1. Гісторыя – навука, якая вывучае ўсю сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу існавання грмадства



бет16/61
Дата02.01.2022
өлшемі230.8 Kb.
#454213
1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   ...   61
ответы по ист. Бел.

Вынікі Люблінскай уніі заключаліся ў тым, што ВКЛ разам з Польшчай утварылі агульную Рэч Паспалітую. Та кое аб'яднанне дзвюх суседніх краін называецца федэрацы- яй — дзяржавай, што складаецца з самастойных дзяржаўных утварэнняў, аб'яднаных на пэўных умовах у адзіную краіну. У складзе гэтай шляхецкай шматнацыянальнай дзяржавы ВКЛ існавала да канца XVIII ст.

Вынікамі Люблінскай уніі засталася нездаволена большая частка магнатаў ВКЛ, якім трэба было дзяліць палітыч-ную ўладу з палякамі. Да таго ж, згодна з уніяй польская шляхта мела права атрымліваць зямельныя ўладанні ў межах ВКЛ, а шляхта ВКЛ практычна страціла такое права ў тых раёнах, якія былі далучаны да Польскага каралеўства. Антыпольскія настроі ўвасобіліся ў барацьбе за захаванне элементаў самастойнасці ВКЛ. У 1581 г. быў створаны Га-лоўны трибунал — вышэйшы судовы орган для ВКЛ. У 1588 г. з удзелам канцлера ВКЛ Льва Сапегі быў падрыхтаваны і выдадзены Статут ВКЛ. У ім было занатавана, што займаць дзяржаўныя пасады і атрымліваць землі ў Вялікім княстве маглі толькі грамадзяне ВКЛ.

Вынікі Люблінскай уніі выявіл іся ўпаланізацыі — апачяч-ванні шляхты ВКЛ праз далучэнне яе да польскіх шляхецкіх вольнасцей. У 1696 г. шляхце ВКЛ, як і польскай шляхце, было нададзена права поўнага кантролю за дзейнасцю караля, што значна абмяжоўвала яго ўладу і давала шляхце магчымасць не падпарадкоўвацца каралю. Усё афіцыйнае справаводства ў Рэчы Паспалітай было пераведзена на польскую мову, якая набыла статус дзяржаўнай.
11. Культура Беларусі ў XIV- першай палове XVIІ ст.

У XIV—XV стст. жыхары тэрыторыі Беларусіўжо вылучалі сябе сярод іншых народаў, што знаходзіліся ў складзе ВКЛ. Назва «русіны» адносілася да насельніцтва Падзвіння і Падняпроўя (Віцебская, Магілёўская вобласці), а назва «ліцвіны» — да жыхароў Верхняга Панямоння (Гродзенская вобласць), а больш позняя назва «палешукі» — да тых, хто жыў на Палессі (Брэсцкая і Гомельская вобласці).

Пасля ўваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ пра-васлаўе было тут пануючай верай сярод мясцовых жыхароў. Пасля заключэння Крэўскай уніі 1385 г. паміж ВКЛ і Польшчай праваслаўная царква ў ВКЛ была пазбаўлена ўсіх ранейшых правоў. Ягайла ў абмен на пасаду польскага караля прыняўкаталіцтва, імкнуўся зрабіць каталіцкую царкву пануючай у ВКЛ і выдаў прывілей, які даваў дадатковыя правы і вольнасці феадалам-католікам. Гэта выклікала абвастрэн-не супярэчнасцей паміж феадаламі-католікамі і праваслаў-нымі феадаламі. У сярэдзіне і другой палове XV ст. вялікія князі літоўскія Казімір і Аляксандр пацвердзілі ўраўнаванне ў маёмасных правах праваслаўнай і каталіцкай царквы. Такі крок быў выкліканы тым, што абсалютную большасць ус-ходнеславянскага насельніцтва ў ВКЛ складалі ў XIV—

XV стст. праваслаўныя вернікі, у т. л. і сярод феадалаў.

У сучасных гісторыкаў існуюць розныя версіі наконт паходжання назвы «Белая Русь». Адны з іх звязваюць наз- ву з геаграфічным фактарам: белы колер абазначаў усход. Другія — з наступнымі асаблівасцямі: насельніцтва Беларусі насіла белае палатнянае адзенне, мела светлыя валасы, белы колер твару. Трэція — з рэлігійным становішчам: белая, зна- чыць, праваслаўная, «чыстая», у адрозненне ад язычніцтва («паганства»). Чацвёртыя — са знешнепалітычнымі абста- вінамі: частка тэрыторыі Беларусі, якая не была захоплена ні крыжакамі, ні татарамі, заставалася вольнай, свабоднай. Больш верагоднай з'яўляецца думка, што назва «Белая Русь» азначала своеасаблівае «прывілеяванае» становішча некато- рых усходніх зямель Беларусі (Полацкай і Віцебскай) у скла- дзе ВКЛ.

Барацьба са знешняй пагрозай выклікалабудаўніцтва цэлага шэрагу замкаў, якія маюць масіўны і суровы выгляд. Самым старажытным і буйным з'яўляецца Навагрудскі за- мак, узвядзенне якога адбывалася паэтапна, пачынаючы з X— XI стст. У першай палове XIV ст. будуюцца замкі ў Лідзе і Крэве. Значным помнікам абарончай архітэктуры з'яўляец- ца Гродзенскі замак.

У культавым будаўніцтве яскравым узорам гатычнага абарончага храма з'яўляецца Троіцкі касцёл у в. Ішкалдзь (Баранавіцкі раён), узведзены ў 1472 г

Царква-крэпасць была ўзведзена ў канцы XV — пачатку

XVI ст. у в. Сынковічы (Зэльвенскі раён). Яна выконвала ролю замка.

Прыкладамі жывапісу XIV—XV стст. з'яўляюцца фрэскі і абразы. Праваслаўныя і каталіцкія саборы, княжац- кія палацы і храмы былі ўпрыгожаны фрэскамі— роспісамі вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы.

Беларускія мастакі-жывапісцы стварылі ў гэты час шмат абразоў, у т. л. адзін з першых, вядомых сёння твораў — абраз «Маці Божая Замілаванне» з Маларыты.

Выдатнымі ўзорамі кніжнай справы з'яўляюцца ру-капісныя Лаўрышаўскае і Друцкае евангеллі XIV ст., Жы-ровіцкае евангелле XV ст., якія змяшчаюцьмгніяцюры (невялікія малюнкі). Вокладкі рукапісных кніг рабілі з до-шак, абцягвалі скурай і ўпрыгожвалі выявамі, металічнымі пласцінкамі, каштоўнымі камянямі. Да вокладкі звычайна прымацоўвалі зашчапкі, каб кнігу зручна было зашпіліць.





Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   ...   61




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет