КУМА
Кума мая, кумачка, дзе жывеш?
Чаму мяне ў госьцейкі не завеш?
Ці ты, куме, розуму пытаеш?
Ці ты маёй хатачкі не знаеш?
Припев:
Ой, кума, ой кума, кумачка мая.
Ой, кума, ой кума, даражейшая.
Ой, кума, ой кума, кумачка мая.
Ой, кума, ой кума, даражейшая.
А вунь мая хатачка ля вады,
з высокага дзераўца - зь лебяды.
Яшчэ к таму сенечкі прыпляту
з харошага дзераўца - з асату.
Припев.
Туды цябе ў госьцейкі пазаву,
як сьвежае рыбачкі навару.
А сьвежая рыбачка - акунёк,
а любенькі госьцічак - мой кумок!
Достарыңызбен бөлісу: |