Ук «Абласная бібліятэка імя М. Горкага» Аддзел бібліятэказнаўства Каляндар знамянальных І памятных дат на 2016 год



бет5/11
Дата18.06.2016
өлшемі1.97 Mb.
#144332
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11

24

85 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА ІОСІФАВІЧА) МУШЫНСКАГА (1931, Быхаўскі р-н), літаратуразнаўца, тэкстолага, крытыка, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980)

24

75 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА АЛЯКСАНДРАВІЧА АЛОНЦАВА (1941, г. Брэст – 2013), мастака, аўтара прац у станковай графіцы, акварэлі, педагога

24

65 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА ПАЎЛАВІЧА) ПАЗНЯКОВА (1951, Быхаўскі р-н), пісьменніка, многія вершы якога пакладзены на музыку, перакладчыка, мовазнаўца, журналіста

27

100 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІВАНАВІЧА НЯФЁДА (1916, Расія – 1999), тэатразнаўца, педагога, пісьменніка, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1966), тэатральнай прэміі імя К. Крапівы (1992), кавалера ордэна «Знак Пашаны»

29

60 гадоў з дня нараджэння ТАМАРЫ УЛАДЗІМІРАЎНЫ ДЗЯНІСАВАЙ (1956, Гомельская вобл.), мастачкі

29

25 гадоў з часу заснавання АКАДЭМІІ КІРАВАННЯ ПРЫ ПРЭЗІДЭНЦЕ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, дзяржаўнай вышэйшай навучальнай установы па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кадраў органаў дзяржаўнага кіравання, кіруючых кадраў і спецыялістаў народнай гаспадаркі (Мінск; 1991)

30

95 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПЯТРОВІЧА ШАМЯКІНА (1921, Добрушскі р-н – 2004), народнага пісьменніка Беларусі, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, акадэміка НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1951), Літаратурнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1959), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968, 1982), Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978), Прэміі Саюзнай Дзяржавы Беларусі і Расіі (2002)

31

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКІ (апошняя нядзеля студзеня)

31

120 гадоў з дня нараджэння СОФ'І АЛЯКСАНДРАЎНЫ ЯНОЎСКАЙ (дзяв. НЕЙМАРК; 1896, г. Пружаны – 1966), расійскага вучонага-філосафа, педагога, логіка і матэматыка, стваральніцы савецкай школы філасофіі матэматыкі, удзельніцы грамадзянскай вайны, узнагароджанай ордэнам Леніна




ЛЮТЫ




95 гадоў з пачатку дзейнасці ПАЛЕСКАГА ВАЯВОДСКАГА ЎПРАЎЛЕННЯ, адміністратыўнага органа ўлады на тэрыторыі Палескага ваяводства (1921)




45 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАГА КАМБІНАТА БУДАЎНІЧЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ, ААТ (Брэст; 1971)

2

480 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА СКАРГІ (ПАВЕНСКАГА; 1536, Польшча – 1612), царкоўнага і палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай, пачынальніка польскай аратарскай прозы, заснавальніка і першага рэктара Віленскай езуіцкай акадэміі (цяпер Віленскі ўніверсітэт)

7

470 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА МІХАЙЛАВІЧА ЕЎЛАШОЎСКАГА (ЕЎЛАШЭЎСКАГА; 1546, г. Ляхавічы – пасля 1616 ці 1619), грамадскага дзеяча, пісьменніка-мемуарыста

7

135 гадоў з дня нараджэння РАМУАЛЬДА АЛЯКСАНДРАВІЧА ЗЯМКЕВІЧА (1881, Польшча – 1943 ці 1944), бібліёграфа, этнографа, гісторыка беларускай літаратуры

7–11

90 гадоў з часу правядзення ПЕРШАГА ЎСЕБЕЛАРУСКАГА КРАЯЗНАЎЧАГА З'ЕЗДУ (Мінск; 1926)

7

50 гадоў з часу адкрыцця БРЭСЦКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ПАЛІТЭХНІЧНАГА КАЛЕДЖА, філіяла ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт» (Брэст; 1966)

8

130 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ДАНІЛАВІЧА ДРУШЧЫЦА (ДРУЖЧЫЦА; 1886, Бярозаўскі р-н – 1937), вучонага-гісторыка, даследчыка гісторыі Беларусі, правадзейнага члена Інстытута беларускай культуры, педагога

8

95 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПАЎЛАВІЧА МЕЛЕЖА (1921, Хойніцкі р-н – 1976), пісьменніка, грамадскага дзеяча, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа (1962), Ленінскай прэміі (1972), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1976)

9

65 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА АНАТОЛЬЕВІЧА ФЯДОСІКА (1951, Лунінецкі р-н), вучонага-гісторыка, лаўрэата прэміі БДУ імя акадэміка У. І. Пічэты (2003), узнагароджанага медалём Свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай Праваслаўнай Царквы (2006), выдатніка адукацыі Беларусі (2009)

10

65 гадоў з дня нараджэння МАРЫІ ПЯТРОЎНЫ ЖЫГАЛАВАЙ (1951, Маларыцкі р-н), літаратуразнаўца, метадыста, навукоўца, заслужанага настаўніка Беларусі

12

270 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ ТАДЭВУША БАНАВЕНТУРЫ КАСЦЮШКІ (ахрышчаны 12.02.1746, Івацэвіцкі р-н – 1817), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай, генерал-лейтэнанта, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. у Польшчы, Беларусі і Літве, удзельніка вайны за незалежнасць ЗША

14

60 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІВАНАВІЧА ЯГОЎДЗІКА (ЯГАЎДЗІКА; 1956, Слонімскі р-н), пісьменніка, драматурга, літаратурнага крытыка, перакладчыка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1993), Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра (1994)

15

ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ВОІНАЎ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАЎ

15

115 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ АНТОНАВІЧА БАБРУКА (1901, Пружанскі р-н – 1962), ваеннага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, генерал-лейтэнанта інжынерна-тэхнічнай службы, Героя Савецкага Саюза (1944)

17

75 гадоў з дня нараджэння КАСТУСЯ (КАНСТАНЦІНА ФЁДАРАВІЧА) ЖМІНЬКО (г. Брэст, 1941), паэта

17

65 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ДЗМІТРЫЕВІЧА ТУЛУПАВА (1951, г. Брэст), мастака

17

30 гадоў з часу стварэння ААТ «БРЭСТМАШ», прадпрыемства па вытворчасці абсталявання для мяса-малочнай галіны (Брэст; 1986)

21

65 з часу ўтварэння БЕЛАРУСКА-РАСІЙСКАГА СУМЕСНАГА ПРАДПРЫЕМСТВА «БРЭСТГАЗААПАРАТ», ААТ, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (Брэст; 1951)

21

30 гадоў з часу стварэння РУЖАНСКАЙ ПУШЧЫ, біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння (Пружанскі р-н; 1986)

23

ДЗЕНЬ АБАРОНЦАЎ АЙЧЫНЫ І ЎЗБРОЕНЫХ СІЛ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28

50 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА МІКАЛАЕВІЧА) БАДАКА (1966, Ляхавіцкі р-н), паэта, празаіка, публіцыста, літаратурнага крытыка, галоўнага рэдактара часопіса «Полымя» (з 2014), лаўрэата рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» (2008), Міждзяржаўнай прэміі СНД «Зоркі Садружнасці» (2014)




САКАВІК




25 гадоў з часу заснавання МАШЫНАБУДАЎНІЧАГА ПРАДПРЫЕМСТВА «КОМПО», ТАА, лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2011 г. (Брэст; 1991)

1

90 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА ВАСІЛЬЕВІЧА СТРАЛЬЦОВА (1926, Быхаўскі р-н – 2009), журналіста, літаратуразнаўца, пісьменніка, педагога, выдатніка адукацыі Беларусі, выдатніка друку Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2000)

1

70 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ СЦЯПАНАВІЧА СКАКУНА (1946, Іванаўскі р-н), вучонага-эканаміста, дзяржаўнага і гаспадарчага дзеяча, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі

4

ДЗЕНЬ МІЛІЦЫІ

4

95 гадоў з дня нараджэння ЭДУАРДА СТАНІСЛАВАВІЧА КУФКО (1921, Цвярская вобл., Расія – 1998), жывапісца

5

120 гадоў з дня нараджэння КАНДРАТА КРАПІВЫ (сапр. КАНДРАТА КАНДРАТАВІЧА АТРАХОВІЧА; 1896, Уздзенскі р-н – 1991), драматурга, байкапісца, празаіка, мовазнаўца, грамадскага дзеяча, акадэміка НАН Беларусі, народнага пісьменніка Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1941, 1951, 1971), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1974)

7 ці 8

130 гадоў з дня нараджэння УСЕВАЛАДА СЦЯПАНАВІЧА ФАЛЬСКАГА (1886 ці 1887, г. Мінск – 1928(?)), грамадска-палітычнага, дзяржаўнага і культурнага дзеяча, акцёра, аднаго са стваральнікаў беларускага прафесійнага тэатра

8

ДЗЕНЬ ЖАНЧЫН

10

70 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ВАСІЛЬЕВІЧА ГАСЦЮХІНА (1946), акцёра, народнага артыста Беларусі, заслужанага артыста Расіі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола (1980), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982), Дзяржаўнай прэміі СССР (1985), Дзяржаўнай прэміі Расіі (1993), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2009), кавалера ордэна Ф. Скарыны (2011)

11

75 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ МІРОНАВІЧА ПЛЕСКАЦЭВІЧА (1941, Ляхавіцкі р-н), вучонага ў галіне педагогікі, заслужанага работніка адукацыі Беларусі

12

45 гадоў з дня стварэння БАТАЛЬЁНА БЕЛАРУСКІХ АРЛЯНЯТ, грамадска-патрыятычнага руху па пошуку і ўвекавечанні памяці юных абаронцаў Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1971)

14

85 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА АНДРЭЕВІЧА МІСЬКО (1931, Слуцкі р-н – 2011), пісьменніка

14

55 гадоў з часу заснавання БРЭСЦКАЙ АБЛАСНОЙ ІНСПЕКЦЫІ ПА АХОВЕ ПРЫРОДЫ (1961)

15

ДЗЕНЬ КАНСТЫТУЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

18

95 гадоў з часу падпісання РЫЖСКАГА МІРНАГА ДАГАВОРА 1921 г. паміж РСФСР (таксама ад імя БССР) і УССР з аднаго боку і Польшчай з другога пра спыненне савецка-польскай вайны 1919–1920 гг. і нармалізацыі адносін (Латвія; 1921)

19

70 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ ФЁДАРАВІЧА СУРМЫ (1946, г. п. Глуск – 2002), мастака, які працаваў у станковым жывапісе і акварэлі ў жанрах пейзажа і нацюрморта

20

70 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА ІВАНАВІЧА БАЛАНДЗІНА (1946, Баранавіцкі р-н), вучонага-гісторыка, культуролага, выдатнiка адукацыі Беларусі

22

230 гадоў з дня нараджэння ІААХІМА ЛЯЛЕВЕЛЯ (1786, Польшча – 1861), польскага гісторыка, грамадскага і палітычнага дзеяча, даследчыка гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага, аднаго з заснавальнікаў і рэдактараў часопіса «Tygodnik Wilen'ski»

22

25 гадоў з часу стварэння НАЦЫЯНАЛЬНАГА АЛІМПІЙСКАГА КАМІТЭТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, кіруючага органа алімпійскага руху ў Беларусі, прадстаўнічай арганізацыі Беларусі ў Міжнародным алімпійскім камітэце (1991)

24–25

60 гадоў з часу правядзення ў г. Брэсце НАРАДЫ МАЛАДЫХ ПАЭТАЎ І ПРАЗАІКАЎ (1956)

26

80 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА ІВАНАВІЧА БАЦЮШКО (1936, Пінскі р-н), вучонага ў галіне будаўнічай вытворчасці, выдатніка ваеннага будаўніцтва, выдатніка вышэйшай школы СССР, педагога

27

ВЯЛІКДЗЕНЬ (па календары каталіцкай канфесіі)

28

50 гадоў з дня нараджэння ВІНЦЭСЯ (ВЯЧАСЛАВА ВАСІЛЬЕВІЧА) ВАШЭКІ (1966, Івацэвіцкі р-н), паэта, празаіка

28

20 гадоў з часу заснавання ПАРАЛІМПІЙСКАГА КАМІТЭТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (Мінск; 1996)

30

60 гадоў з дня нараджэння ХРЫСЦІНЫ АЛЯКСЕЕЎНЫ ЛЯЛЬКО (1956, Лідскі р-н), пісьменніцы, перакладчыцы, журналісткі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986)




КРАСАВІК




70 гадоў з часу стварэння БАРАНАВІЦКАГА ЗАВОДА СТАНКАПРЫЛАД, ААТ, спецыялізаванага прадпрыемства па выпуску тэхналагічнай аснасткі для металарэзных станкоў (Баранавічы; 1946)

1

50 гадоў з часу адкрыцця БРЭСЦКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ТЭХНІЧНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА, буйнога навукова-вучэбнага цэнтра Беларусі (Брэст; 1966)

1

115 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ МІХАЙЛАВІЧА ПЯСЕЦКАГА (1901 ці 1899, г. Ляхавічы – 1964), пісьменніка ў эміграцыі (Англія)

2

ДЗЕНЬ ЯДНАННЯ НАРОДАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

4

120 гадоў з дня нараджэння ПЛАТОНА АНДРЭЕВІЧА КРЭНЯ (1896, Баранавіцкі р-н – 1962), паэта, мемуарыста, публіцыста, удзельніка Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў

5

75 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА МАЙСЕЕВІЧА ЮДЗІЦКАГА (1941, г. Херсон, Украіна), пісьменніка

5

10 гадоў з часу стварэння ПАЛЕСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА ў выніку рэарганізацыі Пінскага дзяржаўнага вышэйшага банкаўскага каледжа Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (Пінск; 2006)

6

80 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА ПЯТРОВІЧА СЯНЬКО (1936, Баранавіцкі р-н), работніка сельскай гаспадаркі, дзяржаўнага дзеяча Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1971), Героя Сацыялістычнай Працы (1971), кавалера ордэна Леніна

6

70 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНЫ МІХАЙЛАЎНЫ КОЎТУН (1946, Рэчыцкі р-н – 2011), пісьменніцы, крытыка, даследчыцы, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1986)

7

90 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ТАВАРЫСТВА ДРУЖБЫ І КУЛЬТУРНАЙ СУВЯЗІ З ЗАМЕЖНЫМІ КРАІНАМІ, грамадскага аб'яднання (1926)

10

85 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПЯТРОВІЧА ЧЫГРЫНА (1931, Слонімскі р-н – 2006), літаратуразнаўца, крытыка, паэта

10

50 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ ІЛЬЮЧЫКА (1966, Лунінецкі р-н, Брэсцкая вобл.), паэта

12

475 гадоў з дня нараджэння ІПАЦІЯ ПАЦЕЯ (свец. АДАМА ЛЬВОВІЧА; 1541, Камянецкі пав. – 1613), царкоўнага і дзяржаўнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, пісьменніка-палеміста, філосафа, багаслова, аднаго з ініцыятараў і арганізатараў Брэсцкай уніі 1596 г.

16

25 гадоў з часу стварэння штомесячнага навукова-метадычнага ілюстраванага часопіса «ПРАЛЕСКА (ДАШКОЛЬНАЯ АДУКАЦЫЯ)» (Мінск; 1991)

17

80 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА МІХАЙЛАВІЧА) РУДКОЎСКАГА (1936, Ганцавіцкі р-н – 1991), паэта, перакладчыка

17

35 гадоў з часу адкрыцця ПЕРШАГА ТРАЛЕЙБУСНАГА МАРШРУТА ў г. Брэсце (1981)

19

135 гадоў з дня нараджэння УСЕВАЛАДА МАКАРАВІЧА ІГНАТОЎСКАГА (1881, Камянецкі р-н – 1931), вучонага-гісторыка, аўтара аднаго з першых абагульненых прац па гісторыі Беларусі «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» (1919), акадэміка НАН Беларусі і АН Украіны, першага прэзідэнта НАН Беларусі, грамадскага і палітычнага дзеяча

20

135 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНА ВІКТАРАВІЧА ВОЛКАВА (1881, Расія – 1964), жывапісца, педагога, народнага мастака Беларусі

21

95 гадоў з пачатку выдання газеты «ЧЫРВОНАЯ ЗМЕНА» (Мінск; 1921)

23

130 гадоў з дня нараджэння ЗМІТРАКА БЯДУЛІ (сапр. САМУІЛА ЯФІМАВІЧА ПЛАЎНІКА; 1886, Лагойскі р-н – 1941), пісьменніка


Достарыңызбен бөлісу:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет