Программа вступительных испытаний для специальностей второй ступени высшего образования



бет2/26
Дата19.06.2016
өлшемі2.46 Mb.
#147662
түріПрограмма
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   26

Літаратура ранняга Сярэднявечча XI—XIII стст. Агульны перыяд развіцця трох усходнеславянскіх літаратур — беларускай, рускай і ўкраінскай. Першыя помнікі пісьменства на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Цэнтры кніжнай культуры (Кіеў, Ноўгарад, Полацк, Смаленск, Тураў і інш.). Культурныя сувязі ўсходніх славян з Візантыяй, Балгарыяй. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Асноўныя жанры і стылявое поле літаратуры. Перакладная літаратура. Арыгінальная літаратура. “Слова пра Закон і Ласку” Іларыёна, мітрапаліта Кіеўскага. Праблематыка, ідэя і кампазіцыя твора, Свяшчэннае Пісанне і канцэпцыя сусветнай гісторыі. Пропаведзі, прытчы, малітвы, каноны Кірыла, епіскапа Тураўскага. Агіяграфія ўсходніх славян. “Сказанне пра Барыса і Глеба”, “Жыціе Еўфрасінні Полацкай”, “Жыціе Кірыла Тураўскага”, “Жыціе Аўраамія Смаленскага”, “Аповесць пра Меркурыя Смаленскага”. Летапісанне ўсходніх славян. “Аповесць мінулых гадоў”. “Кіеўскі летапіс”. “Галіцка-Валынскі летапіс”. “Слова пра паход Ігара” як феномен усходнеславянскай культуры.

Літаратура позняга Сярэднявечча XIV—XV стст. Палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіцце беларускіх княстваў. Фарміраванне беларускай народнасці і старабеларускай мовы. Перакладная літаратура. “Аповесць пра трох каралеў”. “Аповесць пра Трою”. “Пакуты Хрыста”. “Жыціе трох віленскіх пакутнікаў”. Арыгінальная літаратура. Росквіт Вялікага княства Літоўскага і развіцце літаратуры. Станаўленне агульнадзяржаўнага беларуска-літоўскага летапісання. “Летапісец Вялікіх Князёў Літоўскіх”, “Беларуска-літоўскі летапіс 1430—1446 гг.”. “Хаджэнне ў Царград…” Ігнація Смаляніна (пач. XV ст.). Урачыстае красамоўства. Грыгорый Цамблак. Уплыў вучэння ісіхазму на фармаванне светапогляду мітрапаліта Вялікага княства Літоўскага. Слова пахвальнае Яўфімію Тырнаўскаму. Слова на Узвіжанне святога Крыжа. Слова на адсячэнне галавы Іаану Хрысціцелю.

Літаратура ранняга Рэнесансу (першая палова XVI ст.). Эпоха Рэнесансу (Адраджэння) у беларускай культуры. Праявы гуманізму у грамадска-палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага XVI cт. Навучанне беларусаў у замежных універсітэтах. Узнікненне і развіццё кнігадрукавання. Асноўныя цэнтры беларускага кнігадрукавання: Прага, Вільня, Берасце, Нясвіж, Лоск. Мецэнат у мяшчанскім (Багдан Онькаў, Якуб Бабіч) і ў магнацкім (Радзівілы, Астрожскія, Хадкевічы, Кішкі і інш.) асяроддзі. Полілінгвізм тагачаснага пісьменства Беларусі. Асноўныя літаратурныя мовы: беларуская, лацінская, польская, стараславянская. Францыск Скарына. Адносіны першадрукара да тэкстаў Святога Пісання — эзатэрычныя і экзатэрычныя кнігі Бібліі ў разуменні Ф. Скарыны. Хрысціянскае асветніцтва Ф. Скарыны. Элементы тэалогіі, філасофіі, правазнаўства, філалогіі, эстэтыкі і этыкі ў прадмовах першадрукара. Ян Вісліцкі. “Пруская вайна” — паэтычны помнік мінуламу Айчыны. Роля антычнай сістэмы вобразаў і вобразаў-сімвалаў у сюжэтнай пабудове помніка. Дзяржаўны патрыятызм Яна Вісліцкага, пераклады паэмы “Пруская вайна” з лацінскай мовы на мовы беларускую, польскую і рускую. Мікалай Гусоўскі. Рымскі і Кракаўскі перыяды творчасці. “Песня пра зубра” (1523). Адлюстраванне гуманістычных поглядаў М. Гусоўскага ў прысвячэнні каралеве Боне. Гістарычныя аналогіі і паралелі. Вайна і мір у паэме М. Гусоўскага, гуманістычны пафас твора. Летапісанне. “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”. Новая патрыятычная і дзяржаўная канцэпцыя. “Хроніка Быхаўца”. Ідэі літоўска-русінскай еднасці ў дзяржаве. Легендарнае і гістарычнае ў помніку. Адлюстраванне еўрапейскіх падзей у творы. Беларуская рэфармацыйная публіцыстыка. Творчасць Сымона Буднага і Васіля Цяпінскага. Роля беларускай, лацінскай і польскай моў у засваенні ідэй Рэфармацыі. Спецыфіка рэфармацыйнага руху на Беларусі. Традыцыі Ф. Скарыны ў творчасці Сымона Буднага і Васіля Цяпінскага.

Літаратура позняга Рэнесансу (другая палова XVI ст.). Паэзія позняга Рэнесансу. Генеатліконы, эпіталамы, фунеральныя вершы Г. Белазора, С. Кулакоўскага, Я. Пратасовіча, Я. Радвана і інш. Прыклады філасофскай паэзіі (“Чалавечы век” С. Кулакоўскага), рэлігійна-палемічнай (ананімная паэма “Апалагетык, гэта ёсць Абарона канфедэрацыі”), грамадзянскай лірыкі (“Італійскі арэшнік” Я. Казаковіча). Адлюстраванне падзей Лівонскай (Інфлянцкай) вайны (1558—1582) у героіка-эпічных паэмах “Апісанне маскоўскага паходу князя Крыштафа Радзівіла” Ф. Градоўскага і “Радзівіліяда” Я. Радвана. Арыентацыя на антычныя ўзоры, міметычная практыка паэтаў другой паловы XVI cт. Рыторыка як аснова паэтыкі. “Лямант няшчаснага Рыгора Осціка” — ліра-эпічная паэма, выдадзеная пад псеўданімам Станіслава Лаўрэнція. Цыпрыян Базылік. “Пратэй, або Пярэварацень”. Заклік да грамадскай згоды і рэлігійнай талеранцыі. Андрэй Рымша. Вершы на старабеларускай мове: “Храналогія... ” (1581), эпіграмы на гербы А. Валовіча, Л. Сапегі, Т. Скуміна. “Дзесяцігадовая аповесць ваенных спраў князя Крыштафа Радзівіла”. Жанравы сінкрэтызм твора. Гальяш Пельгрымоўскі. “Гутарка аднаго паляка з маскалём...” (1601). Г. Пельгрымоўскі як найбольш верагодны аўтар твора. Адлюстраванне ў вобразах галоўных герояў ліцвінскай і маскоўскай ментальнасці. “Пасольства Льва Сапегі да вялікага князя маскоўскага” (1603). Дакументальная аснова паэмы. Шырокі спектр палітычных, рэлігійных і культурных праблем, закранутых у творы. Ян Пратасовіч. “Inventores rerum, альбо Кароткае апісанне, хто што вынайшаў і ва ўжытак людзям даў” — першая ў Рэчы Паспалітай вершаваная энцыклапедыя. Змест і структура кнігі. Выкарыстанне аднайменнага сачынення Палідора Вергілія і аўтарскія рэфлексіі Я. Пратасовіча. Мемуарная літаратура. Праяўленне цікавасці да лёсу асобнага чалавека як характэрная рыса эпохі Рэнесансу. Першыя творы мемуарнага жанру ў шматмоўнай беларускай літаратуры: “Дзённік падарожжа ў Італію” Ю. Радзівіла, вершаваная аўтабіяграфія М. Стрыйкоўскага “Пра сябе і прыгоды свае ў размаітых краінах”, “Хроніка сям’і Уніхоўскіх”. Г. Пельгрымоўскі — пачынальнік “маскоўскай тэмы” ў гісторыка-мемуарнай літаратуры: празаічны “Дыярыуш пасольства да вялікага князя маскоўскага ў 1600—1601 гг.”. Мікалай Крыштаф Радзівіл. “Перыгрынацыя, або Паломніцтва ў Святую Зямлю”. Фёдар Еўлашоўскі. “Успаміны...”. Перакладная проза. Шляхі пранікнення перакладной літаратуры на тэрыторыю Беларусі. Пераклад, рэдакцыя, творчая перапрацоўка іншамоўнага тэксту. “Траянская гісторыя”, “Аповесць пра Баву”, “Аповесць пра Трышчана”.


Літаратура эпохі Барока (канец XVIXVII стагоддзі). Эпоха Барока ў беларускай культуры і стыль барока ў літаратуры. Выкарыстанне алегорыкі, эмблематыкі, сімволікі ў барочных творах, іх пэўны схематызм і топіка. Жанравая разнастайнасць стылю, сувязь літаратуры барока з іншымі відамі мастацтва. Адметнасць беларуска-ўкраінскага літаратурнага барока, яго полілінгвізм. Уплыў ідэалогіі Контррэфармацыі на дзяржаўную патрыятычную канцэпцыю Рэчы Паспалітай. Прыняцце рашэнняў Трыдэнцкага сабору 1545—1563 гг., іх роля ў распрацоўцы ідэй уніі польскімі, беларускімі і украінскімі дзеячамі. Палемічная публіцыстыка як асаблівы від літаратурнай творчасці канца XVI  — першай паловы XVII ст. Праблема веры, дзяржавы, культуры, мовы ў творах Бенядыкта Гярбеста “Указанне шляху”, Пятра Скаргі “Пра адзінства касцёла Божага пад адзіным пастырам”, “Берасцейскі сабор і абарона яго”. Развіццё ідэй уніі ў творчасці Іпація Пацея: “Унія”, “Гармонія”, “Ерасі”.

Школьны тэатр і драматургія. Пашырэнне геаграфіі школьных прадстаўленняў: дзейнасць езуіцкіх тэатраў у Полацку, Нясвіжы, Гродна і інш. Дамінацыя паэтыкі барока ў школьных драмах: “Камедыя пра патрыярхаў Якуба ды Іосіфа” (Гродна, 1651) Яўстафія Пылінскага, “Духоўнае прычасце святых Барыса і Глеба” (Полацк-Орша, каля 1693 г.). Нацыянальны і сацыяльны каларыт вобразаў у інтэрмедыях з аршанскага кодэкса. Маральна-дыдактычная накіраванасць і камізм беларускіх інтэрмедый у агіяграфічнай польскамоўнай драме.

Літаратура пераходнага перыяду (канец ХVІІ — першая палова ХVІІІстст.) Ідэалогія Контрэфармацыі і эстэтыка барока. Беларускае мясцовае летапісанне ў ХУІІІ ст. Гістарычныя і літаратурныя вартасці “Магілёўскай хронікі” і “Віцебскага летапісу”. Мемуарыстыка Беларусі ў ХУІІІ ст.: “Дыярыюш” М. Радзівіла і “Успаміны” М. Матушэвіча. Белетрызацыя мемуарнага жанру ў “Авантурах майго жыцця” С. Пільштыновай. Парадыйна-сатырычная і гумарыстычная проза. Асаблівасці барочнай паэтыкі зборніка К. Жэры “Торба смеху”. Беларускамоўная паэзія першай паловы ХУІІІ ст. Песенна-інтымная лірыка. Адметнасць “звярыных гратэскаў” Д. Рудніцкага. Народны тэатр — “батлейка” на Беларусі; спецыфіка школьных драм і інтэрмедый; прыдворны тэатр. Паэзія і драматургія Францішкі Уршулі Радзівіл.

Літаратура эпохі Асветніцтва (другая палова ХVІІІ — 10-я гг. ХІХ ст.). Асаблівасці беларускага Асветніцтва, мастацкія напрамкі класіцызму і сентыменталізму. Творчая спадчына І. Храптовіча, М. Карыцкага, А. Нарушэвіча, Ю.Нямцевіча, Ф. Князьніна, Ф. Рысінскага, Я. Аношкі і феномен шматмоўнасці тагачаснай паэзіі. Беларускамоўная патрыятычная і бурлескна-парадыйная паэзія.Забельскі школьны тэатр. Драматургічнае майстэрства К. Марашэўскага і М. Цяцерскага. Сентыменталізм і асветніцкія ідэалы ў драматургіі Ф. Карпінскага і Ф. Багамольца. Ідэйна-мастацкія асаблівасці оперы “Агатка” Мацея Радзівіла і Яна Давіда Голанда, яе роля і значэнне ў тагачаснай культуры Беларусі.

Літаратура эпохі рамантызму (20—40-я гг. ХІХ ст.). Станаўленне рамантызму ў Беларусі і фальклорныя традыцыі. Жыццё і творчасць А. Міцкевіча. Асаблівасці стылю міцкевічаўскіх балад, рамансаў, санетаў і паэм. А.Міцкевіч і беларуская культура. Творчая спадчына Я. Чачота. Жыццёвыя і творчыя шляхі філаматаў і філарэтаў (Т. Зана, А. Адынца, А. Петрашкевіча, А. Ходзькі, І. Дамейкі). Рэальнае і легендарнае ў біяграфіі П. Багрыма. Жанрава-стылістычныя асаблівасці ананімнай літаратуры. Паэма “Энеіда навыварат” у беларускім літаратуразнаўстве. Тэматыка і праблематыка польскамоўнай паэзіі Беларусі 40-х гг. ХІХ ст. Творчая спадчына братоў Грымалоўскіх, А. Грозы, Т. Лады-Заблоцкага і інш. Жанр шляхецкай “гавэнды” ў прозе Г. Равускага і І. Ходзькі. Р. Падбярэзскі і Ф. Савіч у гісторыі беларускай літаратуры. Літаратурная спадчына Я. Баршчэўскага. Жанрава-стылёвыя асаблівасці і паэтыка твора “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”.

Літаратура эпохі рамантызму (50—70-я гг. ХІХ ст.). Палеміка пра народнасць літаратуры і сутнасць прынцыпу мастацкага этнаграфізму. Шматграннасць творчай асобы В. Дуніна-Марцінкевіча. Значэнне творчасці пісьменніка ў гісторыі беларускай літаратуры. Загадка аўтара, ідэйна-вобразны змест паэмы Адэлі з Устроні “Мачаха”. Сакралізацыя радзімы ў творчасці У. Сыракомлі. Творчая спадчына В. Каратынскага. Арганізацыя літаратурнага руху і асветніцкая дзейнасць А. Кіркора. Літаратурна-грамадскі рух на Віцебшчыне. Жыццё і творчасць А. Вярыгі-Дарэўскага, А. Рыпінскага, Г.Марцінкевіча, Я. Вуля. Біяграфія, публіцыстычнае майстэрства і паэтычны талент К. Каліноўскага. Палемічная скіраванасць і жанрава-стылёвыя асаблівасці ананімных і аўтарскіх вершаваных “гутарак”; зборнік “Рассказы на белорусском наречии”. Праблема аўтарства, паэтыка і стыль паэмы “Тарас на Парнасе”.

Літаратура эпохі пазітывізму (80—90-я гг. ХІХ ст.). Стылявы сінкрэтызм, паглыбленне крытычнага пафасу, узмацненне рэалістычных тэндэнцый і сатырычнай скіраванасці, завастрэнне сацыяльна-этычных канфліктаў у тагачаснай літаратуры. Асветніцкая дзейнасць А. Ельскага. Творчая спадчына Ф. Савіча-Заблоцкага. Публіцыстыка беларускіх народнікаў. Мастацкае асэнсаванне “краёвай” рэчаіснасці ў “сялянскіх” аповесцях Э. Ажэшкі. Патрыятычныя матывы, адлюстраванне беларускіх рэалій і ментальнасці ў паэзіі З. Манькоўскай. Мастацкая спецыфіка творчай спадчыны Ф. Багушэвіча. Асаблівасці адлюстравання рэчаіснасці і выяўленне сацыяльнай псіхалогіі сялянства Жыццёвы шлях і асноўныя матывы паэзіі Я. Лучыны. Ф. Тапчэўскі, А. Абуховіч, А. Гурыновіч у гісторыі беларускай літаратуры.

ХХ стагоддзе як гістарычная і культурная эпоха. Галоўныя гістарычныя падзеі. Асноўныя сацыяльна-палітычныя і эканамічныя працэсы. Савецкая гісторыя: знакавыя падзеі, вынікі і ўрокі. Гуманістычныя традыцыі савецкай культуры. “Вялікі стыль” у мастацтве СССР. Пошук новай культурнай парадыгмы ў канцы ХХ — пачатку ХХІ ст. Чалавек і розныя формы соцыуму — цэнтральная праблема мастацкай культуры ХХ ст. Паглыбленне семантыкі мастацкага твора ў ХХст. Суадносіны традыцый і наватарства ў розных напрамках літаратуры ХХ ст. (рэалізм, мадэрнізм, постмадэрнізм). Уплыў іншых відаў мастацтва і СМІ на літаратуру ХХ — пачатку ХХІ ст. Паскарэнне развіцця мастацкага працэсу — і сусветнага, і ўласнабеларускага.

Беларуская літаратура перыяду нацыянальнага Адраджэння (19001930 гг.). Перыядызацыя беларускай літаратуры ХХ ст. Яе нацыянальна-гістарычныя і мастацка-эстэтычныя асновы. Літаратурнае ХХ стагоддзе як цэласная гісторыка-культурная з’ява. Беларуская літаратура і нацыянальна-вызваленчы рух. Нацыянальныя традыцыі і мастацкае наватарства. Агульначалавечае і нацыянальна-самабытнае ў змесце, характары і напрамку ідэйна-эстэтычнага станаўлення беларускай літаратуры. Багацце творчых індывідуальнасцей, шматстайнасць ідэйнага і эстэтычнага пошуку. Асноўныя філасофска-мастацкія ідэі, архетыпы і вобразы, міфалагемы і лейтматывы беларускай літаратуры ХХ ст. Жанрава-стылёвы абсяг мастацкай літаратуры, міжродавыя формы і дыфузія жанраў.

Літаратура пачатку ХХ стагоддзя. Грамадскі і культурны рух. Беларускамоўныя выданні. Роля “Нашай нівы” ў абуджэнні нацыянальнай самасвядомасці народа, у стварэнні кола нацыянальнай інтэлігенцыі. Мастацкія плыні гэтага часу: рамантызм, рэалізм, сімвалізм, імпрэсіянізм і інш. Сузор’е талентаў: Ядвігін Ш., Карусь Каганец, Канстанцыя Буйло, Янка Журба, і інш.

Літаратура 20-х гадоў. Беларуская адраджэнская ідэя і “нашаніўская” літаратурная традыцыя. Складанасць і супярэчлівасць гісторыка-палітычнай сітуацыі і цяжкасці станаўлення нацыянальнай культуры і літаратуры. Патрыятычная публіцыстыка Я. Купалы, Ц. Гартнага, З. Бядулі, М. Гарэцкага, А. Гаруна, А. Луцкевіча і інш. Тагачасная перыёдыка. Збіранне асноўных літаратурна-творчых сіл у Мінску. Дзейнасць літаратурных аб’яднанняў.

Паэзія 20-х гадоў. Публіцыстычны пафас лірыкі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Вацлава Ластоўскага, Цішкі Гартнага, Міхася Чарота, Уладзіміра Дубоўкі, Язэпа Пушчы, Уладзіміра Жылкі, Паўлюка Труса, Уладзіміра Хадыкі, Тодара Кляшторнага, Алеся Дудара, Анатоля Вольнага і інш. Прыход у літаратуру маладой генерацыі: Пятра Глебкі, Максіма Лужаніна, Аркадзя Куляшова, Петруся Броўкі, Змітрака Астапенкі, Алеся Звонака і інш. Паэтычнае асэнсаванне рэвалюцыйнай эпохі. Ідэйна-мастацкая і жанрава-стылёвая разнастайнасць лірыкі 20-х гг. Авангардысцкія тэндэнцыі і “рэвалюцыя ў паэзіі” “Маладняка” і “Узвышша”. Уплыў мадэрнісцкіх плыняў і рэформа верша. Традыцыйнае і наватарскае, эпічнае і лірычнае ў паэмах Якуба Коласа, Міхася Чарота, Паўлюка Труса, Міхайлы Грамыкі, Язэпа Пушчы, Уладзіміра Жылкі, Уладзіміра Дубоўкі, Андрэя Александровіча і інш. Сатырычная творчасць К. Крапівы.

Проза 20-х гадоў. Жанрава-стылёвае станаўленне і развіццё беларускай прозы 20-х гг. Творчы росквіт апавядання як жанру. Засваенне новай тэматыкі. Творчасць К. Чорнага, М. Зарэцкага, К. Крапівы, М. Лынькова, Р. Мурашкі, П. Галавача, Я. Скрыгана ў жанры апавядання. Жанравае станаўленне беларускай аповесці і рамана. Аўтабіяграфізм, дакументалізм, псіхалагізм, філасафізм як прыкметы буйных твораў Я. Коласа, З. Бядулі, М. Гарэцкага, Ц. Гартнага, К. Чорнага, М. Зарэцкага, Я. Нёманскага, Р. Мурашкі і інш. Творчыя дасягненні сатырычнай прозы Я. Коласа, К. Крапівы, Ц. Гартнага, М. Зарэцкага і інш.

Драматургія 20-х гг. і станаўленне беларускага прафесійнага тэатра. Агляд творчасці Я. Купалы, Ф. Аляхновіча, У. Галубка, М. Гарэцкага, Е. Міровіча, М. Грамыкі, Я. Дылы, М. Чарота, Л. Родзевіча, Р. Кобеца і інш.

Беларуская савецкая літаратура 30-х гг. Беларуская літаратура 30-х гг. як каштоўны матэрыял для разумення і асэнсавання гісторыі. Адлюстраванне ў ёй стану грамадства, атмасферы часу. Багацце фактаграфізму. Арыентацыя на станоўчы ідэал жыцця. Рамантычныя памкненні маладога пакалення. Ідэалізацыя рэчаіснасці. Літаратурныя спрэчкі і дыскусіі. Дзейнасць на пачатку 30-х гг. БелАПП. Вульгарна-сацыялагічная крытыка. Дзяржаўна-партыйнае кіраўніцтва літаратурай і культурай. Стварэнне Саюза пісьменнікаў БССР. Лёс беларускіх пісьменнікаў у 30-я гг. Сутыкненні веры, ілюзій і рэальнасці. Рэпрэсаваныя літаратары, іх творчая спадчына. Савецкая ідэалогія і яе адбітак на мастацкай свядомасці. Праблемы станаўлення пісьменніцкай індывідуальнасці ва ўмовах даваеннага часу. Паэзія 30-х гг.: пафас, вобразы, рытмы і настроі. Ідэйна-тэматычны змест беларускай прозы. Стан беларускай драматургіі 30-х гг. Канцэпцыя беларускага селяніна і сялянства. Выяўленне пісьменнікамі сутнасных асноў нацыянальнага менталітэту. Сутыкненне старога і новага, драматызацыя эпасу. Адметнасць формаў і прыёмаў мастацкага мыслення ў творчасці пісьменнікаў. Працяг і развіццё традыцый. Літаратура для дзяцей.

Літаратура Заходняй Беларусі. Гістарычныя абставіны фарміравання заходнебеларускай літаратуры. Пісьменнікі-“нашаніўцы” і іх роля ў фарміраванні традыцый паэзіі, прозы, драматургіі, публіцыстыкі ў літаратуры Заходняй Беларусі. Дамінаванне публіцыстыкі і паэзіі. Творчасць М. Танка, М. Машары, П. Пестрака, В. Таўлая і інш.

Літаратура часу Вялікай Айчыннай вайны. Лёс Беларусі ў вайне. Баі на тэрыторыі Беларусі. Гераізм савецкіх людзей. Вайна і літаратура. Пісьменнікі-франтавікі, удзельнікі партызанскага і падпольнага руху. Творчасць паэтаў, якія загінулі ў гады вайны. Складанасць ваенных падзей і калізій у адлюстраванні літаратуры. Франтавы і партызанскі друк. Фальклор ваеннага часу. Асноўныя дасягненні ў публіцыстыцы (у тым ліку сатыры), паэзіі, прозе, драматургіі.

Беларуская літаратура першага пасляваеннага дзесяцігоддзя (1945—1955). Умовы і асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў пасляваенны час. Патрыятычны і жыццялюбны пафас творчасці, абумоўлены заканчэннем вайны, мірным будаўніцтвам. Сацыялістычны рэалізм і яго ўздзеянне на развіццё тагачаснай літаратуры. Адбітак тэорыі бесканфліктнасці на творчай практыцы пісьменнікаў. Станаўленне ў пасляваенны час творчых індывідуальнасцей. Чалавек, час, эпоха ў тагачасных кнігах паэзіі. Паэтычныя прамова, верш-зварот, верш-заклік. Каштоўнасць лірызму ў паглыбленні асабовага пачатку і эстэтыкі ўсёй паэзіі. Праявы неарамантызму і імажынізму (М. Танк, А. Вялюгін, інш.). Вайна, калгасная рэчаіснасць, пасляваеннае жыццё ў адлюстраванні беларускай прозы 1945—1955 гг. Развіццё мастацкай дакументалістыкі і мемуарыстыкі. Паступовае пашырэнне тэматычных аспектаў і стылёва-выяўленчых магчымасцей беларускай паэзіі і прозы. Жанравая разнапланавасць драматургіі пасляваеннага часу, найбольш значныя п’есы.

Беларуская літаратура другой паловы 50-х — 60-х гадоў. Сярэдзіна 50-х гг. у гісторыі літаратуры і культуры як пачатак якасна новага перыяду развіцця. Уплыў грамадскай “адлігі” на развіццё мастацтва слова. Рэабілітацыя рэпрэсаваных пісьменнікаў, аднаўленне гістарычнай панарамы беларускай літаратуры. Разгортванне літаратурнага працэсу ў 60-я гг., яго шматвектарнасць. Прыход у літаратуру новага пісьменніцкага пакалення — “філалагічнага”. Мадэрнізацыя мастацкага мыслення. Наватарская адметнасць “Новай кнігі” А. Куляшова, вершаванага зборніка “Акно” П. Макаля і інш. Шматграннае тэматычнае і стылёвае развіццё прозы, узмацненне яе аналітыка-даследчыцкіх магчымасцей. Росквіт беларускага рамана, набыткі ў жанры аповесці, багацце мастацкай навелістыкі. Узмацненне рэалістычна-псіхалагічных асноў ваеннай прозы. Народнае жыццё, чалавек і зямля ў вясковай прозе. Якасна новая ступень гістарызму ў беларускай літаратуры. Праблемна-тэматычныя і жанравыя абсягі драматургіі другой паловы 50-х — 60-х гг.

Беларуская літаратура 70-х — першай паловы 80-х гадоў. Культурная і ідэйна-мастацкая пераемнасць беларускай літаратуры 70—80-х гг. з мастацкімі традыцыямі нацыянальнага слоўнага мастацтва. Пашырэнне тэматыкі ў літаратуры, яе жанрава-стылёвае развіццё (гістарычны раман, раман-хроніка, раман-эсэ і інш.). Крызісныя моманты ў развіцці мастацтва слова, спробы пераадолення іх. Эстэтычныя набыткі беларускай паэзіі, паглыбленне ў ёй суб’ектыўнага пачатку, культуры творчасці. “Празаізацыя” паэзіі. Сацыяльна-маральныя тыпы герояў у тагачаснай беларускай прозе. Асэнсаванне пісьменнікамі гістарычнага мінулага. Гуманістычная канцэпцыя чалавека ў прозе вайну, узмацненне ў ёй псіхааналітычных тэндэнцый. Маральна-этычная заглыбленасць мастацкіх канфліктаў. Эстэтычная адметнасць сатырычных і гумарыстычных твораў. Развіццё ліра-эпасу, яго ідэйна-мастацкі змест: сацыяльнае, нацыянальнае, гістарычнае. Мастацкая навелістыка, адлюстраванне ў ёй духоўнага свету асобы. Стан тагачаснай беларускай драматургіі, яе жанрава-стылёвыя асаблівасці развіцця.

Сучасная літаратура Беларусі (з сярэдзіны 80-х гадоў). Сучасны этап літаратурнага развіцця: заканамернасці і тэндэнцыі. Традыцыі і наватарства ў сучаснай беларускай літаратуры. Літаратурна-выдавецкі працэс у сучаснай Беларусі. Чалавек, жыццё і час у мастацкай літаратуры, актуальнасць і надзённасць твораў на сучасную тэму. Трывога пісьменнікаў пра вечныя духоўныя каштоўнасці, захаванне гуманізму. Асэнсаванне пісьменнікамі гісторыі і лёсу беларускага народа ў XX ст. Уплыў чарнобыльскай трагедыі на светаадчуванне беларускіх пісьменнікаў. Эстэтыка-выяўленчыя кірункі, плыні, тэндэнцыі: рэалізм, неарамантызм, авангардызм, імпрэсіянізм, постмадэрнізм і інш. Выяўленне пісьменнікамі розных аспектаў чалавечага быцця: маральнага, сацыяльнага, гістарычнага, рэлігійнага і інш. Традыцыя інтэлектуалізму і яе ўплыў на паэзію. Паяднанне публіцыстычнага, філасофскага i інтымна-псіхалагічнага пачаткаў у лірыцы. Багацце духоўнага зместу ў сучаснай паэзіі. Міфатворчасць беларускіх паэтаў. Беларуская паэма на сучасным этапе: жанравая сінтэтычнасць, разнастайнасць мастацкіх формаў. Актывізацыя ідэйна-творчых пошукаў, пашырэнне выяўленчых магчымасцей беларускай прозы 80—90-х гг. Новыя падыходы ў адлюстраванні падзей мінулага і сучаснасці. Даследаванне сацыяльных працэсаў, узмацненне ўвагі да маральна-псіхалагічных, экалагічных і агульначалавечых праблем. Формы і прыёмы мастацкай умоўнасці. Агульныя тэндэнцыі ў развіцці сучаснай нацыянальнай драматургіі. Беларускае мастацкае слова ў сусветнай культурнай прасторы.

СПІС ЛІТАРАТУРЫ
ЛІТАРАТУРА ХІ — ХІХ стст.


Достарыңызбен бөлісу:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   26




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет