1. Гісторыя – навука, якая вывучае ўсю сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу існавання грмадства


Культура Беларусі ў другой пал. ХІХ – пач. ХХ ст



бет40/61
Дата02.01.2022
өлшемі230.8 Kb.
#454213
1   ...   36   37   38   39   40   41   42   43   ...   61
ответы по ист. Бел.

Культура Беларусі ў другой пал. ХІХ – пач. ХХ ст.

1. Стан навуковых ведаў у пачатку XX ст. вызначаўся развіццём беларусазнаўства. У трехтомным даследаванні акадэміка Яўхіма Карскага «Беларуси» было дадзена ўсеба-ковае навуковае абгрунтаванне нацыянальнай самабытнасці беларусаў як асобнага славянскага народа. Гэту працу назы-ваюць энцыклапедыяй беларусазнаўства.

Гістарычныя даследаванні былі прадстаўлены працамі гісторыка і этнографа Мітрафана Доўнар-Запольскага, які абгрунтоўваў палажэнне аб існаванні самабытнага беларус-кага народа, «яго адметнасці ад іншых славянскіх народаў», наяўнасці ў яго арыгінальнай культуры і мовы, выказваўся за «яго права на самастойнае існаванне».

2. Значнай з'явай у нацыянальна-культурным руху Бе- ларусі ў пачатку XX ст. стала выданне ў Вільні газеты «Наша ніва». Галоўнымі тэмамі «Нашай нівы» былі Беларусь і лёсяе народа. У першым нумары абвяшчалася: «Мы будзем слу-жыць усяму пакрыўджанаму беларускаму народу, пастараемся быць люстрам жыцця, каб ад нас, як ад люстра свет падаў у цемнасць. Мы будзем старацца, каб усе беларусы, што не ве-даюць, хто яны ёсць, — зразумелі, што яны беларусы і людзі, каб пазналі свае правы...»

На старонках газеты ўпершыню ўбачылі свет паэмы Янкі Купалы «Курган» і «Бандароўна». У 1910 г. рэдакцыяй «Нашай нівы» быў выдадзены першы паэтычны зборнік Якуба Коласа «Песні-жальбы». У 1914—1915 гг. рэдактарам газеты быў Янка Купала. Пры рэдакцыі газеты ствараўся, дзякуючы намаганням Івана Луцкевіча, беларускі нацыянальны музей.

3. Стваральнікам новай беларускай літаратуры і літара- турнай мовы ўвайшоў у гісторыю Янка Купала (Іван Луцэвіч, 1882—1942 гг.) — аўтар п'ес «Паўлінка», «Раскіданае гняздо» і інш. У творчасці Янкі Купалы спалучаліся тэмы пратэсту сялянства і барацьбы за нацыянальнае адраджэнне. Купа- лаўскі верш «А хто там ідзе?» рускі пісьменнік Максім Горкі лічыў «народным гімнам беларусаў» і зрабіў яго пераклад на рускую мову.

Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч, 1882—1956 гг.) пачаў працу над паэмай «Новая зямля». Ён апаэтызаваў вобразы рашучых і смелых сялян беларускай вёскі пачатку XX ст., абу-джаных рэвалюцыяй.

Запаветам паэта свайму народу стаў верш-гімн «Пагоня» Максіма Багдановіча.

У пачатку XX ст. ярка раскрыўся талент беларускай паэ-тэсы і рэвалюцыянеркі, аўтара «Першага чытання для дзе-так беларусаў» Цёткі (Алаізы Пашкевіч).

4. Тэатральнае жыццё ў Беларусі было звязана з дзейна- сцю Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага, які лічыцца стваральнікам беларускага прафесійнага тэатра. У Вільні на аматарскай аснове дзейнічаў Беларускі музычна-дра- матычны гурток пад кіраўніцтвам Алеся Бурбіса. Ён ажыц- цявіў першую тэатральную пастаноўку п'есы Я.Купалы «Паў- лінка».

5. Выдатных поспехаў дасягнула беларускае выяўленчае мастацтва. Пэўную ролю тут адыгралі прыватныя рысавальныя школы. У адной з іх у Віцебску прайшоў першую пад-рыхтоўку як жывапісец сусветна вядомы мастак XX ст. бела-рускага паходжання Марк Шагал.

Традыцыі лірычнага пейзажа развіваў Вітольд Бялыніцкі-Біруля.Ёй прысвяціўвясне каля 200 карцін,у назвах 120 з іх вы-карыстана слова «вясна».

6.Найбольш вядомым помнікам архітэктуры, які спалучае рысы раманскай і гатычнай архітэктуры, з'яўляецца Касцёл святых Сымона і Алены

У пачатку XX ст. былі пабудаваны мемарыяльны комплекс каля в. Лясная ў гонар 200-годдзя перамогі Пятра I у Паў-ночнай вайне над шведамі (бітва прыЛяснойбыланазвана ім «маці Палтаўскай баталіі»),помнікікаляВіцебскаіў Кобрыне ў памяць загінуўшых у вайне 1812 г. салдатрускай арміі.





Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   36   37   38   39   40   41   42   43   ...   61




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет