Савецкая № 7 — Дом Фукса (па іншых звестках - дом Допельберга). Фактычна дом складаецца з двух будынкаў. Першы дом – далей ад Савецкай плошчы (крама «Оптика»), другі, дзе быў варотны праезд (пераўтвораны ў бар).
Спачатку аб доме, бліжэй да Савецкай плошчы. На яго месцы ў 1795-1823 гг. быў пабудаваны меншы па памерах дом. Каля 1832 г. тут з’явіўся такі самы дом, як існуючы, двухпавяховы і з варотным праездам. У перыяд з 1832 па 1861 г. гэты дом у’яўляў адзінае цэлае з домам № 5 і належаў Л. Фуксу. На 1861 г. гэтая частка дома была двухпавярхвая з крутым двухскатным дахам і мансардамі. Удава Л. Фукса праходзіла як пацярпелая ад пажара ў 1885 годзе. Рамонт дома пасля пажара 1885 г. (разам з пабудовай флігеляў) скончыўся да 1899 г. Дом меў нізкі крыты бляхай дах і быў вельмі сціпла дэкараваны, у цэлым набыўшы сучасны выгляд. З боку галоўнага фасада было два ўвахода (адзін там дзе і зараз з лесніцай наверх), другі не там дзе зараз, а пад балконам. Праз цяперашні другі ўваход ў 1924 г. можна было патрапіць ў краму гатовага адзення.
Зараз аб той частцы дома, дзе знаходзіцца крама «Оптика». Вядома, што перад 1861 г. да каменнага двухпавярховага дома ўздоўж вул. Савецкай прымыкаў аб’ем, што выходзіў у завулак. Пры тым частка яго была каменнай ( ці фахверкавай ). Аднак план 1861 г. непасрэдна сведчыць, што дом на гэтым месцы быў драўляны 1,5 павярховы і працягваўся ўздоўж участка каменным сараем. Пасля пажара 1885 г. гэты драўляны дом быў разабраны і да 1910 г. пабудаваны новы дом. Пры гэтым каменны сарай стаў двухпавярховым, тут размяшчаліся аптэка і друкарня. Дом багата дэкараваны на ўзроўні другога паверха, на першым паверсе дэкору не было аднак вокны мелі стаўні. З завулка было тры уваходы, у друкарню, кантору і склад. Балконы паходзілі, хутчэй за ўсё, з майстэрні Качаноў.
У доме арандаваў кватэру Ільдэфонс Мілевіч — гродзенскі каморнік, які падчас студзеньскага паўстання быў сакратаром паўстанцкага цывільнага начальніка. На кватэры Мілевіча, як і ў доме Ромераў, адбываліся патаемныя сустрэчы кіраўнікоў паўстання, прыпыняўся Канстанцін Вікенці Каліноўскі. Пасля пажару 1885 г. тут з'явіліся крамы Лапіна, Зільбермана, Красіўца. У 1889 г. быў адчынены магазін канцтавараў Соры Ган. У розныя гады тут месціліся: кварціра прысяжнага паверанага Гарбоўскага, камера натаріўса Шахновіча, таварыства страхавання жыця Нью-Йорк ( на 1894 г. ); “скоропечатная” Маркуса Лапіна ( на 1910 г. ); натарыяльная кантора Решетнева ( на 1911 г. ). У 1926 г. працавала балетная школа Вяршынскага-Траўбе, пры якой, між іншым, былі адчынены драматычна-кінаматаграфічныя курсы на якіх выкладалі артысты з трупы “Рэдута”.
Асобна варта ўзгадаць пра гарадзенскія аптэкі, якія працавалі ў будынку на гэтым самым месцы. Верагодна, што ў 1815 г. тут адкрыў уласную аптэку Я.Б. Румеля (1785- 1855 г.г.). ( на той момант, яна была трэц’яй па ліку ў горадзе ). За гады працы ў Гродна Румель паказаў сабе спрактыкаваным правізарам, уважліва сачыўшым за навінамі навукі. Штогадовыя праверкі мясцовай ўрачэбнай ўправы заўсёды паказвалі на тое, што аптэка знаходзілася ў належным для такіх устаноў стане і лекі рыхтаваліся ў ёй "найлепшым чынам". Пры аптэцы Якаў Румель усталяваў добра абсталяваную лабараторыю, што дазволіла яму не толькі якасна рабіць лекі, але і праводзіць фізічныя і хімічныя даследванні.У аптэцы прадаваліся так сама парфюмерныя ды кандытарскія тавары. Пазней аптэка перайшла да Л. Дзічкоўскага. На пачатак ХХ ст. тут узгадваецца новы гаспадар – Нестаровіч, а на 1903 г. - Аттовіч.
На 1937 г. у доме жыў Давід Березоўскі – рэдактар мясцовай жыдоўскай газеты “Grodner Moment”.
У верасні 1944 г. будынак і два флігеля былі перададзены “Управлению строительно-восстановительнвх работ” Беластоцкай чугункі. У канцы 1940-х – пачатку 1950-х гадоў на першым паверсе працавала сталоўка рамесленага вучылішча № 14, а з 1 жніўня 1952 г. – адчынена дыетычная сталоўка. З 1960-х гадоў тут працуе крама “Оптика”.
У гістарычным плане будынак цікавы яшчэ і тым, што, па сутнасці, акрэслівае паўночную мяжу былой юрыздыкі Александровічаў.
Савецкая № 8 — Новая дамініканская школа, жаночы пансіён, гарадская ўправа, гарадское паліцэйскае ўпраўленне, Магістрат. Будаўніцтва афіцыны па вул. Савецкая №8 звязана з пажарам 1782 года і неабходнасцю грунтоўнай рэканструкцыі збудаванняў дамініканскага кляштара. У 1783 г. дамініканін айцец Людвік Грынцэвіч склаў «праект афіцыны мураванай двухпавярховай у якой размесціцца школа». Будынак, які размяшчаўся уздоўж «вуліцы з боку Нямецкага рынку да вуліцы Віленскай» упершыню зафіксаваны на плане 1795 года. Ёсць звесткі, што будаўніцтва афіцыны было скончага каля 1789 года.
Менавіта ад гэтага часу будынак атрымаў назву «новая дамініканская школа» або «флігель дамініканскага кляштара».
Цягам ХІХ ст. будынак працягваў выконваць функцыі школьнага будынка. Да 1832 года будынак належаў гродзенскім дамініканам, у ім хутчэй за ўсё таксама праходзілі заняткі гродзенскай павятовай школы (пасля дамініканскай гімназіі). Пасля ліквідацыі дамініканскага кляштара ў Гродне ў будынку спачатку знаходзўся жаночы пансіён, у якім з пачатку 1860-х гг. праводзіліся заняткі гродзенскай жаночай гімназіі. Паводле плану Гродна 1892 года ў будынку працягвала знаходзіцца Марыінская жаночая гімназія. Яна месцілася там прыкладна да 1894 года, калі пераехала ў новы гімназічны будынак, пабудаваны па праекце губернскага інжынера Небольсіна. Пачынаючы ад гэтага часу і да 1915 года ў будынку размяшчалася гарадская ўправа Гродна і гарадское ўпраўленне паліцыі. Пасля нямецкай акупацыі ў будынку нейкі час размяшчалася казарма (магчыма гродзенская гарадская вайсковая камендатура), аднак ужо пачынаючы з 1919 г. будынку былі вернуты функцыі гарадскога магістрата, які працаваў там да 1941 г. (у 1939 – 1941 гг. як гродзенскі гарвыканкам). Цягам 1920-х гг. у будынку знаходзіўся таксама заснаваны Ю. Ядкоўскім Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-архелагічны музей (падрабязней пра музей глядзе артыкул, прысвечаны Старому Замку).
З 1945 г. у будынку працавала рэдакцыя газеты “Гродненская правда”, армейскай газеты “Красное знамя” і чыгуначнай газеты “Западная магистраль”. З красавіка 1947 г. – газетны цэх гродзенскай друкарні. З 1948 г. – партыйны кабінет. 10 чэрвеня 1949 г. парткабінет пераехаў па іншаму адрасу, а памяшканні былі перададзены абласному аддзяленню мастацтв для размяшчэння абласнога Дома народнай творчасці, Дзяржаўнага ансамбля песні і танца ды дзіцячага тэатра лялек. Пасля высялення ў лістападзе 1953 г. рэдакцыі вайсковых газет, частка будынка апынулася ў ведзенні Дома афіцэраў для размяшчэння вячэрняй школы. Па стану на 1970 г. – гарадскі вайсковы камісарыят.
У пасляваенныя гады знешні выгляд будынка змяніўся не надта моцна. Найбольшыя змены адбыліся на фасадзе будынка: знік наддашак над уваходам, засталася толькі цэнтральная частка ад балкона на мансардным паверсе, знікла ляпніна з манаграмай (або датай пабудовы) на франтоне дома, быў знішчаны металічны шпіль над фасадам. Найбольшая аднак страта – знішчэнне барочнай брамы, якая цягам доўгага часу была ўваходам на тэрыторыю комплекса школы.
Неабходна адзначыць, што паблізу кляштарнага комплекса дамініканаў у канцы XV – пачатку XVII ст. знаходзіліся валоданні кляштара аўгусцінцаў, якім належаў касцёл Святой Тройцы. Не выключана, што іх валоданні маглі часткова ўвайсці ў будучую юрыдыку дамініканаў, пры чым тычыцца гэта акурат паўднёвай часткі Нямецкага рынку, да якога выходзіў будынак па вуліцы Савецкая №8. Такім чынам з вялікай асцярожнасцю можна дапусціць, што тыльная частка будынка (якая выходзіць на вуліцу Вялікая Траецкая), уключыла ў сябе падмуркі ці нават парэшткі намнога больш старажытных пабудоў, аднак праверыць здагадку можна толькі шляхам грунтоўных палявых (найперш археалагічных) даследаванняў
Дамініканскі касцёл — Згодна Т.Маліноўскай, касцёл дамініканцаў у Гродне заснаваны на падставе прывілея Жыгімонта III у 1632 г. і ўжо праз год быў пабудаваны на фундацыю Фрэдэрыка і Хрысціны Сапегаў ( Згодна «Інвентару Гродзенскага касцёла і кляштара дамініканцаў 1830 года» касцёл быў пабудаваны ў 1708 г., аднак Т.Маліношская лічыць, што хутчэй за ўсё гэта дата адной з найбольш значных рэканструкцый, якая была зафіксавана ў нейкім папярэднім дакуменце ). Праўда, пра дзейнасць гродзенскіх дамініканцаў у XVII ст. нічога не вядома. У 1737 г. прыёрам гродзенскіх дамініканцаў стаў Т.Ганусевіч, які пачаў «мураваць новы кляштар». Гэта дае падставу меркаваць, што дагэтуль існаваў драўляны кляштар пры мураваным касцёле, які асвяцілі ў імя Прасвятой Дзевы Марыі Ружанцовай. Цяжка ўявіць выгляд гэтага касцёла, бо ён не захаваўся да нашых дзён.
Паводле інвентара, касцёл быў «у плане прамавугольны з закругленнем каля Вялікага алтара, з дзвюма вежамі і фацыятай паміж імі, з бабінцам... і дзвюма падоўжанымі капліцамі. Касцёл накрыты дахоўкай. Капліцы, якія дасягаюць вышыні паловы касцёла, нак-рытыя: адна — дахоўкай, другая — гонтам». Улічваючы гэты інвентар, фотаздымак, а так-сама захаваныя планы касцёла, можна ўявіць гэты помнік архітэктуры як бяскупальнае трохвугольнае з апсідай збудаванне, у якім вышыня апсіды аднолькавая з вышынёй цэнтральнага нефа. Апсіда аддзяляецца ад нефа толькі падпружнай аркай, маючы агульны з асноўным аб'ёмам дах. Трох'ярусная з дзвюма вежамі кампазіцыя галоўнага фасада была ўпрыгожана жалезнымі крыжамі на вежах і атыку. Хоры для манахаў размяшчаліся за галоўным алтаром і былі драўляныя, а над бабінцам знаходзіліся вымураваныя з цэглы музычныя хоры, аздобленыя драўлянай разьбой. Пад касцёлам меліся падвалы, куды вялі драўляныя лесвіцы. Тут знаходзілася крыпта (капліца для ганаровых пахаванняў), але ў гэтай якасці падвал не выкарыстоўваўся ўжо ў ХІХ ст. Да будынка кляштара былі далучаны сакрысція з печчу і скарбніца. Абодва памяшканні мелі скляпенні. Дзверы касцёла, зробленыя з магутных дошак, аздабляла жалезная акоўка. Будынак быў атынкаваны звонку і ўнутры. Як адзначалася ў інвентары, у 1830 г. будынак быў моцны і надзейны. Інтэр'ер касцёла ўпрыгожвалі адзінаццаць алтароў з абразамі, выкананымі жывапісам. Тут жа знаходзіліся старадаўнія (магчыма, з XVII ст.) партрэты фундатараў касцёла — Сапегаў. У касцёле ў час літургіі выкарыстоўвалі шмат каштоўных рэчаў: больш за 100 сярэбраных манстранцыяў, пушак і келіхаў, звыш 200 падсвечнікаў, кандэлябраў і лямпаў, зробленых са шкла, металу і керамікі. Цікавым элементам інтэр'ера скарбніцы і сакрысціі былі 9 маляваных шафаў. Дамініканскі касцёл быў адным з самых прыгожых у Гродне, пра што ў час наведвання горада напісаў Ю.У.Нямцэвіч. 3 1830 быў касцёлам мужчынскай гімназіі, пасля 1863 пераўтвораны ў царкву Ямбургскага ўланскага прынца Фрыдрыха Віртэмбергскага палка, раскватараванага ў Гродне. Знішчаны ў 1874.
Знішчаны ў 1873-1874 гг., а з яго цэглы побач была пабудавана гімназічная спартыўная зала. У 1876 г. месца па касцёле было засаджана дрэвамі, пабудавана агароджа. Зараз тут сквер з помнікам маршалу В.Сакалоўскаму.
Помнік маршалу В.Сакалоўскаму (1897-1968) — Пастаўлены ў 1973 г. Скульптар — Г.Мурамцаў, архітэктар — В.Аладаў.
На гэтым месцы на пачатку 1950-х стаяў помнік Сталіну, які па мясцовай легендзе быў пазней закапаны тут жа ў зямлю.
Савецкая № 9 — Кінатэатр «Гродна», філармонія. Год пабудовы — 1961.
Будынак перакрыў сабой вуліцу Калючынскую. Адначасова пры пабудове былі наўмысна зруйнаваны камяніцы пры вуліцы Савецкай. На месцы сёняшнега сквера перад кінатэатрам “Гродна” на пачатак ХХ ст. стаялі камяніцы Залуцкай ды Фрумкінай. У 1920-я гады тут працавала аптэка Аттовіча, ювілірная майстэрня З.Зільбермана.
Савецкая № 10 — Палац Сапегаў па Дамініканскай, дом Саламона Лапіна, дом Хвелевіцкай, рэдакцыя газеты “Пагоня”, Ленінскі райвыканкам. Год пабудовы— 1795. У 1873 г. прыбудаваны двухпавярховы флігель. На 1926 г. працаваў аптэчны склад А.Жураўскага, рэстаран Х.Фрухта. У 1937 г. знаходзілася крама чулочных вырабаў «B.Cechański i syny». На верасень 1944 г. другі паверх будынка займалі партыйные ды педагагічныя кабінеты. У студзені 1945 г. адкрылася майстэрня па заліўцы галош ды вулканізацыі скатаў і шын. У сакавіке 1945 г. памяшкані на першым паверсе былі перароблены пад пякарню па выпечцы кандзіцерскіх вырабаў. У канцы 1945 г. тут, так сама, адчынілася кравецкая майстэрня. У сакавіку 1946 г. Гарпрамкамбінат адкрыў мастацка-афарміцельную майстэрню. У 1947 г. – швейная майстэрня “Горпромкомбината”. У 1970 г. – салон мод швейнай фабрыкі індпашыва адзення і крама «Политическая книга». 5 сакавіка 1970 г., у выніку абвала даха пад вагою снега над кніжнай крамай, дом быў адданы пад капітальны рамонт. У выніку ён быў непазнавальна перароблены ў трохпавярховы будынак для гарадскога Савета народных дэпутатаў і страціў усё былое аздабленне.
Савецкая № 12 — Дом купцоў Франкаў, магазін Жураўскага. Год пабудовы — 1900. Эклектыка. Першапачаткова належаў гродзенскаму друкару Давыду Мейлаховічу. Пажар зруйнаваў Мейлаховіча і прымусіў у канцы 90-х прадаць маёмасць купцам Франкам, якія ў хуткім часе пабудавалі тут люксусовы дом з усімі выгодамі і знакамітым магазінам Жураўскага. На 1937 г. тут працаваў Іпатэчны гаспадарчы банк (Hipoteczny Bank Spółdzielczy). На 1926 г. у доме пражываў доктар С. Біргер, працавала кнігарня “Kułtura”. 15 верасня 1944 г. першы паверх будынка быў перададзены мясцоваму бровару пад піўную краму. На 1946 г. тут знаходзілася гродзенская абласная кантора “Союзутиль”. У красавіку 1962 г. арачны праезд, які знаходзіўся справа ад увахода, быў перададзены краме № 7 і рэканструаваны пад гандлёвае памяшканне. На 1970 г. працавала крама каапгандлю “Журавинка”.
Савецкая № 13 — Дом Шаі Пік. Пабудаваны паміж 1811 і 1831 гг. У 1831 г. каменны дом, які меў мінімум два паверха (на плане паказаны праезд у двор). Паводле малюнка Напалеона Орды 1860-х гг. дом меў высокі дах, крыты чарапіцай. Пры чым трэці паверх быў мансардны. У 1960-х гг.да 4-га паверха быў дабудаваны флігель. У 1884 г. домам валодаў Шаі Пік – уладальнік мэблявай крамы. У 1886 г. Шаі Пік ужо купец, валодае трохпавярховым домам з лаўкаю і асобна двухпавярховым домам на Калючынскай вуліцы. У 1910 г. домам валодаў ужо Моўша Шаевіч Пік, прычым дом з фасадам да сёняшняй вул. Савецкай меў восем кватэр і у ім размяшчаліся лаўкі Піка ды Левіна, тады як флігель быў поўнасцю заняты складам мэблі. Паводле пашпарта 1924 г. домам валодала Хана-Фейгла Пік, у дамах размяшчалася 14 кватэр, склад мэблі, крама, атэлье Сегел Хошы і мэблевая крама Якава Піка.
У жніўні 1944 г. на першым паверсе былі адчынены крама № 2, абутковая і швейная майстэрні. Частка памяшканняў дома № 13 была перададзена пад рабочы клуб “Управления строительно-восстановительных работ” Беластоцкай чугункі. У сакавіку 1946 г. на першым паверсе адчынілася камерцыйная хлебная крама. У 1956 г. тут працавала крама “Одежда”. Рашэннем Гарвыканкама ў красавіку 1968 г. памяшканні, якія займала інспекцыя “Госстраха” былі перададзены фабрыкі па рамонту абутка і хімчысцы пад майстэрню бытавога абслуговання насельніцтва.
Савецкая № 14 — Касцёл і шпіталь Св. Духа, дом А. Тарлоўскага, дом Допельберга, дом Хозе, гатэль “Гандлёвы”, з 1928 г. – гатэль «Славянскі» Хашы (Хошы) Фрухт, нямецкі вайсковы пансіянат «Стары сябра», Ленінскі райвыканкам. Быў пабудаваны на фундуш каралевы Боны ад 9 кастрычніка 1551 г. Касцёл узводзіўся на Пушкарскім месцы — абарончай мяжы Гродна сярэдзіны XVI ст. Пасля студзеньскага паўстання камяніцу набыў купец 2-й гільдыі, гандляр збожжам Абель Тарлоўскі. Пасля пажару 1885 г. ён перапрадаў пашкоджаныя будынкі купцу Іоўну Хозэ. У 1896 г. Іоўна памёр. У 90-х гадах XIX ст. пароблены пад гатэль. На 1910 г. тут працавала “скоропечатная” Сары Ган. На 1928 г. у якасці гаспадароў камяніц па адрасе вул. Дамініканская № 18 узгадваюцца Філійс Назарко, Хоша Фрухт ды Самуэль Хозэ, працавала сталоўка “Cynke”. Гаспадар дома па Дамініканскай № 16 – Ёзэль Франк. На 1928 г., магчыма, працавала крама слодычаў.
Згодна з В.Саяпіным, Савецкая № 16 - На 1926 г. на першым паверсе будынка знаходзілася папулярная ў горадзе кандзіцерская Катоўскага ( на 1937 г. – кандзіцерская “Europejska” ). Працавала фотаатэлье Рубінштэйна. Вопрос требовал детального изучения прежней нумерации домов и сегодняшней. В1926 г. кондитерская Котовского находилась по адресу Доминиканская, 20. Дом был разрушен в 1941 г.(имеется фото). В 1940-41 г.г. до самого начала ВОВ в этом здании находился ресторан “Белоруссия”(имеется фото). В 1937 г. – кондитерская “Europejska”. На сегодняшний день фирма АБС заканчивает строительство муляжа этого дома.
У 1928 г. тут месцілася піўная і сталоўка Цымхе Лейбмусар (Cymche Lejbmusar). На 1937 г. працаваў склеп галантырэі Б.Цеханскага (B.Cechański i S-wie). Па некаторых звестках, у 1920-я гады тут працаваў магазін футраў Казіміра Сташэўскага. Там жа, але на 1928 г., была адчынена рэстаўрацыя Райнера, цукерня Чартока, спажывецкая крама Мухенберга ( аднак, згодна адрасу – Dominikańska № 18 – на гэтым месцы зараз знаходзіцца гандлёвы дом “Нёман”... ). По тогдашней нумерации Доминиканская, 18 – это сегодня один из корпусов Ленинской администрации (с аптекой в цокольном этаже).
Згодна з В.Саяпіным, На 1922 г. у доме знаходзілася аддзяленне “Polski Bank Kresowy” і гындлёвы дом “Polonija”. Dziennik Grodzieński.№ 128, 22.07.1922. На 1926 г. – рэдакцыя газеты “Grodner moment” Informator miasta Grodna…s.60 ды гарнізоннае казіно. Informator miasta Grodna…раздел «Restauracje”. На 1934 г. – выдавецтва М.Гана, кніжная крама “Оgnisko”. “Grodno i okolice. Przewodnik turystyczny». Grodno. 1934. В разделе рекламы. На 1937 г. працавала вінна-гастранамічная крама Юзэфа Мухенберга.
Пасля 1944 г. будынак займаў абласны камітэт кампартыі Беларусі, які пазней пераехаў у Новы замак. Са снежня 1952 г. тут размесціўся Гродзенскі выканкам. Па стану на 1970 г. шэраг памяшканняў займала Бюро тэхнічнай інвентарызацыі.
Савецкая № 15 — Дом Левандоўскага. Дакладная дата пабудовы невядомая (не раней 1870-х гг. і не пазней 1910 г.). Паводле планаў 1824, 1831-33 гг. стаіць драўляны будынак. Валодаў ім напярэдадні пажара 1885 г. дваранін Іван Мацвеевіч Левандоўскі. Дом ужо тады быў каменны (магчыма іх было два пасля пажара аб’яднаныя ў адзін). У 1886 г. На участку стаіць адзін трохпавярховы дом з трыма лаўкамі У 1910 г. Домам па-ранейшаму валодаў І.М. Левандоўскі. Дом праходзіць як «новы, трохпавярховы, крыты бляхай». У доме было шэсць вялікіх кватэр (па пяць пакояў і адной кухне). Прыклад эклектычнай архітэктуры з перавагай элементаў класіцызму. Тут у розныя часы месціліся: кварціра вольнапрактыкуючага ўрача Гершуна, крама кніжнага рускага гандлю ( “книжной русской торговли” ) Міхайлаўскага ды Крамкоўскага ( на 1894 г. ); кварціра судовага прыстава пры Акружным судзе Дзмітрэўскага ( на 1911, 1913 г. ), фотаатэлье Адлянецкага-Пачобута (на 1903 г. ); фотаатэлье Рубінштэйна ( на 1915 г.. Па іншых звестках, да пачатку Першай Сусветнай вайны ў будынку працавала фотамайстэрня Гірша Абрамавіча Шульнер-Дамбравіцкага; у 1902 – 1911 гг. тут жа працавала фотамайстэрня Фелікса Дыянісія Дамінікавіча Адляніцкага-Пачобута. ). З 1918 г. у будынках па адрасу Dominikańska № 13/15 працавалі аптэчныя склады Яна Маліноўскага. На 1926 г. працаваў апцечны склад Ю.Маліноўскага ды тытунёвая крама Л.Здраевіча. На 1937 год тут працавала крама адзежы “Bon-Ton”. У верасні 1944 г. на другім паверсе будынка размясцілася кантора хлебкамбіната. На 1970 г. – Бюро бытавых паслуг, крама “Галантерея”, абласная кантора адвакатаў.
Савецкая № 15 а — Гатэль Левандоўскага. Год пабудовы — 1895.
Савецкая № 17 — Гатэль «Расія». Дом Хона Піка (на 1928). Год пабудовы — 1811. Паводле плана Маркевіча 1780 г. участак арэндуе ў горада Барыс Радзевіч. У той час быў забудаваны драўлянымі дамамі. Паводле плана 1830-1831 гг. на месцы дома пабудовы адсутнічаюць наагул. У 1873 г. участкам валодае Гірш Фін (каменны аднавярховы дом і стары драўляны дом). Паміж 1873 і 1884 г. на месцы драўлянага дома быў пабудаваны каменны. У 1886 г. Гірш Фін валодае ўжо двума дамамі на Савецкай вуліцы, аднак дакладнае апісанне дадзенага дома захавалася з 1910 г. Можна меркаваць, што дадзеная камяніца ўяўляе сабою або перабудаваны аднапавярховы перадпажаравы дом, або дом пабудаваны ў 1880-х – 1900-х гг.
У 1945 г. тут адчынілася кантора гродзенскага “горпищепромторга”. У 1950 г. – кантора “Белкнижкультторга”. На 1960 г. – крама № 32 “Галантерея”, затым у 1961 г. – крама “Подарки”. Па стану на 1961 г. – паліклініка УУС. З 1974 г. – юрыдычная кансультацыя. На 1982 г. – крама “Гражина”.
Савецкая № 17 а — Год пабудовы — 1895. У 1945 г. на першым і другім паверсе працавалі фотаатэлье і філіал “Союза советских художников БССР”. На трэц’ем паверсе – “Управление по делам сельского и колхозного строительства” пры аблвыканкаме. У 1964 г. – крама“Подарки” Горпрамгандлю. У тым жа годзе на першым паверсе дома № 19 былі вызвалены два памяшканні з мэтаю расшырэння гандлёвых плошчаў для гэтай жа крамы.
Савецкая № 17 б — Год пабудовы — 1820.
Савецкая № 18 — Гандлёвы дом «Неман» — універмаг. Складаецца з дзвюх частак: «сталінскага ампіру» 1950-х гадоў і будынка 1970-х гадоў. 19 сакавіка 1959 г. дзяржаўная камісія прыняла да эксплуатацыі будынак універмага на шесдзесят месцаў. 29 верасня 1969 г. гарвыканкам прыняў рашэнне: “Отвести земельный участок Гродненскому Универмагу под расширение производственного здания по улице Советской со сносом кинотеатра «Спартак», подсобного здания мединститута, с перспективным сносом гостиницы «Белорусь» и других зданий”.
Старэйшая частка ўнівермага пубадавана на месцы дома Л.Валянскага, дзе знаходзіўся гатэль «Европа» - “Большой Европейский”, разбуранага ў пачатку 1950-х гг. Матывы разбурэння гатэля да сённяшняга дня ня ясныя. Будынак (трохпавярховая стыльная цагляная эклектыка) не пацярпеў у гады Другой Сусветнай вайны, аб чым сведчаць фотаздымкі і ў 1947 годзе быў нават складзены праект яго аднаўлення. На месцы новай часткі ўнівермага месціліся дамы Баркоўскага з мураванай крамай Мортхеля Левінсона, крама Мусоўскага, пазней — Пялецкага, а таксама кінатэатар “Люкс” «Аполло» (?) (у савецкі час «Спартак»). У 1884(85) – 1900 г. у доме Баркоўскага месцілася фотамайстэрня Мардуха Шоламавіча Папірнага. Там жа ў 1897 – 1901 гг. была фотамайстэрня Хаіма-Арона Файвелевіча Язерскага. Апошні некалькі гадоў працаваў у некалькіх гродзенскіх фатографаў і два гады наведваў Віленскую мастацкую школу дзеля вывучэння фатаграфічнага мастацтва. У доме № 22 працаваў рэстаран “Warszawski”. На 1937 г. па адрасы Дамініканская № 18 працаваў склад сукняў фабрыкі Бельскіх ды склад шубаў Казіміра Сташэўскага.Пры пабудове ўнівермага быў зруйнаваны шэраг камяніц, якія складалі неад'емную частку архітэктанічнага комплексу гістарычнай забудовы вул. Савецкай.
Савецкая № 19 — Дваранскі дэпутацкі сход, дом Фіна, дом Х.Шмігельскай ( магчыма, на 1928 г. ). Год пабудовы— 1848. Дабудаваны ў 1875 г. у стылі эклектыкі з перавагай элементаў класіцызму. Згодна А.Госцеву, тут у гэтым доме з 1891 па 1897 гг. жыў Я.Арлоўскi (1862-1913), выдатны краязнаўца Гродзеншчыны. Прыкладна тады ж тут жыла акушэрка Прэнская. На 1903 г. – вольнапрактыкуючы зубны ўрач Фін і аптэчная крама Розэнберга. На 1910 г. працавала ціпаграфія і “скоропечатная” Эйзера Мейлаховіча. На 1911 г. працавалі кніжная крама фірмы «Народная польза» Каленкевіча ды страхавое агенства “Саламандра”. У 1920-х гг. тут месцілася фотамайстэрня Хомуля. На 1928 г.. магчыма, працавала пякарні Шаркоўскага ды крама Левінаса. На 1934 г. – крама Юзэфа Міко па продажу трыкатажных і галантэрэйных вырабаў. На 1939 г. – крама і склад запчастак для матацыклаў ды аўтамабіляў “Aras-Auto”. У жніўні 1944 г. адчынілася крама № 1. У лютым 1952 г. рашэннем гарвыканкама былі адчынены салон-крама і ізастудыя “Союза советских художников БССР”.
Савецкая № 20 — Гатэль Лейбы Фэдэра, гатэль «Камерцыйны», «Гандлёвы», кавярня Юзэфа Катоўскага, кавярня Алтера Хазана, рэстаран «Беласток». Год пабудовы — 1897 (па іншых звестках — 1901). Першапачаткова будынак узводзіўся ў стылі цаглянай эклектыкі з вялікай колькасцю арыгінальных мураваных элементаў з выкарыстаннем фігурнай цэглы і інш. У пачатку 1930-х гг. абтынкаваны і ў цэлым набыў сённяшні выгляд. Прыкладна з 1907 г. тут працавала кавярня Алтера Хазана. У 1926 г. у будынку працавала фотамайстэрня Рубінштэйна. З пачатку 1930-х sklep pomorski.
Па стану на 1928 г. па адрасах вул. Дамініканская № 22 працавалі крамы мясных вырабаў Мароза, спажывецкая крама Шейны Любіч, крама мясных вырабаў Сапачынскага, цырульня Залеўскага, па Дамініканскай № 26 ды № 28 узгадваюцца цукерня Кулкіна ды цукерня “Бузна” у каменіцы Закхейм Мера. Дакладная лакацыя будынкаў незнаная…
У 1950 г. – абласны савет “Осоавиахим”. Рашэннем выканкама гарсавета ў жніўні 1951 г. рэстаран “Белоруссия” на першым паверсе быў зачынены, а замест яго пачала працаваць узорная сталоўка. У 1953 г. – трэст сталовых і рэстаранаў. Рашэннем гарвыканкама 11 верасня 1953 г. гатэль № 2, які знаходзіўся у гэтым будынку, атрымаў назву “Белоруссия” ( праўда, да снежня 1969 г. ён насіў назву «Белорусь» ). Са 29 снежня – гатэль «Гродно». У 1964 г. тут адчынілася кафэ. З лістапада 1974 г. - рэстаран «Белосток».
Достарыңызбен бөлісу: |