Разгледжана І зацверджана на пасяджэнні Навукова-метадычнага савета бду


Табліца 27 – Ацэнка (балы) стану сельскагаспадарчых культур



Pdf көрінісі
бет68/97
Дата02.01.2022
өлшемі1.94 Mb.
#454050
1   ...   64   65   66   67   68   69   70   71   ...   97
Аграметэаралогія-2

Табліца 27 – Ацэнка (балы) стану сельскагаспадарчых культур 
Бал 
Ацэнка 
стану 
Характарыстыка стану участка, роста і развіцця 
культуры,  
чакаемага ўраджая 

Выдатнае 
Участак па гушчыні і вышыні раслін выраўнены. 
Расліны магутныя, здаровыя, добра ўкаранелыя, з добра 
развітымі шматлікімі суквеццямі. Злакі маюць шмат 
каласаноснага сцебля. Калосся вялікія, азерненасць коласа 
добрая. У буракоў лісце расце інтэнсіўна: першы дзесятак 
лісця ўтвараецца за 4–5 дэкад пасля пасева, другі дзесятак – за 
2–3 дэкады пасля ўтварэння першага дзесятка. Рост і развіццѐ 
раслін праходзіць нармальна. У параўнанні са станам пасеваў 
у мінулыя гады можна чакаць высокага ўраджая. 

Добрае 
На ўчастку гушчыня стаяння недастаткова раўнамернае, 
месцамі назіраецца невялікая зрэджанасць, пры агульным 
добрым стане расліны маюць сярэднюю кусцістасць 
(разгалінаванасць), нарастанне расліннай масы ідзе некалькі 
запаволена, пасевы заметна забруджаны, пашкоджаны 
шкоднікамі, хваробамі і інш. Чакаемы ўраджай вышэй за 
сярэдні. 

Сярэдняе 
Гушчыня стаяння раслін не зусім раўнамернае. Вышыня 
і кусцістасць (разгалінаванасць) сярэдняе; суквецце (каласы, 
мяцѐлкі, пачаткі) сярэдніх памераў. У буракоў перыяд 
утварэння другога дзесятка лісця расцягнуты да чатырох дэкад 
і больш. Сустракаюцца пашкоджанні раслін хваробамі, 
шкоднікамі або неспрыяльнымі метэаралагічнымі з’явамі. 
Пасевы забруджаны. Можна чакаць толькі сярэдні ўраджай. 

Дрэннае 
Пасевы зрэджаны, гушчыня стаяння нераўнамерная, 
часта сустракаецца аголеная глеба з-за адсутнасці ўсходаў. 
Расліны маюць прыгнечаны выгляд, малую вышыню, слабую 


87 
 
кусцістасць (разгалінаванасць). Суквецце (калосся, мяцѐлкі, 
пачаткі) невялікія. Пасевы моцна забруджаны, адзначаюцца 
значныя пашкоджанні іх хваробамі, шкоднікамі ці 
неспрыяльнымі метэаралагічнымі з’явамі (засуха, град, лівень, 
замаразкі і інш.). Ураджай чакаецца ніжэй за сярэдні.  
 
 
 
Працяг табліцы 27 

Вельмі 
дрэннае 
Пасевы моцна зрэджаны, гушчыня раслін вельмі 
нераўнамерная, шмат свабодных ад раслін месц (з-за 
адсутнасці ўсходаў ці гібелі раслін). Расліны пераважна 
нізкарослыя, вельмі слаба раскушчаныя (слаба 
разгалінаваныя), з дробнымі суквеццямі (калоссямі, 
мяцѐлкамі, пачаткамі). Маюцца вельмі значныя пашкоджанні 
шкоднікамі, хваробамі ці неспрыяльнымі метэаралагічнымі 
з’явамі. Чакаецца вельмі дрэнны ўраджай. 
 
Для  выяўлення  каласкоў  у  коласе  (жыта  і  пшаніцы)  у  першы  тэрмін 
выкопваюць  3–4  расліны,  тыповыя  па  ступені  развіцця,  вышыні  і  агульнаму 
стану для ўсяго ўчастка. У раслін аддзяляюць іголкай усѐ лісця, якое закрывае 
колас галоўнага сцебля і падлічваюць колькасць каласкоў у калоссях галоўнага 
сцябла. 
Для  падліку  колькасці  каласкоў  у  коласе  (мяцѐлцы)  у  другі  тэрмін 
складаюцца  па  дзве  пробы  калосся  (мяцѐлак):  у  васьмі  месцах  участка,  у 
тыповых раслін 5 калоссяў галоўнага сцябла і па 5 калоссяў сцябла без выбара 
галоўных і бакавых. У кожным коласе (мяцѐлцы) гэтых двух проб падлічваецца 
колькасць развітых і недаразвітых каласкоў. Да недаразвітых адносяць каласкі, 
якія  адрозніваюцца  сваім  малым  памерам.  Звычайна  гэта  бываюць  ніжнія 
каласкі. 
У  трэці  тэрмін  проба  складаецца  з  80  калоссяў,  зрэзаных  без  выбару 
галоўнага  і  бакавога  сцябла  ў  раслін,  тыповых  па  свайму  стану  (у  8  масцах 
участка каля пляцовак па аналізу структуры ўраджая бяруць па 10 калоссяў). У 
кожным  коласе  падлічваецца  колькасць  развітых  і  колькасць  недаразвітых  і 
колькасць  зерня.  Да  недаразвітых  каласкоў  адносяць  каласкі,  якія  не 
ўтрымліваюць зярнят. Пры цераззерніцы каласкі, якія не маюць зерня, адносяць 
да недаразвітых, а якія маюць хаця б адно зерне – да развітых. 
Вынікі назіранняў запісваюцца ў кніжку КСХ-1 (табліца 28). 
 


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   64   65   66   67   68   69   70   71   ...   97




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет