Разгледжана І зацверджана на пасяджэнні Навукова-метадычнага савета бду



Pdf көрінісі
бет56/97
Дата02.01.2022
өлшемі1.94 Mb.
#454050
1   ...   52   53   54   55   56   57   58   59   ...   97
Аграметэаралогія-2

Метадычныя  ўказанні.  У  табл.  30  прыведзены  патрабаванні  шэрагу 
сельскагаспадарчых культур да агракліматычных рэсурсаў, забяспечанасць якіх 
вызначае максімальны ўраджай.  
У  адпаведнасці  з  патрабаваннямі  вызначыце  па  атласу  радыяцыйныя  і 
светлавыя  рэсурсы  (сумарная  радыяцыя  і  радыяцыйны  баланс,  працягласць 
сонечнага ззяння, працягласць светлавога дня). 
Цеплавыя  рэсурсы:  сярэдняя  тэмпература  за  год,  тэмпература  самага 
халоднага  і  самага  цѐплага  месяца,  даты  пачатку  і  канца  цѐплага  перыяду, 
працягласць  цѐплага  перыяду,  даты  пераходу  сярэдняй  сутачнай  тэмпературы 
паветра  праз  0,  5,  10  і  15 
о
С  вясной  і  восенню.  Даты  прыпынення  вясновых  і 
пачатку асенніх замаразкаў на глебе і ў паветры, працягласць бяззамаразкавага 
перыяду. Сумы актыўных і эфектыўных тэмператур.  
Характарыстыка  ўмоў  перазімоўкі  азімых  і  шматгадавых  культур. 
Працягласць халоднага перыяду, дата ўтварэння ўстойлівага снегвога покрыва, 
дата сходу снегавога покрыва, вышыня снегавога покрыва і запас вады, глыбіня 
прамярзання глебы, тэмпература глебы на глыбіні кушчэння азімых культур. 
Вільгацезабяспечанасць  тэрыторыі.  Гадавая  сума  ападкаў,  сума  ападкаў 
цѐплага і халоднага перыядаў. Гідратэрмічны каэфіцыент – ГТК. 
Дадзім  зместавыя  тлумачэнні  прыведзеных  у  табл.  30  агракліматычных 
характарыстык асобных культур. 
 
Працягласць вегетацыйнага перыяду ці  перыяду вегетацыі  – прамежак 
часу  ў  днях  ад  сяўбы  ці  пасадкі  культуры  да  атрымання  поўнавартаснага 
ўраджаю. Для яравых культур: ад сяўбы ці пасадкі да поўнага выспявання; для 
азімых – ад пачатку вегетацыі вясной – да поўнага выспявання. 
  t
бм
– тэмпература біялагічнага мінімума (нуля) для культуры, пры якой і 
ніжэй за якую расліна практычна не развіваецца. 
  t
но
  –  тэмпература  ніжняга  оптымуму  –  ніжняя  мяжа  аптымальнага 
інтэрвалу тэмператур для культуры. 
  t
во
  –  тэмпература  верхняга  оптымуму  –  верхняя  мяжа  аптымальнага 
інтэрвалу тэмпературы для культуры. 
  t
вп
  –  высокая  тэмпература,  вышэй  за  якую  адбываецца  пашкоджанне 
раслін. 
  t
к
 
– тэмпературная канстанта: 
 
t
к
 = (t
но 
t
во
) : 2 – t
бм 

 
 
 
(32) 
 
 k
і
  –  канстанта  інтэрвалу  для  ацэнкі  тэрмічных  умоў  вырошчвання 
сельскагаспадарчых культур: 
  


76 
 
k
і
 = t
к
 : (t
вп
 – t
во
). 
 
 
 
 
(32) 
 
 t
акт 
–  сума  актыўных  тэмператур  (біялагічная  сума  тэмператур)  –  гэта 
колькасць цяпла  за вегетацыйны  перыяд,  выражаная  сумай  сярэдніх  сутачных 
тэмператур  вышэй за  біялагічны  мінімум  (нуль)  для  культуры  ці  вышэй  за 10 
о
С, неабходнае для атрымання поўнавартаснага ўраджаю. У даведніках даецца 
сума  актыўных  тэмператур  вышэй  за  10 
о
С,  паколькі  для  большасці  культур 
біялагічны мінімум тэмпературы складае 10 
о
С (табл. 2.12). Верагоднасць таго, 
што  пры  гэтай  суме  тэмператур  культура  завершыць  вегетацыю,  усяго  50  %, 
так  як  сума  разлічана  паводле  сярэдніх  шматгадавых  даных,  таму 
выкарыстоўваюць паказчык сумы гаспадарчанеабходных тэмператур. 
 t
эф 
–  сума  эфектыўных  тэмператур  –  колькасць  цяпла,  выражанае  сумай 
сярэдніх  сутачных  тэмператур  (t
сут 
),  паменшанае  на  велічыню  біялагічнага 
мінімуму для дадзенай расліны. Эфектыўнай тэмпературай называюць рознасць 
паміж  сярэдняй  сутачнай  тэмпературай  месяца  і  тэмпературой  біялагічнага 
нуля культуры.  
 t
гасп 
–  сума  гаспадарча  неабходных  тэмператур  –  гэта  колькасць  цяпла, 
якая  патрэбна  для  атрымання  ўраджаю  з  верагоднасцю  да  70–95  %.  Гэта 
велічыня  вышэй  за  суму  актыўных  тэмператур  на  20–45  %  для  пэўнай 
культуры.  Калі  такая  сума  гаспадарча  неабходных  тэмператур  маецца,  то 
верагоднасць  завяршэння  культурай  вегетацыі  і  атрыманне  аптымальнага 
ўраджаю павялічваецца на 20–45 %. 
 


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   52   53   54   55   56   57   58   59   ...   97




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет