1. Гісторыя – навука, якая вывучае ўсю сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу існавання грмадства



бет39/61
Дата02.01.2022
өлшемі230.8 Kb.
#454213
1   ...   35   36   37   38   39   40   41   42   ...   61
ответы по ист. Бел.

Фарміраванне беларускай нацыі. Умовы ўтварэння беларускай нацыі. Нацыя - гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традьіцый, звычаяў, самасвядомасці. Рэформа 1861 г., вызваліўшы сялян ад прыгоннай залежнасці, стварыла ўмовы для капіталістычнай перабудовы памешчыцкай і сялянскай гаспадарак. Паступова стабілізавалася этнічная тэрыторыя беларусаў. Этнічная тэрыторыя беларусаў уваходзіла ў межы 5 заходніх губерняў Расійскай імперыі. Яна ўключала поўнасцю Магілёўскую і Мінскую губерні; частку Віленскай, Віцебскай і Гродзенскай губерні.

Нацыянальны склад насельніцтва Беларусі. На тэрыторыі 5 заходніх губерняў пражывала 5 млн беларусаў, 3 млн рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў, літоўцаў, латышоў. Яўрэйскае насельніцтва пражывала на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у гарадах і мястэчках. Абсалютная большасць беларусаў жыла ў сельскай мясцовасці (больш за 90 %). Доля тых беларусаў, якія гаварылі на роднай мове, складала ў сярэднім толькі 14,5 %. Асаблівасцю беларусаў як этнасу быў падзел на праваслаўных і католікаў. Праваслаўная царква і каталіцкі касцёл не прызнавалі існавання беларускага этнасу, зыходзячы з таго, што праваслаўныя беларусы ёсць рускія, а беларусы католікі палякі. За 40 паслярэформенных гадоў колькасць жыхароў Беларусі падвоілася.

Станаўленне беларускай літаратурнай мовы. Працягваўся працэс фарміравання мовы беларускай нацыі. Значныя змены адбыліся ў гутарковай мове. На аснове жывой гутарковай народнай мовы фарміравалася новая беларуская літаратурная мова. Беларускія пісьменнікі і паэты ў сваіх Літаратурных творах шырока выкарыстоўвалі народныя песні, казкі, прыказкі, прымаўкі, загадкі.Беларуская літаратурная мова развівалася галоўным чынам як мова мастацкай літаратуры і часткова публіцыстыкі.

Насуперак неспрыяльным умовам, вельмі складанай этна-канфесійнай сітуацыі, фарміраванне беларускай нацыі да пачатку XX стагоддзя завяршылася.





Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   35   36   37   38   39   40   41   42   ...   61




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет