1. Гісторыя – навука, якая вывучае ўсю сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу існавання грмадства



бет19/61
Дата02.01.2022
өлшемі230.8 Kb.
#454213
1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   ...   61
ответы по ист. Бел.

Сістэма адукацыі на тэрыторыі Беларусі ўключала пачатковыя школы пры праваслаўных брацтвах і пратэстанцкіх зборах; школы пры каталіцкіх ордэнах францысканцаў, бер- нардзінцаў, аўгусцінцаў; езуіцкія калегіумы, а таксама пер шую ў ВКЛ і ўвогуле ва Усходняй Еўропе вышэйшую навучальную ўстанову — Віленскую езуіцкую акадэмію. Яна была створана на аснове рэарганізаванага езуіцкага калегіума, што пачаў сваю дзейнасць у 1570 г.

Даўнія гістарычныя традыцыі замкавага будаўніцтва былі выкарыстаны пры ўзвядзенні замкава-паркавага комп лексу ў Міры. Сёння ў адноўленым будынку Мірскага замка размяшчаецца філіял Нацыянальнага мастацкага музея. У 2000 г. па рашэнні ЮНЕСКА Мірскі замак унесены ў спіс Сусветнай спадчыны. Узорам успрымання лепшых трады- цый заходнееўрапейскай культуры стаў палацава-паркавы ансамбль Радзівілаў у Нясвіжы.

Замкі, якія будаваліся раней як цэнтры абароны, пачына-юць перабудоўвацца, галоўным чынам, у месцы пастаяннага жыхарства магнатаў. Ім сталі ўласцівы раскоша ў афарм-ленні, пышнасць убранства. Такія рысы набывае, напрык-лад, Гродзенскі замак, які перабудавалі пры каралі Рэчы Пас-палітай Стафане Баторыі ў палац.

Пры будаўніцтве цэркваў і касцёлаў гэтага перыяду пас-тупова выяўляюцца рысы архітэктурнага стылю барока, які прыйшоў з Заходняй Еўропы. Першым архітэктурным по-мнікам гэтага стылю з'яўляецца касцёл Божага Цела ў Ня-свіжы. Ён пабудаваны на узор галоўнага храма езуітаў Іль Джэзу ў Рыме ў канцы XVI ст. па праекце італьянскага архітэк-тара Яна Марыі Бернардоні, які на працягу 13 гадоў праца-ваў у Нясвіжы. Вялікую плошчу пад касцёлам займае фаміль-ная пахавальня князёў Радзівілаў — своеасаблівае «царства мёртвых». На працягу некалькіх стагоддзяў тут хавалі ў сар-кафагах гаспадароў Нясвіжскага палаца.

Пашырэнне рэфармацыйнага руху ў ВКЛ знайшло сваё адлюстраванне ў будаўніцтве кальвінскіх збораў (цэркваў). Першы кальвінскі збор з друкарняй быў адкрыты ў Брэсце дзякуючы намаганням Мікалая Радзівіла Чорнага. Абавяз-ковым элементам такіх пабудоў была вежа. У выяўленчым мастацтве з другой паловы XVI ст. на беларускіх землях пачынае пашырацца партрэтны жанр. У творах жывапісу знайшлі адлюстраванне вобразы прад- стаўнікоў знакамітых магнацкіх родаў. Да ліку так званых сармацкіх (рыцарскіх) партрэтаў належыць партрэт Юрыя Радзівіла, якога за вялікі рост і фізічную сілу празвалі «літоў- скім Геркулесам». Цікавым з'яўляецца мемарыяльны (зроб- лены у памяць) партрэт жонак магната Януша Радзівіла — Катажыны і Марыі, створаны ў 1646 г. віленскім мастаком Іаганам Шрэтэрам.

Найбольш яскравым прыкладам развіцця тэатра на землях Беларусі стала распаўсюджанне лялечнага тэатра — батлейкі. Батлейка ўяўляла сабой скрыню з дошак у выгля- дзе хаткі ці царквы, унутры якой паказваліся (вадзіліся на спецыяльных гарызантальных рэйках) лялькі-персанажы з дрэва ці каляровай паперы. Пры езуіцкіх калегіумах узнік- лі школьныя тэатры, дзе выкарыстоўваліся польская, ста- рабеларуская, а таксама лацінская мова для яе трывалага вывучэння.




Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   ...   61




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет