Задача 13.
Разлічыце характарыстыкі вільготнасці глебы на МС: 1) Вагу выпарыўшай
вады; 2) Вагу сухой глебы; 3) Вільготнасць глебы, % да сухой навескі; 4) %
вільготнасці ў аб’ѐме глебы; 5) Запас вільгаці ў слоі 0–50 см; 6) Запас вільгаці ў
слоі 0–100 см. 7) Запас прадукцыйнай вільгаці ў слоі 0–50 см. Варыянт (1–15)
зыходных даных для разлікаў вызначаецца выкладчыкам.
Метадычныя ўказанні. Тая колькасць вільгаці, якая знаходзіцца ў глебе
звыш вільготнасці завядання і забяспечвае рост і развіццѐ раслін, называецца
прадукцыйнай вільгаццю. Колькасць прадукцыйнай вільгаці і яе запасы прынята
выражаць у міліметрах вышыні (магутнасці) слоя вады. Запасы прадукцыйнай
вільгаці W
п
разлічваюцца па формуле:
W
п
=
0,1ρh(W–W
вз
),
дзе ρ – шчыльнасць глебы, г/см
3
; h – магутнасць слоя глебы, см; W –
вільготнасць глебы (працэнт ад масы абсалютна сухой глебы); W
вз
–
вільготнасць устойлівага завядання (працэнт ад масы абсалютна-сухой глебы);
0,1 – каэфіцыент для пераводу запасаў вільгаці ў міліметры воднага слоя. Гл.
задачу 12.
Задача 14.
Паводле даных адной з МС разлічыць аптымальнае вільгацеспажыванне
раслін у залежнасці ад тэмпературы паветра (табліца 13), колькасці
атмасферных ападкаў (табліца 19) і дэфіцыта вільготнасці паветра (табліца 25).
Параўнаўнайце вынікі, атрыманыя з дапамогай розных метадаў разлікаў.
Достарыңызбен бөлісу: |