Разгледжана І зацверджана на пасяджэнні Навукова-метадычнага савета бду



Pdf көрінісі
бет97/97
Дата02.01.2022
өлшемі1.94 Mb.
#454050
1   ...   89   90   91   92   93   94   95   96   97
Аграметэаралогія-2

 
 
 


126 
 
Дадатак 2. 
 
Вучэбная праграма па вытворчай практыцы 
 
Мэта і задачы практыкі 
 
Вытворчую  гідраметэаралагічную  практыку  студэнты  праходзяць  пасля 
заканчэння  3-га  курса  навучання  на  працягу  6-ці  тыдняў,  а  ў  1-м  сяместры  4-га 
курса – пераддыпломную практыку на працягу 4-ох тыдняў.  
Даная  практыка  арганізуецца  з  мэтай  замацавання  і  паглыблення  ў 
вытворчых  умовах  атрыманых  студэнтамі  тэарэтычных  ведаў,  знаѐмства  з 
вытворчым  працэсам  прадпрыемства  для  набыцця  прафесійных  навыкаў  і 
вытворчага вопыту.  
Вытворчая практыка вырашае наступныя задачы
1)  знаѐмства  з  вытворчым  працэсам  базавых  прадпрыемстваў,  вывучэнне 
вопыту  і  метадаў  выканання  работ,  праграмнага  забеспячэння  і  кіравання  ГІС-
Метэа, АРМ-Метэаролаг, АРМ-Аграметэаролаг і АРМ-Гідролаг;  
2) 
засваенне 
методыкі 
апрацоўкі, 
выкарыстання 
і 
захавання 
метэаралагічных, аграметэаралагічных і гідралагічных даных;  
3) вывучэнне вопыту і методыкі складання гідраметэаралагічных даведнікаў; 
4)  прыняцце  непасрэднага  ўдзелу  і  набыццѐ  вопыту  ў  абслугоўванні 
народнагаспадарчых  арганізацый,  а  таксама  ў  міжнародным  абмене  данымі  і 
інфармацыяй; 
5)  авалоданне  методыкай  складання  метэаралагічных,  аграметэаралагічных  і 
гідралагічных прагнозаў. 
Пры праходжанні практыкі студэнт абавязаны: 
–  поўнасцю  выконваць  заданні,  прадугледжаныя  праграмай  практыкі  ў 
адпаведнасці з графікам і планам яе праходжання; 
–  падпарадкоўвацца дзеючым у арганізацыі правілам унутранага распарадку; 
–  выконваць правілы аховы працы і тэхнікі бяспекі; 
–  удзельнічаць у грамадскім жыцці калектыва; 
– штодзѐнна запаўняць дзѐннік практыкі; 
–  прадставіць кіраўніку практыкі пісьмовую справаздачу аб выкананні задання і 
праграмы. 
Пасля заканчэння практыкі студэнт павінен ведаць: 
–  унутраную  арганізацыю  і  вытворчыя  абавязкі  кожнага  супрацоўніка  ў 
тым падраздзяленні, у якім ажыццяўлялася практыка; 
–  методыку  апрацоўкі  вялікіх  масіваў  даных  ГМ  для  складання 
гідраметэаралагічных даведнікаў; 
–  методыку  падрыхтоўкі  даных  для  іх  захавання  ў  гідраметэаралагічным 
фондзе; 
– тэхналогію кіравання ГІС-Метэа, АРМ-Метэаролаг, АРМ-Аграметэаролаг і 
АРМ-Гідролаг;  


127 
 
–  методыку складання метэаралагічных, аграметэаралагічных і гідралагічных 
прагнозаў. 
Студент павінен умець: 
–  апрацоўваць  вялікія  масівы  ГМ  даных  пры  дапамозе  статыстычных, 
рэгрэсійных, карэляцыйных і аналітычных метадаў; 
–  карыстацца  сінаптычным  аналізам  для  складання  метэаралагічных 
аграметэаралагічных і гідралагічных прагнозаў; 
–  кіраваць  праграмнымі  прадуктамі  ГІС-Метэа,  АРМ-Метэаролаг,  АРМ-
Аграметэаролаг і АРМ-Гідролаг; 
– 
выяўляць 
тэндэнцыі-трэнды 
ў 
радах 
шматгадавых 
даных 
гідраметэаралагічных назіранняў на працягу перыяда сучаснага клімату. 
 
Базы для праходжання вытворчай практыкі 
студэнтамі 4 і 5 курсаў 
 
Базамі для праходжання вытвочай практыкі з’яўляюцца: 
1. Дэпартамент па гідраметэаралогіі.  
2. Рэспубліканскі гідраметэацэнтр. 
3.  Рэспубліканскі  цэнтр  радыяцыйнага  кантролю  і  маніторынга 
прыроднага асяроддзя. 
4. Рэспубліканскі авіяцыйна-метэаралагічны цэнтр. 
5. Белаэранавігацыя. 
6.  Цэнтральны  навукова-даследчы  інстытут  комплекснага  выкарыстання 
водных рэсурсаў. 
7. Абласныя цэнтры па гідраметэаралогіі. 
8.  Азѐрныя,  гідралагічныя,  метэаралагічныя,  аграметэаралагічныя  і 
балотныя станцыі. 
Узаемаадносіны  паміж  студэнтамі-практыкантамі  і  арганізацыяй,  якая  іх 
прынімае,  рэгулююцца  двухбаковымі  дагаворамі,  што  падпісаны  з 
Белдзяржуніверсітэтам. 
 
Складанне справаздачы аб пройдзенай практыцы 
Пасля  заканчэння  практыкі  студэнт  прадстаўляе  завершаную  справаздачу  ў 
адпаведнасці  з  заданнем  і  вызначанай  тэмай.  Першапачаткова  справаздача 
зацверджваецца кіраўніком практыкі ад арганізацыі, якая прынімала практыканта.  
Другім  этапам  справаздачнасці  для  студэнта  з’яўляецца  яго  грунтоўнае 
заслухоўванне на пасяджэнні кафедры і яе заключэнне аб атрыманых матэрыялах, 
неабходных для навуковага аналіза і стварэння дыпломнай работы.  
У  залежнасці  ад  пастаўленай  мэты  і  выбранай  тэмы  справаздача  павінна 
ўтрымліваць наступныя матэрыялы: 
Уводзіны (мэта і задачы практыкі). 
1. Вытворчая характарыстыка арганізацыі (аддзела)  
2. Атрыманыя даныя і методыка іх апрацоўкі. 
3. Аналіз літаратурных крыніц, якія маюць адносіны да тэмы-задання. 


128 
 
4. Аналіз метэаралагічных, аграметэаралагічных і гідралагічных даных. 
5. Аграметэаралагічныя 
ўмовы 
роста, 
развіцця 
і 
ўраджайнасці 
сельскагаспадарчай культуры. 
6. Ацэнка  агракліматычных  рэсурсаў  і  іх  спрыяльнасці  для  вырошчвання 
сельскагаспадарчых культур. 
7. Гідратэрмічныя рэсурсы. 
8. Рэсурсы ўвільгатнення тэрыторыі. 
9. Змяненні сучаснага клімату. 
10.  Статыстычны і карэляцыйна-рэгрэсійны аналіз даных. 
11.  Радыяцыйныя фактары фарміравання клімату. 
12.  Метады прагнозу надвор’я. 
13.  Сінаптычны аналіз. 
14.  Дынаміка феналагічнага развіцця сельскагаспадарчых культур. 
15.  Тэндэнцыі  змянення  аграметэаралагічных  умоў  і  агракліматычных  рэсурсаў 
ва ўмовах пацяплення сучаснага клімату. 
16.  Гідралагічны рэжым рэк і азѐр. 
1.  Заключэнне. 
2.  Дадаткі. 
 
 
 


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   89   90   91   92   93   94   95   96   97




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет