1. Гісторыя – навука, якая вывучае ўсю сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу існавання грмадства


Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў другой пал. ХІХ ст



бет38/61
Дата02.01.2022
өлшемі230.8 Kb.
#454213
1   ...   34   35   36   37   38   39   40   41   ...   61
ответы по ист. Бел.

26.Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў другой пал. ХІХ ст

Пасля падаўлення паўстання 1863 1864 гг. у Беларусі адзначаўся рэзкі спад сялянскіх выступленняў і на працягу наступных 40 гадоў сялянскі рух не дасягаў узроўню, які назіраўся ў час падрыхтоўкі і правядзення рэформы 1861 г. Выступленні сялян былі паасобныя і неарганізаваныя. Арганізаваны рэвалюцыйны рух у Беларусі пачаў адраджацца толькі ў сярэдзіне 1870х гг. У той час самым радыкальным кірункам апазіцыйнай грамадскай думкі ў Расіі было народніцтва. Ідэалагічна яно грунтавалася на тэорыі сялянскага сацыялізму, заснавальнікамі якой былі А. Герцэн і М. Чарнышэўскі. Народнікі лічылі, што Расія мае магчымасць пазбегнуць капіталістычнай стадыі развіцця і, абапіраючыся на сялянскую абшчыну, перайсці адразу да сацыялізму. Сваіх прыхільнікау народніцтва знайшло перш за ўсё сярод разначыннай ілігенцыі.

3 самага пачатку ў народніцтве існавалі дзве плыні рэвалюцыйная і рэфарматарская. Прадстаўнікі першай асноўным сродкам дасягнення сваіх мэт лічылі сялянскую рэвалюцыю і рабілі ўсё магчымае, каб падштурхнуць сялян да рашучай барацьбы супраць самадзяржаўя і перажыткаў прыгонніцтва. Памяркоуныя народнікі хацелі перайсці да сацыялізму шляхам паступовага рэфарміравання існуючага ладу Расіі.

Народніцкі рух у Беларусі быў ідэйна і арганізацыйна звяззны з агульнарасійскім. Сярод вядомых расійскіх народнікаў 1870х гг. былі ўраджэнцы Беларусі М. Судзілоўскі, I. Грынявіцкі, Р. Ісаеў. У другой палове 1870х пачатку 1880х гг. у Мінску, Магілёве, Гродне, Віцебску і

іншых гарадах Беларусі дзейнічалі народніцкія гурткі. Меліся спробы весці агітацыюю сярод сялян. Магчымасці гэтых гурткоў былі вельмі абмежаваныя. Іх удзельнікі не бачылі асаблівасцей гістарычнага, сацыяльна-эканамічнага і нацыянальнага развіцця краю.

Пецярбургская арганізацыя "Зямля і Воля" раскалолася на "Народную волю" і "Чорны перадзел" большасць народнікаў у Беларусі падтрымала "Чорны перадзел", які кіраваўся старой прапагандысцкай тактыкай. Арганізацыя распалася, яе кіраўнікі выехалі за мяжу. Былыя прыхільнікі "Чорнага перадзелу" пачалі пераходзіць на пазіцыі "Народнай волі".

У сваёй дзейнасці нарадавольцы рабілі стаўку на індывідуальны палітычны тэрор супраць прадстаўнікоў улады. 1 сакавіка 1881 г., пасля некалькіх няўдалых спроб, яны забілі Аляксандра II. Бомбу ў цара кінуў ураджэнец Мінскай губерні I. Грынявіцкі. Кіраўнікі "Народнай волі" спадзяваліся, што забойства цара прывядзе да народнага паўстання ў Расіі. Аднак паўстання не адбылося, а рэпрэсіі супраць рэвалюцыянераў прывялі да знішчэння арганізацый "Народнай волі".

Народнікі ў Беларусі спрабавалі аб'яднацца ў адзіную арганізацыю. У пачатку 1882 г. у Вільні была створана Паўночназаходняя арганізацыя "Народнай волі". Праўда, праіснавала яна нядоўга. Ужо ў канцы года паліцыі ўдалося раскрыць і арыштаваць членаў яе цэнтральнай групы. У Беларусі засталіся толькі асобныя гурткі.

У першай палове 1880х гг. у Пецярбургу існавалі студэнцкія гурткі нарадавольніцкага і ліберальнаасветніцкага накірункаў, удзельнікамі якіх былі выхадцы з Беларусі. Падпольна яны выдалі некалькі публіцыстычных твораў, напісаных на рускай мове. У 1884 г. члены групы "Гоман" выступілі з ініцыятывай аб'яднання ўсіх народніцкіх гурткоў Беларусі. Імі было выдадзена два нумары гектаграфічнага часопіса "Гоман" на рускай мове. Гоманаўцы былі першымі, хто паставіў пытанне аб праве беларусаў мець сваю самастойную дзяржаву. Гоманаўцы аб’явілі сябе Беларускай сацыяльна-рэвалюцыйнай групай (БСГ).

У другой палове 1880х 1890я гг. пануючым накірункам у народніцтве з'яўляўся ліберальны. Ліберальныя народнікі адмовіліся ад рэвалюцыйных метадаў барацьбы і галоўную ўвагу звярнулі на рэфарміраванне зямельнага заканадаўства з мэтай павялічыць сялянскае землеўладанне і захаваць абшчыну ў вёсцы. Гэтьім яны спадзяваліся вырашыць аграрную праблему.

У гэты ж час iдэалогiя народнiцтва пачынае саступаць месца марксiзму. Першыя марксiсцкiя гурткi на Беларусi былi нешматлiкiя i амаль не звязаныя з масавым рабочым рухам. У дзейнасці сацыял-дэмакратычных арганізацый наступіу пералом, калі была выклiкана неабходнасць аб’яднання сацыял-дэмакратаў у адзiную партыю. Iнiцыятарам аб’яднальнага працэсу стаў створаны У.I.Ленiным “Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа”.

Такім чынам, у канцы XIX ст. былі закладзены ідэйныя і арганізацыйныя асновы далейшай барацьбы розных апазіцыйных самадзяржаўю сіл, якія пачалі афармляцца ў палітычныя партыі.


27.Фарміраванне беларускай нацыі. Культура Беларусі ў другой пал. ХІХ – пач. ХХ ст.



Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   34   35   36   37   38   39   40   41   ...   61




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет