125
перыяду ў днях вышэй за гэтыя тэмпературы, а таксама сумы тэмператур і
сумы ападкаў, разлічваецца ГТК. У звязцы з вышэй разлічанымі паказчыкамі
аналізуюцца
феналагічныя карты, змешчаныя ў Нацыянальным атласе.
Сінаптычны аналіз надвор'я за перыяд назіранняў даецца ў
раздзеле III.
У перыяд назіранняў студэнты павінны вучыцца ўлоўліваць агульны
характар надвор
,
я за кожны дзень практыкі і даваць сціслую сінаптычную
характарыстыку ў сувязі з барычнымі сістэмамі, атмасфернымі франтамі і
тыпамі паветраных масс, пацверджаную неабходнымі лічбавымі данымі
ўласных назіранняў. Асаблівую ўвагу пры гэтым трэба звяртаць на развіццѐ
атмасферных працэсаў. Вядзецца падрабязны дзѐннік назірання за развіццѐм і
зменлівасцю надвор'я, яго ўздзеяннем на рост і развіццѐ асноўных
сельскагаспадарчых культур.
Раздзел IV уяўляе аналіз назіранняў за кожным аграметэаралагічным
элементам і паказчыкам. Для аналізу спачатку дадзеныя назіранняў заносяцца ў
табліцы, што складаюцца для асобных элементаў. Потым для нагляднага
прадстаўлення змяненняў аграметэаэлементаў і выяўлення іх фізічных сувязей
вычэрчваецца графік на міліметровай паперы. На гарызантальнай восі
адкладваюць тэрміны назіранняў, а на вертыкальнай –- у выбраным маштабе
пэўны элемент надвор
,
я і аграметэаралагічныя паказчыкі.
У
ходзе аналіза даных неабходна высветліць узаемасувязь і
ўзаемаабумоўленасць, што існуе паміж метэаэлементамі, фазамі развіцця і
структурай пасеваў асобных культур і гідрафізічным станам глебы. Паказаць
уплыў тэмпературы паветра і глебы, сонечнай радыяцыі, радыяцыйнага балансу
выпаўшых ападкаў пры розных тыпах надвор’я (ясна, пахмурна) на
фарміраванне агульнай і прадукцыйнай вільготнасці глебы, а таксама на
асаблівасці роста, феналагічнага развіцця і прадукцыйнасць назіральных
культур.
У
заключэнні выкладаюцца асноўныя навуковыя вывады выкананых
назіранняў
і
даследванняў,
акрэсліваюцца
вынікі
праходжання
аграметэаралагічнай практыкі, студэнты выказваюць сваю думку аб ѐй і
пажаданні на будучыню.
Дадатак. Да справаздачы павінны быць прыкладзены ўсе першасныя
матэрыялы
назіранняў
(кніжкі
назіранняў
і
табліцы
па
ўсім
аграметэаралагічным элементам і характарыстыкам, асобным культурам,
дзѐннік надвор’я).
Достарыңызбен бөлісу: