Брамнік
БУХ. Грукнула ізноў. Дадлі рыўцом сеў на сваёй канапе.
- Хтось стрэліў з гарматы?- дуротна спытаўся ён.
Пасля чарговага груку ў пакой ўварваўся дзядзька Венан, трымаючы ў руках стрэльбу. Менавіта яна ляжала ў тым тонкім пакунку, што ён прынёс з сабой.
- Хто там?- пракрычаў ён.- Папярэджваю... Мы маем зброю!
Секунду другую за дзвярэма не было ані гуку. А потым...
ТРЭСЬ!
У дзверы стукнулі так моцна, што яны сарваліся з завесаў і з аглушальным грукатам паваліліся на падлогу.
На ганку стаяў волат. Яго твар амаль цалкам быў схаваны за калматай грывай і кудлатай барадой. І толькі вочы, як два чорных жука блішчэлі сярод яго валосся.
Волат моцна прыхіліўшыся, але шыкаючы па столі галавой, ўвайшоў у халупу. Ён падняў дзверы і лёка ўсталяваў іх на месца.
- Ці ў вас не знойцца кубачка гарбаты? Ня лёкка ж было да вас дабрацца...
Ён падыйшоў да канапы, дзе сядзе застылы ад жаху Дадлі.
- Пасунься, тлушчу кусок,- сказаў яму незнаёмец.
Дадлі віскнуў і пабег хавацца за матку, якая перапалохана вызірала, стоячы на дыбачках з-за спіны дзядзькі Вернана.
- Ось і наш Гары!- прамовіў волат.
Гары зірнуў на яго шалёны, зарослы твар і ўбачыў усміхаючыеся жукі-вочы.
- Пошні раз, калі я це бачыў ты быў зусім маленечкі,- заявіў незнаёмец,- а цер так падобны на бацьку, а ось вочкі маціны.
Дзядзька Вернан выдаў нейкі дзіўны, рыпучы гук.
- Я патрабую, каб вы сыйшлі, сэр!- вымавіў ён.- Вы ўварваліся ў прыватную маёмасць!
- Сціхні, Дурслі, паўдурка ты кусок,- незнаёмец крыху нахіліўшыся выхапіў з дзядзькавых рук стрэльбу і лёгка, нібы яна была гумовай скруціў яго вузлом і кінуў у кут.
Дзядзька зноў выдаў дзіўны гук, быццам нехта наступіў на мыш.
- І між іншым... Гары,- працягваў волат, павярнуўшыся да Дурсляў спіною.- З днём нараджэнь це. І ў мяне для це нешта ёсць... магчым я сеў на яго, але яго смак ад гэтга не змяніўся.
З унутранняй кішэні свайго чорнага шынэлка ён выцягнуў крыху раструшчаную скрынку. Дрыготкімі пальцамі Гары падняў накрыўку. Усярэдзіне ляжаў вяліўзны глейкі шакаладны торт на якім зялёнай глазурай было напісана: «З днём нараджэння, Гары».
Гары зірнуў на незнаёмца. Хлопчык хацеў падзякваць яму, але словы загубіліся недзе па дарозе і замест гэтага Гарыны вусны вымавілі:
- А вы хто?
Волат усміхнуўся.
- Спраўды! Я ж не назваўся. Я - Рубеюс Хагрыд. Брамнік і палясоўшчык Хогвартса.
Хагрыд працягнуў хлопцу сваю далонь і патрос яму руку.
- Дык, што там з гарбатай?- паціраючы рукі прамовіў брамнік.- Я б канечне не адмовіў і ад чаго мацней, калі ў вас ё.
Ён зірнуў на пустыя пакеты з пад чыпсаў у коміне і пырхнуў. Ён нахіліўся над комінам захіліуўшы яго спіною, але калі сеў на месца, там ўжо гудзела полымя. Яно напоўніла волкую халупу мігатлівым святлом і Гары адчуў як па яго целу струменіцца цеплыня, быццам ён залез у гарачую ванну.
Хагрыд зноўку прысеў на канапу, якая пры гэтам моцна прасела пад яго вагай і пакапаўшыся ў кішэнях свайго шынэлка выцягнуў з іх медны гарбатнік, пакет кілбасак, качаргу, імбрычак, колькі кубкаў са сколатымі краямі і бутэльку з вадкасцю бурштынавага колеру з якой, перад тым як пачаць гатаваць гарбату, волат зрабіў глыточак. Хутка ўся халупа напоўнілася пахам шыпячых нанізаных на качаргу кілбасак. Пакуль ён кухарыў аніхто ў пакоі не выдаў ані гуку, але калі той зняў з качаргі першыя шэсць тоўстых сакавітых крыху перасмажаных кілбасак, Дадлі крышачку закруціўся на месцы.
- Не бяры,- Дзядзька Вернан рэзка супыніў сына,- анічога з яго рук, Дадлі.
Волат змрочна ўсміхнуўся.
- Тваго тлусценнага сына, Дурслі, ужо няма куды гадаваць. Так што спакойся.
Ён ададаў кілбаскі Гары, які быў моцна, як ніколі ў жыцці, галодным, але ўсё яшчэ не мог адарваць ад волата вачэй. Нарэшце, разумеючы што ніхто не збіраецца яму анічога тлумачыць, Гары вымавіў:
- Мне вельмі шкада, але я дагэтуль не разумею, хто вы?
Волат зрабіў вялізны глыток гарбаты і выцер вусны далонню.
- Кліч мяне Хагрыд,- сказаў ён.- Як я жо казаў, я хогвартсаўскі брамнік. Ты ж ведаш, што такое Хогвартс?
- Эээ... ані,- адказаў хлопчык.
Хагрыд сшакавана паглядзеў на яго.
- Прабачце,- хутка прамовіў Гары.
- Прабачце?- праравеў, зірнуўшы на схаваўшыхся ў цёмным кутку Дурслі, волат.- Гэт яны павінны прасіць прабачэнь! Я ведаў што ты не трымаў лістоў, але, каб ты ня ведаў аб Хогвартсе? З глузд з’ехаць! Хіба цябе ніколь не было цікава, дзе твае бацькі ўсяму наўчыліся?
- Навучыліся чаму?- спытаў хлопчык.
- ЧАМУ?- прагрукатаў Хагрыд.- Зачкай хвілінку!
Брамнік ускочыў на ногі. Ён быў настолькі моцна разлютаваны, што здавалася напоўніў сабой ўсю халупу. Перапуганыя Дурслі ўціснуліся ў сцяну.
- Вы хочаце мне сказаць,- прагырчаў Хагрыд,- што хлопчык анічог ня ведае... ЗУСІМ АНІЧОГ НЯ ВЕДАЕ?
Гары падалося, што гэта размова задалёка зайшла. Ён хадзіў у школу і яго адзнакі былі не самымі благімі.
- Я сёе-тое ведаю,- сказаў хлопчык.- Матэматыку, напрыклад і яшчэ шмат чаго.
Але Хагрыд махнуў рукою і сказаў:
- Я маю на вазе, ты ня ведаш аб нашым свеце. Тваім свеце. Маім. Свеце тваіх бацькоў.
- Якім свеце.
Хагрыд здавалася вось вось выбухне.
- ДУРСЛІ!- грымнуў ён.
Забледны дзядзька Вернан прамармытаў нешта накшталт «Мімблвімбл». Хагрыд з дзікімі вачыма ўтаропіўся на Гары.
- Але ты напэўн ведаш аб сваіх маме і таце.- прамовіў ён.- Ведаш, што яны вельмі вядомы. І ты вядомы.
- Што? Я ня ведаў што мае бацькі былі знакамітасцямі.
- Ты не ведаш... ты не ведаш...- ён запусціў пальцы ў свае кудлатыя валасы, Гары працягваў здзіўлена глядзець на волата.
- Ты не ведаш аб тым хто ты?- нарэшце вымавіў Хагрыд.
Дзядзька Вернан раптоўна падаў голас.
- Супыніцеся!- загадаў ён.- Супыніцеся зараз жа, сэр! Я забараняю ваш штось казаць хлопцу!
І больш адважнейшы за дзядзьку чалавек сыйшоў ў дрыготку пад лютым позіркам Хагрыда. А ў таго, здавалася, ад гневу калацілася кожная частка яго агромістага цела.
- Вы аньчога не сказалі яму? Не паказалі ліст, што для го пакінуў Дамблдор? Я быў там і ўсё бачыў! Вы усе годы тойвалі ад яго, хто ён такі?
- Што яны ад мяне ўтойвалі?- палка спытаў Гары.
- СУПЫНІЦЕСЯ! Я ЦЯБЕ ЗАБАРАНЯЮ!- запанікавана ўз’енчыў містэр Дурслі.
Цётка Пятунья жахліва войкнула.
- Халеры на галаву вам абодвум,- прамовіў Хагрыд.- Гары – ты чараўнік.
Хвіліну-другую ў хаціне панавала цішыня. І толькі шум мора і свіст ветра звонку, крыху яе парушалі.
- Я хто?- вымавіў Гары.
- Чараўнік, зразумала ж.- адказаў Хагрыд, зноў сядаючы на канапу, што з рыпеннем моцна прагнулася пад яго вагой,- і найнайвыдатнейшы, бо з такімі татам і маці іншым быць немагчым, толькі трэб крыху пазаймацц. А цер, табе трэб прачытаць свой ліст.
Гары працягнуў руку і нарэшце ўзяў у рукі цяжкі жаўтлявы канверт. Смарагдава зялёнымі чарніламі на ім было напісана:
Містэру Г. Потэру
Вяршыня скалы
Халупа на выспе
Мора
Гары выцягнуў ліст і прачытаў наступнае:
ХОГВАРТСКАЯ ШКОЛА ЧАРАДЗЕЙСТВА І ВЯДЗЬМАРСТВА
Дырэктар: Альбус Дамблдор
(Кавалер ордзена Мэрліна першай ступені, Вялікі чарадзей, Галоўны вядзьмак
Візенгамота, Аўтарытэт міжнароднай канфедэрацыі чараўнікоў)
Паважаны містэр Потэр,
З задавальненнем паведамляем вам, што вы прыняты для навучання ў Хогвартскую школу чарадзейства і вядзьмарства. Да ліста дадаецца спіс ўсіх неабходных вам рэчаў і падручнікаў.
Пачатак заняткаў першага верасня. Чакаем саву з адказам не пазней 31 ліпеня.
З шчырай павагай,
Мінерва МакГонагал
Намесніца дырэктара
Гарына галава выбухала ад пытанняў і ён ня ведаў якое задаць першым. Нарэшце ён праз колькі хвілінаў прамармытаў:
- А дзе я вазьму саву, якую яны чакаюць?
- Гарону мне ў дышла, дзяк, што нагадаў,- стукнуўшы сябе па лобе так, што змог бы паваліць каня разам з цялегаю, сказаў Хагрыд і выцягнуў з чарговай кішэні саву – сапраўдную, жывую, раззлавана выглядаючую саву, кавалак пергаменту і доўгае пяро. Заціснуўшы языка між зубамі ён пачаў пісаць цыдулку. Зірнуўшы на яе дагары нагамі, Гары прачытаў:
Дарагі містэр Дамблдор,
Ліст Гары давёз. За ўсім неабходным пойдзем заўтра. Надвор’е жудаснае. Спадзяюся з вамі ўсё балазе.
Хагрыд.
Хагрыд скруціў цыдулку, сунуў яе ў савіную дзюбу і дадыйшоўшы да дзвярэй кінуў птушку на штармуючы надворак. Потым вярнуўся і сеў на месца з такім выглядам, бы тое што ён зрабіў было нечым цалкам натуральным, як пагаманіць па тэлефону.
Гары зразумеў што стаіць з раскрытым ротам і хутка зачыніў яго.
- Дык, аб чым гэта мы?- пачаў Хагрыд, аднак тут дзядзька Вернан, з усё яшчэ папялова белым тварам, але палаючы ад лютасці выйшаў у святло коміна.
- Хлопец нікуды не паедзе,- сказаў ён.
Хагрыд чмыхнуў.
- Я хцеў бы паглядзець, як Вялікі Магл спыніць яго,- прамовіў ён.
- Вялікі хто?- з зацікаўленасцю спытаўся Гары.
- Магл,- адказаў брамнік,- так мы называем тых, хто не валодае магіяй. І твая бяба, што ты вырас сьрод наймаглейшых маглаў якіх я толькі колсь бачыў.
- Калі мы прынялі яго, пакляліся пакласці канец гэтай брыдоце,- сказаў дзядзька.- Мы прысягнулі выкараніць яе з хлопца! Чарадзей знайшоўся!
- Вы ведалі?- спытаўся Гары.- Ведалі што я... я чараўнік?
- Ведалі!- раптоўна ўскрычала цётка Пятунья.- Хіба ж не! А кім ты мог быць, калі такой самай была мая мярзотная сястра? Яна як і ты атрымала колісь ліст з Хогвартса і з’ехала ў гэта... падабенства школы... Кожныя вакацыі яна вярталася адтуль з поўнымі кішэнямі жабінай ікры і ператварала кубкі на пацукоў. Я адзіная ведала, кім яна ёсць на самой справе – вырадкам! Але мае бацькі... не... Лілі сёе, Лілі тое. Яны ганарыліся тым, што у сям’е нарадзілася вядзьмарка!
Яна супынілася, каб аддыхацца і крыху адпачыць ад гаманення. Здавалася, на працягу шмат год, яна збіралася выказаць усё гэта.
- І там у школе яна сустрэла гэтага Потэра, яны ажаніліся і нарадзілі цябе. Такога ж дзіўнага, такога ж... такога ж... ненармальнага, а потым, вось вам, яе там нехта падарваў, а цябе скінулі на нашы галовы!
Гары моцна збляднеў. Калі да яго, нарэшце, вярнуўся голас, ён прамовіў:
- Падарваў? Вы ж казалі мне, што мае бацькі загінулі ў аўтакатастрофе?
- У АТАКАТАСТРОФЕ!- прагрукатаў Хагрыд, разлютавана ўскочыўшы на ногі і зноўку загнаўшы Дурслі ў кут.- Гэта ў якой атакатастрофе загінулі Лілі і Джэмс Потэры! Гэта злачынства! Ганьба! Гары Потэр, ня вед’е сваёй гісторыі. Хаця яе вед’юць нат малыя дзеці!
- Дык што? Што здарылася насамрэч?- хутка спытаўся Гары.
Лютасць сыйшла з Хагрыдава твара. Ён імгненна занепакоіўся.
- Я не быў да гэтага гатовы,- прамовіў ён ціхім, усхваляваным голасам.- Каль Дамблдор казаў мне, што ў цябе могць быць праблемы з ведамі, я не яўляў, што ты не будзеш вед’ць анічог. Ня пэўнены, што я той чалавек, які добра це сё растлумачць... але трэб камусь гэта зрабіць... ты не вінен ехаць ў Хогвартс анічог ня вед’ючы.
Ён зласліва зірнуў на Дурслі.
- Ну, я ня вед’ю што ты сам памяташ... памяць гэт такая штука... Я таксама шмат не распавьду, бо гэт сапраўдна таямніца, але часткова...
Ён колькі секунд сядзеў ўтаропіўшыся на полымя, а потым прамовіў:
- Усё пачалося з аднаго чалавека... якога звалі... божачкі, ты нават ня ведаеш гэта імя, якое ведаюць у нашым свеце выключна ўсе...
- І як?
- Ну... я бы... калі ты не супраць, не назваў бы гэта імя. Ніхто яго не назвае.
- Чаму?
- Гаргулью мне ў глотку, Гары, людзі сё яшчэ баяцца. І гэта так ня лёка. Яві сабе, не было ў свеце чараўніка настолькі... дрэннага. Навт горшага, чым мажлів сабе явіць. І горш таго. Горш чым горш. І яго імя было...
Хагрыд зглынуў, але не ў стане быў яго вымавіць.
- А можа вы напішыце яго?- прапанаваў Гары.
- Нннннне... я і напісаць не магу. Добра... йго імя было Вальдэморт.- Хагрыда скаланула.- і не прымшай яго паўтараць. Дык ось. Гэт быў чараўнік, які недзь двацца год таму пчаў шукаць сабе паслядоўнікаў. Да йго прыходзілі рознымі шляхамь, хто з-за страху, хто ждаючы яго ўлады. А з ўладаю, што ўвесь час змацнялася, у йго было добра. Цёмныя былі дні, Гары. Людзь не ведалі каму давьраць, баяліся адносінаў з незнаёмымі чараўнікамі... Жудасныя рэч адбываліся. І ён пачаў перамгаць. Вядом ж, знашліся тыя, хто пастаў супраць яго... але іх ён забіваў. Жах. Дамблдор быў адзіным каго Сам-Ведаш-Хто баяўся. Ува сялякім выпадку, ён так і не адважыў напасць на Хогвартс.
- Твае бацькі, былі аднымі з таленавіцешых ведзьмакоў, з тых каго я ведаў. У свой час яны нат былі старастамі школы! І дагэтуль загадка, чаму Сам-Ведаш-Хто не паспрабваў перацягнуць іх на свой бок, перш чым... Мож ведаў, што яны занат блізкі з Дамблдорам і не згадзіліся перасці на бок цемры.
- Мож спадзьваўся пераканаць іх... Мож проста хацеў збіць іх з іхнага шляху. Так ці накш, але ён з’явіўсь, дзесяць год таму ў вёсцы дзе вы жылі. Табе быў шчэ толькі годзік. Ён прышоў ў вашу хату і... і...
Хагрыд дастаў з кішэні вельбі брудную, пакрытую безліччу плямаў хустку і з громкасцю сірэны смаркануўся у яе.
- Прабач,- сказаў ён.- Але гэта вельмі сумна... ведаш тваі мама з татам былі лепшымі людзмі якіх можна было сабе ўявіць... аднак...
- Сам-Ведаш-Хто збіў іх. А потым і гэт спраўдная таямніца... ён аспрабаваў забіць цябе. Мож не хцеў акідаць сведкаў, мож да таго часу ўжо забойства для го было чымсь акшталт забавы. Аднак ня змог гэтга зрабіць. Ты ніколь не задумваўся акуль ў цябе гэты шнар? Гэт не звычайны парэз. Такое застаец у цябе пасля моцных сурокаў. Цемра забіла твых бацькоў, разбрыла вашу хату, але маль не пашкодзіла цябе... і вось таму ты – знакамітасць, Гары. Калі Сам-Ведаш-Хто вырашаў каго збіць, той ніколь не заставаўся жывым, а срод іх былі выдатныя чарадзеі сталага зросту – МакКінаны, Боўнс, Пруіты, аднак выжыў толькі ты – звычайнае немаўля.
Нейкі боль пранізаў розум Гары, калі Хагрыд скончыў свой расказ. Ён зноў убачыў, больш яскрава, чым колісь, асляпляльны сполах зялёнага святла, але цяпер да яго дадаўся нечый высокі, халодны, злавесны смех.
Хагрыд паглядзеў на хлопца з сумотай у вачах.
- Я сам выцяг ця з вашга разбурнага дому і па згадзе Дамблдор адвёз да гэтых...
- Не дуры галавы,- прамовіў дзядзька Вернан. Гары ажно падскочыў, ён ўжо амаль паспеў забыцца, пра тое што Дурслі працягвалі заставацца ў пакоі. Між тым, да дзядзькі здавалася, павярнулася яго мужнасць. Ён стаяў і, сціснуўшы кулакі, глядзеў на Хагрыда.
- Слухай мяне, хлопца,- гыркнуў дзядзька.- Я прызнаю, што ў цябе ёсць нешта дзіўнае, аднак нічога такога, што нельга было б вялекаваць добрым кухталём. І ўсё з-за тваіх бацькоў, але яны былі дзівакамі і атрымалі то чаго жадалі, ублытаўшыся ўва ўсе гэтыя вядзьмарскія штукі... Я чакаў гэтага, я заўсёды ведаў, што іх чакае дрэнны канец. І на мой погляд свет без іх стаў нашмат лепей...
У той жа момант Хагрыд ўскочыў з канапы, вяцягнуўшы з запазухі патрапаны ружовы парасон. Ён пачаў наставаць на дзядзьку торкаючы таго парасонам быццам мечам.
- Я папярэджваю це, Дурслі... папярэджваю... яшчэ слова...
Напужаўшыся, што волат праколіць яго вострым канцом свайго парасона, дзядзька, зноўку страціўшы зухвальства і моўчкі прыціснуўся да сцяны.
- Ужо лепш,- цяжка дыхаючы, прамовіў Хагрыд, зноўку сядаючы на канапу, якая ўжо правісла да самой падлогі.
Гары абіраў, якое з сотні, кружляючых ў яго галаве пытанняў, задаць першым.
- А што здарылася, -нарэшце сказаў ён,- з Валь... ой, прабачце, Самі-Ведаеце-Кім?
- Цікава пытанне, Гары? Ніхто ня ведае. Знік без вестак. У тую ж ноч, калі паспрабваў збіць цябе. І ад гэтга ты яшчэ больш знакаміты. Гэта вельмі заблытаная таямніца... ён з кожным днём станавіўся мацней і мацней... і тут знік.
- Нехт кажа, памёр. Але на мой погляд, гэт казкі бабціны. Невядома, ці ён здольны на чалавечу смерць. А хтось кажа, што ён дагэт жывы і толькі чкае сваёго часу, каб авярнуцца, але і гэт лухта. Ты хто быў на йго баку, авярнуліся да нас, кажуць былі пад ўздзеяннем замовы. Ня вераць пэўна, у яго авяртанне.
- Большась з нас лічаць, што ён жывы, але страціў сваю магутнась. Занадта слабы, каб працягваць і таму хваецца. Штось ты пашкодзіў у ім у ту ноч, Гары. Абылося нешта, на што той не злічваў... Я ня ведаю што... ніхто ня ведае... але гэта яму праз вомег вылезла... вось.
Хагыд глядзеў на Гары з павагаю і цеплынёй у вачах, але хлопцу дагэтуль здавалася, што адбылася жудасная памылка. Чараўнік? Ён? Не магчыма. Усё сваё жыццё, колькі Гары сябе памятаў, яго шпіляў Дадлі, а цётка Пятунья з дзядзькам Вернанам ўвесь час здзекваліся. Калі ён сапраўдны чараўнік, чаму ён не ператварыў іх на рапух пры першай жа спробе закрыць яго ў каморы? Калі ён перамог наймагутнейшага ведзьмака ў свеце, чаму Дадлі абыходзіўся з ім, як з футбольным мячыкам?
- Хагрыд,- ціха прамовіў ён,- здаецца, вы памыляецеся. Я аніяк не магу быць чараўніком.
На яго здзіўленне, Хагрыд толькі ўсміхнуўся ў адказ.
- Не можаш, так? І што нічог дзіўнага не дбывалася, калі ты палохаў ці злаваў?
Гары глядзеў на палаючае ў коміне вогнішча. Цяпер ён пачаў прыпамінаць... Дзядзька з цёткай увесь час пачыналі лютаваць, калі раззлаваўшыся, ці засмуціўшыся, ён рабіў нешта дзіўнае... Як, калі за ім бег Дадлі са сваёй бандай, ён нейкім чынам апынуўся па-за межамі іх дасягальнасці... Як, калі цётка абскубала яго валасы, ён за адну ноч адрасціў іх, каб не ісці ў школу з абцятай фрэзурай... А калі Дадлі стукнуў яго ў апошні раз, ці ж Гары яму не адпомсціў, нават сам таго не разумеючы, ці ж не нацкаваў на стрыечанага брата боа канстрыктара?
Хлопчык, з усмешкай на вуснах, зірнуў на Хагрыда, а той глядзеў на Гары ззяючымі вачыма.
- Ну?- прамовіў брамнік.- Хіба Гары Потэр не чараўнік? Глядзі, ты яшчэ будзеш самым вядомым ува ўсім Хогвартсе.
Але дзядзька, ані збіраўся здавацца без бою.
- Хіба я ціха сказаў?- прашыкаў ён. Хлопец пойдзе ў Стоўнвол і ён яшчэ падзякуе мне за гэта. Я бачыў гэтыя лісты... яму патрэбна мець ўсе гэтыя... падручнікі замоваў, палачкі...
- Калі сын Лілі і Джэмса Потэраў жадае ехць да Хогвартса,- прагыркаў у адказ Хагрыд, ці такі наймаглейшы магл, як ты, здольны йго спыніць? Ці ты не звар’яцеў? Ён быў накірваны ў гэту школу, адным фактам сваго нараджэння. Праз сем год ён сам се не пазнае. Гары будзь вучыцца срод такіх, як ён юнакоў у лепш ува сім свеце школе чараўніцтва і вядзьмарства, з лепшым дырэктарам за сі часы існавання самой школы – Альбусам Дамбл...
- Я НЕ БУДУ ПЛАЦІЦЬ ЗА ТО, КАБ НЕЙКІ ЗШАЛЕЛЫ СТАРЫ ДУРМЕНЬ НАВУЧЫЎ ХЛОПЦА НЕЙКІМ ФОКУСАМ!- пралямантаваў Вернан.
У гэты раз дзядзька зайшоў задалёка. Хагрыд скапіў парасон і пачаў кручіць яго над галавою.
- НІКОЛІ...- прагрукатаў ён,- НЯ... СМЕЙ... АБРАЖАЦЬ... АЛЬБУСА... ДАМБЛДОРА... ПРЫ... МНЕ!
Брамнік рассёк парасонам паветра, накіроўваючы той у бок Дадлі. З пікі выскачыў нейкі фіялетавы сполах, нагадваючы феерверг. У тое ж імгненне адчуўся віск і Дадлі затанчыў на месцы, схапіўшыся рукамі за свой зад. Калі той павярнуўся спіной да яго, Гары ўбачыў, як праз дзірку ў Дадліных штанах тырчыць свінячы хвосцік.
Дзядзька залямантаваў дурным голасам. Ён схапіў жонку з сынам і павалок ў суседні пакой. Ён кінуў апошні напалоханы погляд на волата і шчыльна зачыніў за сабой дзверы.
Хагрыд гледзячы на парасон пагладзіў сябе па калматай барадзе.
- Не трэб мне было губляць спакой,- са шкадаваннем у голасе прамовіў ён,- тым больш, што не сё атрымалася. Я збіраўся наогул пертварыць яго на свінё. Але хлопец і так на йго падобны, не хпала толькі дробзі.
Волат з пад сваіх густых брывей, зірнуў на Гары.
- Буд удзячны, калі ты анькому не прагаварышсь аб гэтым, калі апнешся у Хогвартсе,- дадаў ён.- Спраў у тым, што мне нельг карыстаць магіяй. Мне азволілі крыху пачарваць, толькі каб прывесць табе ліст... таму я і зяўся за гэт працу...
- А чаму вам нельга чараваць?- спытаўся хлопчык.
- Ну... я сам вучыўсь у Хогвартсе, але... на трэцім годзе мне выкінулі са школы і аламалі маю палчку напалам. Аднак, Дамблдор дазволь мне застацца там ў яксці палясоўшчыка. Ён вялік чалвек.
- А чаму вас выкінулі?
- Жо запозна, а ў нас шмат прац на заўтра,- громка прамовіў у адказ Хагрыд.- Мне трэб завесці це ў горад, каб набыць падручнікі і іншы рэчы.
Волат зняў з сябе шынэлак і накінуў яго на Гары.
- Накрыйся ім,- прамовіў палясоўшчык.- І не хвалюй, калі ён пачне рухаць, там ў адной з кішэнь сядзіць соня.
— РАЗДЗЕЛ V —
Дыягон Алея
Гары прачнуўся на золку. Разумеючы, што час падымацца з ложку, Гары працягваў ляжаць са шчыльна заплюшчанымі вачыма.
- Толькі сон,- упэўніў ён сябе. - Я сніў, што за мной прыйшоў волат па імі Хагрыд і сказаў, што я еду вучыцца ў школу для чараўнікоў. Але зараз я адкрыю вочы і апынуся ў сваёй каморы.
Раптам адчуўся нейкі гучны стук.
- А вось і цётка Пятунья стукае ў дзверы.- з застылым сэрцам вырашыў ён. Але вачэй не расплюшчыў, бо сон быў такім добрым.
Тук. Тук. Тук.
- Добра,- прамармытаў Гары.- ужо падымаюся.
Ён сеў і цяжкі Хагрыдаў шынэлак зваліўся з яго. Халупа была заліта святлом, шторм скончыўся. Паблізу на канапе спаў брамнік, а за вакном сядзела сава, трымаючая ў дзюбе газэту, і сваім загнутым гіпцюром стукала ў шкло.
Гары ўскочыў на ногі, ад шчасця яму здавалася, што ў яго ўлонні надуўся вялізны паветраны шар. Хлопчык падыйшоў да вакна і расчыніў яго. Сава падляцела да Хагрыда і кінула на яго газэту, але той нават не прачнуўся. Сава села на падлогу і пачала сваёй дзюбай стукаць Хагрыдавы шынэлак.
- Не трэба гэтага рабіць.
Гары паспрабаваў адагнаць саву, але та толькі клацнула на яго дзюбай і працягнула бойку з шынэлкам.
- Хагрыд!- гучна сказаў хлопчык.- Тут сава...
- Заплаці ёй,- буркнуў з канапы волат.
- Што?
- Ёй трэб заплаціць за дастаўку азэты. Пашукай у кішэнях.
Але яго шынэлак здавалася складаўся з адных кішэняў... там былі звязкі ключоў, сродак ад агародных шкоднікаў, скруткі аборкі, мятныя ляндрынкі, пакецікі гарбаты... нарэшце, знайшоў жменю дзіўна выглядаючых манэт.
- Дай ёй пяць кнатаў.- праз сон сказаў Хагрыд.
- Кнатаў?
- Такія маленечкія, бронзавыя.
Гары адлічыў пяць бронзавых манэтак, сава працягнула яму лапку да якой быў прывязаны маленечкая скураная торбачка. Хлопчык паклаў у торбачку грошы і сава адляцела.
Хагрыд гучна пазяхнуў і, пацягваючыся, сеў.
- Лепш спяшаць, Гары. У нас на сягонь купа спраў. Трэб давесць це да Лондану, каб набыць сё неабходна для школы.
Гары зірнуў на чарадзейскія манэты, павярцеў іх у руках. Тут ён адчуў сябе так, быццам нехта пракалоў паветраны шар шчасця, што быў у яго ўлонні.
- Хагрыд?
- Ммм?- адазваўся Хагрыд, што ў гэты моман нацягваў на ногі свае вялізныя боты.
- Я ня маю грошаў... вы ж чулі мінулай ноччу... дзядзька Вернан адмовіўся плаціць за маё навучэнне чарадзейству.
- Пра гэт не турбуй,- адказаў волат, падымаючыся на ногі і пачухваючы галаву.- Ці т думаеш, твае бацькі не пакінулі це сёе-тое?
- Але ж наш дом быў разбураны...
- Яны не хвалі свае золта ў хаце, мае дзіця! Так, на пачатку трэб будзе завьтаць у Чарадзейскі банк Грынгатс. Еш кілбаскі, яны не благія нат калі халодны... і я не дмовіўся ад кавалчку тваго торту.
- У чараўнікоў ёсць свае банкі?
- Тольк адзін. Грынгатс. Ім кіруюць гобліны.
Гары выпусціў з рук кавалак кілбаскі.
- Гобліны?
- Так... і скажу тбе, каб паспрабваць арабаваць Грынгатс, трэб быць спраўдным вар’ятам. Ніколі не звязвай з гоблінамі, Гары. Калі ты жадаш нешта захваць у бяспекі, надейней за грынгатскі сейфы няма аньчога, хіба тольк Хогвартс. Тым больш мне і так трэб завітаць у банк, па справ Хогвартса. Для Дамблдора.- Хагрыд ганарліва выцягнуўся.- Ён звычайна даручай мне, рабіць сія-тыя спраў для йго: знайсці це... забраць з Грынгатса сёе-тое... ён ведае, што мож давяраць мне.
- Ты гатовы? Тады рушлі.
Следам за Хагрыдам Гары спусціўся з вяршыні скалы. На небе не было ані хмаркі, а марскія хвалі зіхацелі пад сонечным праменнем. Човен, які учора пазычыў дзядзька Вернан, быў падчас шторму напалову заліты вадой.
- А як вы сюды трапілі?- азіраючыся ў пошуках другога чоўна, спытаўся Гары.
- Прыляцеў,- адказаў волат.
- ПРЫЛЯЦЕЛІ?
- Так... але назад мы аплывём. Я це знашоў і не вінен боль крыстацца магіяй.
Яны селі ў човен. Увесь шлях з выспы Гары ўважліва глядзеў на Хагрыда, спрабуючы ўявіць, як той ляціць.
- Аднак, веславаць будзь не надт зручна,- крадком пазіраючы на Гары, прамовіў Хагрыд.- Калі ты анькому не распавьдзеш, я мог бы аскорыць рух.
- Зразумела ж не скажу,- адказаў Гары, жадаючы паглядзець як той чаруе. Хагрыд выцягнуў свой ружовы парасон, двойчы стукнуў ім па борце чоўна і яны хутка рушылі да зямлі.
- А чаму, каб паспрабаваць абрабаваць Грынгатс, трэба быць вар’ятам?- спытаўся Гары.
- Замовы... чары...- адказаў Хагрыд, разгортваючы газэту.- А сховішы з асаблівай спекай, кажуць хоўваюца драконамі. А шчэ аспрабуй знайсць шлях да ховішча і назад... Грынгатс, ён, уяві сабе, расцягнуўся пад Лонданам на сотнь кіламетраў. Глыбок пад зямлёю. Ты амрэш з голду, пакуль адтуль выдзеш, нат калі штось і скрадзеш.
Гары сядзеў і разважаў аб тым, што пачуў ад Хагрыда, а той у гэты час паглыбіўся ў чытанне газэты, што называлася «Штодзённы Вяшчун». Яшчэ на прыкладзе дзядзькі Вернана Гары ведаў, што нельга турбаваць чалавека, які чытае газэту, аднак у яго галаве за ўсё жыццё не круцілася такая безліч пытанняў, як зараз і хлопцу было вельмі цяжка сябе стрымліваць.
- У міністэрстве па справах магіі зноў нарабілі халеры,- перагортваючы старонку прамармытаў брамнік.
- А хіба ў магаў ёсць міністэрства?- не паспеўшы стрымацца, спыаў Гары.
- Вядом ж,- адказаў Хагрыд.- На пасад міністра нат хацелі браць Дамблдора, але ён ніколь не кіне Хогвартс, таму пасад трымаў стары Карнэліюс Фадж. Тыповы нядбал і дурань. Штораніц ён закідае Дамблдора совамі, просяч йго рады.
- Але якімі справамі займаецца гэтае міністэрства?
- Ну іх сноўная справа, не даць маглам давадаць, што краіна дагэт паўна чараўнікамі.
- Навошта?
- Навошта? Каб ў іх не было спакус перакласць на магію выршэннь сіх сваех праблем. Ёйк, мы лепш каб нам ад іх не было ні сперад, ні ззаду.
У гэты момант човен мягка стукнуўся аб бераг. Хагрыд склаў газэту і яны разам з Гары падняліся па прыступках на вуліцу.
Мінакі скоса паглядалі на брамніка, пакуль яны з Гары ішлі праз іх маленечкі гарадок ў напрамку станцыі. І хлопец ані ў чым не мог іх вінаваціць. Хай з ім, што Хагрыд быў удвая вышэйшы за кожнага з іх, дык ён яшчэ і ўвесь час звяртаў увагу на самыя звычайныя рэчы, накшталт парковачнага лічыльніка, гучна пры гэтам усклікаючы:
- Глядзь, Гары. Што гэт маглы шчэ навыдумляль, га?
- Хагрыд,- хрыху запыхаўшыся, бо яму прыходзілася бегчы, каб не адстаць, спытаўся хлопчык,- а што ў Грынгатсе сапраўды ёсць драконы?
- Так кажуць,- прамовіў яму брамнік.- Божачкі, але ж я так хачу мець дракона.
- А што вам замінае?
- Я з самог дзяцінства шукаю ў кго б яго абыць, але... нам сюды.
Яны прыйшлі на чыгуначны вакзал. Цягнік да Лондану адпраўляўся праз пяць хвілінаў. Хагрыд, які заявіў, што не разумее анічога ў маглаўскіх грошаў, даў колькі купюр Гары і адправіў яго набываць квіткі.
У цягніку амаль усе пасажыры таропіліся ў іх бок. Хагрыд заняў адразу два месцы і заняўся вязаннем чагосьці нагадваючае канаркава-жоўты цыркавы шацёр.
- Ты захпіў з сабой ліст?- падлічваючы гафтачкі, спытаўся ён у Гары.
Хлопчык выцягнуў з кішэні жаўтлявы пергаментны канверт.
- Добр,- прамовіў волат,- у ім ё спіс ўсяго што тбе сатрэбіцца.
Гары разгарнуў дадатковы ліст, які не ўбачыў напярэдадні і прачытаў наступнае:
ХОГВАРТСКАЯ ШКОЛА ЧАРАДЗЕЙСТВА І ВЯДЗЬМАРСТВА
Школьная форма.
Навучэнцам першага году неабходна мець:
Тры паўсядзённыя мантыі (чорныя)
Адзін звычайны востраканцовы капялюш (чорны)
Адну пару ахоўных пальчатак (з драконьей скуры, ці з нечага аналагічнага)
Адну зімовую мантыю (чорную са срэбнай зашпількай)
Звяртаем увагу, што на усёй вопрадцы павінны мецца медалікі з вашым прозвішчам.
Падручнікі.
Усі навучэнцы павінны мець асобнік наступных кніг:
«Стандартная кніга замоваў» (для першага году навучэння) Міранда Госхак
«Гісторыя магіі» Бацільда Бэгшот
«Тэорыя магіі» Адальберт Вофлінг
«Ператварэнні: кіраўніцтва для пачаткоўцаў» Эмерык Світч
«Тысяча магічных зёлак і грыбоў» Філіда Споўр.
«Магічныя зеллі і настоі» Арсеніюс Джігер
«Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць» Ньют Скамандэр
«Сілы Цемры: кіраўніцтва па самаабароне» Квенцін Трымбл
Таксама неабходна мець
Чароўная палачка, адна
Кацёл алавянны, стандартнага памеру №2, адзін
Камплект шкляных ці крышталёвых пляшачак, адзін
Тэлескоп, адзін
Камплект латунных шаляў, адзін
Навучэнцы таксама могуць прывесці з сабой саву, котку, альбо рапуху.
НАГАДВАЕМ БАЦЬКАМ, ШТО ПЕРШАГОДКАМ ЗАБАРОНЕННА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ УЛАСНЫЯ МЁТЛЫ.
- І што, усё гэта мажліва набыць у Лондане?- уголас сказаў Гары.
- Калі ведаш, дзе,- адказаў яму Хагрыд.
*
Ранней Гары ніколі ня быў у Лондане. Здавалася, Хагрыд здавалася ведаў куды ісці, але ніколі не трапляў туды, як звычайныя людзі. У метро, яго заціснула турнікетам, а трапіўшы ў вагон, волат жаліўся на зацесныя сядушкі і запавольны рух.
- Не яўляю, як маглы могуць жыць не крыстаяючыся магіяй,- войкаў брамнік, калі яны разам з Гары падляліся па непрацуючым эскалатары і вышлі на ажыўленую вуліцу утыканую разнастайнымі крамкамі.
Хагрыду з яго агромістымі памерамі было даволі лёгка рассякаць натоўп, таму Гары дастаткова было ісці за ім услед. Яны крочылі ўздоўж кнігарняў, музычных крам, бістро і кінатэатраў, аднак анідзе здавалася не было крамы, якая б гандлявала чароўнымі палачкамі. Гэта была звычайная вуліца, перапоўненная самымі звычайнымі людзмі. Ці мажліва было, каб пад іх нагамі недзе глыбока пад зямлёй хавалася чарадзейскае золата? Ці існавалі насамрэч крамы, дзе б прадаваліся падручнікі з замовамі і лятаючыя мётлы? Ці не нагадывала гэта ўсё неверагодны жарт, падрыхтаваны Дурслі? Калі б Гары не ведаў, што яго апекуны не маюць пачуцця гумару, ён бы так і вырашыў. Але негледзячы на тое, што ўсё аб чым Хагрыд казаў яму раней было найневерагоднейшым, хлопчык ня мог яму не верыць.
- Нам сюды,- супыніўшыся, сказаў брамнік.- Дзіравы кацёл – вядомейшае месца.
Гэта быў невялічкі, брудна выглядаючы паб і калі б Хагрыд не паказаў на яго, Гары мог бы яго зусім не заўважыць. Вочы людзей, якія спяшаючыся шлі паблізу ад іх бачылі толькі вялізную кнігарню з аднаго боку і краму з музычнымі дыскамі з другога і зусім не звярталі на яго ўвагі. Гары нейкім асаблівым чынам адчуваў, што толькі ён і Хагрыд здольны яго бачыць. Аднак спытаць аб гэтым не паспеў, таму што Хагрыд хутка правёў яго ў паб.
Усярэдзіне гэта вядомейшае месца выглядала цёмным і заняпалым. Колькі старых жанчынаў, адна з якіх паліла доўгую люльку, прысеўшы ў куточку пілі шэры з маленькіх чарачак. Маленечкі чалавечак у высачэзным капялюшы аб нечым гаманіў са старым бармэнам, лысая галава якога нагадвала азызлы гарэх. Як толькі яны ўвайшлі, ціхі гуд размоваў імгненна сціх. Наведнікі паба, якія, здавалася як адзін ведалі Хагрыда, вітаючы махалі рукамі і ўсміхаліся, а стары бармэн, пацягнуўшыся за шклянкай, спытаўся:
- Хагрыд, цябе як заўжды?
- У наступ раз, Том, я тут па справах Хогвартса,- адказаў брамнік, пахлопаўшы сваёй вязізнай рукой па Гарыным плячы ад чаго ў хлопца падагнуліся калені.
- Магутна Божа!- усклікнуў Том, зірнуўшы на Гары. - Гэта... гэта ж...
Раптам у Дзіравым катле запанавала мёртвая цішыня.
- Божа мой, Божачкі,- прашапатаў бармэн,- Гары Потэр... які гонар.
Ён выбег з-за стойкі і са слязамі на вачах схапіўся за Гарыну руку.
- Сардэчна запрашаю, містэр Потэр, з вяртаннем у наш свет.
Гары ня ведаў што адказаць. Жанчына з люлькай працягвала яе смактаць, не разумеючы, што тая ўжо згасла. Хагрыд увесь ззяў.
У наступны момант адчылася рыпенне крэслаў і Гары быў вымушаны паціскаць руку кожнаму з наведвальнікаў паба.
- Дорыс Крокфард, не магу паверыць, што нарэшце бачу вас , містэр Потэр.
- Які гонар, містэр Потэр, які гонар.
- Усё жыццё марыў паціснуць вашу руку... я так хвалююся.
- Я так шчаслівы, містэр Потэр, што не маю словаў. Мае імя Дзігл, Дзедалус Дзігл.
- Я вас памятаю!- гледзячы як, агромісты капялюш Дзігла гайдаецца з-за моцнага хвалявання гаспадара.- Вы неяк павіталіся са мной у краме.
- Ён памятае мяне!- азіраючыся, ускрычаў Дзедалус.- Ці вы чулі. Ён мяне памятае!
Гары зноў і зноў трос рукі... а Дорыс Крокфард нават падыходзіла да яго колькі разоў.
Тут да хлопца прабраўся, вельмі нервовы малады чалавек. Адно яго вока пацепвалася.
- Прафесар Квірэл!- усклікнуў Хагрыд.- Пазнаёмся, Гары. Прафесар Квірэл будзе адным з тваіх настаўнікаў.
- П-П-Потэр,- прамармытаў Квірэл, схапіўшы Гарыну руку.- В-вы, н-не ўяўляеце, як, я р-рады в-вас б-б-бачыць.
- А што вы будзеце выкладаць, прафесар?
- Аб-абарону ад ць-цёмных м-мастацтваў,- прамармытаў той у адказ, быццам яго пужала адна толькі думка аб сваёй працы.- Але д-думаю, в-в-ам м-мае з-заняткі не н-надт-та п-пат-трэбны.- ён нервова ўсміхнуўся.- П-прыйшлі, к-каб на-набыць усё н-неабходнае д-для шк-школы? Я т-таксама з-зь-збіраюся па новую к-кнігу аб уп-упірах.
Згадка пра ўпіроў вельмі напужала прафесара.
Але астатнія не дазволілі прафесару задоўга гаворыць з Гары сам-насам. Хлопцу спатрэбілася яшчэ дзесяць хвілін, каб задаволіць увагай усіх жадаючых. Нарэшце, Хагрыд, громка, каб перакрычаць натоўп прамовіў:
- Нам трэб спяшац... шмат акупаў. Хдзем, Гары.
Дорыс Крокфард апошні раз паціснула хлопцу руку і ён ў суправаджэнні брамніка рушыў у невялічкі агароджаны дворык, дзе не было анічога акрамя колькіх кусточкаў пустазелля і сметніка.
Хагрыд ўсміхнуўся.
- Ці ж я кзаў тбе? Кзаў што ты знакмітасць. Бач, як тросся Квірэл, калі набізіў да це..? хаця, ён зжды калоцца.
- Ён заўжды такі знерваваны?
- О, так. Небарака. Бліскуча галава. Сё было добра, куль ён вывчаў сваю навк па кнігах, але потым ён зяў вотпуск на год, дзель практыквання... Кажуць ён стэўся з упірамі недзь у Шварцвальдскіх гарах, а шчэ былі невялікь праблемы з нейк вядзьмаркай... і з тых пор ён моцн мяніўся. Баіцц авучэнцаў, баіцц сваіх зняткаў... так, дзе мой парсон?
Упіры? Вядзьмаркі? У Гарынай галаве ўсё пераблыталася. Тым часам брамнік лічыў цэглы над сметнікам.
- Тры ўверх... дзве ўбок...- мармытаў ён.- Так, асунься, Гары.
Ён тры разы пастукаў па цаглінцы кончыкам свайго парасона.
Цэгла па якой стукнуў Хагрыд захісталася... выгнулася... ў яе сярэдзіне ўзнікла невялічкая адтуліна... яна разраслася ўва ўсі бакі... і праз імгненне ператварылася на арку настолькі вялікую, што праз яе без праблем змог прайсці сам брамнік. Арка вяла на брукаваную вуліцу, што выгіналася раскінулася так далёка, наколькі хапала вачэй.
- Запрашай на Дыягон Алею,- прамовіў Хагрыд.
Пабачыўшы здзіўленне на Гарыным твары, ён усміхнуўся. Яны разам прайшлі праз арку, хлопчык мімаходзь зірнуў назад і ўбачыў, што праход зноў ператварыўся на суцэльную сцяну.
Сонца яскрава адбівалася ад груды катлоў ля бліжэйшай крамы. «Катлы ўсіх памераў: медныя, латунныя, алавянныя, срэбныя, самамяшаючые, раскладныя»- прачытаў Гары на шыльдзе.
- Ага, то што нам трэб,- заўважыў Хагрыд,- але спачат, нам трэб схадзіць па грошы.
Гары шкадаваў, што ў яго няма, як менш яшчэ васьмі вачэй. Ён шалёна вярцеў галавою, каб ўбачыць як мага больш – крамы, тое што знаходзілася звонку іх, людзей, якія прыйшлі па закупы.
- Шастнаццаць сіклей, за унцыю драконьей печані, яны звар’яцелі...- хістаючы галавой, енчыла нейкая поўная жанчына ля дзвярэй аптэкі.
Ціхае, мягкае вухканне даносілася з цёмнай крамы, над якой вісела шыльда з надпісам: «Савіны супэрмаркет Эйлап. Совы на ваш густ – няясыці звычайныя і малайскія, соўкі, сіпухі, палярныя».
Колькі хлопцаў аднаго з ім ўзросту, стаялі прыціснуўшы насы да вітрыны з мётламі:
- Глядзіце,- пачуў Гары,- новы Німбус 2000... самы хуткі...
Крамы з мантыямі, крамы з тэлескопамі, крамы з нейкімі дзіўнымі срэбнымі прыладамі, якіх Гары раней не бачыў. Крамы за вітрынамі якіх стаялі склянкі з кавалкамі селязёнкі і вугрынымі вачыма. Крамы дзе прадаваліся кнігі замоваў, пёры і скруткі пергаменту. Крамы дзе гандлявалі пляшкамі з разнастайнымі зеллямі. Крамы з глобусамі месяца...
- Грынгатс,- прамовіў Хагрыд.
Яны стаялі ля беласнежнага будынка, што ўзвышаўся над іншымі крамамі. Ля бронзавых дзвярэй, апрануты ў пунсовую з залатым ліўрэю стаяў...
- Так, гэта гоблін,- абыякава паведаміў хлопцу Хагрыд. Той быў на галаву ніжэй за Гары, меў смуглявы, разумны твар і вострую бародку і, як заўважыў хлопчык, вельмі доўгія пальцы на руках і нагах. Гоблін адвесіў ім паклон, калі Гары з Хагрыдам праходзілі ўсярэдзіну. Яны апынуліся перад другімі дзвярыма, тыя былі срэбнымі і на іх былі выгравіраваны такія словы:
«Уваходзь але запамятай,
Чужога скарбу не жадай.
На галаву бяды не клікай,
Бо плата будзе завялікай,
Як апынешся пад зямлёй
Ты у скарбонцы не сваёй...
Гаворым усім ліхім людзям
Ня толькі скарбы будуць там»
- Я тбе казаў, што тольк шаленьц паспрабуе іх арабаваць,- прамовіў Хагрыд.
На уваходзе ў срэбныя дзверы ім пакланіліся яшчэ два гобліны і Гары з брамнікам увайшлі ў велічную мармуровую залу. Больш за сотню гоблінаў на высокіх крэслах сядзелі ўздоўж залы. Адны пісалі нешта ў вялізных гросбухах, другія ўзважвалі стосікі манетаў на медных шалях, а трэцці праз акуляры разглядалі каштоўныя камяні. У залу вяло мноства дзвярэй і ля кожных стаялі гобліны, што сустракалі і праваджалі кліентаў. Хагрыд і Гары рушылі да вольнай касавай стойкі.
- Добр раніцы,- павітаўся брамнік з гоблінам-касірам.- Мы прышлі ўзяць грош з сейфа містэра Гары Потэра.
- Вы маеце ключ, сэр?
- Быў недзь тут.- прамовіў Хагрыд і прыняўся выцягваць змесціва сваіх кішэням і класці іх на стойку. Калі на яго гросбух трапіла колькі зацвілых сабачых печывак, гоблін зморшчыў нос. А Гары ў той жа час, назіраў як гоблін за суседняй стойкай клаў на шалі рубіны, вялізныя, як тыя цмеючыя вугалькі.
- А ось ён,- нарэшце прамовіў волат, у яго руке быў маленечкі залаты ключык.
Гоблін уважліва зірнуў на яго.
- Так, ён сапраўдны.
- А шчэ, я маю ліст ад прафэсара Дамблдора,- прамовіў брамнік выцягваючы пергамент з нагруднай кішэні,- наконт, самі-ведаце-чаго са ховішча 713.
Гоблін уважліва прачытаў ліст.
- Добра,- прамовіў ён, аддаючы ліст Хагрыду.- Вас правядуць да сейфаў. Грыпхук!
Аб’явіўся яшчэ адзін гоблін. Брамнік паклаў сабачае печыва назад у кішэню і яны з Гары рушылі ўслед за Грыпхукам да дзвярэй, што вялі ў сховішчы.
- А што за самі-ведаеце-што ляжыць ў 713 сховішчы?-спытаўся Гары.
- Не магу сказаць,- таямніча прамовіў волат.- Гэта страшэн сакрэт. Ён тычыцца спраў Хогвартса. А Дамблдор давярае мне. Калі раскажу, страч працу.
Грыпхук раскрыў дзверы. Гары чакаў ўбачыць другую вялізную мармуровую залу, таму вельмі здзівіўся, калі яны апынуліся ў вузкім каменным праходзе, асветленага па баках шматлікімі паходнямі. Праход вёў да невялічкай чыгункі. Грыпхук свіснуў і да іх пад’ехала маленечкая ваганетка. Хагрыд з цяжкасцю забраўся ўсярэдзіну, Гары і Грыпхук селі на састаўшаеся месца... і яны рушылі ў падзямелье.
Першы час яны папросту кружлялі па лабірынце праходаў. Гары паспрабаваў запомніць дарогу: налева, направа, направа, налева, прамкі, зноў направа, налева, аднак хутка ён збіўся. Здавалася, ваганетка сама ведала куды ехаць, бо Грыпхук аніяк ёй не кіраваў.
Гарыны вочы пякло халодным паветрам, але ён трымаў іх шырока раскрытымі. На імгненне яму паказалася, што недзе напрыканцы прахода ён убачыў сполах агню, хлопчык павярнуў галаву, каб разглядзець, ці не быў там дракон, аднак тут іх ваганетка рэзка спусцілася ніжэй і яны паехалі па над падземным возерам, па берагах якога з падлогі і столі раслі сталакціты і сталагміты.
- Ніколі не мог запомніць,- перакрыківаючы шум ваганеткі, прагаласіў Гары Хагрыду,- у чым розніцца між сталакцітамі і сталагмітамі.
- У сталаміце, ёсь літра «м»- адказаў волат.- Але не пытай больш нічог, мне ваньтуе.
Ён ўвесь ажно пазелянеў і калі ваганетка нарэшце супынілася, ля невялічкай дзверы напрыканцы калідора, той выйшаўшы колькі часу, цяжка дыхаючы стаяў прыціснуўшыся да сцяны, каб супыніць дрыжыкі ў каленях.
Тым часам Грыпхук адчыніў дзверы. Са сховішча выслізнула хмара зялёнага дыму. Калі яна рассеялася, хлопчык вохнуў. На падлозе ляжалі горы залатых манетаў, стосы срэбных, не лічачы грудкі медных кнатаў.
- Гэт сё тваё.- усміхнуўся Хагрыд.
Гары ня верыў сваім вачам. Добра, што пра гэта сховішча ня ведалі Дурслі, інакш не паспеў бы хлопчык міргнуць, як тыя наклалі бы на скарб свае лапы. Яны столькі разоў скардзіліся, што Гары абыходзіцца ім задорага. І увесь гэты час недзе пад Лонданам, хлопча чакала невялічкае багацце.
Хагрыд дапамог хлопцу пакласці колькі грошаў у гаманец.
- Залатыя назваюц гальёнамі,- тлумачыў ён Гары.- У гальёне – сямнац сіклей, у сікле – двац дзевяць кнатаў, запомніў? Таго што мы зялі хопіць це на пару семесраў, а астат хай пачкае ў бяспецы. Добра, а цер у сховішч нумар 713,- павярнуўшысь да Грыпхука прамовіў ён.- І каль ласка, ці не можна запвольней?
- Хуткасць толькі адна,- адказаў яму гоблін.
Яны спусціліся яшчэ ніжэй і паехалі яшчэ хутчэй. Паветра на стромкіх паваротах станавілася ўсё халадней. Калі яны праяжджалі па над падземнай цяснінай, Гары нахіліўся, спрабуючы разглядзець яе дно, аднак тут Хагрыд чарговы раз застагнаў і за карак зацягнуў яго назад у ваганетку.
Дзверы ў сховішча 713 ня мелі замочнай свідравіны.
- Адсунцеся,- загадаў Грыпхук. Ён асцярожна правёў па дзвярах адным са сваіх доўгіх пальцаў і тыя папросту расталі.
- Калі б нехта акрамя грынгацкага гобліна паспрабаваў бы іх адчыніць,- растлумачыў Грыпхук,- яго б папросту засмактала ўсярэдзіну.
- А як часта вы правяраеце, ці няма там каго?- спытаўся Гары.
- Недзе раз на дзесяць год,- з даволі непрыемнай усмешкай адказаў гоблін.
Гары вырашыў, што ў сховішчы з падобнымі мерамі абароны павінна месціцца нешта занадзвычайнае. Ён вызірнуў з-за Хагрыда, чакаючы ўбачыць як найменш казачны скарб... але спачатку яму здалося, што сховішча пустое. Толькі праз імгненне-другое ён заўважыў на падлозе нешта нікчэмнае і маленькае, загорнутае ў карычневую паперу. Брамнік падабраў пакунак і сунуў яго глыбока за пазуху. Хлопчыку карцела спытацца, што гэта такое, але ён здагадваўся, што рабіць гэтага ня трэба.
- Хадзем, авяртаемся ў гэт пякельны кошык. І не размаляй са мной на зваротн шляху, я лепш не буд раскваць рота,- прамовіў Хагрыд.
*
Мінула яшчэ адна паездка на ваганетцы і вось Гары з Хагрыдам ўжо стаялі па-за межамі Грынгатса жмурачыся ад асляпляльнага сонца. Гары разважаў, на што з пачатку выдаткуе раптоўна зваліўшыеся на яго грошы. Ён не надта добра разумеў, колькі фунтаў у адным галеёне, але здагадваўся, што мае больш грошаў чым калі-небудзь... і нават больш, чым маюць Дурслі.
- Мож табе схадзіць,- прамовіў брамнік, ківаючы ў бок майстэрні «Мадам Малкін: Вопрадка на ўсе выпадкі жыцця»,- набыць сбе школьну форму. А я калі т не супраць, схаджу ў Дзіравы казан па шклянчку. Як я ненвіджу грынгацкі варнеткі.- ён па ранейшаму выглядаў злёгку хваравітым. Таму Гары, нервуючыся, самастойна увайшоў у майстэрню мадам Малкін.
Гаспадыня майстэрні, была прысадзістай, усміхаючайся вядзьмаркай, апранутай у ружова-ліловуя мантыю.
- Ты ў Хогвартс, мой любы?- спыталася яна, раней чым Гары нават паспеў адкрыць рота,- пачакай хвіліначку... зараз я разбяруся вось з гэтым маладым чалавекам, мы хутка.
У задняй часцы майстэрні на ўслончыку стаяў нейкі хлопчык з бледным завостранным тварам. Другая вядзьмарка падкарочвала мантыю, што была на яго. Мадам Малкін, паставіла Гары на суседні ўслончык, перакінула праз яго галаву доўгую мантыю і таксама пачала ўкарочваць яе пад Гарыны памеры.
- Здароў,- прамовіў хлопчык.- Таксама ў Хогвартс?
- Так,- адказаў Гары.
- Мой бацька, набывае ў суседняй краме падручнікі, а маці купляе палачку,- манэрна расцягваючы кожнае слова, прамовіў хлопчык.- А потым я пацягну іх глядзець на гоначныя мётлы. Не разумею, чаму першагодкам забаронена мець ўласныя мётлы. Трэба будзе прымусіць бацьку ўсё ж такі набыць яе, а як небудзь зацягну мятлу ў школу.
Гары імгненна прыпомніўся Дадлі.
- А ў цябе ёсць свая мятла?- спытаўся хлопчык.
- Ані,- адказаў Гары.
- А ці ты граеш у квідытч?
- Ані,- адказаў Гары, разважаючы, што гэта ўвогуле такое.
- А я граю... бацька кажа, што будзе злачынствам, калі мяне не абяруць граць за мой Дом. І я з ім цалкам згодзен. А ці ты ведаеш у які Дом патрапіш?
- Ані,- адказаў Гары, адчуваючы як дурнее з кожнай хвілінай.
- Насамрэч, гэтага ніхто ня можа ведаць, але я ўпэўнены, што патраплю ў Слізэрын, там вучылася ўся наша сям’я... але, калі ўявіць, што я патраплю ў Хафлпаф... не я б тады пакінуў школу, а ты што як?
- Хмм,- адказаў Гары, не ў стане прамовіць нешта больш канкрэтнае.
- О! Зірні на гэтау істоту!- раптам сказаў хлопчык, хістнуўшы галавой ў бок вітрыны. У майстэрню, усміхаючыся Гары, заглядаў Хагрыд, трымаючы ў руках два марозева, дэманструючы гэтым, што ня можа зайсці ў сярэдзіну.
- Гэта Хагрыд,- прамовіў Гары, задаволены тым, што ведае нешта не знаёмае хлопчыку.- Ён працуе ў Хогвартсе.
- Ааа,- адказаў той,- я пра яго чуў. Ён там слуга, ці нехта накшталт таго.
- Ён палясоўшчык,- прамовіў Гары. Субяседнік з кожным імгненнем падабаўся яму менш і менш.
- А, ну так. Я чуў, ён нехта накшталт дзікуна. Жыве ў халупе на тэрыторыі школы, час ад часу напіваецца і спрабуе чараваць, а ў выніку падпальвае ўласны ложак.
- А я лічу, што ён найвыдатны,- халодна прамовіў Гары.
- Няўжо!- крыху насмешліва заявіў хлопчык,- Хто ён табе? І дзе твае бацькі?
- Яны загінулі,- хутка адказаў Гары. І ён не збіраўся абмяркоўваць гэта з хлопчыкам.
- Вой, прабач,- прамовіў той, так бы і не збіраўся прабачацца.- Але яны былі з нашых?
- Яны былі вядзьмаркай і чараўніком, калі ты пра гэта.
- Я сапраўды лічу, што не нашым няма што рабіць ў школе. Ім ніколі не зразумець шляхі, якімі мы ходзім. Уяўляеш, большасць з іх нават ня ведалі аб існаванні Хогвартса, пакуль не атрымалі свой ліст. Лічу, што навучацца там павінны толькі нашчадкі старажытных сем’яў. А між іншым, як твае прозвішча?
- Ну ўсё гатова, мой любы,- прамовіла мадам Малкін, калі Гары ўжо збіраўся адказаць хлопчыку і ён ані кроплі не шкадуючы аб згубе суразмоўцы выслізнуў вонкі.
- Ну, спадзяюся сустрэцца ў Хогвартсе,- працягнуў наўздагон хлопчык.
Гары ціхінька ўзяў з Хагрыдавых рук марозева (шакаладна-клубнічнае з арэхавай дробкай) і гэтак жа ціха прыняўся яго есці.
- Што здарлася?- спытаў Хагрыд.
- Нічога,- зылгаў Гары. Яны завіталі ў краму, каб набыць там пергаменту, пёры і чарнілы. Убачыўшы ярод тавараў ў краме, чарнілы, што падчас пісьма мянялі колер, Гары крыху павесялеў. Калі яны з Хагрыдам выйшлі надворак, хлопчык спытаўся,- Хагрыд, а што такое квідытч?
- Вох, Гары! Весь час забваюся, як замал ты ведаеш аб наш свеце... нат пра квідытч!
- Не трэба мяне дабіваць,- пакрыўджана сказаў Гары. Ён распавёў Хагрыду аб размове з бледнатварым хлопчыкам.
- ... а яшчэ ён заявіў, што дзяцей з маглаўскіх сем’яў нельга і блізка пускаць да школы...
- Ты не з магласкай сям’і. Як бы ён вед хто ты... Калі йго бацькі чраўнікі, ён вырас чуйчы твае імя... Памяташ, што тварыла ў Дзіравм Катле. І што ён, спраўды, мож ведць пра чраўнікоў з маглскіх сем’яў. Шмат налепшых чардзеяў былі адзінымі ў ключна магласкіх родах... напрык, твая маці! А паглядзь на ё сястру!
- І ўсё ткі, што такое квідытч?
- Наш спорт. Чардзейскі. Нешт падобна... падобна да футбола... але ў квідч гуляйць на мётлах і там чатыры мячы... мне цяжк растмачыць табе правілы.
- А што такое Слізэрын і Хафлпаф?
- Школьны Дамы. Іх чатыр. Кажць, што ў Хафлпафе вучца адны нікчэмы, але...
- Іду ў заклад, што апынуся менавіта там,- змрочна прамовіў Гары.
- Лешп Хафлпаф, чым Слізрын, - са злосцю ў голасе заявіў Хагрыд.- Большасць злых чраўнікоў і вядзмарк вучыліся ў Слізрыне. І адзін з іх Сам-Ведаш-Хто.
- Вал... ой, прабачце... Самі-Ведаеце-Хто таксама вучыўся ў Хогвартсе?
- Так, шмат год таму,- адказаў волат.
Па падручнікі яны зайшлі ў кнігарню «Флорыш і Блотс» паліцы якой былі да самой столі застаўлены кнігамі разнастайнага памеру – там былі і вялізныя тамы, нагадваючыя тратуарную плітку ў скураной вокладке, і маленечкія кніжачкі, больш падобныя на паштовыя маркі абцягнутыя шоўкам; кнігі, поўныя разнастайных сімвалаў і кнігі ў якіх ўвогуле не было анічога напісана. Нават Дадлі, які прынцыпова не браў кніг у рукі, ашалеў бы ад жадання мець хоць адну з іх. Хагрыду нават прыйшлося адцягваць Гары ад кнігі прафесара Віндзіктуса Вірыдзіяна «Праклёны і супрацпраклёны» (Зачаруй сваіх сяброў ці адпомсці сваім ворагам – выпадзенне валос, жэлейныя ногі, языкавяз і шмат, шмат іншых замоваў).
- Я хачу высветліць, як прымусіць Дадлі гаўкаць.
- Ня дум’ю, што гэт будзе добрай йдэяй. Я не папьрэдзіў це, але ты не вінен карыстаць магіяй у магласкім свеце... толькі ў вельм уключных выпдках,- ашаломіў хлопчыка Хагрыд.- Да тго ж каб крыстацца гэтмі змовамі, це трэб будзе вельм доўг вчыцца.
Таксама брамнік не даў Гары набыць сабе шыкоўны залаты кацёл, бо ў спісе быў пазначаны алавянны. Затое яны набылі найлепшы набор шаляў і складны медны тэлескоп. Потым завіталі ў аптэку, змесціва якой было настолькі цікавым, што гэта цалкам кампенсавала жудасны пах (сумясь стухлых яек і гнілой капусты), што панаваў усярэдзіне. На падлозе стаялі бочкі з нечым слізкім; шклянкі з зёлкамі і засушаны карэннем і яскравымі парашкамі стаялі на паліцах ўздоўж сцен; а са столі звісалі пукі пер’я ды звязаныя на манэр караляў іклы і кіпцюры. Пакуль Хагрыд набываў сёе-тое за прылаўкам, Гары разглядаў то срэбныя рогі аднарога, па дваццаць адзін галеён за штуку, то бліскучыя жучыныя вочы па пяць кнатаў за конаўку.
Пасля выхаду з аптэкі волат зноўку пераглядзеў Гарын спіс.
- Застлося тольк палчку набыць... ёйку, я збыўся аб твым падрунке на дзень нарджэння.
Гары адчуў, што пачынае чырванець.
- Вам ня трэба...
- Ведаю, але хачу. Так, о... тбе трэбна жывёла. Не рпуха, яны вышлі з моды шмат год таму, з це смяца будць... і не котка – у мя на іх алергія. Сава, так. Усе дзець хоч саву, яны да жах карысныя, будзе ранк пошту насіць і гэд далей.
Праз дваццаць хвілінаў яны пакінулі цёмны, поўны шоргату і мігацення бурштынавых вачэй, «Савіны супэрмаркет Эйлап». Гары трымаў у руках вялізную клетку са схаваўшай галаву пад крыло палярнай савою. Ад захаплення хлопчык пачаў заікацца і цяпер размаўляў як прафэсар Квірэл.
- До ўжо,- буркнуў Хагрыд.- Думаю Дурслі не надта радвалі це эткімі падрункамі. Так, застаў Алівандэр... толькі ён вырбляе лепшы палчкі, а це трэб найлепша.
Чароўная палачка... вось яе Гары жадаў набыць больш за ўсё.
Майстэрня Алівандэра была невялічкай і нікчэмнай. У пыльнай вітрыне на выцвілай падушцы ляжала адна адзіная палачка. А паўасыпаная пазалота шыльды казала: «Алівандэры: вытворцы лепшых палачак з 382 году да Нараджэння Хрыстова.
Калі яны праходзілі ў сярэдзіну над уваходам празвінеў званочак. Крама была маленькай і пустой за выключэннем крэсла, на якое адразу ж сеў Хагрыд і акуратна складзеных ажно да столі стосаў скрыначак ўздоўж сцен. Гары адчуў сябе так, быццам трапіў ў бібліятэку з вельмі суровымі правіламі паводзін, таму адразу ж праглынуў тысячу пытанняў, якія імкнуліся зляцець з яго языка. Хлопцык глядзеў па баках, яго патыліцу чамусьці пакалвала. У майстэрне было ціха да пыльна і само паветра, здавалася было прасякнута нейкім таямнічым чарадзействам.
- Дабрыдзень,- прамовіў нечый мягкі голас, які прымусіў Гары падскочыць. Хагрыд магчыма таксама падскочыў, таму што раздалося гучнае храбусценне і той праз імгненне стаяў ўжо далёка ад кволага крэсла.
Перад імі стаяў стары, які звавалася, быццам месячным святлом асвятляў цёмную майстэрню сваімі бледнымі вачыма.
- Прывітанне,- неўклюдна адказаў яму хлопчык.
- О, так,- прамовіў стары.- Так, так, так. Я ведаў што хутка ўбачу вас. Гары Потэр,- ён казаў гэта са стоадстодкавай упэўненасцю.- У вас маціны вочы. Здавалася яшчэ ўчора яна прыходзіла да мяне па сваю першую палачку – дзесяць з цвэрцю цаляў, вельмі паддатлівая, вярбовая. Найдалікатнейшая палачка для працы з замовамі.
Містэр Алівандэр наблізіўся да Гары твар у твар. Хлопчык пачаў шалёна міргаць, бо ў срэбных вачах палачкароба было нешта жудаснае.
- А палачка вашага бацькі - з чырвонага дрэва, гнуткая, адзінаццаць цаляў. Крыху магутнейшая, найбольш прыдатная для заняткаў ператварэннямі. І прысягаю, ваш тата быў варты сваёй палачкі... бо не чараўнік абірае палачку, а палачка чараўніка.
Алівандэр так блізка наблізіў свой твар да Гарынава, што той быў здатны бачыць сваё адлюстраванне ў цмяных вачай майстра.
- І вось гэта...
Доўгі белы палец Алівандэра дакрануўся да маланкападобнага шнару.
- Мне прыкра гэта прызнаваць, але і гэту палачку зрабіў я,- ціха прамовіў ён.- Трынаццаць з паловай цаляў, цісавая. Магутная, вельмі магутная палачка, а апынуўшыся ў злых руках... Каб я ведаў, што вытварыць гэтая палачка, калі вырабляў яе...
Ён захістаў галавою, а потым да вялікай Гарынай палёкі пазнаў Хагрыда.
- Рубеюс! Рубеюс Хагрыд! Прыемна зноў вас бачыць... Дуб, шаснаццаць цаляў, злёгку гнуткая?
- Так, сэр, так,- адказаў волат.
- Вельмі добрая палачка. Але мяркую, калі вас выганялі, яе зламалі напалам?- прамовіў стары і голас яго нечакана стаў вельмі лютым.
- Ммм... так, сэр, так,- шоргаючы нагамі адказаў Хагрыд.- Аднак, ў мне застліся яе палоўкі,- шчасліва дадаў ён.
- Але ж вы,- рэзка прамовіў палачкароб,- не карыстаешся імі?
- Не, сэр, не,- хутка адказаў волат і, як заўважыў Гары, шчыльна прыціснуў да сябе свой ружовы парасон.
- Хммм,- містэр Алівандэр быццам прасвірдлаваў Хагрыда сваімі вачыма.- Так, а зараз... містэр Потэр. Давайце паглядзем.- ён выцягнуў з кішэні срэбную рулетку.- Якой рукой вы трымаеце палачку?
- Эээ... ну, я праўша,- адказаў Гары.
- Выцягніце сваю руку.- Алівандэр замерыў даўжыню Гарынай рукі ад пляча да кончыкаў пальцам, потым ад запясця да локця, потым ад падпахі да каленяў і нават абмерыў яго галаву.- Кожная алівандэраўская палачка,- працягваў ён,- мае стрыжань з магутнай чароўнай рэчавіны – валасы аднарога, феніксавы пёры, драконавы сухажыллі. І як няма двух аднолькавых драконаў, аднарогаў ці феніксаў, так і няма двух аднолькавых палачак. І вядома ж з палачкай іншага майстра ты не атрымаеш настолькі добрых вынікаў.
Раптам, Гары зразумеў, што рулетка, якая цяпер абмярала яго ноздры, рабіла гэта цалкам самастойна, а сам Алівандэр у гэты час гойсаў сярод паліц, здымаючы з іх скрыначкі з палачкамі.
- Вось гэта,- прамовіў ён, калі рулетка мятай грудкай апынулася на падлоге.- Што ж, містэр Потэр, давайце паспрабуем яе. Бук і сардэчнае сухажылле дракона. Дзевяць цаляў. Далікатная і гнуткая. Вазміце яе і махніце.
Гары, нічога не разумеючы, узяў палачку і злёгку махнуў ёй, але Алівандэр амаль адразу забраў яе назад.
- Клён і пярына фенікса. Сем цаляў. Вельмі гнуткая. Паспрабуйце...
Хлопчык ледзь паспеў падняць палачку... аднак майстар тут жа выхапіў яе з Гарынай рукі.
- Зноў ня тое... вось, чорнае дрэва і валоссе аднарога, восемь з паловай цаляў, пругкая.
Гары паспрабаваў. Потым яшчэ. Ён ня ведаў чаго чакае Алівандэр. Ля хлопчыкавых ног утварылася вялізная груда выкарыстаных палачак, якая хутка была вышэй за кволае крэсла ў сярэдзіне майстэрні. Аднак сам палачкароб, здавалася з кожным разам быў ўсё шчаслівей.
- Які ж вы складаны кліент. Але не хвалюйцеся, ідэальная палачка недзе тут, і хутка мя яе адшукеаем... Цікава... а чаму не... Незвычайнае спалучэнне... востраліст і феніксава пярына, восем цаляў, далікатная і гнуткая.
Гары ўзяў яе ў рукі і раптам адчуў цяплыню, што прабяжала па пальцах. Хлопчык падняў палачку над галавой і рассёк пыльнае паветра, з яе кончыку стрэліў фантан іскрынак, адбіткі якіх затанчылі па сценах. Хагрыд загаласіў і пачаў пряскаць ў далоні, а Алівандэр ускрыкнуў:
- Ай, брава! Так, сапраўды добра, вельмі добра. Так, так, так... але ж дзіўна... вельмі дзіўна...
Ён узяў Гарыну палачку, паклаў яе ў скрынку і загарнуў у карычневую паперу, працягваючы мармытаць, як ўсё гэта дзіўна.
- Прабачце, сэр,- спытаў Гары, - але, што вы лічыце дзіўным?
Містэр Алівандэр супыніў на хлопцы свае бледныя вочы.
- Містэр Потэр, я памятаю кожную палачку, якую прадаў. Кожную. Так здарылася, што фенікс з хваста якога была ўзята пярына дзеля стрыжня вашай палачкі, даў яшчэ адно пяро... усяго толькі адно. І мне вельмі дзіўна, што менавіта вы былі прызначаны быць яе ўладаром, бо родная сястра вашай палачкі... менавіта яе сястра пакінула вам гэты шнар.
Гары зглынуў.
- Так. Трынаццаць з паловай цаляў. Цісавая. Цікавыя рэчы тварацца, цікавыя. Вы памятаеце я ўжо казаў вам, што палачка сама абірае свайго чараўніка... І думаю мы павінны чакаць ад вас вялікіх спраў, містэр Потэр... Бо і Той-Чые-Імя-Нельга-Называць рабіў вялікія справы... Так, жахлівыя, але ж вялікія.
Гары ўздрыгануўся. Ён быў не ўпэўнены ці падабаецца яму Алівандэр. Хлопчык заплаціў яму сем галеёнаў, забраў скрыначку з палачкай. Гаспадар майстэрні пакланіўся яму і праводзіў да дзвярэй.
*
Далёка па апоўдні, калі сонца ўжо пачало хіліцца на захад, Гары і Хагрыд, прайшлі па Дыягон Алее, праз адтуліну ў сцяне мінулі спусцеўшы Дзіравы кацёл і выйшлі на маглаўскі праспект. За усю дарогу Гары не вымавіў ані слова, ён нават не заўважаў што людзі, якія ехалі разам з ім у мятро, вытарапіўшыся глядзелі на палярную саву, што спала ў клетцы на Гарыных каленях і дзіўныя пакункі ля яго ног. Толькі калі яны падняліся па эскалатары да вакзалу Парынгтон і Хагрыд паляпаў яго па плячы, хлопчык зразумеў дзе знаходзіцца.
- У це ёсь час, каб пасілкаваць перад цягніком,- сказаў волат.
Ён набыў сабе і Гары па гамбургеру і яны, прысеўшы на пластыкавых крэслах прыняліся есці. Гары азіраўся па баках. Усё, што сёння з ім здарылася было занадта дзіўным.
- З тбой сё добра, Гары? Ты нейк маўклівы,- спытаўся брамнік.
Хлопчык ня быў упэўнены, што ў стане нешта растлумачыць. Сёння быў самы лепшы дзень нараджэння за ўсё яго жыццё... але... ён жаваў гамбургер, спабуючы падабраць словы.
- Усе лічаць мяне асаблівым,- нарэшце вымавіў ён.- Людзі з Дзіравага катла, прафесар Квірэл, містэр Алівандэр... але я зусім анічога ня ведаю пра магію. Як яны могуць чагосьці чакаць ад мяне, калі я нават не магу прыпомніць, чаму стаў знакамітасцю. Я ня ведаю, што адбылося калі Валь... ой, прабачце... ў тую ноч, калі загінулі мае бацькі.
Хагрыд праз стол нахіліўся да Гары. Скрозь яго кашлатую бараду лунала ўсмешка.
- Не турбуй, Гары. Ты хутк будзь ведаць сё, што тбе атрэбна. Ты апынеш у Хогвартсе, сьрод гэткіх ж ачаткоўцаў і з табой сё будзь файна. Папрост будзь самім сабой. Вед’ю, гэт будзь вельмі цяжка. Быць там дзе сё невьдома, заўжы цяжка. Аднак у Хогвартсе ты правьдзеш самы вдатны час сваго жыцця... як я сам... некалі, і цер, каль шчыра кзаць.
Хагрыд дапамог Гары падняцца на цягнік, які павінен быў адвесці яго да Дурслі і працягнуў яшчэ адзін канверт.
- Ось твой квіток на цягнік да Хогвартсу,- сказаў ён,- Першага верасня... вакзал Кінгс Крос... сё ёсь у квітку. Клі будць праблемы з Дурслі, ашлі мне ліст са сваёй савой, яна вед’е як мне знасці... Да сстрэчы ў Хогвартсе, Гары.
Цягнік паволі крануўся з месца. Гары прыціснуўся да вакна, жадаючы глядзець на Хагрыда, пакуль той не схаваецца з вачэй, але не паспеў і міргнуць, як той знік.
— РАЗДЗЕЛ VI —
Достарыңызбен бөлісу: |