Тэльмана // Івановская, Hoowera, Neidenburger-Str., Тельмана — Нягледзячы на тое, што вуліца знаходзіцца на тэрыторыі гістарычнага цэнтра Гродна, сфарміравалася яна адносна нядаўна. Яе ўзнікненне звязана з новай забудовай купца Іосіфа Фрумкіна. Перш за ўсё гэта датычыць пабудовы новага будынка для Гродзенскага Акружнога суда ў 1884 г. (сучасная Савецкая № 31). Першая вядомая назва вуліцы – Іванаўская (план 1890 г.). У 1920-я гады вуліца была пераназвана ў вуліцу Гувера – у гонар амерыканскага прэзідэнта, які распрацаваў і здзейнічаў праграму дапамогі для пацярпелых людзей ад Першай сусветнай вайны. Дзякуючы гэтай праграме больш 300 тысяч жыхароў Заходняй Беларусі атрымалі ў 1920-1924 гг. прадуктовую, матэрыяльную і медыцынскую дапамогу.
На 1928 г. па адрасе вул. Гувера № 1 ( магчыма, у доме Лейзы Смазановіча ) працавала цукерня Каплана; № 2 – камяніца Мойшы Камінскага; № 3 – Залмана Карасіка, № 4 – праўлення яўрэйскай гміны; № 7 – працоўня капчонасцей Мароза, № 9 – камяніца Натана Ёселевіча. Тут жа знаходзілася спажывецкая крама Ёселя Мілінкера; № 12 – працавала цырулня Кранцыеўскага [ДАГВ Ф. 17. – Воп. 1. – Спр. 177. – 95 -95 зв.].
Тэльмана № 3 – Дом З.Карасіка. – Будынак на рагу вуліц Калючынскай і Тэльмана. Час пабудовы – або канец 1880-х гг., або каля 1901 г. Уласны дом Зэльмана Якаўлевіча Карасіка, аднаго з найбольш знакамітых гродзенскіх фатографаў. У доме першыя сорак гадоў ХХ ст. месцілася таксама фотамайстэрня майстра. Аднапавярховы мансардны будынак з выразнымі элементамі эклектыкі. У 1944 г. тут працавалі фотаатэлье і крама № 3. На 1970 г. – абласная кантора “Стройбанка”. У 1990-х гг. быў моцна перабудаваны пад патрэбы гродзенскай архітэктурнай арганізацыі, аднак пасля перайшоў да ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці.
Тэльмана № 4 — Дом купца Фрумкіна на Іванаўскай, дом Лебедзева. Год пабудовы — 1856. Дабудаваны ў 1900 г. Частка будынка была разабрана ў сувязі з будоўляй крамы «Дзіцячы свет» па вул. Савецкай. У Гістарычным архіве ў Гродне захоўваецца яго праектны чарцёж. На 1926 г. тут працавала цырульня А. Аляхно і тытунёвая лаўка С. Крынскага. Па стану на жнівень 1944 г. – Абласное ўпраўленне Народнага камісарыята юстыцыі. У 1950 г. – нарсуд 1-го участка г. Гродна і абласны суд. У 1982 г. тут працавала “Объединение парикмахерских и фоторабот «Зенит»”.
Тэльмана № 5 — Дом Лінкевіча, Прэзідыум гродзенскай калегіі адвакатаў. Год пабудовы — 1900. Эклектыка. У жніўні 1944 г. у доме знаходзілася кантора гродзенскага “Облспецторга”, якую выселілі 20 жніўня 1945 г., а памяшканні перадалі кілбаснай фабрыцы гродзенскага мясакамбіната.
Тэльмана № 6 — Дом Шохоця, праўленне яўрэйскай гміны. Год пабудовы — 1900. Па гэтым жа адрасе з 1916 г. працаваў “Польскі клуб “Муза””. Тут, між іншым, у 1920-х адбываліся паседжанні Саюзу афіцэраў рэзервістаў.
Тэльмана № 7 — Дом Карпава. Год пабудовы — 1900. У 1945 г. – вайсковая пракуратура гродзенскага гарнізона.
Тэльмана № 7 а — Год пабудовы — 1900.
Тэльмана № 8 – У 1926 г. веў прыватную практыку ўрач Сает – спецыяліст па ўнутранным і скураным захворыванням. У 1937 г. у будынку знаходзілася рэстаўрацыя «Resursa obywatelska» (Muza).
Тэльмана № 9 — Дом Рымана, Ленінскі РАУС горада Гродна. Год пабудовы— 1905. Унікальны узор архітэктуры стылю мадэрн. Імя архітэктара невядома. Пры ўмове поўнай рэстаўрацыі будынка цяжка было б уявіць, што тут знаходзіцца міліцэйскі пастарунак. У любым іншым еўрапейскім горадзе гэта быў бы шыкоўны гатэлъ. У міжваенны час тут знаходзілася Банкаўскае таварыства. У 1950 г. – абласны савет “ДСО «Динамо»”. У 1960-70-е г.г. – УУС аблвыканкама. З 1969 па 2009 г.г. – адраснае бюро УУС = ? Адресное бюро находилось в крыле здания, которое выходит на ул. Городничанскую
Тэльмана № 10 — Дом Клемпнера, яўрэйская малебная школа; сядзіба НКУС. Год пабудовы — 1905. Будынак быў дабудаваны для патрэбаў карыстальніка – УКДБ па Гродзенскай вобласці. Цікава, што і надалей з’яўляецца нядрэнным узорам эклектыкі.
Тызенгаўза плошча // Городницкая площадь, Губернская площадь, Дворцовая площадь, Napoleona, Wołnosci, York-Platz, площадь Леніна, площадь Тизенгауза — Сфармавалася ў 1765-1785 гг. па праектным плане архітэктараў I. Мёзера і Дж. Сака. Адміністрацыйны і культрны цэнтр Гарадніцы. Распрацоўка праекта на землях каралеўскага фальварка дазволіла архітэктарам апрабаваць у натуральным выглядзе "ідэальныя" прынцыпы планіравання познягяга барокка, што дазваляла ёй ідэальна прііаніраваць з іншымі кварталамі Гарадніцы. Да 1793 г. забудова плошчы згодна з праектам была яшчэ не скончана, а пазней да рэалізацыі першапачатковага праектнага плана так і не вярнуліся. У першай палове XIX ст. плошчу называлі Гарадніцкай альбо Губернатарскай, паколькі ў гэты час палац Тызэнгаўза займаў гродзенскі губернатар. У 1864 г. назву плошчы змянілі на “Дварцовую”. Гэтая назва праіснавала да 20-х гадоў XX ст. 3 гістарычнай забудовы, узведзенай па праекту Дж. Сакка ў XVIII ст., захаваліся практычна ў нязменным выглядзе сучасныя дамы №№ 3, З а, 4, 4 б, 5, 2/2.
Пасля Другой Сусветнай вайны плошча стала насіць назву імя Леніна. Падчас рэканструкцыі плошчы Леніна быў знесены флігель Дома адміністратара з тым, каб «падчас святочных першамайскіх і кастрычніцкіх дэманстрацый забяспечыць свабодны праход калонам працоўных каля трыбунаў і помніка Леніну...». У 1992 годзе гістарычная частка плошчы Леніна рашэннем гарвыканкама па прапанове гарадской тапанімічнай камісіі была пераназвана ў плошчу Тызэнгаўза.
Гэтак, не захаваўся будынак пад № 2/1, пабудаваны, прыкладна ў сярэдзіны ХІХ ст., які яшчэ ў часы Расійскай імперыі выконваў функцыю псіхіятрычнай лячэбніцы. На 1926 г. – псіхіятрычнае аддзяленне гарадскога шпіталя. У 1960-70-е г.г. тут знаходзіўся гарком КПБ і гарком ЛКСМБ. Рашэннем гарвыканкама ў кастрычніку 1969 г. быў адведзены зямельны ўчастак пад праеткаванне навага будынка гаркома партыі са сносам жылых дамоў па вул. 11-га ліпеня № 2, № 4. Пазней у былой псіхіятрычнай лячэбніцы знаходзіўся аддзел рэгуляцыі рэчываў АН БССР.Сам будынак быў знесяны ужо ў 1986 г. пад час рэканструкцыі тагачаснай плошчы Леніна па той прычыне “ для удобства прохождения колонн демонстрантов по площади”...
Палац Тызенгаўза, Губернатарскі дом і канцылярыя губернатара, губернскае праўленне Пабудаваны ў 1760-1770-я гады, як палац старосты гродзенскай эканоміі А. Тызенгаўза. Пазней належаў генералу Я. Сіверсу, князю Рэпніну. 3 пачатку XIX ст. быў рэзідэнцыяй губернатара. Зруйнаваны у 1915 г. Канчаткова разабраны ў 1920 г.
Аляксандраўская царква — Узведзена ў 1872 г. у цэтры плошчы. Была разабрана ў 1938 г.
Стэла Свабоды — Пастаўлена ў 1924 г. у гонар ахвяраў бальшавізму. Знесена ў 1939 г.
Тызенгаўза № 1 — Адзін з будынкаў былой акружной лячэбніцы, аддзяленне мастацтва ГрДзу. Пабудаваны ў 1895-1912 гг.
Тызенгаўза № l a — Адзін з будынкаў былой акружной лячэбніцы, корпус ГрДу. Пабудаваны ў 1895-1912 гг.
Тызенгаўза № 2/2 — Дом адміністратара, Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў РБ. Пабудаваны ў 1780 г. па праекце архітэктара Дж. Сака. Рэстаўраваны ў 1992 г. Помнік архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму. Уваходзіць у архітэктурны ансамбль Гарадніцы.
Тызенгаўза № 3 — Дом Бацюшкова, дом Наталлі Кажэўнікавай. Паводле плана 1856 г. на месцы гэтага будынка знаходзіўся драўляны сарай. Пасля 1860 г. участкам, на якім знаходзяцца зараз будынкі №3 і №3а, валодаў купец Булькаўштэйн. Перад 1898 г. участак перайшоў да новага ўладальніка. Дом пабудаваны ў 1898 г. У 1905 г. домам валодаў Дзмітрый Бацюшкоў, які ў верасні гэтага года быў аштрафаваны за забруджванне ручая Юрыздыка «клазетнымі нечыстотамі». Паміж 1905 г. і 1910 г. дом перайшоў у валоданне Натальлі Васільеўны Кажэўнікавай. У 1923 г. домам валодаў Лейзар Малевіч. Перабудоўваўся ў пасляваенны час. Рэстаўраваны ў 1996 г.
Тызенгаўза № 3 а — Пабудаваны паміж 1905 і 1910 гг. з мураванага хлява з мэтай пераўтварэння ў жылы даходны будынак. Рэстаўраваны ў 1996 г. Да 1960-х гг. у двары гэтага дома знаходзіўся яшчэ адзін мураваны будынак, пасля знесены. ( На 1947 г. у ім знаходзіўся трэст “Гроднолеспром” ). У 1923 г. у гэтым доме, або доме №3 знаходзілася харчовая лаўка Юзэфы Громан.
Тызенгаўза № 4 — Музычны флігель, музычная школа, «Крывая афіцына», тэатральная афіцына, дом Друцкага-Любецкага. Першапачаткова задума і кампазіцыя плошчы Тызенгаўза належыць архітэктару Ёгану Мёзеру, які з 1733 г. працаваў у Гродне, а ў 1765-1774 гг. знаходзіўся на службе ў А. Тызенгаўза, з’яўляючыся галоўным будаўніком гарадніцы. Будынак «крывой афіцыны» быў адным з ключавых у кампазіцыі плошчы, таму можна меркаваць, што яго будаўніцтва пачалося яшчэ перад 1774 г., а дабудавана недзе ў 1776-1778 гг. архітэктарам Дж. Сака. У гэтым будынку першапачаткова размяшчалася жытло для балетнай трупы і, напэўна, балетная школа. Пасля ад’езда трупы ў Варшаву ў будынку пасяліліся музыканты капэлы, частка з якіх жыла ў ім па меншай меры да 1795 г. Менавіта гэты будынак меў на ўвазе Жылібер, які ў сваёй запісцы ад 12 ліпеня 1780 г. скардзіўся каралю: «палац для музыкантаў быў раскошна пачаты, скончаны, умэбляваны і гэтыя людзі ў ім жывуць».
Паводле першапачатковай задумы Ёгана Мёзэра ніякай тэатральнай або музычнай «спецыялізацыі» гэты будынак не меў. Праект Мёзэра і далейшыя будаўнічыя задумы Дж. Сака рэалізоўваліся больш марудна, чым ажыццяўляў сваю кіпучую дзейнасць Тызенгаўз. А. Тызенгаўз заснаваў тэатральную школу ў 1774 г. Яшчэ да адкрыцця школы пачалася падрыхтоўка музыкантаў скрыпачом гродзенскай капэлы Тадэвушам Вержбаловічам (з 26 ліпеня 1769 г.). Можна, аднак, меркаваць, што існаванне галерэяў на першым паверсе будынка і запланаванай «каравульнай» насупраць сведчыла аб намеры вакарыстоўваць плошчу для арганізацыі тэатральных пастановак на адкрытым паветры. Уласна ж тэатральныя пастаноўкі ў часы Тызенгаўза маглі адбывацца ў палацы Тызенгаўза (прыбудаваным да яго манежы «райтшуле») ці былым езуіцкім рэфектарыі. Запланаваны «оперхаўз» на вул. Ажэшкі так ніколі і не быў рэалізаваны.
Няма сумніву, што пад час заканчэння будовы Дж. Сака ўнёс у будынак значную меру сваёй індывідуальнасці. Першапачатковая форма даху будынка нагадвала дах палаца ў Свяцку, які акурат ў гэты час будаваўся па праекце Дж. Сака.
Першапачаткова будынак быў двухпавярховы з высокім мансардным дахам (слухавыя вокны былі як на першым, так і на другім ярусе даху). Першы павех будынка складала адкрытая галерэя з аркадамі. Вокны былі з паўкруглым завяршэннем. Першапачаткова планірока дазваляла з галерэі праз бакавыя і цэнтральныя (у паўтары паверхі) ўваходзіць у класы як першага, так і другога паверха. Удзельнікі трупы маглі жыць у мансардных пакоях. Падлогі першага паверха і галерэі былі выкладзены цэглай. Дах быў пакрыты хвалістай чарапіцай.
20-31 жніўня 1795 года усе будынкі, якія да абдыкацыі належалі каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму як манарху, былі перапісаны ў так званы «Рэестр па-каралеўскіх валоданняў у Гродне», у якім будынак праходзіць як «афіцына крывая каменная».
Першапачатковыя рамонтоныя работы былі ў будынку запланаваны на 1816 г. Да гэтага ў ім размяшчаліся службы губернатарскага палаца, а тады было вырашана перабудаваць яго пад казармы. Аднак моцнай перабудовы не адбылося і да 1828 года будынак захоўваў свой першапачатковы выгляд. Перабудова будынка мела месца і ў 1837 г. (закладзеныя бакавыя дзверы на галерэю і сама галерэя, некалькі новых вокнаў). Паміж 1837 і 1848 гг. будынак быў выкуплены купцом Булькаўштэйшам з мэтай перабудаваць яго і здаваць у арэнту пад «казённыя патрэбы» (для кантрольнай палаты). Менавіта перабудова (скончана да сакавіка 1856 г.) Булькаўштэйнам будынка ў цэлым і надала яму той выгляд, які ён мае цяпер. Пад час перабудовы мансардны паверх быў заменены паўнавартасным трэцім паверхам. Новы дах хутчэй за ўсё адразу быў пакрыты бляхай. Можна меркаваць, што будынак так і ніколі не быў прыстасаваны пад казённыя патрэбы, таму быў прададзены купцом графу Друцкаму-Любецкаму. У 1910 г. будынак знаходзіўся ў валоданні графа В.А. Друцкага-Любецкага. Ужо ў 1912 г. будынкам валодала Часлава Сен-Поль. Нейкі час (магчыма ў час Першай сусветнай вайны) у будынку ізноў знаходзіліся казармы. У той час «крывая афіцына» выкарыстоўвала як даходны дом, г.зн. была прыстасавана пад жылыя памяшканні.
У 1924 г. новы ўладальнік будынка Юзаф Леон Стралец пачаў рамонт будынка, які завершыўся ў 1928 г. Вынікам рамонта стала з’яўленне люкарны і некаторыя іншыя дэталі дэкора. Былі перасунуты (ссунуты) балконы. У 1956 г. будынак быў грунтоўна перабудаваны ўнутры з мэтай прыстасавання пад жытло. У 1988 г. была праведзена рэстаўрацыя фасадаў будынка (архітэктар А. Алізаровіч). У канцы 1980-х гг. рабіліся прапановы прыстасаваць частку быдынка пад музей гісторыі гродзенскага тэатра.
Падобны па форме будынак на процілеглым баку плошчы так ніколі не быў пабудаваны, хаця, гледзячы па ўсім, будаўніцтва яго распачалося. У час земляных прац у пачатку мая 1987 г. на месцы меркаванага знаходжання будынка-«блізнюка» «крывой афіцыны» былі адшуканыя скляпеністыя падмуркі з буйнапамернай цэглы XVIII ст. Частка фундаманта, адкрытая для агляду, аднак, была занадта малой, каб з дакладанасцю сцвердзіць, што гэта мог быць падмурак другой «крывой афіцыны». На планах Гродна і Гарадніцы 1780, 1795 і 1823 гг. ніякага будынка на гэтым месцы няма. Тым не менш на «варшаўскім» плане Гарадніцы 1780 г., апублікаваным В. Калніным у 1988 г. бачна, што паводле праекта Ё. Мёзера, будынак насупраць сучаснай «крывой афіцыны» павінен быў быць пабудаваны і прызначаўся для каравульнай. Таксама ў 1780 г., калі паректны план параўноўваўся з натурай у сувязі з адстраненнем Тызенгаўза, было сцверджана, «закладзены падмурак пад каравульную».
Тызенгаўза № 4 6 — Дом лясной адміністрацыі; гродзенская беларуская школа. Пабудаваны ў 1770 г. па праекце I. Мёзера. У 1899-1915 гг. уваходзіў у комплекс акружной бальніцы. Прыклад архітэктуры барока.
Тызенгаўза № 5 — Казарма для кадэтаў, Кантрольная палата, будынак Губернскага прысутствія, Komenda Policji, палац піянераў, бібліятэка, музычная школа. Пабудаваны ў 1765-1785 гг. Архітэктары I. Мёзер i Дж. Сака. Перабудаваны ў другой палове XIX ст. Рэстаўраваны ў 1989 г. па праекце В. Барсукова. З 1950 па красавік 1957 г.г. – гаркам КП(б)Б. 10 красавіка 1957 г. будынак быў перададзены на баланс гродзенскага аддзялення народнай адукацыі для размяшчэння ў ім “Дома пионеров”. З 1979 г. – райкам КПБ и райкам ЛКСМБ Ленінскага р-на.
Тызенгаўза № 7 — Адзін з будынкаў былой акружной лячэбніцы, Навукова-даследчы цэнтр праблемаў рэсурсазберажэння. Пабудаваны ў 1895-1912 гг.
У
Уpыцкaгa // Zlataraskaja, Zlota, Пaлaтcкaя, Skarbowa, Zygmunta Wróbliewskiego, Gumbinner-Str., Урицкого — Сфарміравалася не пазней XV ст. Упершыню ўзгадваецца ў судовых дакументах пачатку XVI ст. і апісана ў 1561 г. ў "Валочным памеры горада Гродна" пад назвай Златарская. У шматлікіх архіўных дакументах вядомых магнацкіх родаў - Радзівілаў, Быхаўцаў, Слізней вуліца фігуруе часцей за ўсё пад назвай " Zlota". На вуліцы мясцііася значная колькасць рамеснікаў ювелірнага цэха, які існаваў яшчэ да XVI ст.
У ХVІІ ст. вуліца значылася пад назвай "Залатая, якая вядзе да Гарадніцы". У ХVІІІ ст. на вуліцы мясціліся пляцы дамініканцаў, Радзівіла, Кланіцкіх, а таксама забудова Грандмайстра ювелірнага цэха. Назва вуліцы захоўвалася да 1864 г. Пазней яна змянілася на Палатскую, так як на пачатку вуліцы мясцілася Казённая налата Губернскай управы.
У 20-я гады XX ст. вуліца пачала называцца "Skarbowa", а ў 1931 г. пераназвана рашэннем Гродзенскага магісграта ў вуліцу Зыгмунта Ўрублеўскага.
Асноўная захаваўшаяся гістарычная пабудова адносіцца да перыяду пасля пажару 1885 г. і ўяўляе сабой розныя варыянты стылю эклектыкі.
На 1937 г. у доме № 1 месцілася гродзенскае аддзяленне польскага краязнаўчага таварыства; на 1945 г. па адрасу Урыцкага № 2 працаваў гродзенскі філіял “Белпромпроекта” ды гродзенскі “Облздравотдел”. На 1950 г. тут знаходзілася санітарна-авіяцыйная станцыя, “Олбстатуправление”, “Областное управление Госстрах” ды “Обллит”; на 1928 г. па адрасе вул. Златарска № 3 знаходзілася Таварыства пашырэння рэлігійнай веды “Szacharej Toke” пад кіраўніцтвам Файвель Метанс ды працавала цырульня Шламы Сегала. Акрамя таго, тут мясціліся спажывецкія крамы Медля Рубіновіча ды Шейны Фрэйдовіча; № 4 – дом Лейбы Бранде; На 1930 г. гаспадаром дама па вул. Урублеўскага № 5 быў Шлома Жыдраньскі [ ДАГВ Ф. 46. – Воп. 1. – Спр. 19. - Арк. 19 зв. ]; № 6 – піўная Фрэйдовічаў [ДАГВ Ф. 17. – Воп. 1. – Спр. 177. – 110-110 зв.]. Адначасова, па стану на 1928 го. па вул. Скарбовай узгадваюцца: № 6 – дом Шолома Померанца; № 8 – дом Праскові Торбіноўскай; № 10 – дом Броніславы Максель; № 11 – сінагога; № 12 – дом Меер Эпштэйн; № 13 – дом Галі Макаревіч; № 14 – дом Хеноха Лапідуса; № 15 – дом Філіпа Полудня; № 16 – дом Голды Задай; № 17 – дом Самуэль Орлі; № 18 – дом Вітальда Паеўскага; № 19 – дом Вашы Цорфас ды Іча Гажанскага; № 20 – дом Адольфа Дзікмана; № 21 – дом Гершуна Менакера; № 22 – дом Менделя Чaртка; № 23 – дом Блумас Гожанскай; № 25 – дом Арона Шэрэшэўскага; № 26 – дом Рохлі Кавальскай; № 28 – дом Лейзер Кулкін [ДАГВ Ф. 17. – Воп. 1. – Спр. 177. – арк. 149-149 зв.]
Урыцкага № 5 — Год пабудовы — 1890. Эклектыка. На кастрычнік 1944 г. – вайсковы трыбунал войск НКУС. У 1950 г. – аддзяленне “Военторга”.
Урыпкага № 8 — Верагодна, дом Артэцкага. Год пабудовы — 1900. Эклектыка.
Урыцкага № 9 — Малітоўная школа Кадыш ( магчыма “сінагога Фрумкіна” ). Год пабудовы — 1885. Эклектыка.
Урыцкага №10 — Год пабудовы — 1910. Эклектыка. У 1926 г. тут знаходзілася фотаатэлье Д.Анерыка. На 1954 г. – обласны аўтамотаклуб.
Урыцкага № 12 — Магчыма, на 1907 г. - дом Габрылеўскіх. Год пабудовы — 1911. Эклектыка.
Урыцкага № 13 — Верагодна, дом Макарэвіча. Год пабудовы — 1890. Эклектыка.
Урыцкага № 14 — Магчыма, на 1907 г. - дом Эпштэйна. Год пабудовы — 1910. Эклектыка.
Урыцкага № 14 а — Магчыма, на 1907 г. - дом Лапідуса. Год пабудовы — 1910. Эклектыка.
Урыцкага №17 — Магчыма, на 1907 г. - дом Орліса. Год пабудовы — 1910. Эклектыка.
Урынкага № 17 а — Год пабудовы — 1910. Эклектыка.
Урыцкага № 18 — Магчыма, дом Кандраценка. Год пабудовы — 1892.
Урыцкага № 19 — Верагодна, дом Рапорта. Гол пабудовы — 1890. Эклектыка.
Урыцкага № 20 — Верагодна, дом Клемпнера. Год пабудовы — 1900.
Урыцкага № 21 — Верагодна, дом Клемпнера. Год пабудовы — 1885. Эклектыка. У верасні 1944 г. рашэннем гарвыканкама першы і другі паверхі ( па праваму боку ) былі перададзены аўтаінспекцыі. На першым паверсе ( левы бок ) размясцілася “Облкоопинсоюза”.
Урыцкага № 22 — Год пабудовы — 1923. Эклектыка. Магчыма, на 1907 г. тут стаяў дом Армана.
Урыцкага № 23 — Верагодна, дом Гажанскага. Год пабудовы — 1890. Эклектыка.
Урыцкага № 24 — Год пабудовы — 1923. Эклектыка. Магчыма, на 1907 г. тут стаяў дом Сталавіцкага.
Урыцкага № 25 — Верагодна, дом Шэрэшэўскага. Год пабудовы — 1901.
Урыцкага № 26 — Магчыма, дом Кавальскай. Год пабудовы — 1863. У 1920-х гадах перабудаваны ў гарадскі шпіталь у межах праграмы амерыканскай гуманітарнай дапамогі распрацаванай прэзідэнтам Гуверам.
Ф
Фолюш – назва раёна Гродна, якая пайшла ад сукнавальных мануфактураў, заснаваных паблізу Ласосны Тызенгаўзам у канцы XVIII ст. Ад старабеларускага слова «хвалеваць» і польскага «falować» г. зн. выраўноўваць сукно і пайшла назва раёна «Фолюш».
Ц
Цагляная // Кирпичная - На месцы былога маёнтка Заверскіх. На 1935 г. па адрасе вул. Цагляная № 1 жыў Генрык Ваёнік ( Henryk Wojownik ).
Цагляная № 10 — Драўляны. Высокамастацкі прыклад канструктывізму.
Цагляны завулак // Кирпичный переулок
Цагляны завулак № 3 — Драўляны. Высокамастацкі прыклад канструктывізму.
Цагляны завулак № 8 — Драўляны канструктывізм.
Цагляны завулак № 9 — Тыпавая віла 1930-х гадоў.
Церашковай // Терешковой
Церашковай № 29 — Маёнтак Станіславова, саўгас Станіславова, аграрны універсітэт. Пабудаваны ў 1760-1770-я гады архітэктарам Дж. Сака як загарадная рэзідэнцыя караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Ансамбль уключаў сядзібны дом, два флігелі, гаспадарчыя пабудовы, парк. У планіроўцы ансамбля захаваліся элементы рэгулярнасці. Уласнасць генерала Рубана, князёў Друцкіх-Любецкіх.
Помнік Івану Уладзіміравічу Мічурыну (1855-1935) — Устаноўлены пе-рад уваходам у палац.
Ціміразева // Станиславово, Тимирязева
У 1886 г. пры будаўнічых працах каля вул. Станіславоўскай быў знойдзены зуб маманта.
Ціміразева № 11 — Гарадскі заапарк. Узнікненне заалагічнага парку ў Гродне звязана з імем выкладчыка гімназіі імя А. Міцкевічаііна Каханоўскага. Пры дапамозе Таварыства аматараў прыроды гарадская рада ў верасні 1929 г. перадала пад заапарк велатрэк па вуліцы Станіслаўскай. У 1937 г. за 13 тысяч злотых гарадская рада набыла для заапарку наступныя паўгектара зямлі з уладанняў князёў Друцкіх-Любецкіх. У гады фашыстоўскай акупацыі заапарк быў разбураны, а лепшыя экземпляры жывёлаў немцы вывезлі ў Кёнігсберг. Згодна з пастановаю СНК БССР ад 15 жніўня 1944 г. за № 470 “О восстановлении деятельности заповедников и зоопарка” 12 снежня таго ж года гарвыканкам прыймае рашэнне аб васстанаўленні дзейнасці заапарка. Аднавіў сваю працу згодна з пастановай гродзенскага аблвыканкама ад 12 снежня 1944 г. У 1953 г. кандыдат батанічных навук Н. Іофэ запрапанаваў заапарку дэманстраваць марскіх рыб, прыстасаваных да жыцця ў прэсных водах, а ўжо праз два гады ў гродзенскім заапарку з'явіўся слон, які заняў вальеры, прыстасаваныя раней для малпаў. На 2003 г. у заапарку утрымлівалася каля 3,5 тътсячы жывёлаў больш за 300 розных парод. У 2004-2007 гг. да заапарку на поўначы была далучана частка былой пусткі, на якой размясціліся новыя карпусы. Акрамя таго, усходняя частка заапарка займае тэрыторыю былых казармаў інжэнернага ведамства.У выніку рэканструцыі, аднак, была знішчана закладзеная яшчэ ў 1920-я гады алея Любові, якая аддзяляла старую і новую часткі заапарку, а сам заапарк перапланаваны.
Ціміразева № 10/1 — Млын. У 1925 годзе зарыгістравана прэдпрыемства “Маісей і Якаў Пайгінавы і К”. Акрамя ўласна Пайгінавых гаспадарамі млына з’яляліся Леапольд і Рэбека Райхманы з Бельска. На 1937 г. працавала “Wytwornia kasz”. У 1944 г. тут адчыніўся гарадскі млын № 1, які працаваў да сярэдзіны 1970-х г.г.. Пазней будынак перайшоў пад майстэрню па вырабу помнікаў. Зруйнаваны ў 2007 г. а на яго месцы пабудаваны дом, які павінен быў агульным выглядам нагадваць першаўзор...
Ч
Чкалава // Gliniana, Zwirki, Sudstr. III - Sudstr. IV, Чкалова — Узнікла на месцы былых цагельных кар'ераў. У 1920-1930-я гады тут знаходзілася гэтак званая «Настаўніцкая калонія» (гл. раздзел аб вуліцы Асіпенкі).
Чкалава № 5 — Драўляны. Стыльны прыклад канструктывізму.
Чкалава № 6 — Драўляны. Стыльны прыклад канструктывізму. Аб’ём будынка знявечаны закрыццём балкона на другім паверсе.
Чкалава № 7 — Мураваны.
Чкалава № 8 — Драўляны. Стыльны прыклад канструктывізму.
Чкалава № 11 — Драўляны. Стыльны прыклад канструктывізму.
Чкалава № 13 — Драўляны. Будынак моцна зменены драўлянымі верандамі на другім паверсе. Знаходзіцца на мяжы разбурэння. Некалькі год таму быў выкуплены «пад знос», аднак новы гаспадар не атрымаў дазол на ўзвядзенне новага дома, паколькі ўчастак знаходзіцца ў санітарнай зоне гродзенскага скуранога завода.
Чырвонаармейская // Петербургская, Kolejowa, Narbutta, Kanoneweg, Красноармейская
Чырвонаармейская № 3 — Санітарная станцыя, Stacja sanitarna, зуба-пратэзная майстэрня, відэасалон. Пабудавана пры мясным — старым Скідальскім рынку на пачатку XX ст. «Рэканструявана» ў 2005 г. новым уласнікам са зносам арыгінальнай будоўлі.
Чырвонаармейская № 7 — Былы скідальскі рынак. Аўтавакзал. Год пабудовы — 1962. Паводле А. Госцева, рынак побач з аўтавакзалам заставаўся да 1972 г.
Чырвонаармейская № 11 — Вайсковыя казармы 102-га пяхотнага Вяцкага палка, Вяцкія казармы. Закладзены ў 1886 г. Пабудаваны у 1888 г. як паўночная частка вялікага вайсковага гарадка, які перасякаўся вуліцай Шчорса. Складаліся з 9 цагляных казармаў і 13 іншых пабудоваў. Будова казармаў абышлася ў 650 000 руб. У адной з казармаў размяшчалася царква 102-га палка Св. Мікалая Цудатворцы. З 1889 г. царква размяшчалася ў адной з казармаў на другім паверсе і змяшчала 500 чалавек. Царква мела свайго святара, казённая кватэра якога з чатырох пакояў размяшчалася ў казармах. Восеню 1914 г. у казармах Вяцкага палка размясціўся 321-ы рухомы шпіталь. Пад час баёў у 1915 г. на тэрыторыі паўночнага гарадка ішлі баі, магчыма згарэў адзін будынак. Цягам 1920-х гг. паўночны гарадок меў назву «легіянерскія казармы» і складаўся з 21 будынка, з іх 13 будынкаў былі яшчэ царскай пабудовы. Казармы таксама мелі назву казармаў імя Касцюшкі. Займаў іх 71-ы Лідскі пяхотны полк імя Людвіка Нарбута. У часы нямецкай акупацыі ў 1941-1944 гг. знаходзіўся лагер - шталаг 324. Будынкі казармаў з’яўляюцца каштоўнымі прыкладамі архітэктуры ў стылі эклектыкі. Будынак пад №11/11 пабудаваны ў 1920-я гг., рэшта (№ 11/9, 11/3 і інш.) ў часы Расійскай Імперыі.
Чырвонаармейская № 92 — Станіславоўскія кафельныя майстэрні. - У канцы XIX — першай палове XX ст. тут выраблялася высокай якасці кафля 3 распрацаваным па тагачаснаи модзе дэкорам і складанымі дэталямі для шыкоўных печаў. Некалькі ўзораў станіславоўскай кафлі і да сённяшняга дня ўпрыгоўжваюць фасад былой майстэрні.
Чырвонапартызанская // Лабенская, Новодворская, Мельничная, МІуnarska, Gartenstr., Краснопартизанская
Чырвонапартызанская № 1 — Пабудаваны ў пачатку XX ст. Тыповы прыклад местачковай забудовы.
Чырвонапартызанская № 5 — Пабудаваны ў пачатку XX ст. Тыповы прыклад местачковай забудовы.
Чырвонапартызанская № 8 — Пабудаваны ў пачатку XX ст. Тыповы прыклад местачковай забудовы.
Чырвонапартызанская № 11 — Пабудаваны ў пачатку XX ст. Тыповы прыклад местачковай забудовы.
Чырвонапартызанская № 12 — Пабудаваны ў пачатку XX ст. Тыповы прыклад местачковай забудовы.
Чырвонапартызанская № 26 —Пабудаваны ў пачатку XX ст. Тыповы прыклад местачковай яўрэйскай крамкі. У стадыі разбурэння.
Чырвонапартызанская № 35 — Пабудаваны ў пачатку XX ст. Тыповы прыклад местачковай забудовы.
Чырвонапартызанская № 37 — Пабудаваны ў пачатку XX ст. Тыповы прыклад местачковай забудовы.
Чырвонапартызанская № 43 — Пабудаваны ў пачатку XX ст. Тыповы прыклад местачковай забудовы.
Шчаснага // Счастного
Месца гібелі Міхаіла Курбатава — Удзельнік баёў за Гродна ў ліпені 1944 г. У 1965 г. на месцы яго гібелі ўсталявана мемарыяльная дошка.
Шчаснага № 6 — Год пабудовы — 1925. Цагляная эклектыка з прыгожым фасадам.
Шчорса // Вятская, Koszarowa, generała Bema, Щорса – вуліца закладзена ў 1890-х гг. паміж вайсковым гарадком 26-й артылерыйскай брыгады (паўднёвым) і гарадком Вяцкага палка (паўночным). На вуліцу выходзяць, як будынкі былых вяцкіх казармаў, гэтак і артылерыйскай брыгады (Шчорса №9, №11/3 і інш.).
Достарыңызбен бөлісу: |