А агародная // Franciszkańska, am Kloster str., Огородная Агародная №2 — Касцёл Маці Боскай Анёльскай I манастыр францысканцаў


Д Дамініканская // Вуліца з боку Нямецкага рынка да Віленскай, завулак Троіцкі, Калакольны завулак



бет8/23
Дата01.07.2016
өлшемі1.94 Mb.
#169612
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   23

Д
Дамініканская // Вуліца з боку Нямецкага рынка да Віленскай, завулак Троіцкі, Калакольны завулак, Magistracka, Mauergasse, Клары Цэткін Старэйшым пакаленнем сучасных гродзенцаў прасцей ўспрымаецца былая назва - Клары Цэткін, тым больш, што наўрадці сучасны гродзенскі школьнік-харашыст ведае хто такая гэтая Цэткін. Сфарміравалася не пазней ХV ст., як зfвулак паміж вуліцай Віленскай ( сучаснай Савецкай) і Вялікай Траецкай. Не выключана, што яна працягвалася да Троіцкай царквы ў раёне Нямецкага Рынка(пазней Рыбны). У 1560 годзе называецца "Вуліца з боку Нямецкага Рынка да Віленскай". Пад такой самай назвай вуліца паказана на плане 1780-1783 г.г. На плане 1823 года вуліца называецца "Завулак Троіцкі". Аднак у той самы час у інвентарах бытуе і назва "Калакольны завулак" - на вуліцы знаходзілася калакольня Дамініканскага касцёла (на яе месцы - сквер з бюстам генерала Сакалоўскага). У 1921 годзе вуліцу пераназвалі ў Магістрацкую, так як у адным з пазадамініканскіх будынкаў (цяпер Савецкая № 8), мясціўся магістрат г. Гродна. Фактычна ўсю паўднёвую частку вуліцы займалі пляцы гродзенскіх дамініканаў і Нямецкі Рынак і да цяперашняга часу на гэтым баку вуліцы захаваўся толькі адзін будынак – узгаданы вышэй корпус дамініканскага кляштара. Паўночны ж бок вуліцы захаваў некалькі ўзораў эклектычнай забудовы.

На 1928 г. па вул. Магістрацкай знаходзіліся: №1 – дом М. Хвілеўскага з крамаю Хандэльсмана; № 2 дом Мараша, а ў ім спажывецкія крамы Плудоўскай ды Татілоўскай, цырульня Капульскага; № 3 – ведлінярня Новака, № 5 – дом Якава Розэнберга са спажывецкаю крамаю Нахіма Палніцкага, № 7 – дом Абрама Вінніцкага з ягонаю пякарняй ды “фабрыка водаў Разынберга”; № 9 – дом Соні Аркін са спажывецкаю крамаю Башкіра; № 11 – дом Берко Бык [ДАГВ Ф. 17. – Воп. 1. – Спр. 177. –103 -103 зв.].
Дамініканская № 3 Верагодна, дом Салавейчыка. Год пабудовы—1880.

Па дадзеных на 1907 год па адрасе Калакольны завулак № 5, 7 узгадваюцца яшчэ дамы Шапіры ды Гарніцкага.



Дамініканская № 5 У красавіку 1950 г. –художественно-оформительскиемайстэрні Беларускага рэспубліканскага аддзялення мастацкага фонда СССР.

Дамініканская № 9 Магчыма, дом Яноўскага. Год пабудовы — 1897. На 1926 г. - табачная крама Р.Ястшэмбскага. У 1953 г. крама “Союзмашприборсбыта”. У краме былі прадстаўлены ў вялікім асартыменце: лабараторнае абсталяванне, прыборы і апараты, наручныя гадзіннікі “Победа”, “Звезда”, запасныя часткі і дэталі для пішучых і швейных машынак. Акрамя таго, крама прыймала заяўкі ад грамадзян на набыццё ў асабістае карытсанне аўтамабіляў марак “ЗИМ-12”, “Победа”, “Москвич”.

Дамініканская № 17 — Стары яўрэйскі дзіцячы прытулак. Пабудаваны у 1900 г. на месцы старога яўрэйскага шпіталя. Тэрыторыя, на якім мясціўся гэты аб'ект належала да трэцяй катэгорыі каштоўнасці. Напачатку XIX ст. - Гродзенская яўрэзйская бальніца, а калі ў 1876 годзе быў пабудаваны новы будынак на сучаснай вуліцы Будзёнага, у былых яе памяшканнях размясціўся дзіцячы прытулак. Пасля пажару на іх месцы былі збудаваны каменны будынак.

Дамініканская № 19 — Пабудаваны на пачатку XIX ст.


Дзяржынскага // Лапенская, Тэатральная-Акцизная площадь, Сапёр­ная, Pionerska, Narutowicza, Tannenberg-Str., Держинского На адрэзку ад плошчы Тызэнгаўза да перакрыжавання з вуліцай 17 верасня сфарміравалася па праектнаму плану Гарадніцы І.Мёзера 1765-1783 года. У месцы ад перакрыжавання ад вуліцы 17 верасня да Церашковай - у другой палове XIX ст. Папярэднія назвы - Лапенская, Сапёр­ная, Pionerska, Narutowicza. Частку вуліцы напрыканцы XIX - напачатку XX ст. займала Акцызная плошча (Тэатральная), г.зн. адрэзак ад плошчы Тызэнгаўза да вуліцы 1 Мая. Паколькі перад гарадскімі ўладамі паўстала праблема пашырэння горада ім давялося весці перамовы з князямі Друцкімі-Любецкімі, якія валодалі вялікімі надзеламі зямлі побач з гарадской мяжой. Спачатку быў выкуплены надзел пад забудову казармаў 4 сапёрнага батальбна - у 1879 годзе (цяпер у гэтых будынках месціцца вайсковы шпіталь). Канчатковыя памеры набыла з забудовай мікрараёна Дзевятоўка.
Дзяржынскага № 1 — Манеж, Стары гродзенскі тэатр, Тэатр лялек — Год пабудовы — 1793. Задуманы як працяг палаца Тызенгаўза— злучаўся з яго левым флангам крытым пераходам. Назва “Манеж” у дачыненні да гэтага аб'екта, якая часамі ўжываецца ў літаратуры, абсалютна непраўдзівая, так як "Манеж", дзе адбываліся спектаклі ў часы Тызэнгаўза, размяшчаўся далей на поўнач. Реканструяваны ў 1859, 1940 і 1970 гг.

Скульптурная кампазіцыя —Выява чалавека ў касцюме ХУІІІ ст. — умоўна лічыцца помнікам Жану Эмануэлю Жыліберу. Устаноўлена ў 2007 г. Аў­тар В. Панцялееў.

Дзяржынскага № 1 а — Былы склад на Гарадніцы, Лямус, рэстаўрацыя «Стары Лямус». Пабудаваны ў 1765-1780 гг. У 1939 г. пераабсталяваны ў жылы дом. У 2005-2006 гг. перапланаваны пад рэстаўрацыю.

Дзяржынскага № 1/1 — Народны дом, 1-шы дывізійны лазарэт 6-й пяхотнай дывізіі, teatr «Dom Zołnierza», таварыства “Białego krzyża”, гарадскі Дом культуры. Пабудаваны Ў 1904 г. паводле праекта Л. Лангада і М. Раманава. Помнік грамадзянскай архітэктуры пачатку XX ст.. Тут на пачатак ХХ ст. працавала бібліятэка-чытальня папячыцельства а народнай твярозасці. У жніўне 1944 г. рашэннем выканкама Горсавета “Аб стацыянаванне ў Гродна Беларускага дзяржаўнага ансамбля песні і танца” пад кіраўніцтвам Р.Шырмы будынак быў замацаваны за ансамблям і «Студией по подготовке музыкантов на народных инструментах». З верасня 1945 г. – Гродзенская філармонія. У чэрвені 1949 г. будынак перададзены пад парткабінет Гродзенскага гараскога камітэта КП(б)Б.

Дзяржынскага № 2/1Будынак інстытута “Гроднограданпроект”. Пабудаваны ў дзве чаргі: першая – у студзені 1966 г.; рашэнне пра будову другой чаргі было прынято ў лістападзе 1969 г. са зносам уваходзячых у комплекс пабудоў дома № 5 па плошчы Леніна вытворчых майстэрняў ды фоталабараторыі былога Дома піянераў. У майстэрнях базіраваліся так сама авія-суда-аўтамадэльныя гурткі, у якіх адзін з аўтараў у свой час займаўся пад кіраўніцтвам І.Лашука...

На месцы будынка сёняшняга “Грамадзянпраекта” на пачатак 1920 г. знаходзіўся драўляны будынак гарадскога цырка. Па адрасу вул. Дзяржынскага № 2 ў верасні 1953 г. адчыніўся цырк.



Дзяржынскага № 8 — Пакгауз на Гарадніцы, дом Камінскай, гімназія Польскай Мацежы школьнай, гімназія імя Г.Сенкевіча, школа № 10. Пабудаваны у 1765-1780 гг. На 1894 г. тут працавалі чарцёжнае аддзяленне губернскага праўлення, асобая прысутсвіе па забяспячэнню быта праваслаўнага духавенства, царкоўна-будаўнічае прысутствіе, камісія народнага харчавання, статыстычны камітэт, прыказ грамадскага прызрэння ( приказ общественного призрения ), губернскі камітэт папячыцельства грамадства а турмах (губернский комитет попечительного общества о тюрьмах ), камісія па загатоўцы арэстанскай адзежы, бялля ды абутку гаспадарчым спосабам (комиссия по заготовке арестантской одежды, белья и обуви хозяйственным способом ). Магчыма, у 1922-1925 гг. тут мясцілася беларуская школа. 4 снежня 1926 г. адбыўся святочны акт перадачы адрэстаўраванай камяніцы пані Камінскай на карысць польскай гімназіі Мацежы. Ужо ў 1927 г. праўленне Мацежы Школьнай у Гродна звярнулася да кураторыя з просьбаю надаць гімназіі Мацежы імя Генрыха Сенкевіча.

На 1950 г. у будынку працавала сярэдняя школа № 7. З 1 верасня 1955 г. будынак новапабудаванай школы заняла пераведзеная з вул. К.Маркса чугуначная школа № 45. 28 снежня 1960 г. яна пераімінавана ў сярэднюю школу № 10...

Зараз уваходзіць у комплекс забудоў СШ № 10.

У 1920-30-х гадах частку тэрыторыі сёняшняй школы № 10 займал спартовы клуб “Cresowia”. Пры ім месціліся корты, спартовая пляцоўка, працаваў рэстаран. Пасля вайны да верасня 1946 г. на гэтым месцы знаходзілася спартовая пляцоўка ды гарадскі цір. У сувязі з пераездам з горада Упраўлення Беластоцкай чугункі і ліквідацыі Дарожнага савета спарціўнага таварыства “Локомотив” пляцоўка была перададзена Дому афіцэраў...

Дзяржынскага № 10 — Дом Вагнераў. Пабудаваны ў 1930-х гадах. Пабудаваны ў 1930-х гадах. Аднапавярховы драўляны дом з брандмаўэрам, накрыты высокім дахам, з закрытым ганкам па цэнтру. Сцены ашаляваны шырокай гарызантальнай вагонкай пад брус, на кутах імітацыя руста. Дах далёка навісае над кранштэйнамі бэлек столі сваімі выгнутымі уверх кроквамі, кранштэйны аздабляюць карніз будынка. Бакавы і ганкавы франтоны, уваходныя дзверы будынка аздоблены мастацкім матывам “узыходзячае сонца”. На філянговых шыбах сустракаецца унікальны дэкарацыйны элемент – рытм драўляных точаных “пупырышак”. Адметны таксама вокны паддашша. Будынак вельмі добра захаваўся. Сучасная сітуацыя патрабуе толькі касметычнага рамонта. Будынак досыць рэдкі і яркі прыклад польскага мадэрна на Беларусі, так званы “закапаньскі” стыль.

Дзяржынскага № 12 — Год пабудовы — 1930.

Дзяржынскага № 14 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Прыклад таннай гарадской камяніцы.

Дзяржынскага № 15, 17— Казармы 4-га генерал-ад’ютанта графа Татлебена сапёрнага батальёна, казармы імя Панятоўскага, казармы 29 ПД, “Drukarnia dowódstwa Okręga korpusu - DOKIII”, Вайсковы шпіталь. У 1891 г. было прынята рашэнне купіць у князёў Друцкіх-Любецкіх яшчэ адзін участак зямлі для пабудовы казарм 4-га сапёрнага батальёна. Год пабудовы — 1895. Аўтар праекта — вайсковы інж. генерал-маёр Штальман. Трохі раней ў 1891 г. па падобнаму тыпавому праекту былі пабудаваны казармы ў Астраленцы (Польшча). Упершыню на планах з’яўляецца ў 1912 г. Эклектыка. Будынак заўсёды выкарыстоўваўся вайскоўцамі. У 1913 г. батальёнам камандаваў пакоўнік Далуханаў (складаўся з тэлеграфнай роты і тэлефоннай роты). У 1920-х – 30-х гг. «казармы Панятоўскага» (3-ці тэлефонны батальён, тэлеграфная рота). Хутчэй за ўсё тут жа знаходзілася друкарня ДОК ІІІ.

За ўвесь час існавання будынка, салдаты розных армій, стоячы на варце, пакідалі на цэглах уласныя імёны, даты. З боку вул. Дзяржынскага можна адчытаць наступныя графіці: «Рядовой Иван Нить, 1893», «jefrejtar Bołek z Gdyni, 1931», «Jozaf Szafrański, 1934», «1942, Содыков A. П., 11.1942» i інш.



Дзяржынскага № 19— Пабудаваны ў 1920-1930-х гадах.

У двары дома знаходзіліся нямецкія вайсковыя могілкі часоў Першай сусветнай вайны.



Дзяржынскага № 20 — Мураваны. Запланаваны пад знос.

Дзяржынскага № 20а — Пабудаваны на пачатку XX ст. Драўляны, двухпавярховы, з элементамі канструктывізму. Запланаваны пад знос.

Дзяржынскага № 28 — Амбулаторыя Чырвонага Крыжа, паліклініка для хворых на сухоты; Kasa chorych, інфекцыйная бальніца, Культпрасветвучылішча, палітэхнікум, корпус мастацкага аддзялення Гродзенскага дзяржуніверсітэта. Год пабудовы — 1914. Яскравы прыклад цаглянага стылю эклектыкі. У 1950 г. – дзіцячы дом № 2. У 1960-пачатку 1970-х г.г. будынак займала Гродзенскае Культпрасветвучылішча. На 1973 г. – тут знаходзіўся палітэхнікум.

Дзяржынскага № 30 — «Трастбанк». Пабудаваны на пачатку XX ст. Малавыразная эклектыка пасля капрамонту.

Дзяржынскага № 32 — Саюз палякаў Беларусь. Поўнасцю перабудаваны на пачатку 1990-х гадоў з пераносам у глыб вуліцы.

Перад будынкам у 1998 г. усталяваны бюст А. Міцкевіча працы А. Заспіцкага.



Былая КЭЧ — У канцы 1941 г. праз некалькі месяцаў ад пачатку акупацыі за цяперашнім хлебакамбінатам у раёне вуліцы Дзяржынскага немцы стварылі лагер для савецкіх ваеннапалонных.

Перакрыжаванне вуліц Дзяржынскага і Церашковай — Брацкая магіла рускіх салдат, якія загінулі у 1915 г. Знішчана на працягу апошніх гадоў пры будоўлі камунікацыяў і новага дома.

Дзяржынскага № 41/2 — Мемарыяльная дошка камсамольцам-падпольшчыкам. Усталявана ў 1967 г. на ўшанаванне памяці членаў скідальскай падпольнай камсамольска-маладзёвай арганізацыі.

Дзяржынскага №58 – двухпавярховы цагляны будынак з арыгінальнымі драўлянымі перакрыццямі. Час пабудовы – 1920-я – 1930-я гг.

Дзяржынскага №58 б – аднапавярховы драўляны будынак. Час пабудовы 1920-я – 1930-я гг.

Аўтастаянка Былы цагельны завод. У ліпені 1944 г. месца бою 508-га стралковага палка.

Дзяржынскага № 88 — Аптэчны склад. Уваход на тэрыторыю прадпрыемства «ўпрыгожвае» брама, зробленая са старой агароджы гарадскога парку.

Форт № 6 фортавай лініі 1887-1892 гг. — На паўночны захад ад канцавога прыпынку тралейбусаў № 7, 10, 11, 12 на Дзевятоўцы. Да апошняга часу захоўваліся значная частка валоў і равоў з усходняга боку.


Дзяржынскага завулак
Дзяржынскага завулак №11 – цагляны аднапавярховы будынак 1920-я – 1930-я гг.

Дзяржынскага заулак № 12 - пабудаваны ў канцы 1920-х – пачатку 1930-х гг. Прыклад жылога будынку для польскіх службоўцаў з некаторымі элементамі канструктывізма.

Дзяржынскага завулак № 14 - пабудаваны ў канцы 1920-х – пачатку 1930-х гг. Прыклад жылога будынку для польскіх службоўцаў з некаторымі элементамі канструктывізма.

Каля гэтых будынкаў да сярэдзіны 2000-х гг. існаваў цікавы будынак гарадской крамы 1920- гг. ў стылі эклектыкі, пераўтвораны ў ларок па здачы другаснай сыравіны. Разбураны пад час будаўніцтва новых дамоў у 2009 г.




2-я працоўная // Gerberweg, Рынковая, 2-я рабочая
2-я працоўная № 2 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка.


Завадская // Садоўніцкая, Агародная, Karmełicka, zaulek Ogrodowy, Wybrzeze im. Bronisława Pirackiego, Ritterstr., Завадская Галоўная вуліца гродзенскага падзамча. Сфармавалася ў XII - XVI стст. Знаходзіцца на тэрыторыі Падола — неўмацаванага сярэднявечнага пасада. Першыя дакладныя згадкі пра забудову і ўладальнікаў нерухомай маёмасці вуліцы паходзяць з XVI ст. Галоўную групу насельніцтва вуліцы складалі каралеўскія садоўнікі. У XVI-XVIIІ стст. спіс уладальнікаў пашырылі Радзівілы, Агінскія, Сапегі ды бернардзінкі. 13 снежня 1934 г. Гарадская Рада Гродна зацвердзіла пастанову гарадскога ўпраўленне аб назве наднёманскага бульвара ад усцья Гараднічанкі да чугуначнага маста: “Wybrzeze im. Bronisława Pirackiego” у гонар забітага міністра ўнутранных спраў Польшчы.
Завадская № 2 — Палац Сапегаў, палац Агінскага над Нёманам, піўзавод Кунца, Гарадзенскі піўзавод. Галоўнай дамінантай гэтага гарадскога раёна лічыўся палац Сапегаў. Як сведчаць матэрыялы архіва гэтага роду, у 1530 г. кароль Жыгімонт пацвердзіў віцебскаму ваяводу Івану Сапегу набыццё нерухомай маёмасці, у прыватнасці «палацаў над Нёманам» у Гродна. З 1555 г. паходзіць згадка аб тым, што Астафій Валовіч, які „мел дворец Сапеженьский [...] на сей стороне Немна от места Городенского», абмяняў гэтую нерухомасць на палац войта Пятра Шаматулы. Сучасны будынак мог часткова існаваць ужо ў 1680-м г. як палац князёў Сапегаў. Бадай што ў першыню гэты аб’ект узгадваецца ў якасці гістарычнага помніка Ю.Ядкоўскім, які ў сваім пуцеводніку па Гродна называе яго “палацам князей Сапегаў”, які “зараз – піўзавод Марголіса”. У графічных крыніцах дадзены аб’ект упершыню адзначаецца на гэтак званай “Стакгольмскай 1655 года” мапе Гродна, на якой ён мае прамавугольную форму з чатырмя башанкамі па вуглах. Паводле плана Гродна 1706 г. палац належаў троцкаму ваяводу Юзафу Агінскаму. Згодна гэтак званаму «Дрэзданскаму плану Гродна 1753 года» на будынку засталіся толькі дзве башні з боку Нёмана. Звесткі 50-70-х гадоў XVIII ст. сведчаць аб тым, што палацам з афіцынамі валодаў польны літоўскі пісар, будучы гетман вялікі літоўскі Міхал Казімір Агінскі. У тарыфе падымнага падатку Гродна 1775 г. пры апісанні вуліцы Садоўніцкай адзначаны «палац мураваны» вялікага літоўскага гетмана Агінскага. У 1779 г. пасэсію за 35000 злотых набылі гарадзенскі маршалак Казімір і Ганна з Хлявінскіх Вольмеры, а ў 1789 г. нерухомасць перайшла да літоўскага канцлера Аляксандра Сапегі. У 1801 г. яе ўладальнікам быў граф Міхал Дзяконскі. Пачынаючы з 1812 г. будынак належаў розным купцам, у ім знаходзіліся складскія і жылыя памяшканні. Паміж 1830 і 1860 гг. будынак страціў бакавыя вежачкі. Выява гэтага будынка (з чатырохскатным вальмавым дахам, пакрытым дахоўкай) добра бачна на малюнку Напалеона Орды канца 1860-х гг. і дагератыпе пачатку 1870-х гг. Пачынаючы з 1870-х гг. нерухомасць належала Юзафу Купцу (1830-1903), аўстрыйскаму падданаму. У будынках былі размешчаны бровар і саладоўні і ў 1877 годзе пачаў функцыянаваць гродзенскі піўзавод. Перабудова вялася пад кіраўніцтвам архітэктара Вало (дабудаваны дадатковы аб’ем і іншыя будынкі), аднак знешне аддзяліць старую частку помніка ад новай можна візуальна. У год стварэння піўзавода ў горадзе працавала яшчэ 4 меншыя піўзаводы. На заводзе Кунца працавала 18 чалавек (на ўсіх піўзаводах горада — 35 чалавек). Завод даваў 64400 вёдраў піва на год. У 1897 г. Восіп Кунц перадаў справу свайму сыну Ігнацію Купцу, які кіраваў заводам да 1911 г. У 1911 г. Кунц падчас праверкі, якая высветліла парушэнні ў тэхналогіі вырабу піва, памёр, і завод перайшоў да яго зяця Краткоўскага. У 1914 г. завод вырабляў ужо 315 000 вёдраў на год. У 1918-1930 гг. заводам валодаў Юдэль Марголіс і яго сям'я (Дарэчы, на 1926 год Ю. Марголіс валодаў таксама тартакам «Панямунь», на вуліцы Новая Калонія (у раёне сучаснага румлёўскага моста), каля якога ў верасні 1939 года былі расстраляны некалькі дзясяткаў абаронцаў Гродна ). Пасля банкруцтва сям'і Марголісаў у студзені 1933 г. завод купіла фірма Warszawskie Towarzystwo Handlowo-Przemysłowe “Horacy Heller”. У 1939 г. завод выпускаў каля 385 тысяч дэкалітраў піва і розных напояў. Пасля рэканструкцыі 1950 г. у дадатак да піва «Баварскае» пачалі выпускаць піва «Аксамітнае», «Украінскае», «Карамельнае». З 1957 г. на заводзе запрацавала першая аўтаматычная лінія. Зачынены летам 2007 г. У сувязі з рэканструкцыяй моста цераз Неман прадугледжана знішчэнне значнай часткі комплексу. Пад палацавай часткай піўзавода знаходзяцца двухпавярховыя скляпенністыя падвалы. Большая частака абсталявання, сярод якога было шмат цікавых прыкладаў тэхнічнай гісотрыі (напрыклад карабельныя паравыя катлы 1913 г. выпуска) прададзена на металалом.

Завадская 6 Klub Kresowija. Год пабудовы — 1922. Прыклад сэцэсіі.

Заводская №12— Год пабудовы — 1900. Эклектыка. Знішчаны вясной 2006 г. падчас «упарадкавання» набярэжнай.

Завадская № 13 — Будынак пральні Бадылькесаў. Пабудаваны паміж 1900 і 1910 гг. Каля 1900 г. спадкаемцы М. Бадылькеса на скрыжаванні вуліц Броварнай і Пральнага завулка пабудавалі двухпавярховы жылы дом, які фасадам выходзіў на вуліцу Броварную. Крыху пазней фасадам да Пральнага завулку да дома Бадылькесаў была прыбудувана аднапавярховая пральня. Каля 1910 г. да пральні з двух бакоў было прыбудавана два 1,5 паверхавых аб’ёма. Каля 1915 г. памяшканні былі яшчэ раз перабудаваны па прычыне ўсталявання ў ім паравога рухавіка. Будынак, дзе ставіўся паравы рухавік, павінен быў мець: дах з бляхі, памяшканне непасрэдна для рухавіка павінна было мець цагляны перакрыцці або скляпенні, пару шырокіх двухстворкавых дзвераў, вокны павінны былі адчыняцца вонкі, драўляныя часткі канструкцыі трэбы было абштукатурыць.

Першапачаткова будынак быў пабудаваны ў спрошчаным варыянце «цаглянага» стылю, з нескладаным аздабленнем. Уладальнік пральні ў міжваенны час невядомы. Пасля Другой сусветнай вайны будынак пральні знаходзіўся набалансе мінсітэрства абароны СССР, у ім знаходзілася пральня і рамонтныя майстэрні. Перад 1960 г. быў знесены жылы дом Бадылькесаў, да якога прымыкалі пральні. Пасля рэканструкцыі будынак страціў частку гістарычнай аўтэнтычнасці. Знаходзіўся каля спуску да старой пераправы цераз Неман. Спуск канчаткова знішчаны каля 1984 г. пад час будаўніцтва гродзенскага драмтэатра.



Завадская № 14 – Рачны вакзал. Будынак узводзіўся ў 1927-1930 гг. Прыклад так званай «позняй сэцэсіі» з элементамі неабарока. Яскравы прыклад будынка грамадскага прызначэння міжваеннай Польшчы. Магчымы аўтар праекта архітэктар Л. Пняк, аднак магчыма ён быў спецыялістам, які «пасадзіў» тыпавы будынак рачнога вакзала.

Хаця перад Першай сусветнай вайной ў Гродне было больш дзясятка паравых судоў, аднак пасажырскія перавозкі насілі спарадычны характар. Пасля ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад Польскай дзяржавы ў 1924 г. было наладжаны пасажырскія рэйсы па Нёмане параходам ад Стоўбцаў да Друскенік. У той жа год у Гродне быў пабудаваны часовы рачны вакзал, драўляны, барачнага тыпу.

Ужо ў другой палове 1920-х гг. гродзенскі магістрат разгарнуў буйнамаштабныя працы па паляпшэнні гідратэхнічных умоваў Нёмана ў межах горада. Вялося аднаўленне аўтадарожнага моста, умацаванне правага берага, пабудова наберажнай, тэхнічнае пераабсталяванне дока і рачнога порта. Менавіта ў гэты час быў пабудаваны гродзенскі мураваны рачны вакзал, які першы час суіснаваў з драўляным будынкам.

Будынак рачнога вакзала прамавугольны па форме. Сцены расдзеленыя контрфорсамі, якія да апошняга часу былі парытыя дахоўкай. Дах чатырохскатны, з агульным ахілам схіла каля 40 градусаў. У ніжняй частцы прысутнічае невялікі злом у бок змяншэння вугла. Дах быў пакрыты плоскай дахоўкай тыпу «бабровы хвост», аднак у 1938 г. патрабаваў рамонта і ў сакавіку 1939 года дахоўка была заменена на бляху.

Падлога была драўляная, памяшканні касы і дырэктара аддзяляліся ад залы лёгкай драўлянай загарадкай. Вокны будынка і дзверы мелі паўцыркульнае завяршэнне. Верхняя частка вокнаў была сектарная. З боку вуліцы Кармеліцкай будынак быў агароджаны драўляным плотам.

З мая 1946 г. по красавік 1947 г. тут працаваў “ДСО “Динамо””, з 29 красавіка 1947 г. – рачны вакзал Гродзенскага Неманскага рачнога параходства.




Замкавая // Вуліца яўрэйская з рынка на замак, Яўрэйская, Zamkowa-Sw. Kazimierza, Burgstr. - Адна з самых старых вуліц у горадзе. Склалася не пазней чым напачатку XII ст., як галоўная вуліца неўмацаванага рамесляннага пасада Гродна. Прычым на гэтым месцы адпачатку была толькі дарога, якая вяла да Старога Замка.

У першыню Замкавая вуліца ўзгадваецца ў судовых дакументах пачатку ХVІ ст. Усталяваўшыся ў літаратуры пункт погляду на тое, што менавіта гэтая вуліца апісваецца ў "Прывілеі князя Вітаўта гродзенскім яўрэям 1389 года", з'яўляецца памылковым. Гэты дакумент, як аказалася, быў сфальсіфікаваны ў канцы ХVІ ст. Затое Замкавая вуліца даволі падрабязна апісана ва "Увалочным вымярэнні горада Гродна" у 1560 г, ды ў 1680 г. ў "Рэестры пляцаў каралеўскага горада Гродна". У апошнім дакуменце яна называецца "Вуліца яўрэйская з Рынку да Замка". Цікава, што традыцыйная яе назва захавалася і да сённяшніх дзён.

Значэнне вуліцы вырастае ў XVI ст., калі змяншаецца абарончая функцыя замка. Да гэтага традыцыйны шлях да замка з боку моста над Нёманам ішоў па падножжы замкавай гары і быў даволі цяжкім і небяспечным. Таму функцыя камунікацыйнай артэрыі Гродна, што звязвала замак з галоўным рынкам горада, паступова пераходзіць вуліцы Замкавай. У сярэдзіне ХVІ ст. на вуліцы знаходзілася больш як два дзесяткі драўляных і фахверкавых забудоў, не менш і з камяню. Самая значная і знікнуўшая дастаткова нядаўна - так званы "Замкавы двор": вялікая трохпавярховая рэзыдэнцыя ў стылі рэнесансу, знаходзілася на месцы сучаснага Палаца Тэкстыльшчыкаў.

На канец 1980-х, калі адбыўся кароткі ўсллеск цікавасці дзяржавы да гістарычнай спадчыны на вуліцы Замкавай праводзілася рэстаўрацыйная праца, прычым, вуліца была абрана менавіта таму, што аднаму з "рэстаўрацыйных" начальнікаў сказалі, што па Замкавай калі-некалі гуляе пешкі сам першы сакратар абкама - Л.Кляцкоў ( што, худчэй за ўсё, было няпраўдай ). I ўсё ж, нягледзячы ні на што, праектныя рэстаўрацыйныя работы ў гэты час праводзіліся па поўнай рэстаўрацыйнай методыцы і прынеслі без сумневу каштоўныя вынікі, асабліва ў частцы археалагічных даследванняў. Было ўстаноўлена, што ў ХІІ-ХІV ст. Замкавая вуліца была забудавана ў асноўным невялікімі драўлянымі дамамі, а ўжо з пачатку ХV ст., некаторая значная частка будынкаў была фахверкавай канструкцыі альбо, як казалі нашы продкі, "з прускага муру".

У ХVІІ ст. на вуліцы Замкавай налічвалася 17 каменных і 7 драўляных будынкаў. У гэты перыяд былі пабудаваны (1643 г.) каменны палац і камяніца князёў Масальскіх - самыя старыя грамадзянскія архітэктурныя аб'екты на вуліцы Замкавай ды і ва ўсім горадзе Гродна, якія захаваліся да нашага часу ( сучасныя дамы №№5,7 ). У ХVІІІ ст. на вуліцы было пабудавана сем рэзыдэнцый буйных магнатаў. Узор такой архітэктуры, які на шчасце захаваўся - дом №16. У самым канцы ХVІІІ ст. у раёне, які прылягае да замка, былі пабудаваны "Каралеўскія канюшні". Да нашага часу "дажыў" толькі адзін каменны трохпавярховы флігель - гэта дом №19. У 1860-х гг. на вуліцы Замкавай месціліся самыя першыя гродзенскія фотамайстэрні Штумана і Менцэля.

Пажар 1892 года моцна змяніў характар забудовы вуліцы Замкавай, асабліва па правым баку. Пасля яго быў перабудаваны ў псеўдарускім стылі Сафійскі сабор на месцы "Фары Вітаўта", а замест плябаніі ў ХVІІІ ст. быў пабудаваны спецыяльны будынак для Гродзенскага Сафійскага брацтва - цяпер дом №3. У 1912 годзе быў надбудаваны трэці паверх над "Камяніцай князёў Масальскіх" - дом №5, а з руінаў згарэўшага палаца князёў Масальскіх быў пабудаваны дом №7. На месцы ж разабранай часткі гзтага будынка саветнік Харчанка збудаваў даходны дом - Замкавая №9.

Некалькі раней, адразу пасля пажара, былі пабудаваны сучасныя дамы №№11,13, прычым, дом № 13 быў перабудаваны са старой камяніцы ХVІІ ст., рэнесансныя своды якой і зараз можна назіраць у варотным праездзе гэтага будынка. Сучасны дом №15 быў у той час толькі адбудаваны, але затое на месцы разабранага флігеля каралеўскіх канюшняў збудавалі дом саветніка Анцалевіча - сучасны дом №17. Адразу пасля пажару 1899 года была таксама пабудэвана цагляная пажарная каланча.

На левым баку вуліцы перабудавалі толькі адрэзак паміж Манастырскім завулкам і домам №16. На гэтым месцы тытунёвы магнат Шарашэўскі пабудаваў дамы №№12, 12 а, 14.

Гістарычная забудова вуліцы, нягледзячы на некаторыя пашкоджанні ў 1939, 1941, 1944 гадах, у цэлым захоўвалася да 1958 года, калі быў канчаткова разабраны так званы "Замкавы двор" і на яго месцы пабудаваны Палац Тэкстыльшчыкаў. Пазней на левым баку вуліцы былі знесены практычна ўсе забудовы аж да Манастырскага завулка. Справа ў тым, што ўзнікла неабходнасць "адкрыць від" на шэдэўр сучаснай архітэктуры - Дом быта. Дзеля гэтага назаўсёды зніклі каменныя забудовы ХV-ХVІ ст. Сярод іх быў так званы "Дом з рыбкай", аднапавярховы будынак ХVІ ст., у якім напачатку ХVІІ ст. жыў галава Гродзенскіх рыбакоў Антоні Максімовіч. Дома, на жаль, ужо няма, а рыбка - эмблема цэха - захоўваецца ў музеі. Цяпер на гэтым адрэзку былой вуліцы - сквер перад Домам быта. I менавіта тут, на думку гісторыкаў, трэба ўвесці рэжым асобага археалагічнага нагляду, паколькі тут захаваўся культурны слой XII ст, а таксама фундаменты забудоў ХV-ХVІІ ст..

Варта таксама заўважыць, што ў нармальнай краіне, зямля ў цзнтры горада, асабліва ў гістарычнай яго частцы, як правіла, на вагу золата. Так што, калі не ў нас, то магчыма ў нашых дзяцей, ёсць шанец пабачыць адбудаваную частку знесенага квартала на вуліцы Замкавай, хаця, пры гэтым, і будзе закрыты від на на архітэктуру Дома Быта. Навуковых, архіўных, іконаграфічных і іншых неабходных дадзеных для ўзнаўлення гэтай часткі вуліцы дастаткова...

Сквер на рагу плошчы Савецкай і вуліц Замкавай і Кастрычніцкаймесца знаходжання былой Фары Вітаўта. Тут прыкладна ў 1389 г. вялікім князем літоўскім Вітаўтам быў заснаваны першы каталіцкі храм горада. Уяўляў сабой аднанефавы прамавугольны ў плане будынак пад двухсхільным дахам і з вуглавой цыліндрычнай шмат'яруснай вежай. Драўляны храм неаднаразова перабудоўваўся — у 1494 г. рэканструяваны вялікім князем Аляксандрам, у 1551 г. — каралевай Бонай. У крыніцах XVI ст. згадваецца як “польскі храм у горадзе” («Теmplum Роlоnorum іп Urbe»). Замест яго ў 1584 — 1587 гг. паводле загада і за кошт караля Стэфана Баторыя італьянскімі дойлідамі (вядомы Антоні Дзігрэп), які перабудоўваў таксама палац Старога гродзенскага замка ў формах рэнесансу пад кіраўніцтвам архітэктара Скота з Пармы, узведзены мураваны храм.

Будаўніцтва мураванага касцёла звязана з асобай караля Стэфана Баторыя, які быў прыхільнікам развіцця езуіцкай сістэмы адукацыі і вельмі хацеў, каб у Гродне была адкрыта езуіцкая школа. Кароль вёў на гэты конт цяжкія перамовы з правінцыялам езуітаў Кампанай, які казаў, што езуітам жыка будзе будаваць школу ў Гродне, паколькі яны ў той час быдавалі школы ў Вільні, Берасці і Замосці. У выніку кароль і правінцыял дамовіліся, што спачатку кароль пабудуе мураваны храм, а пасля езуіты адчыняць у Гродне школу, а, магчыма, і калегіўм.

Кароль сілай дамогся ад гарадзенскага пробашча выдзялення пляца каля драўлянага касцёла. Знешнія працы на касцёле былі скончаны ў канцы 1586 г., аднак езуіты адмовіліся ад прыняцця касцёла, тады ён быў пераўтвораны ў прыхоцкі.

Касцёл размяшчаўся на ўзгорку каля Гандлёвай плошчы, да якой быў арыентаваны алтарнай апсідай. З'яўляўся помнікам гатычна-рэнесанснага (маньерыстычнага) стылю з элементамі абарончага дойлідства. У падзямеллях касцёлу больш за год захоўвалася пасля смерці цела караля Стэфана Баторыя, перш чым яго перавезлі ў Кракаў.

Свой цудоўны выгляд касцёл страціў пад час маскоўскай навалы ў 1650-х гг., калі маскоўскія салдаты абрабавалі касцёл, падпалілі яго і, напэўна, абадралі яго дах (калі ён быў пабудаваны з меднай бляхі). Падчас адной з візітацый канстатавалася неабходнасць пакрыць яго хоць бы саломай. Аднак дзякуючы намаганням біскупа Аляксандра Хадкевіча паміж 1661 і 1674 гг. касцёл быў адноўлены.



Моцна пацярпеў касцёл і падчас Паўночнай вайны, пранамсі на шведскім плане на вежы касцёла адсутнічае макаўка і на вежы паказана выраслае дрэва. У 1782 г. будынак касцёла моцна пацярпеў ад пажару, які знішчыў верхнія ярусы вежаў. Кіраваў адбудовай ксёндз Юзаф Мучынскі, аднак пасля яго смерці ў 1793 г. яго аднаўленне было занядбана а функцыі фарнага касцёла былі перададзены па-езуіцкаму касцёлу ў 1797 г. У 1804 – 1807 гг. тут праведзены аднаўленчыя работы, пасля чаго храм быў асвечаны як праваслаўны Сафійскі сабор. У 1870-м г. па загаду гродзенскага губернатара былі знесены крамы вакол касцёла з боку вуліцы Замкавай і Рынка. Перабудаваны ў 1870-я гады архітэктарам Г'ур'евым. Пры Свята-Сафійскім саборы ўтрымоўваліся восем царкоўных школаў для дзяцей, чатыры гарадскія вучылішчы, Сафійскае брацтва. У саборы захоўваліся такія праваслаўныя святыні, як перламутравы крыж з часткай мошчаў св. Пятра, мітрапаліта Маскоўскага і ўсяе Русі цудатворца, драўляныя крыжы з часціцамі святых мошчаў благаверных князёў Канстанціна, Міхаіла, Фёдара і чад яго, Мурамскіх цудатворцаў. Меўся абраз Спасіцеля ў срэбнай рызе, ахвяраваны сялянамі ў 1863 г. На калоне знаходзілася цудатворная ікона Казанскай Маці Божай, якую ўжо пасля Першай сусветнай вайны перанеслі ў Свята-Пакроўскую царкву (гл. Ажэшкі № 23). Пасля пажару 9 мая 1892 г. сабор быў моцна пашкоджаны. Сярод прычын падпалу называлі дзяцей, якія быццам бы лазілі гуляць на званарню. Падчас пажару званы адзін за другім упалі на землю, прабіўшы чатыры столі званарні. Два вялікія званы (самы большы важыў 155 пудоў) далі моцныя трэшчыны. Верхняя частка званніцы ўпала на дах, прабіў у скляпеннях вялікую дзіру. Пажар удалося пагасіць толькі праз 18 гадзін. У 1896 годзе пачалася адбудова храма. Пасля пажару ў канцы 1890-х гадоў перабудаваны ў руска-візантыйскім стылі паводле праекта акадэміка архітэктуры варшаўскага епархіяльнага архітэктара М. Чагіна пад кафедральны Свята-Сафійскі сабор. Пасля перабудовы пад праваслаўны сабор набыў традыцыйнае пяцікупалле на высокіх барабанах, какошнікі, з усходняга боку — апсіду, з паўночнага боку — прыдзел. Званіца стала вышэйшай і завяршалася шатром з макаўкай. Мастацкае афармленне храма было даручана мастакам Мураўёву і Белавусаву. Усе працы па перабудове былі праведзены падрадчыкам А. Лімонавым под наглядам архітэктара В. Храсціцкага. На адбудову храма паступілі сродкі ад сям'і імператара, жонкі гродзенскага губернатара графіні С. Борх, фрэйлін Ланскіх. Напрыклад, званы для царквы падарыў купец О. Собалеў, яўрэі з Лунна ахвяравалі абраз Прэабражэння Гасподняга ў залатым ківоце. Большую частку будаўнічых матэр'ялаў падараваў гродзенскі купец Фрумкін. З 1919 г. храм вернуты католікам і выкарыстоўваўся як гарнізонны касцёл. У 1920 годзе пад час польска-савецкай вайны сабор быў пашкоджаны артылерыяй (згарэў дах і цыбулі на вежачках). Перабудаваны пасля пажару ў 1923 г. архітэктарам В. Генебергам і ў 1935 г. архітэктарам А. Сасноўскім, храм набыў рысы раманска-гатычнага стылю. Алтарная апсіда была адбудавана да ранейшай вышыні, адноўлены высокі кроквенны дах. Над ніжнімі чацверыкамі цэнтральнай вежы ўзведзены два невысокія васьмерыковыя ярусы, завершаныя сціплым піатром. У такім выглядзе помнік перажыў Другую сусветную вайну. Пасля Вялікай Айчыннай вайны не дзейнічаў. Магчыма, з 1958 г. тут быў інтэрнат медінстытута (адрас — Замкавая № 1). 8 сакавіка 1961 г. Гродзенскі гарвыканкамам прыняў пастанову № 213 «Аб зносе аварыйнага будынка ваеннага касцёла на плошчы Савецкай». Для выканання рашэння гарвыканкама была ўтворана спецыяльная камісія ў складзе: намесніка старшыні Гродзенскага гарвыканкама В. Тупоўскага, начальніка міліцыі П. Назаркіна, загадчыка прамыслова-транспартнага аддзела гаркама КПБ В. Пясэцкага, загадчыка абладдзела па справах будаўніцтва і архітэктуры М. Макарава, начальніка аддзела капітальнага будаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама В. Ледухоўскага і дырэктара Абласнога музея Собаля. На здзяйсненне «аперацыі» з гарадскога бюджэта было выдзелена 19,5 тысячы рублёў. 29 лістапада 1961 г. у дзве гадзіны ночы рабочымі ленінградскага «Ленвыбухпрома», мясцовымі вайсковымі сапёрамі і супрацоўнікамі КДБ загад аб зносе храма быў выкананы. Тое, што засталося ад Фары Вітаўта, было выкарыстана для часовага пакрыцця праезнай часткі вуліцаў, ходнікаў і дарожак. Нейкая частка грузаў пайшла на добраўпарадкаванне забалочаннага вучастка ўздоўж сёняшняй вуліцы Суворава.


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   23




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет