліца 13);  
2.  Пры  дапамозе  графіка  вызначыць  даты  пераходу  сярэднясутачнай 
тэмпературы паветра праз 0º, 5º, 10º і 15 ºC;  
3. Вылічыць працягласць перыядаў (у днях) з тэмпературай вышэй за 0º, 5º, 
10º і 15 ºC;  
4. Вылічыць сумы актыўных тэмператур;  
5.  Прааналізаваць  абсалютныя  максімальныя  і  абсалютныя  мінімальныя 
тэмпературы паветра, вызначыць іх экстрымальныя значэнні за год. 
Для вызначэння дат пераходу тэмпературы паветра праз 0º, 5º, 10º і 15 ºC 
ад  гэтых  значэнняў  тэмпературы  на  восі  ардынат  праводзяць  гарызантальныя 
лініі.  З  пунктаў  перасячэння  праведзеных  ліній  з  крывой  сярэднямесячнай 
тэмпературы  апускаюць  перпендыкуляры  на  вось  абсцыс.  Працягласць 
перыядаў  з  тэмпературай  вышэй  за  0º,  5º,  10º  і  15  ºC  вылічваюць  як  інтэрвал 
часу паміж датамі пераходу гэтых тэмператур.  
Сумы  актыўных  тэмператур  (вышэй  за  10  ºC)  вылічваюць  наступным 
чынам: знаходзяць сумы актыўных тэмператур за тыя месяцы, у якіх сярэдняя 


68 
 
тэмпература  была  вышэй  за  10  ºC  шляхам  памнажэння  сярэднямесячнай 
тэмпературы на колькасць дзѐн у даным месяцы. Напрыклад, сярэднямесячная 
тэмпература  чэрвеня  складае  16,7  ºC.  Тады  сума  актыўных  тэмператур  за 
чэрвень:  t  акт.  =  16,7  ×  30  дзѐн  =  501  ºC.  Для  першага  і  апошняга  месяцаў 
перыяду актыўнай вегетацыі, сярэднямесячная тэмпература якіх ніжэй за 10 ºC, 
суму  актыўных  тэмператур  разлічваюць  пры  дапамозе  графіка  гадавога  ходу 
тэмпературы  паветра.  Напрыклад,  першым  месяцам  актыўнай  вегетацыі 
з’яўляецца май. Адпаведна графіку, тэмпература паветра да 10 ºC паднялася 17 
мая,  а  да  31  мая  склала  12  ºC.  Спачатку  патрэбна  вылічыць  сярэднясутучную 
тэмпературу за 14 дзѐн мая: t сяр. = 10,0 + 12,0 = 11,0 ºC, тады t акт. = 11 ºC × 14 
дзѐн. = 154 ºC. Аналагічным чынам вылічваюць і суму актыўных тэмператур за 
апошні  месяц  вегетацыі.  Атрымаўшы  сумы  тэмператур  для  кожнага  месяца, 
вылічваюць суму актыўных тэмператур за ўвесь вегетацыйны перыяд. Такім жа 
чынам разлічваюць сумы тэмператур за вегетацыйны перыяд (вышэй за 5 ºС). 
Даць  ацэнку  магчымасцей  вырошчвання  сельскагаспадарчых  культур. 
Пералічыць  культуры,  якія  ў  адпаведнасці  з  іх  біялагічнымі  патрабаваннямі, 
можна  рэкамендаваць  для  распаўсюджвання  ва  ўмовах  наяўных  цеплавых 
рэсурсаў (сум актыўных тэмператур) (табл. 12). Біялагічнай сумай тэмператур 
называюць  суму  сярэднясутачных  тэмператур  за  перыяд  вегетацыі  данай 
культуры  ад  пачатку  росту  (біялагічны  мінімум)  да  выспявання.  Біялагічныя 
сумы тэмператур паветра характарызуюць патрэбу сельскагаспадарчых культур 
да цяпла. 
 
Задача 7. 
 
Пабудаваць  сумешчаны  графік  гадавога  ходу  пругкасці  вадзяной  пары, 
адноснай вільготнасці, воблачнасці і атмасферных ападкаў  (табліца 16, 17, 18, 
19). 


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   42   43   44   45   46   47   48   49   ...   97




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет