Ук «Абласная бібліятэка імя М. Горкага» Аддзел бібліятэказнаўства Каляндар знамянальных І памятных дат на 2016 год


ДАТЫ БЕЛАРУСКАГА І КРАЯЗНАЎЧАГА КАЛЕНДАРА



бет4/11
Дата18.06.2016
өлшемі1.97 Mb.
#144332
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11

ДАТЫ БЕЛАРУСКАГА І КРАЯЗНАЎЧАГА КАЛЕНДАРА

У 2016 годзе спаўняецца:

915

гадоў з дня нараджэння ЕФРАСІННІ (ЕЎФРАСІННІ) ПОЛАЦКАЙ (свец. імя ПРАДСЛАВА; каля 1101 ці 1104, г. Полацк, Полацкае княства – 1173), полацкай князёўны, асветніцы і мецэнаткі, заснавальніцы жаночага і мужчынскага манастыроў, якія сталі цэнтрам асветы ў Полацкім княстве, першай жанчынай гэтага гістарычнага перыяду, кананізаванай у святыя

855

гадоў з часу стварэння КРЫЖА ЕФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ, унікальнага твора старабеларускага эмальернага мастацтва, рэлігійнай і духоўнай святыні беларусаў (1161)

775

гадоў з часу перанясення епіскапскай кафедры ПІНСКАЙ ЕПАРХІІ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ (БЕЛАРУСКАГА ЭКЗАРХАТА МАСКОЎСКАГА ПАТРЫЯРХАТА) з Турава ў Пінск (Брэсцкая вобл.; 1241)

740

гадоў з часу стварэння ІПАЦЬЕЎСКАГА ЛЕТАПІСУ, летапіснага зводу Старажытнай Русі (складзены ў канцы XІІІ ст.)

740

гадоў з часу заснавання г. КАМЯНЦА (Брэсцкая вобл.; 1276)

740

гадоў з пачатку будавання КАМЯНЕЦКАЙ ВЕЖЫ, помніка абарончага дойлідства, унесенага ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (Камянец; 1276–1288)

720

гадоў з дня нараджэння АЛЬГЕРДА (1296–1377), князя крэўскага і віцебскага, вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага

570

гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКАГА ЛЕТАПІСУ 1446, першага агульнадзяржаўнага летапіснага зводу Вялікага Княства Літоўскага (Слуцк; 1446)

455

гадоў з часу ўпамінання ў пісьмовых крыніцах АПТЭКІ, ПЕРШАЙ НА БЕЛАРУСІ (Пінск; 1561)

450

гадоў з часу існавання БЕРАСЦЕЙСКАГА ВАЯВОДСТВА, адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў Вялікім Княстве Літоўскім (1566–1795)

450

гадоў з часу ўпамінання ў пісьмовых крыніцах в. РЫТА МАЛАЯ (суч. г. МАЛАРЫТА; 1566)

425

гадоў з часу зацвярджэння НІКОЛЬСКАГА ПРАВАСЛАЎНАГА БРАЦТВА і адкрыцця першай брацкай школы (Брэст; 1591)

420

гадоў з часу выдання «АЗБУКІ» ЛАЎРЭНЦІЯ ЗІЗАНІЯ, першага на Беларусі і Украіне буквара (Вільня; 1596)

365

гадоў з дня нараджэння ІЛЛІ ФЁДАРАВІЧА КАПІЕВІЧА (КАПІЕЎСКАГА; 1651, Брэстчына ці Міншчына – 1714), асветніка, перакладчыка, выдаўца, літаратара

280

гадоў з дня нараджэння ДЖАВАНІ АНТОНІА РЫЦЫ-ДЗАНОНІ (1736, Італія – 1814), італьянскага географа, картографа і астранома, які ў 1772 г. стварыў і апублікаваў вялікую карту Рэчы Паспалітай


260

гадоў з дня нараджэння ІОСІФА МІХАЙЛАВІЧА ЯЛЕНСКАГА (1756–1813), публіцыста эпохі Асветніцтва, аднаго з першых шляхецкіх рэвалюцыянераў Беларусі

230

гадоў з дня нараджэння ВІКЕНЦІЯ ПАЎЛАВІЧА РАВІНСКАГА (1786, Смаленская губ. – 1855), паэта, драматурга, які зрабіў значны ўклад у станаўленне сатырычна-гумарыстычных жанраў у беларускай паэзіі, найбольш верагоднага аўтара беларускай паэмы «Энеіда навыварат»

220

гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА МІХАЙЛАВІЧА БАГАТКЕВІЧА (1796, Віцебская губ. – 1831(?)), кнігазнаўца, бібліятэкара, бібліёграфа, педагога

215

гадоў з дня нараджэння ТАМАША КУРГАНОВІЧА (1801, Брэст – 1865), педагога, мовазнаўца

190

гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА ВАСІЛЬЕВІЧА ШЭЙНА (1826, Магілёў – 1900), беларускага і рускага фалькларыста, этнографа, педагога

195

гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА АНДРЭЕВІЧА СТАНКЕВІЧА (у манастве АНАТОЛІЯ; 1821, Міншчына – 1903), праваслаўнага царкоўнага дзеяча Беларусі, гісторыка, публіцыста

180

гадоў з дня нараджэння СТАФАНА (СЦЯПАНА) ДАНІСЕВІЧА (1836, Магілёўскі пав. – 1913), дзеяча Рымска-Каталіцкай Царквы ў Беларусі, педагога, мецэната, выдаўца першых беларускіх падручнікаў па рэлігіі

175

гадоў з часу пабудавання КАРАЛЕЎСКАГА КАНАЛА (1841)

160

гадоў з часу пабудавання БРЭСЦКАГА КРЫЖАЎЗВІЖАНСКАГА КАСЦЁЛА, помніка архітэктуры позняга класіцызму, унесенага ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (Брэст; 1856)

150

гадоў з дня нараджэння ЗЫГМУНТА ВІКЕНЦЬЕВІЧА НАГРОДСКАГА (1866, Віленская губ. – 1937), паэта, дзеяча асветы і культуры

150

гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ КАНСТАНЦІНАВІЧА СНІТКІ (1866, г. Вільня – 1920), археографа, археолага, краязнаўца, этнографа, музеязнаўца, аднаго з арганізатараў Мінскага царкоўнага гісторыка-археалагічнага камітэта і Мінскага царкоўна-археалагічнага музея

130

гадоў з часу пабудавання БРЭСЦКАГА ЧЫГУНАЧНАГА ВАКЗАЛА, помніка архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю, унесенага ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (Брэст; 1886)

130

гадоў з дня нараджэння КАСЬЯНА ВЯСЁЛАГА (сапр. ВІКЕНЦІЯ ІОСІФАВІЧА АЎДЗЕЯ; 1886 ці 1891, Вілейскі пав. – 1916), пісьменніка, аўтара вершаў, апавяданняў, нататкаў

125

гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ АНДРЭЕВІЧА ЧАРВЯКОЎСКАГА (1891, г. Гродна –1981), бібліяфіла, калекцыянера, краязнаўца, публіцыста

120

гадоў з пачатку дзейнасці першай у Беларусі ТЭЛЕФОННАЙ СТАНЦЫІ агульнага карыстання (Мінск; 1896)

110

гадоў з дня нараджэння ЭДУАРДА УЛАДЗІСЛАВАВІЧА ГАЛУБКА (1906, г. Мінск – 1943 ці 1942), фалькларыста, літаратуразнаўца, літаратурнага і тэатральнага крытыка

110

гадоў з часу пабудавання СВЯТА-МІКАЛАЕЎСКАЙ ЦАРКВЫ (Брэст; 1906)

110

гадоў з часу заснавання ў Брэсце ЛІБАЎСКАГА ПАРКУ (суч. гарадскі парк культуры і адпачынку імя 1 мая; 1906)

95

гадоў з часу адкрыцця ДЗЯРЖАЎНАЙ ГІМНАЗІІ ў г. Пінску (1921)

90

гадоў з часу адкрыцця ПОЛЬСКАЙ МУЖЧЫНСКАЙ ГІМНАЗІІ пры духоўнай семінарыі ў г. Пінску (1926)

90

гадоў з часу адкрыцця ЛЯКАРНІ ЎРАЧОЎ-СПЕЦЫЯЛІСТАЎ у г. Брэсце (1926)

90

гадоў з часу адкрыцця ўласнай ЛЯКАРНІ ўрача Караля Паўла ў г. Брэсце (1926)

80

гадоў з дня нараджэння ДЗМІТРЫЯ МІКАЛАЕВІЧА КРАЎЧУКА (1936, Пружанскі р-н), вучонага-геафізіка, матэматыка

70

гадоў з пачатку выдання дзяржаўнага (нацыянальнага) бібліяграфічнага паказальніка «БЕЛАРУСЬ У СУСВЕТНЫМ ДРУКУ» (Мінск; 1946)

70

гадоў з часу стварэння ААТ «БРЭСТСЕЛЬМАШ», аднаго з вядучых вытворцаў спецыяльнага абсталявання для сельскай гаспадаркі (Брэст; 1946)

70

гадоў з часу стварэння ПІНСКАЙ ФАБРЫКІ МАСТАЦКІХ ВЫРАБАЎ «КРЫНІЦА ПАЛЕССЯ», рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства (Пінск; 1946)

70

гадоў з часу стварэння ПІНСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА АГРАРНА-ТЭХНІЧНАГА КАЛЕДЖА ІМЯ А. Я. КЛЯШЧОВА (Пінск; 1946)

60

гадоў з часу заснавання ПІНСКАГА ДОСЛЕДНА-МЕХАНІЧНАГА ЗАВОДА, ААТ, прадпрыемства па вытворчасці станкоў, механізмаў, насосаў, металаформаў і інш. вырабаў (Пінск; 1956)

40

гадоў з часу стварэння ДАВЫД-ГАРАДОЦКАГА ЭЛЕКТРАМЕХАНІЧНАГА ЗАВОДА, ААТ, прадпрыемства па вытворчасці бытавых электрычных машын і прылад (Столінскі р-н; 1976)

30

гадоў з часу выдання першай у Беларусі персанальнай аднатомнай энцыклапедыі «ЯНКА КУПАЛА» (Мінск; 1986)

20

гадоў з часу правядзення міжнароднага фестывалю духавой музыкі «БЕЛАРУСКІЯ ФАНФАРЫ» (Баранавічы; 1996)

20

гадоў з пачатку выдання навукова-папулярнага, даведачнага, нарматыўнага вытворча-практычнага часопіса «БІБЛІЯТЭЧНЫ СВЕТ» (Мінск; 1996)

20

гадоў з часу заснавання навукова-метадычнага і публіцыстычнага часопіса «ВЫШЭЙШАЯ ШКОЛА» (Мінск; 1996)

20

гадоў з пачатку правядзення фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «ДАЖЫНКІ» (1996)




СТУДЗЕНЬ




95 гадоў з часу заснавання дзяржаўнага выдавецтва «БЕЛАРУСЬ», РУП (Мінск; 1921)




55 гадоў з пачатку дзейнасці БЯРОЗАЎСКАГА КАМБІНАТА СІЛІКАТНЫХ ВЫРАБАЎ, ААТ (Бяроза; 1961)




35 гадоў з часу ўтварэння БРЭСЦКАГА АБЛАСНОГА АДДЗЯЛЕННЯ САЮЗА ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ (1981)

1

НОВЫ ГОД

1

270 гадоў з дня нараджэння ФРАНЦІШКА КСАВЕРЫЯ МІХАЛА БОГУША (1746, Віленскае ваяв. – 1820), філосафа, гісторыка, тэолага, пісьменніка, удзельніка паўстання 1794 г.

1

155 гадоў з дня нараджэння ЯЎХІМА ФЁДАРАВІЧА КАРСКАГА (1861, Гродзенскі р-н – 1931), філолага-славіста, заснавальніка беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнографа, фалькларыста, палеографа, педагога, акадэміка Пецярбургскай АН

1

80 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ПАЎЛАВІЧА КУДРАЎЦА (1936, Клічаўскі р-н – 2014), пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1986)

1

60 гадоў з дня нараджэння ГАЛІНЫ СТАНІСЛАВАЎНЫ ГАРАДКО (1956, Ляхавіцкі р-н), аўтара шматлікіх вучэбна-метадычных дапаможнікаў

1

55 гадоў з часу адкрыцця БРЭСЦКАЙ АБЛАСНОЙ ДЗІЦЯЧАЙ БІБЛІЯТЭКІ (суч. аддзел літаратуры для дзяцей і юнацтва УК «Абласная бібліятэка імя М. Горкага», Брэст; 1961–1987)

1

55 гадоў з часу адкрыцця ШАРАШОЎСКАЙ ДЗІЦЯЧАЙ БІБЛІЯТЭКІ (Пружанскі р-н; 1961)

2

180 гадоў з дня нараджэння МОЙХЕРА-СФОРЫМА МЕНДЭЛЕ (сапр. БРОЙДЭ, па пашпарце ШОЛАМ-ЯКАВА АБРАМОВІЧА; 1836, г. Капыль – 1917), яўрэйскага пісьменніка, заснавальніка новай яўрэйскай класічнай літаратуры

2

80 гадоў з дня нараджэння АНТОНА РЫГОРАВІЧА НАВУМАЎЦА (1936, Пінскі р-н), украінскага вучонага-фізіка, акадэміка НАН Украіны, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Украіны, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1988) і Украіны (1997)

2

75 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА МІКАЛАЕВІЧА) ЗАРЭМБЫ (1941, Лагойскі р-н – 2002), пісьменніка, перакладчыка

3

ДЗЕНЬ БАНКАЎСКАГА І ФІНАНСАВАГА РАБОТНІКА (першая нядзеля студзеня)

3

75 гадоў з дня нараджэння СЦЯПАНА ПАЎЛАВІЧА НЕФІДОВІЧА (1941, Лунінецкі р-н), паэта

3

70 гадоў з дня нараджэння ТАДЭВУША ІГНАЦЬЕВІЧА КАНДРУСЕВІЧА (1946, Гродзенскі р-н), дзеяча Рымска-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага

3

65 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНЫ МІХАЙЛАЎНЫ КУКСА (1951, Іванаўскі р-н), пісьменніка

4 ці 16

190 гадоў з дня нараджэння РАМУАЛЬДА ЛЮДВІКАВІЧА ТРАЎГУТА (1826, Камянецкі р-н – 1864), ваеннага дзеяча, генерала, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг. у Беларусі і Польшчы

5

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЫ

7

РАСТВО ХРЫСТОВА (праваслаўнае Раство)

8

125 гадоў з дня нараджэння БРАНІСЛАВЫ ФАМІНІЧНЫ НІЖЫНСКАЙ (1891, г. Мінск – 1972), расійскай танцоўшчыцы, балетмайстра, педагога, аднаго з рэфарматараў харэаграфіі ХХ ст.

8

100 гадоў з дня нараджэння НІНЫ ФЁДАРАЎНЫ КАЛАПТУР (1916 – 1981), актрысы, заслужанай артысткі Беларусі

8

80 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗІЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА КАХАНОЎСКАГА (1936, Маладзечанскі р-н – 1994), вучонага-гісторыка, археолага, краязнаўца, фалькларыста, літаратуразнаўца, аўтара шэрагу літаратурна-краязнаўчых нарысаў, кніг па гісторыі гарадоў Беларусі

9

125 гадоў з дня нараджэння НАВУМА БАРЫСАВІЧА (НОХУМА БОРУХАВІЧА) ЛОЙТАРА (1891 – 1966), рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1946)

12

435 гадоў з часу атрымання г. ПІНСКАМ граматы на Магдэбургскае права (1581)

12

75 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ГЕОРГІЕВІЧА МУЛЯВІНА (1941, Расія – 2003), артыста эстрады, кампазітара, стваральніка і мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры», народнага артыста Беларусі і СССР, заслужанага дзеяча культуры Польшчы, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976), кавалера ордэна Ф. Скарыны

12

65 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ МІХАЙЛАВІЧА ЛІТВІНА (1951, Столінскі р-н), вучонага-гісторыка

15

95 гадоў з пачатку выхаду газеты «БЕЛАРУСКАЯ НІВА» (Мінск; 1921)

15

80 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ (ІВАНА ДАНІЛАВІЧА) СІПАКОВА (1936, Аршанскі р-н – 2011), пісьменніка, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1976)

15

65 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА КАЛІНКОВІЧА (сапр. КАЛЯНКОВІЧА; 1951, Лунінецкі р-н – 1990), пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка, публіцыста, даследчыка беларуска-рускіх, беларуска-туркменскіх літаратурных сувязей, уладальніка шэрагу ўрадавых узнагарод

16

25 гадоў з пачатку выдання газеты «ПРЕССБОЛ» (Мінск; 1991)

17–18

90 гадоў з часу правядзення ПЕРШАГА З'ЕЗДУ ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСКАЙ АРХЕАЛОГІІ І АРХЕАГРАФІІ (Мінск; 1926)

18

80 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ СЯРГЕЕВІЧА СЁМУХІ (1936, Пружанскі р-н), перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1992)

18

55 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕРЫЯ ЯЎГЕНАВІЧА КАВАЛЬЧУКА (1961, Брэсцкі р-н), жывапісца, педагога

21

60 гадоў з дня нараджэння МАРЫІ БРАНІСЛАВАЎНЫ КНЯЗЕВАЙ (1956, г. Мінск), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкае шкло), жывапісца


Достарыңызбен бөлісу:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет