1. Гісторыя – навука, якая вывучае ўсю сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу існавання грмадства


БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе (1944-1955 гг.). Шляхі і метады аднаўлення эканомікі



бет53/61
Дата02.01.2022
өлшемі230.8 Kb.
#454213
1   ...   49   50   51   52   53   54   55   56   ...   61
ответы по ист. Бел.

42. БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе (1944-1955 гг.). Шляхі і метады аднаўлення эканомікі.

1. Пераход да мірнага жыцця адбываўся ў цяжкіх умовах. У гады вайны Беларусь страціла больш за палову свайго на- цыянальнага багацця. Была разбурана большасць гарадоў, спалены тысячы сёл, амаль поўнасцю перасталі дзейнічаць прамысловасць, транспарт, сувязь. За гады вайны загінуў амаль кожны трэці жыхар рэспублікі.

Асаблівасцю аднаўленчага перыяду стала тое, што Беларусь, якая з'яўлялася часткай адзінай саюзнай дзяржавы, ат-рымала дапамогу ад астатніх рэспублік СССР, якія пазбеглі гітлераўскай акупацыі. Аднаўленне гаспадаркі БССР было праведзена на працягу чацвёртай пяцігодкі (1946—1950 гг.).

2. У час аднаўлення зруйнаванай вайной гаспадаркі перш за ўсё увага была нададзена развіццю цяжкай прамы словасці — машынабудаванню, металаапрацоўцы, электра-энергетыцы. Былі пабудаваны МАЗ і МТЗ. На Мінскім аў-тамабільным заводзе быў асвоены выпуск аўтамабіляў і са-мазвалаў. У 1950 г. выпуск прадукцыі пачаўся на Мінскіх трактарным заводзе, мотавелазаводзе.

У цяжкім становішчы знаходзіўся транспарт, бо ў час вай-ны бёларуская чыгунка была амаль поўнасцю разбурана. Ужо ў 1950 г. даўжыня чыгункі склала 93% ад даваеннай. Былі пабудаваны маеты, вакзалы, паравозныя дэпо і інш.

Ваенныя разбурэнні закранулі таксама сельскую гаспа-дарку. За гады вайны значна скарацілася колькасць жывё-лы, былі знішчаны на вёсцы жыллё і гаспадарчыя пабудо-вы. Захавалася вельмі мала сельскагаспадарчай тэхнікі, так што прыходзілася апрацоўваць зямельныя ўчасткі з дапа-могай коней, а калі іх не хапала, то запрагаліся самі сяляне. 3-за разбурэнняў сельская гаспадарка была не ў стане за-бяспечыць краіну неабходнымі харчовымі прадуктамі. Да 1947 г. існавала карточная сістэма прадуктовага забеспя-чэння насельніцтва.

Аднаўленчыя работы ў сельскай гаспадарцы ў першую чаргу прадугледжвалі аднаўленне калгасаў. Ва ўсходніх аб-ласцях Беларусі гэта адбылося адразу пасля вызвалення ад акупантаў. Іншым было становішча ў заходніх абласцях. Да вайны тут былі аб'яднаны ў калгасы толькі 7% сялянскіх гаспадарак. Таму быў узяты курс на правядзенне суцэлънай калектывізацыі ў сціслыя тэрміны. Ускладняла гэтую задачу наяўнасць на захадзе Беларусі хутароў, якія складалі значную колькасць сялянскіх двароў. Хуткія тэмпы калек-тывізацыі непазбежна вялі да прымусовых метадаў яе ажыццяўлення. Калектывізацыя суправаджалася ліквіда-цыяй гаспадарак кулакоў і перасяленнем іх у Сібір і Казахстан.



Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   49   50   51   52   53   54   55   56   ...   61




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет