“Знание только тогда знание, когда оно
приобретено усилиями своей мысли, а
не памятью” Л.Н.Толстой.
Урок фізікі
ў 7 класе
Вычыкава
Алена Мікалаеўна
настаўнік фізікі
1 кваліфікацыйнай катэгорыі
Мураваная Ашмянка
2010
Тэма ўрока:
Абагульненне і сістэматызацыя
ведаў па тэме “Ўзаемадзеянне цел. Сіла”
Мэты ўрока:
1.Забяспечыць сістэматызацыю
і абагульненне ведаў па тэме :
“ Узаемадзеянне цел. Сіла “, навучыць
рашаць графічныя, якасныя і разліковыя
задачы.
2.Стварыць умовы для развіцця
камунікатыўных якасцей і лагічнага
мыслення.
3.Развіваць цікаўнасць вучняў да фізікі
праз сістэму камунікатыўных адносін і
уласных адносін да работы, выхаванне
акуратнасці і ўважлівасці.
Ход урока абагульняючага паўтарэння і сістэматызацыі ведаў па тэме “Узаемадзеянне цел. Сіла”
-
Што такое сіла ?
(Франтальнае апытванне вучняў)
Адказ : Сіла – прычына змянення скорасці руху цела і яго дэфармацыі . Сіла мае : модуль, напрамак і пункт прыкладання .
(пры неабходнасці некаторыя вучні могуць запісаць у сшыткі )
-
Якія сілы вы ведаеце ?
(Франтальнае апытванне, запіс у сшытках сіл і іх абазначэнняў )
-
Сіла цяжару.
( Азначэнне, формула, пункт прыкладання, напрамак, графічны паказ)
Рашэнне задачы :1. Вызначыць сілу цяжару, якая дзейнічае на аўтамабіль
масай 2,5 т . Адказ: 25000 Н= 25 кН
-
Вага.
(Азначэнне, формула,пункты прыкладання,напрамак, графічны паказ.)
Адказы : 1. Вага цела - гэта сіла , з якой цела ў выніку прыцяжэння да Зямлі
дзейнічае на апору або падвес. Прыкладзена да апоры або падвесу.
2. Вага цела можа быць лікава роўна сіле цяжару, можа быць большай
або меншай за яе, а таксама быць роўнай 0 .
3. Калі цела і апора нерухомыя або рухаюцца раўнамерна і
прамалінейна, то вага цела будзе лікава роўна сіле цяжару.
Рашэнне задач: 2. Вызначыць вагу хлопчыка , які стаіць на вагах
(m= 45 кг ) на Зямлі.
Адказ : Р=450 Н
3. Вызначыць вагу касманаўта масай 66 кг на Месяцы .
Адказ : Р= 110
Фізкультхвілінка
5 Сіла пругкасці ( Азначэнне , абазначэнне, пункт прыкладання, напрамак , модуль,графічны паказ )
Адказы: 1Сіла пругкасці (сіла рэакцыі ) узнікае ў адказ на дзеянне
дэфармуючай сілы.
2. Сіла пругкасці - гэта сіла , якая дзейнічае на цела з
боку дэфармаванай апоры або падвесу.
3. Сіла пругкасці процілеглая дэфармуючай сіле, але
роўная ёй па модулі.
Рашэнне задач : а). ( Вусна , па мал. на экране.)
Дэфармуючая сіла роўна 25 Н. Чаму роўна сіла пругкасці ?
Адказ : 25 Н
б).Самастойнае рашэнне задач ( 2, 4 ) з практ. 4 на графічны паказ усіх сіл, прыкладзеных да цел : ( кубка, які стаіць на стале - мал. 55 ) і шара, падвешанага на нітцы АВ, які абапіраецца на вертыкальную сцяну – мал.57
(Работа з падручнікам , па варыянтах ( 1-2 ) з узаемаправеркай у парах.)
-
Сіла трэння.
( Калі ўзнікае, куды накіравана, прычыны ўзнікнення сіл трэння, ад
чаго залежыць сіла трэння, як вызначыць модуль сілы трэння )
-
Калі да цела прыкладзена некалькі сіл...
( Раўнадзейная сіла , куды будзе рухацца цела, што будзе рабіць цела
калі раўнадзейная роўна 0 )
Рашыце задачы: ( Работа ў групах .)
1. Пры раўнамерным перамяшчэнні бруска масай 3 кг дынамометр паказваў
сілу 6 Н. Якая будзе сіла трэння, калі на брусок пакласці груз масай 4 кг?
Рашэнне: 3 кг ---- 6 Н
7 кг ---- х Н
3х = 42
х = 42 : 3 = 14 Н
Адказ : 14 Н
2. Сані зрушацца з месца, калі да іх прыкласці гарызантальную
сілу 90 Н . Якая маса саней, калі сіла трэння складае 0,045 іх вагі ?
Рашэнне : F цягі = 90 Н.
Fтр=Fцягі= 90 Н
Fтр = 0,045 Р Fтр = 0,045mg ( так як Р =mg )
m= Fтр / 0,045g m= 90 Н / 0,045 g = 200 кг Адказ : m = 200 кг
-
Д/З , рэфлексія.
-
Выстаўленне адзнак.
Дадатак :
1. Прэзентацыя
па тэме “ Узаемадзеянне цел . Сіла “
2. Рэфлексія настаўніка пасля ўрока.
Достарыңызбен бөлісу: |