40.Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
1. Пачатак барацьбы супраць акуііантаў адбываўся ва ўмовах хуткага наступления нямецка-фашысцкіх войскаў. Таму асноўная работа па арганізацыі падполля і партызан-скага руху вялася ва ўмовах акупацыі. На захопленай тэры-торыі стваралася сетка падпольных арганізацый і груп. Ініцыятыву ў стварэнні атрадаў і груп супраціўлення бралі на сябе радавыя камуністы і беспартыйныя патрыёты.
Ужо на пяты дзень вайны ў Пінскім раёне быў сфарміра-ваны адзін з першых партызанскіх атрадаў у Беларусі пад кіраўніцтвам В. Каржа. У Кастрычніцкім раёне Палескай вобласці быў арганізаваны партызанскі атрад, які ўзначалілі Ц. Бумажкоў і Ф. Паўлоўскі — першыя з савецкіх партызан, якім у жніўні 1941 г. было присвоена званне Героя Савецкага Саюза.
У ліпені 1941 г. быў створаны партызанскі атрад пад кі-раўніцтвам М. Шмырова, якога любоўна называлі «бацькам Мінаем». Гэты атрад у далейшым ператварыўся ў першую беларускую партизанскую брыгаду. За галаву бацькі Міная фашысты давалі 30 тыс. марак і карову, але здраднікаў сярод партызан не знаходзілася. Тады акупанты схапілі чацвярых дзяцей Міная ў якасці заложнікаў і расстралялі.
У барацьбу з ворагам уступілі падпольшчыкі. Шырокую дыверсійную дзейнасць на буйным чыгуначным вузле «Орша» разгарнуў былы начальнік паравознага дэпо гэтага вузла К. Заслонаў, які прыбыў з-за лініі фронту. Ён уладка-ваўся да немцаў начальнікам паравозных брыгад з правам самастойнага набору рабочай сілы. Яго людзі пачалі рабіць міны, знешне падобныя да кавалкаў вугалю, якія праз вугаль-ныя склады падкідваліся ў паравозныя топкі. Такім чынам заслонаўцы вывелі са строю болып за 200 паравозаў і ажыц-цявілі каля 100 крушэнняў паяздоў.
Актывізацыі барацьбы з ворагам у значнай ступені са-дзейнічала перамога войскаў Чырвонай Арміі ў бітве пад Масквой. Сумеснымі намаганнямі войскаў Калінінскага фронту, якія ў час контрнаступления выйшлі да граніцы Беларуси з партызанскімі атрадамі быў утвораны 40-кі-ламетровы праход, які праіснаваў да верасня 1942 г. Ён вядо-мы ў гісторыі як «Віцебскія (Суражскія) вароты».
2. Разгортванне масавай барацьбы супраць фашысцкіх захопнікаў вясной 1942 г. было звязана са стварэннем парты -занскіх брыгад. Камісарам адной з іх стаўЯ. Машэраў, які быў напярэдадні вайны настаўнікам фізікі і матэматыкі. Ён ства-рыў Расонскае партыйна-камсамольскае падполле, быў ка-мандзірам партызанскага атрада, сакратаром Вілейскага падпольнага абкома камсамола. У 26 гадоў яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Да сярэдзіны 1942 г. партызанскі pyx прыняў такія маш-табы, што ўзнікла неабходнасць стварэння адзінага каарды-нуючага цэнтра. 30 мая 1942 г. Дзяржаўны Камітэт Абароны прыняў рашэнне аб утварэнні Цэнтралънага штаба парты-занскагаруху (ЦШПР) пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнака-мандуючага, а таксама Беларускага штаба партызанскага руху(ЬШІ№).
Вялікі ўплыў на ўзмацненне партызанскага руху аказала перамога Чырвонай Арміі пад Сталінградам. Яна паклала пачатак карэннаму пералому ў ходзе Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Бітва на Курскай дузе завяршыла карэнны пералом у вайне і замацавала за савецкім каманда-ваннем стратэгічную ініцыятыву да канца вайны.
У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943 г. партызанам удалося вызваліць значную частку Беларусі — каля 60%. На гэтай тэрыторыі сфарміраваліся партызанскія зоны. Іх было больш за 20, у тым ліку Ушацкая, Барысаўска-Бягомльская і інш. У партызанскіх зонах апрацоўвалася і засявалася зям-ля, працавалі школы і бібліятэкі. Тут размяшчаліся аэрадро-мы, што прымалі самалёты з «Вялікай зямлі», ішла падрых-тоўка да баявых аперацый, знаходзілі прыстанішча тысячы мірных жыхароў.
Партызаны ўстанавілі пастаянны «кантроль» за рухам на важнейшых чыгуначных магістралях. Яны нападалі на гарнізоны, што ахоўвалі чыгуначныя станцыі, узрывалі чы-гункі і масты, выводзілі са строю паравозы і вагоны. Раз-гортвалася так званая рэйкавая вайна па масавым разбу-рэнні чыгунак з мэтай дэзарганізацыі нямецкіх ваенных перавозак. Першы этап «рэйкавай вайны» праводзіўся ў пачатку жніўня 1943 г., калі савецкія войскі распачалі контрнаступление пад Курскам. У выніку на 40% скараціліся пе-равозкі для фашысцкіх армій. Птлераўскае камандаванне вымушана было аддаць загад разбіраць іншыя пуці ў шэра-гу краін Еўропы, а рэйкі і шпалы перапраўляць на Усход. Другі этап «рэйкавай вайны» пад назвай «Канцэрт» право-дзіўся ў верасні—кастрычніку 1943 г., калі Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю БССР. Трэці этап пачаўся ў ноч на 20 чэрвеня 1944 г., напярэдадні Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён», і працягваўся да поўнага вызвален-ня Беларусі.
Супраць захопнікаў вялі барацьбу як партызаны, так і на-сельніцтва акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Мірныя жыхары аказвалі дапамогу партызанам. Яны забяспечвалі іх адзеннем, прадуктамі і медыкаментамі, клапаціліся аб пара-неных, збіралі, рамантавалі і перадавалі ў атрады зброю і боепрыпасы, будавалі абарончыя ўмацаванні і аэрадромы, выконвалі ролю сувязных, разведчыкаў і праваднікоў. У 1943 г. прыняў удзел у партызанскім руху ў якасці сувязно-га 99-гадовы дзед Талаш. Бессмяротны подзвіг здзейснілі жы-хары палескай вёскі Навіны браты Міхаіл і Іван Цубы. Карнікі, уварваўшыся ў вёску, схапілі іх і загадалі паказаць дарогу ў партызанскі лагер. Міхаіл Цуба наадрэз адмовіўся і тут жа на вачах брата быў застрэлены. А 70-гадовы Іван Цуба завёў фашыстаў у гібельную дрыгву.
Побач са сваімі дзядамі ваявалі хлопчыкі і дзяўчынкі. Так, подзвіг братоў Цубаў паўтарыў 12-гадовы хлопчык Ціхан Баран. Прыкладам для піянераў усёй краіны стаў подзвіг Марата Казея — юнага разведчыка партызанскай брыгады, якая дзейнічала ў Мінскай вобласці. Ён падарваў сябе грана-тай, калі апынуўся ў акружэнні ворага. Пасмяротна быў уз-нагароджаны зоркай Героя Савецкага Саюза.
Актыўнадзейнічалападполлеў Мінску. У 1943 г. мінскія падпольшчыкі разам з партызанамі ажыццявілі аперацыю па забойстве гаўляйтэра Беларусі В. Кубэ, падлажыўшы яму ў ложак міну. Удзельнікі гэтай аперацыі А. Мазанік, М. Осі-пава і Н. Траян сталі Героямі Савецкага Саюза. Нямецка-фа-шысцкія акупанты ахрысцілі Мінск «страляючым горадам». У 1974 г. Мінску было присвоена званне «Горад-герой».
За тры гады ў самаадданай барацьбе ў тыле ворага пры-нялі ўдзел больш за 1 млн патрыётаў Беларусі, якія нанеслі вялікі ўрон акупантам у тэхніцы і жывой сіле. За мужнасць і адвагу ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў больш за 140 тыс. беларускіх партызан і падпольшчыкаў былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.
Достарыңызбен бөлісу: |