50
Вада ўдзельнічае ў фотасінтэзе раслін, ажыццяўляе перанос спажыўных
элементаў з глебы, неабходных расліне на стварэнне арганічнага рэчыва. Вада
таксама забяспечвае тэрмарэгуляцыю расліны. Яна патрэбна раслінам перш за
ўсѐ як крыніца хімічных элеметаў для фізіялагічных працэсаў і фотасінтэзу:
,
2
, О – вылучаецца ў атмасферу, H – выкарыстоўваецца на стварэнне
арганічных рэчываў.
Сельскагаспадарчыя расліны на працягу вегетацыі спажываюць шмат
вады. Аднак звыш 95 % вады, што спажываюць расліны, ідзе на выпарэнне яе
лісцем – транспірацыю. Бесперапынны рух вады ад каранѐў да лістоў і яе
выпарэнне мае важнае фізіялагічнае значэнне. Сумесна з вадой рухаюцца ў
раслінах розныя рэчывы – элементы жыўлення, якія неабходныя для сінтэзу
арганічнай масы. Працэс выпарэння вады звязаны з затратай цяпла. Таму пры
выпарэнні паніжаецца тэмпература расліны. Гэтым самым расліна ахоўвае сябе
ад перагравання.
Пры недахопу вільгаці ў глебе расліны губляюць тургор і завядаюць.
Засухі ў асобныя перыяды вегетацыі прыводзяць да аслаблення фотасінтэзe і
паніжэння ўраджа., а пры працяглай засусе – да пагібелі расліны.
Увогуле расліны ўтрымліваюць 80–90 % вады ад агульнай сваѐй масы,
адпаведна сухое арганічнае рэчыва складае 10–20 %. У працэсе сваѐй
жыццядзейнасці расліны трацяць велізарную колькасць вады. Для стварэння
адзінкі вагі сухога рэчыва расліна затрачвае 300–800 частак вады. Гэтым
тлумачыцца, што ў арыдных раѐнах няўстойлівыя і нізкія ўраджаі
сельскагаспадарчых культур абумоўлены недахопам вільгаці.
Вада таксама неабходна для жыццядзейнасці мікраарганізмаў, якія
вызваляюць мінеральныя элементы жыўлення з арганічнай часткі глебы –
гумусу, што забяспечвае ўрадлівасць глебы.
1.4.6. Водны рэжым глебы і раслін
Пад водным рэжымам разумеецца сукупнасць працэсаў і з’яў паступлення
вільгаці ў глебу, яе перамяшчэнне, расход з глебы, змяненне яе
фізічнага стану і
выкарыстанне раслінамі на працягу вегетацыйнага перыяду. Вывучэнне воднага
рэжыму і кіраванне ім з мэтай атрымання высокіх і ўстойлівых ураджаяў мае
выключна важнае сельскагаспадарчае значэнне.
Пры вывучэнні воднага рэжыму вызначаецца вільгацеспажыванне раслін,
іх патрэба да вады, якая залежыць ад шматлікіх фактараў, асноўнымі з якіх
з’яўляюцца пагодна-кліматычныя ўмовы, біялагічныя асаблівасці культуры і
агратэхнічныя мерапрыемствы. Важнейшымі пагодна-кліматычнымі фактарамі,
якія вызначаюць патрэбу раслін да вады, з’яўляюцца сонечная радыяцыя,
тэмпература паветра, дэфіцыт вільготнасці паветра і інш.
Ёсць некалькі метадаў вызначэння аптымальнай патрэбы раслін да
вільгаці. У адным выпадку аптымальнае вільгацеспажыванне (сумарнае
выпарэнне) культурных раслін разлічваецца па
формуле
52
Расліны ў працэсе свайго развіцця спажываюць вялікую колькасць вады.
Вільгацеспажыванне раслін ацэньваецца транспірацыйным каэфіцыентам. Пад
ім разумеюць колькасць вады, неабходнае для ўтварэння сухога рэчыва
расліны, ѐн вагаецца ў шырокіх межах. Сярэдні расход вады на транспірацыю ў
грамах на ўтварэнне 1 г сухога рэчыва прыведзены ў табліца 14. Бачна, што
патрэба ў вадзе на ўтварэнне адзінкі сухага рэчыва неаднолькавая для розных
відаў раслін і залежыць ад пагодна-кліматычных умоў і біямасы фітацэнозу.
Достарыңызбен бөлісу: