1. Гісторыя – навука, якая вывучае ўсю сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу існавання грмадства


Умовы вызвалення памешчыцкіх сялян



бет34/61
Дата02.01.2022
өлшемі230.8 Kb.
#454213
1   ...   30   31   32   33   34   35   36   37   ...   61
ответы по ист. Бел.

Умовы вызвалення памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці былі вызначаны ў падпісаным Аляксандрам II 19 лютага 1861 г. Маніфесце. Сяляне атрымалі асабістую свабоду і пэўныя грамадзянскія правы, якія карэнным чынам змянілі іх становішча.

Атрымаўшы асабістую свабоду, былыя памешчыцкія сяляне не атрымалі зямлі. Зямля, якая спрадвеку карміла се-ляніна, прызнавалася ўласнасцю памешчыкаў. Сяляне павінны былі выкупаць зямлю па ўстаноўленай урадам знач-на завышанай цане.

Пры раздзеле зямлі памешчыкі пакінулі сабе самыя леп-шыя ўчасткі, што прывяло р&йрраспалосіцы, калі памешчыц-кія і сялянскія надзелы (палоскі) зямлі чаргаваліся паміж сабой у залежнасці ад месца знаходжання ўрадлівай глебы.

Правілы выкупной аперацыі (выплаты сялянамі грошай за зямельныя надзелы) былі аднолькавымі для ўсіх губерняў Расіі. 20% неабходнай сумы сяляне плацілі непасрэдна па-мешчыку, а астатнія 80% сумы памешчыкам давала дзяржа-ва. Сяляне былі абавязаны на працягу 49 гадоў выплаціць дзяржаве гэтую суму, а таксама працэнты за яе пазыку. Агуль-ныя сумы, якія сяляне вымушаны былі заплаціць за зямлю, у 3 разы перавышалі яе рыначны кошт. Да зацвярджэння урадам выкупной здзелкі паміж селянінам і памешчыкам (г. зн. да поўнага выкупу зямлі селяніна) сяляне лічыліся часова-абавязанымі і павінны былі за карыстанне надзелам зямлі, як і раней, адпрацоўваць паншчыну або плаціць памешчыку чынш (грашовы аброк).

Сялянства Беларусі ў большасці сваёй не згадзілася з прапанаванымі яму ўмовамі надзялення землёй. 3 мэтай прадухіліць удзел нездаволеных сялян у паўстанні 1863 г. царскі ўрад вызваліў сялянства на тэрыторыі Польшчы, Беларусі і Літвы ад «часоваабавязанага становішча». Акра-мя таго, на 20% зніжаліся выкупныя плацяжы. Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі былі ліквідаваны феадальныя ад-носіны.

 У выніку аграрнай рэформы 1861 г. памешчыкі натэ- рыторыі Беларусі захавалі ў сваёй уласнасці больш за пало- ву ўсіх зямель; прыкладна ў 2 разы больш, чым у іншых гу- бернях еўрапейскай часткі Расіі. Сялянскія надзелы ў Беларусі складалі толькі 1/3 усёй зямлі. Захоўвалася адпра- цовачная форма гаспадаркі, характэрная для феадальнага ладу.

Разам з тым рэформа садзейнічала развіццю капіта-лістычных адносін у сельскай гаспадарцы. Атрымаўшы аса-бістую свабоду, сяляне станавілісявольнанаёмнай рабочай сілай. Многія гаспадаркі, якія выкарыстоўвалі наёмную пра-цу, набывалі прадпрымальніцкіхарактпар.

Лагічным працягам адмены прыгоннага права стала правядзенне ўрадам Аляксандра II буржуазных рэформаў у 60—70-я гг. Земская рэформапрадугледжвала стварэнне земстпваў — выбарных органаў для кіравання ў губернях і паветах мясцовай гаспадаркай, адукацыяй, аховай здароўя. На тэрыторыю Беларусі закон аб земствах не распаўсюдж- ваўся ў сувязі з тым, што царскі ўрад пасля паўстання 1863— 1864 гг. не давяраў мясцовым памешчыкам, якія маглі ў большасці сваёй трапіць у земствы, калі б яны былі створаны.

У выніку судовай рэформы суды сталі ўсесаслоўнымі, калі ў адной судовай установе разглядаліся справы прадстаўнікоў усіх саслоўяў, адкрытымі, пры якіх пасяджэнні суда праходзілі публічна, і незалежнымі ад урада. Разгляд крымінальных спраў праводзіўся з удзелам присяжныхзасядацеляў, якія не з'яўляліся прафесійнымі юрыстамі, прымалі рашэнні згодна з дадзенай прысягай сумленна і былі незалежныя ад прафе-сійных юрыстаў — суддзяў. У дапамогу падсудным уводзілася пасада адвоката — абаронцы іх інтарэсаў, які ажыццяўляў свае функцыі, як правіла, за пэўную плату. У Беларусі судовая рэформа пачалася пазней, чым у расійскіх губернях, з увя-дзення ў паветах міравых суддзяў, якія не выбіраліся ў сувязі з адсутнасцю земстваў, а назначаліся міністрам юстыцыі.

Пазней, чым у Расіі, пачалася ў Беларусі і городская рэ-форма. Згодна з ёй у гарадах ствараліся выбарныя органы гарадскога самакіравання на асновемаёмаснага цэнзу.у выбарах прымалі ўдзел толькі плацельшчыкі гарадскіх падаткаў, якія валодалі маёмасцю (зямлёй, дамамі, прадпрыемствамі) на пэўную суму грошай. Рабочыя і рамес-нікі, дробныя служачыя, інтэлігенцыя адхіляліся ад удзелу ў выбарах, таму што не плацілі гарадскіх падаткаў.у гарадскіх думах абмяжоўвалася прадстаўніцтва яўрэй-скага насельніцтва, якое складала большасць гарадскіх жы-хароў.




Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   30   31   32   33   34   35   36   37   ...   61




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет