2. ТЭОРЫЯ ФАЛЬКЛОРУ
2.1. Фальклор – адметны тып слоўнага мастацтва.
Літаратура і фальклор – два розныя тыпы слоўнага мастацтва. Вусная народная творчасць як складаны нелінейны працэс і як мастацкі прадукт (сукупнасць слоўных тэкстаў; характэрныя жанры; варыянты тэкстаў). Адрозненне фальклорнага тэксту ад літаратурнага на ўзроўні слоўніка, сінтактыкі, семантыкі, кампазіцыі, стылю, складу і законаў спалучэння вобразаў.
Фальклор – неўсвядомленая, заснаваная на традыцыі і імправізацыі мастацкая творчасць. Кардынальная якасць фальклору – стэрэатыпнасць выказвання. Праблема аўтарства ў фальклоры. Аб’ём фальклорнай і літаратурнай інфармацыі. Спецыфіка сувязі фальклору з пазатэкставай рэальнасцю. Непаўторнасць нацыянальнага фальклору.
2.2. Спецыфіка фальклорнай творчасці
Мастацкі і побытавы сінкрэтызм фальклору. Сінтэтычныя з’явы ў фальклоры – паказчыкі зрухаў у фальклорнай свядомасці.
Адметныя рысы фальклорнай творчасці:
а) калектыўнасць: унутраная і знешняя форма калектыўнасці, калектыўны (фальклорны) аўтар, агульная фальклорная свядомасць стваральнікаў і носьбітаў фальклорнай традыцыі;
б) традыцыйнасць: традыцыйны змест фальклорных твораў, вобразны універсалізм і стылістычныя каноны фальклорнай паэтыкі, узроўні і тыпы паўтаральнасці, закон формульнасці, тыпалагізм вобразаў, традыцыйная семантыка фальклорных вобразаў і формул;
в) вуснасць: вуснасць стварэння, бытавання і распаўсюджвання народных твораў; памяць як сродак захавання фальклорных тэкстаў;
г) варыятыўная прырода: адсутнасць кананічнага тэксту, твор як сукупнасць яго варыянтаў, «выканальніцкі» варыянт; варыянт – інварыянт – версія; імправізацыя як выражэнне дынамікі фальклорнага працэсу; розная ступень рухомасці тэксту ў розных фальклорных жанрах і традыцыях.
Фальклорны і літаратурны спосабы ўспрымання, канцэптуалізацыі і мастацкай інтэрпрэтацыі свету, суадносіны традыцыйнага і новага. Адметнасць фальклорнай і літаратурнай сістэмы жанраў. Розная шырыня кантэксту ў фальклорнай і літаратурнай творчасці. Мастацкая мова фальклору і літаратуры ў дачыненні да гутарковай мовы. Фальклор і літаратура – дзве розныя эстэтычныя сістэмы. Эстэтычны ідэал у фальклоры і літаратуры.
2.3. Фальклор як мастацкая сістэма
Узроўні мастацкай сістэмы фальклору: жанравы, модусны, дыскурсіўны.
Сістэма фальклорных жанраў і іх выяўленчых сродкаў. Тыпалогія жанравых сувязей з пазатэкставай рэальнасцю. Пераход міфалагічнага і этнаграфічнага ў мастацкае. Ілюзія адлюстравання рэальнасці. Кангламерат рэальнага, міфалагічнага і фантастычнага.
Сістэмнасць модусаў мастацкасці ў фальклоры. Тыпы герояў (персанажаў) і сітуацый. Асноўныя модусы мастацкасці: ідыліка, героіка, драматызм, камізм, іронія, элегізм.
Сістэма жанравых дыскурсаў. Іх нормы, правілы, тэндэнцыі сэнсаўтварэння. Тэматычная ўстойлівасць. Персанажна-прадметныя блокі. Дамінантныя матывы і формулы.
Спецыфіка жанравага выказвання. Суадносіны стэрэатыпнага і арыгінальнага. «Агульныя месцы» (loсi communes). Традыцыйныя формулы, матывы, сюжэты, сюжэтныя сітуацыі. Характар кампазіцыі сюжэтнага і несюжэтнага твора Устойлівыя слоўныя злучнікі ў апавядальных структурах і мове персанажаў. Закон асацыятыўнага спалучэння вобразаў у народнай лірыцы.
3. ГІСТАРЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ ФАЛЬКЛОРУ
І ПРЫНЦЫПЫ ЯГО ПЕРЫЯДЫЗАЦЫІ
Праблема паходжання фальклору. Тэорыі яго паходжання (працоўная, сінкрэтычная, антрапалагічная, гульнёвая, міфалагічная і інш.). Гіпотэза адносна ролі планетарных катастроф у запачаткаванні протафальклорных з’яў. Маўленчыя формы фальклору.
Гістарычнае развіццё фальклору як працэс фарміравання традыцыі. Рознастадыяльныя тыпы фальклорных традыцый. «Архаіка» і «класіка». Спецыфіка постфальклору. Культурна-гістарычныя і сацыяльныя крытэрыі вызначэння характару традыцый.
3.1. Архаічны фальклор
Сінкрэтычны стан духоўнай культуры архаічнага грамадства – крыніцы протажанраў раннетрадыцыйнага фальклору.
Умовы фарміравання першасных фальклорных традыцый. Рэтраспектыўны падыход да іх вывучэння.
Архаічныя формы міфалагічнай свядомасці (фетышызм, аніматызм, татэмізм, магізм). Іх роля ў фарміраванні «цела» фальклорнай культуры. Архаічныя «акамянеласці» ў паэтычнай сістэме нацыянальнага фальклору.
Аказіянальныя фальклорныя тэксты на фоне спантаннага маўлення. Ініцыяльныя і працоўныя абрады. Протакарагоды і магічныя танцы. Гукавы дысплей працоўнай дзейнасці. Суадносіны рытма і тэксту ў першасных працоўных і магічных спевах. Месца выслоўяў у бытавой магічнай практыцы і іх віды. Песні-замовы. Песні-сігналы (паведамленні, апавяшчэнні, канстатацыі і г. д.). Міфалагічнае ўяўленне аб тоеснасці слова і дзеяння.
3.2. Раннетрадыцыйны праславянскі фальклор
Рэвалюцыйныя зрухі ў жыцці архаічнага грамадства. Пераход ад збіральніцтва да вытворчасці і ад палявання да жывёлагадоўлі. Вялікая неалітычная (земляробчая) рэвалюцыя. Пераход ад татэмнай арганізацыі да радавой, ад аніматызму да анімізму.
Новыя з’явы ў духоўнай культуры. Важнейшыя міфалагемы: стварэнне свету, зямля-маці, міфалагічны першашлюб, сусветнае дрэва. Пераход ад гарызантальнай мадэлі свету да вертыкальна-гарызантальнай. Культ роду, ражаніц, берагінь. Кангламерат двух культаў – расліннасці і продкаў. Развіццё сістэмы ніжэйшай міфалогіі. Пачатак фарміравання вышэйшай міфалогіі.
Раннетрадыцыйны фальклор протаславянскіх плямёнаў – аснова праславянскага фальклору. Віды і жанры раннетрадыцыйнай фальклорнай культуры праславян: прыкметы, павер’і, замовы, заклінанні і варажба, загадкі, прыказкі, прымаўкі, выслоўі (клятвы, зычэнні, праклёны і да т. п.), каляндарна-абрадавыя песні, казкі, прымхліцы, легенды.
Ігрышчы з ваджэннем карагодаў. Карагодныя і гульнёвыя песні. Абрадавыя гульні.
3.3. Класічны фальклор славянскіх народаў
Раннетрадыцыйны (праславянскі) фальклор – ядро класічнага фальклору, нацыянальнага па форме і змесце. Узроўні лакальнай, рэгіянальнай і агульнанацыянальнай традыцый. Фальклорна-этнаграфічныя рэгіёны і зоны. Лакальна-рэгіянальныя парадыгмы – паказчыкі адметнасці нацыянальнага фальклору. Рэліктавыя з’явы. Моўная і мастацкая адаптацыя раннетрадыцыйнага фальклору. Новыя з’явы ў фальклорнай сістэме. Фарміраванне сямейнай абрадавай паэзіі. Сюжэтнае ўзбагачэнне фальклорнай прозы. Нацыянальна-адметны песенны эпас. Запачаткаванне гістарычных песень. Абрадавыя і пазаабрадавыя баладныя песні.
Фарміраванне вобласці пазаабрадавай лірыкі, шчыльна звязанай з нацыянальным побытам, светаадчуваннем, маральнымі ідэаламі і каштоўнасцямі народа. Пашырэнне тэматыкі пазаабрадавай лірыкі. Абрадавыя і пазаабрадавыя песні-карацелькі.
3.4. Познетрадыцыйны фальклор
Паступовы распад адзінства народнай культуры пад уздзеяннем новых сацыяльна-эканамічных фактараў. Захаванне класічнага фальклору ў вясковым побыце. Фарміраванне гарадской культуры і гарадскога фальклору. Разная сацыяльная маркіраванасць познетрадыцыйнага фальклору. Асваенне новай тэматыкі ў пазаабрадавых песнях сацыяльнага цыкла (казацкіх, рэкруцкіх, салдацкіх, адыходніцкіх). Развіццё кантавай культуры і яе ўплыў на пашырэнне сферы пазаабрадавай гарадской і вясковай лірыкі. Трансферныя працэсы ў народнай культуры: перанясенне эмацыянальна-аксіялагічнага стаўлення да фальклорнай спадчыны на асіміляваныя творы гарадскога фальклору. Гарадскія песні і рамансы. Прыпеўкі – сатворчасць горада і вёскі.
-
. Характар постфальклорных з’яў у XX ст.
і на сучасным этапе
Паняцце «постфальклор», яго гістарычнае выражэнне і стаўленне да традыцый. Познетрадыцыйны фальклор у адносінах да класічнага – прыклад тыповага постфальклору. Паступовае далучэнне часткі познетрадыцыйнага фальклору да класічнай спадчыны.
Постфальклор – творчасць з ярка выражаным індывідуальным пачаткам і калектыўным пошукам трывалых мастацкіх форм, стылёвых асаблівасцей.
Фальклорны водгук на гістарычныя падзеі, сацыяльныя працэсы, зрухі ў палітычным, бытавым і культурным жыцці, антрапалагічныя трагедыі і катастрофы. Самадзейна-аматарскі дыскурс. Апазіцыйны фальклор і псеўдафальклор. Працяг сацыяльна-прафесійнай полаўзроставай дыферэнцыяцыі фальклору. Дваровы песенны фальклор.
Пісьмовыя формы бытавання і распаўсюджвання фальклору. Роля СМУ ў фіксацыі і папулярызацыі новага фальклору (прыпеўкі, куплеты, анекдоты, жарты, творы-пераробкі і г. д. ). «Камп’ютэрны» фальклор. Яго лексіка, стыль, героі, вобразы, сітуацыі. Folk – феномен сучаснай поп-культуры. Элітарныя плыні фолк-культуры.
4. АГУЛЬНАСЛАВЯНСКАЕ І АДМЕТНАЕ
Ў НАЦЫЯНАЛЬНЫМ ФАЛЬКЛОРЫ
4.1. Нацыянальны фальклор славянскіх народаў – спадкаемца праславянскай духоўнай культуры
Паняцце «нацыянальная (руская, беларуская, польская і г. д.) вусна- паэтычная творчасць». Этнагенез усходніх, заходніх і паўднёвых славян. Агульнае і адметнае ў ранняй гісторыі славянскіх народаў. Пасіянарны выбух, вялікае рассяленне славян, узнікненне дзяржаўных утварэнняў (Само, Вялікая Маравія, Панонія, Кіеўская Русь, Полацкае княства, Балгарскае і Сербскае царства) і далейшае раздзяленне славян.
Дыялектнасць праславянскай духоўнай культуры. Сувязь фальклорнай культуры славян з перыядам праславянскага адзінства. Архаічныя і раннетрадыцыйныя структуры ў нацыянальным фальклоры. Агульныя і падобныя з’явы ў тэматыцы, жанрах, тыпах герояў, прыёмах кампазіцыі, паэтычнай вобразнасці і г. д.
Адметнасць фальклору асобных славянскіх народаў.
4.2. Нацыянальны фальклор – сістэма агульнафальклорных і этнічна адметных жанраў і відаў
Спецыфіка жанравызначальных прыкмет у фальклорнай традыцыі: мова вершаваная/празаічная, верагоднае/неверагоднае, сакральнае/прафаннае, рытуальнае/нерытуальнае, дыскурсіўнае/наратыўнае. «Партрэты» агульнафальклорных жанраў. Гістарычнае фарміраванне жанрава-відавай сістэмы нацыянальнага фальклору.
Агульныя прынцыпы класіфікацыі фальклору, іх станоўчыя рысы і недахопы (фармальны, сацыяльны, функцыянальна-этнаграфічны, мастацказнаўчы, філалагічны).
Сістэма фальклорнай эпікі. Агульнафальклорныя, агульнаславянскія і нацыянальна адметныя віды і жанры.
Сістэма фальклорнай лірыкі. Два падыходы да класіфікацыі абрадавай лірыкі – функцыянальна-этнаграфічны (у сувязі з абрадамі) і філалагічны (акцэнт на мастацкай форме і змесце). Тэматычны прынцып класіфікацыі пазаабрадавай лірыкі і яго недахопы.
Класіфікацыя драматычных фальклорных праяў і твораў.
Малыя фальклорныя жанры і прынцыпы іх унутрыжанравай класіфікацыі.
Сінкрэтызм родавых рыс замоў. Функцыянальны прынцып класіфікацыі.
Шматжанравая вобласць дзіцячага фальклору. Падыходы да яго класіфікацыі.
Міжжанравыя феномены. Прычыны іх з’яўлення.
Лёс жанрава-відавой сістэмы нацыянальнага фальклору, сучасны выгляд, ступень прадуктыўнасці асобных відаў і жанраў.
4.3. Агульныя міфалагічныя асновы фальклорнага мыслення
і вусна-паэтычнай творчасці славянскіх народаў
Суадносіны этнічнага і агульначалавечага ў нацыянальнай фальклорнай традыцыі. Заканамернасці фарміравання «духоўнага цела» нацыянальнага фальклору ў сувязі са структурай міфасферы і дынамікай яе развіцця. Рэпрэзентацыя сферы неперсаніфікаванага архаічнага бажаства ў нацыянальным фальклоры.
Захаванне універсальнай індаеўрапейскай сферы з яе ідэяй упарадкавання прыроднага і сацыяльнага асяроддзя. Вобразна- стылістычныя каноны абрадавай паэтыки ў их сувязі з прэцэдэнтнымі міфалагічнымі феноменамі першастварэння і боскага першашлюбу.
Сюжэтыка фальклору і семантыка асобных вобразаў, матываў, сітуацый ў кантэксце рэканструяванага асноўнага славянскага міфа пра Грамавіка, яго барацьбу з ворагам і сямейныя канфлікты.
Фальклорнае ўвасабленне ідэі перасячэння мяжы, трансфармацый і метамарфоз. Яе сувязь са сферай міфарытуальна адзначаных пераходных станаў чалавека і навакольнага асяроддзя.
Сфера духаў прыроды, фантастычных персанажаў іншасвету, дэманаў культурнай прасторы і матыў сустрэчы чалавека з яе прадстаўнікамі ў розных жанрах фальклору.
Жанравыя і вобразныя інтэнцыі сінтэтычнай язычніцка-хрысціянскай сферы часоў ранняга Сярэднявечча ў нацыянальным фальклоры.
Сфера народнага хрысціянства і яе ўплыў на пашырэнне фармату нацыянальнага фальклору.
Глабальныя і нацыянальна адметныя заканамернасці фарміравання асноўных абласцей, жанраў і відаў славянскага фальклору.
4.4. Нацыянальны характар і фальклор
Фарміраванне нацыянальнай свядомасці народа і яго вусна-паэтычная творчасць. Паняцці «нацыянальны характар», «этнакультурныя стэрэатыпы», «аўтастэрэатып», «нацыянальны псіхатып» у іх сувязі з фальклорнай свядомасцю і фальклорным мысленнем народа. Нацыянальная сістэма духоўных каштоўнасцей і месца ў ёй фальклору. Напрамкі развіцця раннетрадыцыйнай спадчыны і ўласнаэтнічнай творчасці. Розная ступень захавання фальклорнай спадчыны ў славянскіх народаў. Карэляцыя характару і зместу фальклорнай творчасці з асаблівасцямі нацыянальнага псіхатыпу. Характэрныя рысы фальклорнай свядомасці асобных славянскіх народаў. Канцэпцыя асобы ў нацыянальным фальклоры. Музычны і мастацкі лад народнай лірыкі. Формы мастацкага адлюстравання нацыянальных традыцый і побыту. Адметнасць мовы і мастацкіх сродкаў.
Дынаміка культурнага структуравання этнічнага побыту на сучасным этапе і фальклор.
4.5. Грамадская каштоўнасць нацыянальнага фальклору
Тры аспекты пазнавальнага значэння фальклору: уласна этнічны – для носьбітаў фальклорнай традыцыі, краіназнаўчы – для іншых этнасаў, навуковы – для прадстаўнікоў розных навук. Грані гістарызму нацыянальнага фальклору – крыніцы звестак пра ўнутраную гісторыю народа, яго светасузіранне, штодзённы і святочны побыт. Заканамернасці міфалагізацыі этнічнай гісторыі і рэальнасць. Разуменне сацыяльнай справядлівасці.
Патэнцыял нацыянальнага фальклору як комплексны сродак выхавання калектыву і асобы. Сістэма грамадскіх каштоўнасцей у фальклоры. Маральны імператыў асобы. Жыццёвая мараль і мастацкая этыка эратычнага. Каханне як маральна-псіхалагічная творчасць асобы. Праблемы сямейнага жыцця і сродкі іх выражэння. Механізмы абароны свайго «я» ў фальклоры. Праблема маральнага выбару.
Эстэтычнае багацце нацыянальнага фальклору. Эстэтычныя каштоўнасці. Эстэтычны ідэал ў нацыянальным фальклоры. Суладдзе чалавечага і прыроднага, этычнага і эстэтычнага.
Сусветнае значэнне фальклору ў справе выпрацоўкі сістэмы мастацка-выяўленчых сродкаў, універсальнай сюжэтабудовы.
Нацыянальны фальклор – сродак узбагачэння прафесійнага мастацтва, крыніца вобразаў, матываў, сюжэтаў. Фалькларызм і міфалагізм літаратуры як сацыяльна-культурная і эстэтычная з’ява. Фальклор – паказчык творчай адоранасці народа.
Роля фальклору ў замацаванні і пераемнасці гуманістычных традыцый, выхаванні нацыянальнай свядомасці, захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці ва ўмовах глабалізацыйных працэсаў.
5. ГІСТОРЫЯ ЗБІРАННЯ І ВЫВУЧЭННЯ ФАЛЬКЛОРУ
Станаўленне нацыянальнай фалькларыстыкі ў рэчышчы славянскай і еўрапейскай навукі.
Нацыянальны фальклор на старонках летапісаў і старажытнай літаратуры. Зараджэнне нацыянальнай фалькларыстыкі (XVI – XVIII ст.). Уплыў ідэй славянскага рамантызму на станаўленне фалькларыстыкі як навукі. Актывізацыя збіральніцкай дзейнасці ў першай палове ХІХ ст. Уздзеянне тэарэтычных і метадалагічных установак еўрапейскай міфалагічнай школы на славянскую фалькларыстыку. Пошукі рэштак славянскай міфалогіі ў народных звычаях і абрадах.
Збіральнікі славянскага фальклору аб агульнасці духоўнай культуры славян, дзейнасць па папулярызацыі фальклору і асэнсаванні яго месца ў славянскім свеце.
Класічныя працы П. Шэйна і складзеная ім праграма па збіранню нацыянальнага фальклору. Фальклорныя матэрыялы ў працах даследчыкаў– міфолагаў Ф. Буслаева і А. Афанасьева. Міфалагічнае трактаванне каляндарна-абрадавых песень.
Спробы жанрава-тэматычнай класіфікацыі нацыянальнага фальклору. Увага да малых жанраў фальклору, прыпевак, прыкмет і павер’яў. Спроба рэканструкцыі старадаўняга светапогляду славян у працы А. Багдановіча.
Практыка вывучэння народнай культуры фальклорнага памежжа (У. Дабравольскі). Увага да рэгіянальнага і лакальнага нацыянальнага фальклору Збіральнікі рускага фальклору (Р. Джемс, П. Кірэеўскі, П. Рыбнікаў, А. Гільфердзінг, В. Шейн), беларускага, польскага (Жегота Паулі, З. Даленга-Хадакоўскі, О. Кольберг, М. Федароўскі, Я. Чачот, П. Шпілеўскі, А. Кіркор,), чэшскага і славацкага (Ф. Чалакоўскі, К. Эрбен, П. Добшінскі), балгарскага і македонскага (браты Д. і К. Міладзінавы, П. Славейкаў, К. Шапкароў, В. Стоін), сербскага, харвацкага і славенскага (В. Караджыч, К. Штрэкель і інш.).
Фарміраванне фалькларыстыкі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. Прынцыпы вывучэння славянскага фальклору прадстаўнікамі міфалагічнай школы (А. Афанас’еў, А. Міляр), гістарычнай школы (Ус. Міляр, фалькларысты Югаславіі), школы (Ф. Буслаеў, І. Шышманаў, Н. Графенаўэр). Параўнальна–гістарычнае вывучэнне фальклору (М. Арнаўдаў, А. Весялоўскі, Ю. Кшыжаноўскі, Й. Быстронь, К. Машынскі, Ю. Горак).
Арганізацыя фальклорна-этнаграфічнай работы з 20-х гг. ХХ ст. і да нашых дзён. Ідэалагічны ціск на змест збіральніцкай і навуковай дзейнасці фалькларыстаў у 30-я гг. ХХ ст. Арганізацыйная і навуковая дзейнасць Б. Сакалова, П. Багатырова, М. Краўцова, В. Пропа, Б. Пуцілава, В. Гусева, І. Сербава, А. Грыневіча, А. Шлюбскага, М. Нікольскага, К. Кабашнікава, А. Фядосіка, Ю. Кшыжаноўскага, Ст. Чэрніка, В. Латковіча, М. Арнаудава, П. Дзінекава, Цв. Раманскай, А. Меліхерчык і інш.
Арганізацыйная перабудова фалькларыстычнай работы ў пасляваенны час. Увага да народнай паэтычнай творчасці перыяду Вялікай Айчыннай вайны і сучаснага фальклору. Актыўнае выданне народных песень з нотамі (М. Чуркін, Р. Шырма, Г. Цітовіч, З. Мажэйка, В. Ялатаў і інш.). Шматтомнае выданне зводу беларускай народнай творчасці (БНТ) з 1970 г. Прынцыпы выдання зводу і структура тамоў. Гісторыка-тэарэтычнае вывучэнне жанраў і відаў славянскага фальклору: замоў, дзіцячага фальклору, веснавой паэзіі, казак, сямейна-абрадавай паэзіі, народнай сатыры, каляндарна-абрадавай паэзіі, пазаабрадавай лірыкі, баладных песень і інш. Выданні па гістарыяграфіі нацыянальнай фалькларыстыкі. Распрацоўка праблемы ўзаемасувязі літаратуры і фальклору.
Новыя напрамкі ў славянскай фалькларыстыкі (тыпалагічнае вывучэне, структурнае, этналінгвістычная школа М. Талстога і інш.). Выкарыстанне досведу філалагічных і грамадскіх навук у фалькларыстычных даследаваннях.
Достарыңызбен бөлісу: |