Разгледжана І зацверджана на пасяджэнні Навукова-метадычнага савета бду



Pdf көрінісі
бет40/97
Дата02.01.2022
өлшемі1.94 Mb.
#454050
1   ...   36   37   38   39   40   41   42   43   ...   97
Аграметэаралогія-2

 
2. ПРАКТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ 
Каўрыга П. А. Аграметэаралогія. Практыкум : дапаможнік / П. А. Каўрыга. 
– Мінск : БДУ, 2017. – 92 с. – Рэжым доступа: 
http://elib.bsu.by/handle/123456789/181538.
 

 
Дата доступа: 25 красавіка 2017 г.
 
 
У  практыкуме  распрацавана  тэматыка  практычных  і  графічна-разліковых 
заняткаў,  якая  адпавядае  тэарэтычным  асновам  курса  “Аграметэаралогія”. 
Тэматыка практыкума скіроўвае навучэнцаў на замацаванне тэарэтычных ведаў 
аб значэнні аграметэаралагічных фактараў у жыцці раслін і сельскагаспадарчай 
вытворчасці,  аб  небяспечных  для  сельскай  гаспадаркі  гідраметэаралагічных 
з’явах,  патрабаваннях  сельскагаспадарчых  культур  да  аграметэаралагічных 
рэсурсаў.  Немалаважнае  значэнне  надаецца  атрыманню  навучэнцамі  звычкі 
выкарыстання 
атрыманых 
ведаў 
у 
практыцы 
аграметэаралагічнага 
абслугоўвання сельскагаспадарчай вытворчасці. 
 
У  аснову  стварэння  практыкума  закладзены  метады  рашэння  задач  і 
апісальная  характарыстыка  аграметэаралагічных  умоў,  з’яў  і  працэсаў,  якія 
вызначаюць  прадукцыйны  працэс  культурных  раслін.  Шматгадовы  вопыт 
выкладання дысцыпліны сведчыць, што задачны метад прымушае студэнта  да 
самастойнага  вывучэння  тэорыі  прадмета,  ажыцяўляць  выбарку  неабходных 
зыходных  даных  з  аграметэаралагічных  даведнікаў  і  атласаў,  апрацоўваць 
даныя,  выкарыстоўваць  неабходныя  формулы,  разлічваць  ураўненне  рэгрэсіі 
двух і трох пераменных, графічна візуалізаваць прасторавае і часавае змяненне 
аграметэаралагічных  чыннікаў  у  звязцы  з  жыццядзейнасцю  раслін.  Кожная 
задача  рашаецца  пасля  кароткага  выкладання  тэорыі  і  засваення  праграмных 
пытанняў пэўнага раздзела дысцыпліны.  
Практыкум  утрымлівае  зыходныя  даныя  і  метадычныя  ўказанні, 
неабходныя для рашэння задач.  
 
2.1. Задачы  
 
Задача 1. 
 
Разлічыць  радыяцыйны  баланс  дзейнай  паверхні  расліннага  покрыва  В
калі  вядома  велічыня  прамой  сонечнай  радыяцыі  на  перпендыкулярную 
паверхню  S  (МДж/м²),  рассеянай  радыяцыі  D  (МДж/м²)  і  эфектыўнага 
выпраменьвання Е
э
 (МДж/м²), альбеда паверхні А (%), вышыня сонца (табліца 
1
1
). Задача рашаецца па даным аднаго з варыянтаў, прызначаным выкладчыкам. 


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   36   37   38   39   40   41   42   43   ...   97




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет