1. Гісторыя – навука, якая вывучае ўсю сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу існавання грмадства


Акупацыйны рэжым на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны



бет50/61
Дата02.01.2022
өлшемі230.8 Kb.
#454213
1   ...   46   47   48   49   50   51   52   53   ...   61
ответы по ист. Бел.

39.Акупацыйны рэжым на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны.

На акупіраванай тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысц-кія захопнікі ўстанавілі акупацыйны рэжым. Быў уведзены «новы парадах», накіраваны на ліквідацыю савецкага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей. Яго ідэйнай асновай стала чалавекане-навісніцкая «расавая тэорыя», якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над усімі іншымі народамі, неабходнасць па-шырэння «жыццёвай прасторы» для немцаў і іх «права» на сусветнае панаванне.

Адносіны акупантаў да беларусаў былі вызначаны ў плане «Ост». Згодна з ім прадугледжвалася 75% рускіх, белару-саў, украінцаў фізічна знішчыць, а астатнія 25% ператварыць у рабоў. Што датычыцца цыганоў і яўрэяў, якія таксама жылі ў Беларусі, дык іх чакала поўнае знішчэнне. Галоўным срод-кам ажыццяўлення сваіх мэт фашысты зрабілі палітыку ге-нацыду — знішчэнне груп насельніцтва па тых або іншых матывах: за прыналежнасць да камуністаў або яўрэяў, за любое непаслушэнства акупацыйным уладам.

У Беларусі было створана больш за 260 лагераў смерці. Адзін з іх каля вёскі Малы Трасцянец. У сістэме лагераў фа-шысцкай Германіі ён займае сумнае чацвёртае месца пасля Асвенціма, Майданака і Трэблінкі па колькасці знішчаных чалавек. Яўрэйскае насельніцтва Беларусі зганялася ў спе-цыяльныя месцы пражывання — гета. Усяго іх у Беларусі было 163.

Птлераўцы за час акупацыі правялі ў Беларусі больш за 140 карных экспедыцый, у час якіх цэлыя раёны ператвары-ліся ў «зоны пустыні». 22 сакавіка 1943 г. па загадзе фашыс-таў былі спалены жывымі ўсе жыхары вёскі Хатынь паблізу Лагойска. У агні загінулі 149 чалавек, у тым ліку 76 дзяцей. Назва «Хатынь» стала сімвалам трагедыі беларускага народа ў гады вайны. Усяго ў Беларусі было знішчана больш за

2 млн 200 тыс. чалавек. Разам з жыхарамі спалена 619 вёсак,

3 якіх 186 так і не былі адноўлены пасля вайны.

Фашысты прымусова вывозілі савецкіх людзей, асабліва моладзь, на катаржныя работы ў Германію. Тых, хто ўхіляўся ад адпраўкі ў Германію, расстрэльвалі. За час акупацыі з Бе-ларусі было вывезена каля 380 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 24 тыс. дзяцей.

Каб наладзіць цывільнае жыццё з максімальнай карысцю для сябе, акупанты адразу ж сталі на шлях фарміравання мясцовай адміністрацыі і паліцэйскіх падраздзяленняў. 3 мэ-тай стварэння сваёй апоры сярод насельніцтва яны дазволілі тым, хто стаў з імі супрацоўнічаць, распаўсюджваць нацыя-нальную сімволіку, арганізоўваць беларускія школы, аднаў-ляць дзейнасць тэатральных, навуковых і вучэбных устаноў, выдаваць беларускія газеты. Калі становішча акупантаў стала катастрафічным, яны пайшлі на стварэнне такіх арганізацый, як Беларуская цэнтральная рада, Беларуская краевая абарона, Саюз беларускай моладзі. Некаторыя прад-стаўнікі беларускага нацыянальнага руху пайшлі на су-працоўніцтва з нямецкай адміністрацыяй пад лозунгам барацьбы з бальшавікамі.



Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   46   47   48   49   50   51   52   53   ...   61




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет