59
(транспірацыя). За мяжой звычайна ўжываюць паняцце «эвапатранспірацыя».
Пры складанні рознага рода воднагаспадарчых балансаў неабходна ведаць
сярэдняе шматгадовае сумарнае выпарэнне.
Метады вызначэння сумарнага выпарэння. Існуюць наступныя метады: 1)
метад воднага балансу; 2) пры дапамозе ўраўнення сувязі цеплавога і воднага
балансу; 3) метад турбулентнай дыфузіі; 4) гідролага-кліматычны і 5)
біякліматычны метад.
Метад воднага балансу. З ураўнення воднага балансу, складзенага для
шматгадовага перыяду пры наяўнасці даных аб ападках
А і сцѐку
С, сумарнае
выпарэнне
V вызначаюць як рознасць гэтых велічынь:
V = А – С.
Сувязь цеплавога і воднага балансу. На аснове гэтай сувязі і даных
метэастанцый аб атмасферных ападках і радыяцыйным балансе пабудавана
намаграму (малюнак 12), пры дапамозе якой можна вызначыць патрэбнае
значэнне сумарнага выпарэння.
Достарыңызбен бөлісу: