65
дзякуючы паглынанню ФАР, з’яўляецца галоўным фактарам у стварэнні
ўраджаю. За кошт ФАР фармуецца прыкладна 0,9–0,95 яго велічыні.
Мінеральнае глебавае жыўленне спрыяе ўтварэнню 5–10 % ураджаю сухой яго
масы, аднак і яно магчыма толькі пры наяўнасці фотасінтэзу, залежнага ад
знешніх аграметэаралагічных умоў. Такім чынам, ФАР з’яўляецца адным з
важнейшых фактараў прадукцыйнага працэсу, за кошт якога ствараецца
першасная біялагічная прадукцыйнасць зялѐных раслін і яе гаспадарча-
карысная частка – ураджай.
Расліны засвойваюць энергію сонечнай радыяцыі пры дапамозе хларафілу
– зялѐнага пігменту, які ўлоўлівае энергію сонечнага святла (ФАР), за кошт
якой ажыццяўляецца фотасінтэз.
Велічыню ФАР (
Q
ф
), што
паступае ад сонца, разлічваюць па формуле
Q
ф
= 0,43
S+0,57Д,
дзе
S – інтэнсіўнасць прамой сонечнай радыяцыі, Дж/м
2
,
Д – інтэнсіўнасць
рассеянай радыяцыі, Дж/м
2
. Пры выкарыстанні сумарнай радыяцыі
Q
атрымоўваюць ФАР
паводле формулы
Q
ф
= 0,52
Q.
Достарыңызбен бөлісу: