Старжынская, Н.С. Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў: дапам. для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі / Н.С. Старжынская, Дз.М. Дубініна. – Мазыр: ТАА ВД «Белы Вецер», 2008. – 112, [4] с.
У дапаможніку прадстаўлены канспекты заняткаў па развіцці беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту. Змест заняткаў дапаможа ўзбагаціць слоўнік дзяцей найбольш часта ўжываемымі беларускімі словамі і іх граматычнымі формамі, сфарміраваць у іх паняцці (сацыяльна замацаваныя значэнні слоў), элементарнае разуменне беларускага слова як моўнай адзінкі, актывізаваць слоўнік, пазнаёміць дзяцей з асноўнымі асаблівасцямі гукавымаўлення на рускай і беларускай мовах.
Прызначаны для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі.
Старжынская, Н.С. Заняткі па развіцці маўлення і маўленчых зносін у дзіцячым садзе: дапам. для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі, з беларус. мовай навучання / Н.С. Старжынская, Дз.М. Дубініна. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2008. – 172 с.
У дапаможніку прыводзяцца канспекты заняткаў па развіцці маўлення і сцэнарыі актывізуючых маўленчых зносін з дзецьмі сярэдняй і старшай груп.
Забяспечвае рэалізацыю адукацыйнай галіны “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.
Прызначаны для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі.
Достарыңызбен бөлісу: |