81
2.
Вымярэнне вышыні раслін.
3.
Вызначэнне забруджанасці пасеваў.
4.
Вызначэнне пашкоджання раслін неспрыяльнымі метэаралагічнымі
з’явамі.
5.
Вызначэнне пашкоджання раслін шкоднікамі і хваробамі.
6.
Назіранні за паляганнем пасеваў, вільготнасцю саломы, зерня і
яго
прарастаннем пры неспрыяльных умовах уборкі.
7.
Вызначэнне стану пасеваў па пяцібальнай шкале.
8.
Назіранні за фарміраваннем элементаў прадуктыўнасці і
вызначэнне структуры ўраджая сельскагаспадарчых культур.
9.
Назіранні за
правядзеннем палявых работ, ацэнка іх якасці і ўплыву
на іх пагодных умоў.
10.
Назіранні за ўмовамі выпасу жывѐлы з улікам стану пашы.
11.
Вакамерныя і інструментальныя назіранні за вільготнасцю глебы на
палях у севаабароце.
12.
Назіранні за тэмпературай глебы, глыбінѐй яе прамярзання і
адтайвання і за снегавым покрывам на палях азімых і ў садах.
13.
За станам азімых культур і пладовых дрэў (вызначэнне іх
жыццяздольнасці).
2.2.1. Выбар і апісанне ўчасткаў аграметэаралагічных назіранняў
Аграметэаралагічныя назіранні праводзяцца на спецыяльных участках.
Кожнаму выбранаму назіральнаму ўчастку прысвойваецца нумар, складаецца
вакамерны план участка і яго апісанне. У апісанні ўказваюцца: рэльеф
мясцовасці, агульная плошча землякарыстання гаспадаркі, структура
сельскагаспадарчых палеткаў (прапашныя, збожжавыя, кармавыя, агародневыя
культуры, сенакосы і паша), адлегласць ад метэаралагічнай пляцоўкі і
адносную вышыню ў метрах, месцазнаходжанне (на схіле, у лагчыне, даліне і г.
д.),
Достарыңызбен бөлісу: