1. Гісторыя – навука, якая вывучае ўсю сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу існавання грмадства


Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ у XIV- першай палове XVI ст



бет14/61
Дата02.01.2022
өлшемі230.8 Kb.
#454213
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   61
ответы по ист. Бел.

10. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ у XIV- першай палове XVI ст.

У ВКЛ існавалі розныя саслоўі — групы насельніцтва, якія мелі свае спадчынныя правы і абавязкі. Вырашальную ролю адыгрывалі буйныя феадалы — землеўласнікі. У іх асабістай уласнасці знаходзіліся прыватныя землі, якія можна было прадаваць, дарыць, абменьваць. Колькасць такіх зямель пастаянна расла. Буйных землеўладальнікаў называлі панамі. Яны займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады, уваходзілі ў склад паноў-рады. Самых буйных землеўладальнікаў сучасныя гісторыкі называюць магнатамі. Большасць феадалаў — сярэдніх і дробных землеўладальнікаў — з XVI ст. сталі называцца шляхціцамі.

Вялікі князь быў найбуйнейшым уладальнікам дзяржаўных зямель. Іх колькасць пашыралася ў выніку далучэння да ВКЛ новых тэрыторый. Даходы ад гэтых зямель ішлі ў дзяржаўную казну, якой распараджаўся таксама князь.

Самую вялікую частку насельніцтва складалі сяляне, якія ў XIV—XV стст. з землеўласнікаў сталі землекарыстальнікамі. Сяляне падзяліліся напахожых(вольных) — тых, што мелі права свабодна пераходзіць ад аднаго феадала да другога, і непахожых (прыгонных) — тых, каму такі пераход забараняўся. У 1447 г. вялікі князь Казімір выдаў прывілей, якім феадалам забяспечвалася, у адрозненне ад сялян, валоданне зямлёй на правах поўнай уласнасці. У 1468 г. быў складзены Судзебнік Казіміра — першы зборнік законаў ВКЛ. Згодна з гэтым дакументам сяляне пазбаўляліся права свабоднага пераходу ад аднаго феадала да другога, г. зн. яны прымацоўваліся да зямлі, на якой жылі і якую апрацоўвалі. Выданне Судзебніка азначала юрыдычнае афармленнезапрыгоньвання сялян — страты сялянамі свайго права ўласнасці на зямлю і ператварэння іх у залежных ад феадала.

За карыстанне зямлёй феадала сяляне павінны былі выконваць паншчыну — адпрацоўку пэўнай колькасці дзён на зямлі феадала або плаціць чынш — грашовы падатак за карыстанне зямельным надзелам. Сялян, якія аддавалі дзякла — натуральную даніну сельскагаспадарчымі прадуктамі за карыстанне зямлёй феадала, — называлі даннікамі. З XV ст. яны плацілі чынш.

Акрамя таго, існаваў шэраг дадатковых павіннасцей: талокі — сумесныя сезонныя гаспадарчыя работы, якія выкон-валіся ўсімі сялянамі разам, гвалты, ці згоны, — агульныя тэр-міновыя работы (будаўніцтва дарог, мастоў і г. д.).

У XIV—XV стст. пэўную частку насельніцтва ВКЛ складалі жыхары гарадоў. Карэнных вольных гараджан называлі мяшчанамі.

 Стан гарадоў у XIV—XV стст. вызначаўся тым, што каля 40% усіх гарадоў былі прыватнаўласніцкімі, г. зн. знаходзіліся ў прыватнай уласнасці феадалаў. Насельніцтва прыватных гарадоў імкнулася пазбавіцца ад феадальнай залежнасці. Гэта праяўлялася ў барацьбе жыхароў за пашырэнне сваіх правоў. 3 канца XIV ст. вялікія князі, улічваючы імкненні гарадскіх жыхароў, сваімі граматамі сталі дараваць гарадам магдэбургскае права, або права на самакіраванне(яго назва паходзіць ад нямецкага горада Магдэбурга, які першы ў гісторыі ў XIII ст. атрымаў такое права). Паводле гэтага права гараджане вызваляліся ад феадальнай залежнасці і стваралі свой орган улады — магістрат і суд, а рамеснікі — свае рамесныя аб'яднанні.

Магістрат з'яўляўся выбарным органам гарадскога са-макіравання. Ён складаўся з гарадскойт рады, якую выбіралі самі гараджане, і лавы — органа па судовых справах (назва «лава» паходзіць ад таго, што абвінавачваных садзілі ў час заслухоўвання справы на звычайную лаву). Гзтыя органы самакіравання ўзначальвалі адпаведна бурмістр і войт. Для магістрата ў гарадах пазней пачалі ўзводзіцца спецыяль-ныя будынкі — ратушы з гарадской вежай і гадзіннікам на ей.

Першым з гарадоў ВКЛ магдэбургскае права атрымаў у 1387 г. горад Вільня. Першым вольным горадам на сучаснай тэрыторыі Беларусі стаў у 1390 г. горад Берасце (цяперашні Брэст). Самы старажытны горад Беларусі Полацк набыў магдэбургскае права ў 1498 г. Мінск — сучасная сталіца Беларусі — атрымаў права на самакіраванне ў 1499 г.




Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   61




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет